Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
В.І. Rkps 4435 III. Т. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 10 sierpnia 1830 r. K.. 42 v.
Даследчык Андрэй Латушкін пазначае. што некалькі экзэмпляраў Статута былі перададзеныя Лялевелю Я. Серакоўскім падчас падрыхтоўкі ім з Ц. Дзялынскім да выдання Статута ВКЛ 1529 г. А ў жніўні 1822 г. у Лялевеля былі пяць экзэмпляраў Статута з архіва Пракураторыі Радзівілаўскай масы. Гл.: Латушкін. A. М. Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў. С. 82.
Гісторыі напісання і выдання статутаў Яўстафій Янушкевіч даследаваў не столькі у кірунку гістарыяграфічнага вывучэння праблемы, колькі у кірунку крыніцазнаўчых пошукаў. Ён натрапіў на каштоўныя дакументы. Так, быў знойдзены ліст падканцлера Льва Сапегі да троцкага кашталяна Мікалая Крыштафа Радзівіла ад 13 ліпеня 1588 г. са згадкай аб намеры выдання польскамоўнай версіі Статута’.
Апрацоўка матэрыялаў, звязаных са Статутам 1588 г., прывяла Янушкевіча да думкі, што канцлер Астафій Валовіч не браў непасрэднага ўдзелу ў стварэнні гэтага помніка". Як пісаў сам Янушкевіч, Радзівілаўскі архіў утрымліваў шэраг дакументаў адносна дзейнасці згаданай асобы, што падштурхнула яго да пошуку адпаведных доказаў. Аднак завяршыць гэтае даследаванне Янушкевіч ужо не здолеў з прычыны распачатага ўвосень гэтага года паўстання.
Службовая кар’ера Янушкевіча пачалася з 1827 г., калі ён уладкаваўся на працу ў Пракураторыю Радзівілаўскай масы“*. На падставе ўспамінаў можна меркаваць, што спачатку ён выступаў у якасці памочніка адваката Юзафа Карчэўскага. які прадстаўляў інтарэсы кн. Стафаніі Радзівіл-Вітгенштэйн****. Ад 1828 г. Янушкевіча ўключылі ў штат прававога аддзела Пракураторыі і прызначылі на пасаду канцылярыста з заробкам у 350 рублёў срэбрам’’’”.
* BJ. Rkps 4435 III. Т. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 10 sierpnia 1830 r. K. 43.
** Ibid. K. 43 v.
*" У адпаведнасці з указамі Аляксандра I ад 1814 і 1816 гг. былі ўтвораныя Радзівілаўская камісія («Камісія па разборы запазычанасці Радзівілаў. устаноўленая ўрадам») і Пракураторыя Радзівілаўскай масы. якія займаліся разборам судовых спраў, звязаных са спадчынай Дамініка Радзівіла (1786-1813), часовым кіраваннем яго маёмасцю і падзелам яе паміж спадкаемцамі Антоніем і Стафаніяй Радзівіламі. Месцам дыслакацыі Камісіі і Пракураторыі ад 1817 г. была Вільня.
Гл.: Янушкевіч, Я. Успаміны. С. 17.
LVIA. Е 1280. Ар. 1. В. 1680. L. 3.
Структура Пракураторыі пастугюва ўдасканальвалася. Узначальваў яе генеральны пракуратар. абавязкі якога ад 1816 г. выконваў Міхал Залескі. У 1828 г. ён меў трох памочнікаў — намесніка (прававога пленіпатэнта), генеральнага сакратара і канцылярыста. Астатні штат Пракураторыі падзяляўся на 10 адзінак: прававы аддзел (wydzial prawny), аддзел знешней Пракураторыі (wydziat extra Prokuratorii), секцыя кантроля (sekcja kontroli), архіў, каса, рахунковая (rachunkowa) і каморніцкая (miernicza) секцыі, канцылярыя, аддзел афіцыялістаў (officyalisci ро dobrach) і лясная ахова (straz lesna)*. У 1830-я гг. у Пракураторыі адбыліся чарговыя змены структурнага характару, у выніку чаго ўстанова стала складацца з сямі асобных аддзелаў: генеральнага сакратарыята, генеральнай адміністрацыі маёнткаў, адміністрацыі лясоў, прававога, кантрольнага. каморніцкага і інвентарнага аддзелаў".
Прававы аддзел, у штат якога ўваходзіў Яўстафій Янушкевіч. у 1828 г. складаўся з трох супрацоўнікаў. Узначальваў яго прававы пленіпатэнт па выкананні інтарэсаў Пракураторыі Радзівілаўскай масы ў Каралеўстве Польскім Андрэй Кульчыцкі. У якасці памочнікаў ён меў двух канцылярыстаў, адным з якіх быў Яўстафій Янушкевіч, а другім — Ежы Гранцкевіч*”.
У першай палове 1828 г. у ГІракураторыю Радзівілаўскай масы звярнуўся прадстаўнік Стафаніі Радзівіл і Людвіка Вітгенштэйна галоўны пленіпатэнт Антоній Кажухоўскі з просьбай прадаставіць інфармацыю па стане спадчыны сваіх кліентаў. На гэты запыт Пракураторыя дала адказ, што на яго выкананне можа спатрэбіцца не адзін год, і даручыла падрыхтоўку справаздачы Яўстафію Янушкевічу’’**.
Атрыманае даручэнне з'явілася нечаканым для Янушкевіча. Так, у лісце Леана Рагальскага ад I красавіка 1828 г. пазначаец-
* LVIA. F. 1280. Ар. 1. В. 1680. L. 3-4.
" Ibid. В. 1600. L. I.
*** Ibid. В. 1680. L. 3.
”” Гл.: Янушкевіч, Я. Успаміны. С. 18.
ца, што ён меў намер на пэўны час выехаць у Варшаву*. Аднак пасля прыезду ў Вільню каля 3 мая 1828 г. Стафаніі Радзівіл і Людвіка Вінгенштэйна камандзіроўка Янушкевіча адмянілася, і ён прыступіў да працы".
Для выканання складанай справы Яўстафію Янушкевічу далі ў дапамогу двух канцылярыстаў. Важнасць даручанага можа падкрэсліць і той факт, што амаль адразу пасля гэтага ён атрымаў чын калежскага сакратара”*. У канцы кастрычніка 1828 г. Янушкевіч прадставіў пракуратару падрыхтаваны ім матэрыял. Справаздача была перакладзеная на французскую мову будучым кнігавыдаўцом Аўгустам Эмануэлем Глюксбергам і адпраўленая для азнаямлення Стафаніі Радзівіл у Пецярбург*’*’.
Хуткая рэалізацыя даручэння не значыла, што Пракураторыя не мела дакладнага ўяўлення аб тэрмінах ажыццяўлення адпаведнай справы. Збольшага яна тлумачылася прафесіяналізмам і настойлівасцю самога Яўстафія Янушкевіча. Як узгадваецца ў ягоных успамінах, падчас выканання гэтага даручэння ён «сапсаваў здароўе, таму што на працягу 4 месяцаў амаль не выходзіў з дому і нават не траціў часу на пераапрананне. Пасля заканчэння гэтай працы я ледзь трымаўся на нагах, і ўрач параіў мне выехаць адпачыць у вёску. Цэлую зіму прабыў я ў Семяновічах у маёй маці, не ведаючы, што будзе са мной далей, і на момант, калі ўжо збіраўся заняцца гаспадаркай, атрымаў з Пейярбурга падарункі... а таксама заклік неадкладна прыбыць у Вільню»*****.
BJ. Rkps 4435 III. Т. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. L.ist z 2 maja 1828 r. K. 515.
" Ibid. K. 521.
*'* 28 жніўня 1828 г. Янушкевіч атрымаў чын калежскага сакратара. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62.
**** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 19.
Ibid.
Пасля вяртання Янушкевіча ў Вільню адбыліся пэўныя змены ў ягоных службовых абавязках. 2 ліпеня 1829 г.* яго запрасілі на пасаду генеральнага сакратара Пракураторыі Радзівілаўскай масы з правам накладання veto на рашэнні пракуратара Ісідара Сальмановіча", які змяніў М. Залескага. Адным з абавязкаў Янушкевіча на новай пасадзе быў нагляд за паступленнем папераў у Радзівілаўскі архіў з усіх аддзелаў Пракураторыі, а таксама разбор і сістэматызацыя дакументацыі, што трапіла ў архіў да красавіка 1829 г. Генеральны сакратар павінен быў упарадкаваць паперы ў адпаведнасці з перыядамі праўлення асобных пракуратараў"**. Шмат часу займалі таксама ўдзел у паседжаннях Пракураторыі”", разбіральніцтва па судовых і маёмасных справах*"", выкананне даручэнняў спадкаемцаў і г. д.”””.
Кардынальныя змены ў жыццё Яўстафія Янушкевіча ўнесла паўстанне 1830-1831 гт. Сам ён сведчыў, што да пачатку мая 1831 г. павінен быў стала знаходзіцца ў Вільні, а затым выехаць разам з Пракураторыяй у Нясвіж”""*. Аднак. сустрэўшы
* Гэтая дата выклікае ў нас некаторае пытанне. Насамрэч выкананне абавязкаў генеральнага сакратара магло адбывацца і раней. Нам вядомы дакумент ад 27 мая 1829 г.. у якім Янушкевіч пазначаны гэтай пасадай. Гл.: 1.VIA. F. 1280. Ар. I. В. 1576. L. 28 v.
За выкананне абавязкаў генеральнага сакратара Пракураторыі Янушкевічу быў прызначаны гадавы даход памерам 1000 рублёў срэбрам. Гл.: В.І. Przyb. rkps 33/62.
НГАБ. Ф. 694. Bon. I. Спр. 411. Інструкцыя архівістам аб вядзенні і ўпарадкаванні архіва. 1736-1892 гг.
**** Журнал паседжанняў Пракураторыі за 1828 г. Гл.: 1 VIA. F. 1280. Ар. 1. В. 1669.
Пра дзейнасць Янушкевіча як генеральнага сакратара Пракураторыі гл.: LVIA. F. 1280. Ар. I. В. 1576. 1587. 1588. 1590. 1591. 1592, 1593. 1596. 1597, 1598. 1599. 1600. 1689.
****** у гэтай справс гл. ліст з Бсрліна ад Антонія Радзівіла да Яўстафія Янушкевіча ад 31 кастрычніка 1830 г.: В. Czart. Rkps. MNK 875/51. List A. Radziwilla do Eustachego Januszkiewicza z 31 . 10.1830.
BJ. Rkps 4435 III. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza z r. 1825. 1827. 1829. 1830. List z 10 sierpnia 1830 r. K. 43 v.
ў Вільні паўстанне, Янушкевіч пасля стварэння ў лютым 1831 г. Цэнтральнага паўстанцкага камітэта пачаў дзейнічаць у ягоных інтарэсах у статусе эмісара. У сакавіку ён наведаў Мінск і Случчыну, выкарыстоўваючы гэтую паездку для высвятлення настрояў мясцовага насельніцтва*. Пасля выехаў з пракламацыямі і інструкцыямі Цэнтральнага Віленскага камітэта ў Ашмяны**.
Янушкевіч прыбыў ў Ашмяны напярэдадні выступлення. Адной з яго місій была намовіць маршалка Юзафа Тышкевіча стаць на чале павятовага выступлення. Як сведчыў Юзаф Зянковіч, які прысутнічаў пры размове гэтых асобаў, «Янушкевіч гаварыў коратка, але ягоныя халодныя словы, вымаўленыя спакоііна, былі настолькі пераканаўчымі, што тым, хто прытрымліваўся ягонай думкі, прыносілі радасць. а асобам слабой веры — страх»"*.
Раніцай 3 красавіка 1831 г. невялікая групка мясцовых патрыётаў, сярод якіх знаходзіліся Ігнацій Клюкоўскі, Антоній Чаховіч, Юсцін ГІоль і Яўстафій Янушкевіч, выйшла на вуліцы Ашмянаў і распачала выступ****. Апошні, часткова выканаўшы сваю місію****’, накіраваўся ў наступнае павятовае мястэчка — Баруны, дзе спрычыніўся да абвяшчэння Акта паўстання.
У сярадзіне красавіка пасля трагедыі ў Ашмянах Янушкевіч нраз Навагрудскі павет перабраўся на Палессе, затым на Валынь і Падолле, карыстаючыся ў сваіх перамяшчэннях пашпартам
* Абставіны паездкі знайшлі асвятленне ва ўспамінах. Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 38.
Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў (далей — РДВГА). Ф. 405. Воп. 2. Спр. 4139. Арк. 7.
Zienkowicz. .1. Powstanie powiatu oszmiaiiskiego // Pami?tniki polskie / wyd. K. Bronikowski. Przemysl. 1884. T. 2. S. 14.
**** Гл.: Zienkowicz. J. Powstanie powiatu oszmiaiiskiego. S. 16.
***** Янушкевіч не здолеў паўплываць на ашмянскага маршалка Юзафа Тышкевіча. які адмовіўся не толькі ад кіраўніцтва. але і ўвогуле ад удзелу ў паўстанні.
на імя Антонія Пшыбароўскага. Рэшткі ашмянскіх паўстанцаў праз Завілейскі і Вількамірскі паветы на пачатку чэрвеня 1831 г. уліліся ў склад польскіх рэгулярных войскаў.
У канцы чэрвеня 1831 г. Янушкевіч прыбыў у Варшаву. Тут ён сустрэўся з Лялевелем і 16 ліпеня склаў справаздачу аб сваіх дзеяннях на поўдні Беларусі і Валыні Нацыянальнаму польскаму ўраду*.