Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
Праз некалькі дзён пасля складання справаздачы Яўстафій Янушкевіч уступіў у рэгулярнае польскае войска. Ен выбраў для сябе 2-і полк кракусаў пад кіраўніцтвам Антонія Пашыца з корпуса Самуэля Рожыцкага. Пасля гэтага ён атрымаў афіцыйны дакумент пад нумарам 7815 за подпісам старшыні ўрада А. Чартарыйскага, датаваны 21 ліпеня 1831 г., які надаваў яму статус прадстаўніка польскага ўрада ў Літве: «Нацыянальны ўрад з вялікім задавальненнем прыняў справаздачу аб паўстанні нашых братоў у Літве, Валыні і на Падоллі, якую прадставіў Яўстафій Янушкевіч. Даведаліся мы з яе аб вялікай самаахвярнасці, якую праявілі нашыя браты з занёманскіх і забужанскіх ваяводстваў, і перакананыя ў тым, што Яўстафій Янушкевіч карыстаеіріа даверам сваіх суайчыннікаў, заклікаем як йывільныя, так і вайсковыя ўлады, ксіб у яго справах, накіраваных на пашырэнне наііыянальнага паўстання ў Літве, падтрымлівалі яго і давалі неабходную danaMozy»". Разам з гэтай паперай Янушкевіч атрымаў загад далучыцца да фармавання Рожыцкага і выехаць у напрамку беларуска-літоўскіх земляў. Да корпуса Рожыцкага ён
* AGAD. WCPL. Nr 279. К. 99-103. Тэкст згаданага дакумснта змешчаны ў дадатку.
Арыгінал згаданага дакумента, датаванага 21 ліпеня 1831 г„ захоўваецца ў фондах аддзела рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі. Друкаваная копія знаходзіцца ў зборах Польскай бібліятэкі ў Парыжы сярод папсраў Самуэля Рожыцкага. сабраных і сістэматызаваных самім Янушкевічам. а яго перадрук змешчаны ў дадатку да ўспамінаў брата Адольфа. Гл.: В.І. Przyb. Rkps 33/62; ВРР. Rkps 406. К. 29: Zywot Adolfa Januszkiewicza i jego lisly ze stepow kirgizkich. Berlin. 1861. S. 327.
далучыўся на тэрыторыі Белавежскай пушчы, куды той прыйшоў 26 ліпеня 1831 г.‘.
Дапамога, скіраваная мясцовым паўстанцам у выглядзе рэгулярных войскаў, выявілася занадта позняй. У выніку пасля аб’яднання 28 ліпеня 1831 г. аддзелаў С. Рожыцкага і прыбылага ў пушчу Г. Дэмбінскага было прынятае рашэнне аб адыходзе ў Варшаву**.
4 жніўня 1831 г. у Варшаве С. Рожыцкі атрымаў чын генерала брыгады і быў прызначаны камандуючым вайсковых сілаў трох паўднёвых польскіх ваяводстваў — Сандамірскага. Калішскага і Кракаўскага. Пасля гэтага разам са сваім ад’ютантам Я. Янушкевічам”* , які 25 жніўня 1831 г. быў намінаваны ім у чыне паручніка*"*, накіраваўся да месца прызначэння. Задача Рожыцкага складалася з правядзення партызанскай вайны ў тыле расійскай арміі 1. Ф. Паскевіча, якая наступала на сталіцу з захаду, і арганізацыі супраціўлення Ф. Рыдзігеру, які дзейнічаў на тэрыторыі Любельскага ваяводства.
Падчас перамяшчэння на новае месца Янушкевіч быў паранены ў нагу, аднак застаўся сярод вайскоўцаў і на тэрыторыі Ілжыцкага павета пад Крыжановіцамі захапіў у палон чатырох праціўнікаў***". За гэты свой учынак па прадстаўленні каман-
* Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 61.
" Гэты паход. які ўзначальваў Дэмбінскі, успрымаўся палякамі як подзвіг. Гснерал не адмовіўся ад паўстання ў адрозненне ад іншых камандуючых. якія перайшлі ў Прусію ці Аўстрыю. здолеў захаваць сваё войска і прывесці яго ў Варшаву. дзе яго сустракалі як нацыянальнага героя і складалі ў яго гонар вершы. Гл.: LVIA. F. 1135. Ар. 4. В. 370. L. 80-81. 97; За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830-1831 гадоў / на польскай і беларускай мовах: уклад.. перакл., камент. В. В. Гарбачовай. Мінск. 2007. С. 74-75.
*** Гл.: [Gidlinski. S | Ратфпік z dzialan korpusu gen. Samuela Rozyckiego w Kieleckim w r. 1831 / wyd. W. Saletra // Studia Historyczne. Kwartalnik. R. XXV. 1982. Z. 1(96). S. 98.
*“* У зборах Попеля захаваўся дакумент намінацыі ў чын. Гл.: В.І. Przyb. Rkps 33/62.
***** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 63.
дуючага Рожыцкага 7 верасня 1831 г. ён быў узнагароджаны крыжам Virtiiti Militari пад нумарам 213’.
Выкананне сваіх ад'ютанцкіх абавязкаў Яўстафій Янушкевіч сумяшчаў з іншай дзейнасцю. Ён рэгулярна падаваў інфармацыю аб перасоўваннях корпуса Рожыцкага ў мясцовую прэсу’*. Адпаведным чынам паступалі далёка не ўсё высокапастаўленыя вайскоўцы. Рэдактар газеты «Кракаўскі кур’ер» даслаў Янушкевічу ліст з падзякай за прадастаўленую інфармацыю і аператыўнасць’".
Відавочна, што Яўстафій Янушкевіч аддаваў значную ўвагу ўсяму, што было звязанае з гэтым перыядам ягонага ўдзелу ў паўстанні. Ужо знаходзячыся ў эміграцыі ў Парыжы. ён збіраў каштоўныя матэрыялы пра дзейнасць корпуса Самуэля Рожыцкага. якія і сёння захоўваюцца ў зборы Польскай бібліятэкі ў Парыжы. Ён здолеў сабраць афіцыйныя загады вайсковага кіраўніцтва, рапарты, мемуары, перыёдыку, а таксама эпісталярыю пэўных асобаў, а некаторых нават заахвоціць да напісання справаздачы пра дзейнасць у корпусе. На ягоную просьбу адгукнуліся ад'ютант генерала Канстанцін Бабоўскі’*’’, палкоўнік Антоній Пятроўскі””". 23 лютага 1832 г. у Парыжы даў
• В.І. Przyb. rkps 33/62.
Гл.: Z obozu pod Luciskami d, 8 w rzesnia 1831 r. 11 Gonec Krakowski. N 216. z 12.9.1831: Z obozu pod Kunowem d. 12 wrzesnia 1831 r. // Gonec Krakowski. N 218. z 14.9.1831: Gonec Krakowski. N 220. z 16.9.1831.
Згаданы ліст захоўваецца сярол іншых папераў збору Самуэля Рожыцкага. Гл.: BPP. Rkps 406. К. 104105.
Згаданы вайсковец 18 красавіка 1832 г. даслаў Янушкевічу з Марселя невялічкі тэкст пад назвай «Opisanie wyprawy na Litwi? i w Kaliskie». (BPP. Rkps 406. K. 201-212). У фармаванні Рожыцкага ён кіраваў калішскім конным эекадронам. Рожыцкі лічыў яго здольным вайскоўцам. Гл.: Relacja Jana Niepomucena Niemojowskiego o wyprawie Samuela Rozyckiego na l.itwe w 1831 r. / z r^kopisu podal, wst?pem i objasnieniami opatrzyl S. Pomaranski //Ateneum Wilenskie. Wilno. 1924. S. 223.
Матэрыялы, атрыманыя Янушкевічам ад А. Пятроўскага. занатаваны пад назвай «Stan sprawy dziatan wojennych w w-wie Kaliskim z Rozkazu Jenerala Rozyckiego przez pulpownika Piotrowskiego». (BPP. Rkps 406. K. 213-221). Пал-
паказанні сябра Патрыятычнага таварыства Тадэвуш Крэмпавецкі* і капітан Вінцэнт Нешакоць". У выніку гіраведзенага даследавання Янушкевіч склаў храналогію дзеянняў корпуса Рожыцкага, якая ўключае падзеі з 5 жніўня да 3 кастрычніка 1831 г.”‘, а невялікі фрагмент з ягоных напрацовак трапіў у друк““. Меў даследчык і больш значны намер — напісаць пра гэтыя падзеі асобныя мемуры. ад чаго захаваўся толькі планпраспект.
28 верасня 1831 г. корпус Самуэля Рожыцкага адышоў на тэрыторыю Галіцыі, дзе каля в. Бобрык склалі зброю 1400 вайскоўцаў, сярод якіх быў і Янушкевіч'**”. Гэта папярэднічала будучай працяглай эміграцыі. якая расцягнулася для яго амаль на 43 гады.
Удзел у паўстанні Яўстафія Янушкевіча, а разам з ім і братоў Адольфа і Рамуальда стаў прычынай працяглых судовых разбіральніцтваў. Янушкевічаў аднеслі да адпаведнай іх дзеянням катэгорыі злачынцаў, што зрабілася сур'ёзнай пагрозай у захаванні спадчыннай маёмасці.
Пра дачыненне да паўстання Яўстафія Янушкевіча ўлады даведаліся ў красавіку 1831 г. На падставе інфармацыі. высланай у Вільню 24 красавіка, віленскі паліцмайстар 28 красавіка 1831 г. даслаў на імя віленскага і гродзенскага ваеннага
коўнік А. Пятроўскі стаяў на чале аб'яднанага аддзела. скіраванага Рожыцкім у Калііпскае ваяводства. Гл.: Rclacja Jana Niepomucena Niemojowskiego o wyprawie Samuela Rozyckiego na Litwe w 1831 r. S. 223.
’ BPP. Rkps 406. K. 21-26.
Вінцэнт Пешакоць (1792-1865). удзельнік выступлсння 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. капітан артылерыі. Ягоны аповед занатаваны Янушкевічам пад назвай «Wywdd slowny zeznania kapitana Wincenta Nieszokocia danych mu instrukcji przez Malachowskiego». Гл.: BPP. Rkps 406. K. 61: |Gidlinski. S.] Pami^tnik z dziaian korpusu gen. Samuela Rozyckiego w Kieleckim. S. 105.
*** Складзены Янушкевічам матэрыял мае назву «Dziennik wyprawy S. R6zeckiego». Гл.: BPP. Rkps 406. K. 241-247.
"" Гл.: Januszkiewicz, .1. Wyjatek z pamietnikow dziaian wojennych jenerala Rozyckiego// Pami^tnik Emigracji. MieczysJaw I. S. 1-2.
Гл.: Saletra. W.. Zacharewicz, Z. Samuel Rozecki // PSB. T. 32. S. 541.
губернатара генерал-ад'ютанта М. Я. Храпавіцкага рапарт аб паўстанцкіх дзеяннях сакратара Пракураторыі Радзівілаўскай масы Яўстафія Янушкевіча’. 3 гэтага часу распачаўся збор матэрыялаў аб ягонай супрацьурадавай актыўнасці, а з моманту заснавання губернскай следчай камісіі адкрылася асобная следчая справа. Ад арышту Я. Янушкевіча выратавала толькі тое. што ўладам не было вядома ягонае месцазнаходжанне. Сваё рашэнне па справе Яўстафія Янушкевіча Мінская губернская следчая камісія з залічэннем яго да 2-га разраду злачынцаў вынеслаЗІ жніўня 1833 г.”.
Што тычыцца другога брата — Рамуальда Янушкевіча’”, то ягоная сувязь з паўстаннем стала вядомай уладам значна пазней. Яшчэ 15 лютага 1832 г. месцазнаходжанне Рамуальда і яго ўдзел у паўстанні высвятляліся падчас допыту яго маці"**, а рашэнне па яго справе з залічэннем апошняга завочна ў разрад злачынцаў, якія дзейнічалі са зброяй у руках, было вынесена, як і брату. 31 жніўня 1833
Іншая сітуацыя склалася са старэйшым братам Адольфам Янушкевічам. Ен, выконваючы абавязкі ад’ютанта камандзіра коннага атрада Літоўска-валынскага легіёна, будучы параненым у сакавіку 1831 г. у сутыкненні з расійскімі войскамі
* LVIA. F. 437. Ар. 1. В. 457. L. 1-2.
На жаль. поўнай упэўненасці адносна пазначанай даты мы не маем. Па «Алфавітным спісе ўсіх асобаў. у дачыненні якіх вялося ліставанне ў Мінскай губернскай камісіі. Высачайша зацверджанай. па справах аб былым у 1831 годзе мецяжы». які знаходзіцца ў НГАБ. гэтае рашэнне праходзінь пад 21 жніўня 1833 г. Аднак абодва дакументы з НГАБ і АГАД, дзе змяшчаецца рашэнне камісіі. не з’яўляюцца афіцыйным дакументам і з роўнай доляй верагоднасці могуць утрымліваць памылку. Гл.: AGAD. ММК. Nr 21. К. 35: 1ІГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 155 адв.
Біяграфічныя звесткі і дзейнасць Р. Янушкевіча падчас паўстання гл.: Konarska, В. Januszkiewicz Romuald // PSB. Т. 10. S. 597-598: Гарбачова. В. В. Удзельнікі паўстання 1830-1831 гадоў на Беларусі. С. 381-382.
AGAD. ММК. Nr 36. К. 26.
У дачыненні Рамуальда паўтарылася тая ж сітуацыя. што і з Яўстафіем. Гл.: AGAD. ММК. Nr 21. К. 35: НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 155 адв.
пад Мацяёвіцамі, трапіў у палон*. Спачатку яго вывезлі праз Брэст, Маскву, Сімбірск у Вятку. а затым у снежні 1831 г. пераправілі ў Кіеў. У лютым 1832 г. распачалася судовая справа Адольфа Янушкевіча. 21 лютага 1832 г. палявы аўдытарыят прыняў рашэнне аб яго смяротным пакаранні праз павешанне. Па канфірмацыі галоўнакамандуючага 1-й арміі Ф. Остэн-Сакена. вынесенай 27 лютага 1832 г.. папярэдняе пакаранне было істотна змененае: «Адольфа Янушкевіча пазбавіць насімага ім звання і шляхецкага паходжання і выслаць у Сібір на пасяленне, а ягоны маёнтак канфіскаваць»**.