Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Перыяд навучання Янушкевіча ва ўніверсітэце заняў тры гады. Прычынай такога хуткага спынення вучобы стала сітуацыя. якая склалася ў навучальнай установе ў 1823 г. у сувязі з распачатым працэсам над сябрамі тайных таварыстваў. Янушкевіч паспяхова здаў усе неабходныя экзамены*’, і на паседжанні ад 26 чэрвеня 1824 г. з удзелам Шымона Малеўскага, Іаахіма Лялевеля. Ігнація Даніловіча і Юзафа Галухоўскага яму разам з Феліксам Уратноўскім была прысуджаная ступень кандыдата абодвух праў’". Тым не менш працэс зацвярджэння яго ў званні зацягнуўся амаль на два гады. Дыплом аб заканчэнні Віленскага ўніверсітэта Янушкевіч атрымаў толькі 5 лютага 1826
* Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 16.
** У журнале адзнак студэнтаў факультэта маральна-палітычных навук за 1823/24 н. г. Янушкевіч па айчынным праве. айчынным судаводстве атрымаў «выдатна». па хрысціянскіх навуках — «добра». акрамя таго. ён здаў экзамен па рымскім крымінальным і карным праве. за які адзнакі ў ведамасць не прастаўлены. Гл.: LVIA. F. 721. Ар. I. В. 1109. Журнал адзнак студэнтаў факультэта маральна-палітычных навук за 1823/24 гг. L. 1 v.. 26. 30. 47.
LVIA. F. 721. Ар. I. В. 1107. Пратаколы іспытаў студэнтаў факультэта маральна-палітычных навук за 1824-1827 гг. L. I. I v. Дыплом аб заканчэнні Віленскага ўніверсітэта Янушкевіч атрымаў толькі 5 лютага 1826 г. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62.
““ B.l. Przyb. rkps 33/62.
Пасля заканчэння ўніверсітэта ў жыцці Янушкевіча настаў досыць складаны перыяд. які цягнуўся болей за два гады. Спробы скарыстаць на практыцы тэарэтычныя веды, атрыманыя падчас навучання. спачатку былі не вельмі ўдалыя. Гэта абумоўлівалася і невялікай запатрабаванасцю грамадства ў маладых спецыялістах, і адсутнасцю дыплома аб заканчэнні, а таксама браку дакладнага ўяўлення ў самога Янушкевіча аб сваім прызначэнні. Яго не асабліва прыцягвала вайсковая справа, яшчэ менш ён імкнуўся асесці на вёсцы і заняцца гаспадаркай*. 3 мэтай знайсці сваё жыццёвае прызначэнне Янушкевіч ўладкаваўся спачатку практыкантам да адваката Канстанціна Сідаровіча, адначасова з гэтым займаўся ўладкаваннем сямейных спраў, браў між іншым удзел у Мінскіх кантрактах, наведваў Вільню". 1826 год Янушкевіч збольшага правёў у Вільні, дапамагаючы брату Рамуальду ў ягоным навучанні ва ўніверсітэце, а дакладней кажучы. проста спрабаваў дачакацца зменаў у сваім становішчы. Ён увесь час марыў уладкавацца ў сталіцы, але сталай працы знайсці не ўдавалася. Наяўнасць вольнага часу дазволіла яму месяцамі жыць на вёсцы ў маці"*, а таксама распачаць інтэлектуальныя заняткі****.
Сярод іншага Янушкевіч звярнуўся да перакладчыцкай дзейнасці. Для перакладу ён выбраў працу вядомага нямецкага дзяржаўнага дзеяча і гісторыка Ёгана Пітэра Фрыдрыха Ансільёна (30.4.1766-19.4.1837), а менавіта ягонае чатырохтомнае даследаванне, прысвечанае палітычнай сістэме еўрапейскіх краін но-
В.І. Rkps 4435 III. Korespondencja Joachima Lelewela od r. 1806-1830. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 23 marca 1825 r. K. 28 v.
** B.L Rkps 4435 III. T. IL Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 23 marca 1825 r. K. 28.
*” Як пазначыў y лістах Леан Рагальскі. Янушкевіч жыў у маці ў кастрычніку 1825 г.. ліпсні 1826 г. Гл.: B.L Rkps 4435 111. Т. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. List z 3/15 pazdziemika 1825 r. K. 480: List z 10 lipca 1826 r. K. 487 v.
B.L Rkps 4435 III. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 13 listopada 1826 r. K. 36.
вага часу*. Трэба падкрэсліць, што выбар менавіта гэтага аўтара быў невыпадковы. Яшчэ падчас навучання ва ўніверсітэце творы такіх еўрапейскіх гісторыкаў XVIII — пачатку XIX ст., як Ансільён, Уільям Робертсан, Эдуард Гібон, Ёган Мюлер і іншыя, падаваліся Лялевелем як вартыя для вывучэння і ўвядзення ў навуковы ўжытак".
Даследаванне Ансільёна з'яўляецца досыць аб’ёмным. Так, звяртаючыся да парыжскага выдання 1823 г., можна адзначыць. што першы том складаецца з 439 старонак, другі — з 509, трэці — з 492, чацвёрты — з 554. Першы том гэтага даследавання, паводле сведчання Леана Рагальскага, быў перакладзены да кастрычніка 1825 г.‘”. Адначасова яшчэ ў сакавіку 1825 г. Янушкевіч падрыхтаваў для друку ў перыядычным выданні XXII раздзел 4-га тома Ансільёна*"*, прысвечаны развіццю навук і літаратуры ў Францыі ў перыяд праўлення Людовіка XIV**’**, першая частка з’явілася ўжо напрыканцы мая 1825 г.******. У лісце ад 27 лістапада 1825 г. Янушкевіч адзначыў, што ён пераклаў яшчэ палову другога тома’”””. Гэтая інфармацыя была з радасцю ўспрынятая Лялевелем. Былы настаўнік распачаў спробы па выданні падрыхтаванай працы. 3 гэтым ён звярнуўся да вроц-
* Гл.: Ancillon, F. Tableau des revolutions du systeme politique de TEurope. T. I-IV. Paris. 1823.
Гл.: Serejski. M. H. Wstep // Lelewel, .1. Dziela. T. 3. S. 18.
*** B.l. Rkps 4435 HI. Korespondencja Joachima Lelewela od r. 1806-1830. T. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. List z 3/15 pazdziernika 1825 r. K. 480. 480 v.
**** Гл.: Ancillon. F. Tableau des revolutions du systeme politique de TEurope. T. IV. Chapitre XXII. Etat des sciences et des lettres en France. Causes de leurs progres. Caracteres distinctifs de la poesie. de I'eloquence. de la philosophic franQaises. Sieclede Louis XIV. Paris, 1823. P. 205-269.
***** BJ. Rkps 4435 111. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z23 marca 1825 r.K. 28 v
****** B.I. Rkps 4435 III. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 31 maja 1825 r. K. 31.
	* B.L Rkps 4435 111. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 27 listopada 1825 r. K. 32.
лаўскага выдаўца Яна Багуміла Корна (1765-1837), але апошні яму адмовіў з прычыны няўдалага продажу папярэдняга перакладчыцкага праекта’.
Надалей Янушкевіч меў намер перапісаць начыста першы том свайго перакладу Ансільёна, аднак наступныя падзеі, асабліва хвароба, смерць бацькі і неабходнасць дапамогі родным не садзейнічалі працягу распачатай справы. У чэрвені 1827 г. Янушкевіч паведаміў Лялевелю", што часова адкладае пераклад Ансільёна***. Ажыццявіць пераклад і выданне ўсяго гэтага твора для дваццацігадовага малодога чалавека стала непасільнай задачай. У выніку з Ансільёна Янушкевіч надрукаваў у «Віленскім дзённіку» толькі адзін раздзел з чацвёртага тома“**.
Трэба адзначыць, што ў 1820-я гг. «Віленскі дзённік» быў адзіным навукова-літаратурным выданнем у Вільні. У якасці галоўнай мэты яго было аб’яўлена развіццё «прамысловасці і здольнасцяў», папулярызацыя і распаўсюджванне ведаў****’. Часопіс, звязаны структурна з Віленскім універсітэтам, па сут-
* Гл.: Grabski. A. F. Z dziejow ksi?garstwa polskiego w Paryzu II Roczniki Biblioteczne. Wroclaw. 1960. Z. 1-2. S. 153.
** Трэба адзначыць. што гэтае паведамленне засмуціла Лялевеля. У лісце да Леана Рагальскага ад 1 красавіка 1828 г. ён выказвае прапанову аб магчымым працягу гэтай працы яшчэ адным з яго вучняў. Феліксам Уратноўскім. Гл.: BJ. Rkps 6042 II. List Joachima Lelewela do Leona Rogalskiego z 1 kwietnia 1828 r. K. 8.
*** BJ. Rkps 4435 III. T. 11. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 29 czerwca 1827 r. K. 38.
Stan nauk i literature we Francji za panowania Ludwika XIV / Tlum. E. Januszkiewicza // Dziennik Wilenski. T. 2. 1825. S. 3-27. 117-142. Недакладнае афармленне матэрьіялаў. размешчаных у «Віленскім дзённіку». адсутнасць пазначэння псршакрыніц перакладу. уносіць пэўную блытаніну ў даследчыцкае асяроддзе. у сувязі з чым гэтая публікацыя Янушкевіча не разглядаешіа ў якасці перакладу. а адносіцца да ягонай творчай спадчыны. Гл.: Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 7. Romantyzm /oprac. pod kier. 1. Sliwinskiej i S. Stupkiewicza. Warszawa, 1968. S. 489.
” Гл.: Ciechowski. W. Czasopisma polskie na Litwie // Kwartalnik Litewski. R. I. Petersburg, 1910. T. 2. S. 45.
насці, выступаў як акадэмічнае выданне і адмаўляўся ад публіцыстыкі.
У 1819-1830 гг. рэдактарам і выдаўцом «Віленскага дзённіка» з’яўляўся былы выхаванец Віленскага ўніверсітэта Антоній Марціноўскі*. Самога Марціноўскага прыцягвала даследаванне старажытных часоў, пошукі розных рукапісаў. хронік, рэдкіх рэчаў, і гэтай сваёй зацікаўленасцю. паводле сцвярджэння Юзафа Бялінскага, ён спрабаваў заахвоціць здольную ўніверсітэцкую моладзь”. За перыяд кіравання Марціноўскага «Дзённік» істотна змяніўся як у аб’ёме, так і ў статусе. Ад 1826 г. з’явіўся новы прынцып фармавання часопіса. Ад гэтага часу вылучыўся тэматычны прынцып падбору матэрыялаў***, пашырылася праблематыка прыродазнаўчых навук, а аб’ём кожнага нумара павялічыўся да памеру каля 14 аўтарскіх аркушаў’***.
У пасляўніверсітэцкі час Янушкевіч распачаў цеснае супрацоўніцтва з «Віленскім дзённікам»*****. Першай публікацыяй у гэтым выданні стаў пераклад Ансільёна. А з 1827 г., як адзначыў сам Янушкевіч. ён стаў «пад штандар» гэтага выдання******. Поўнае прозвішча аўтара не заўсёды пазначалася
* Ад 1 студзеня 1822 г. «Віленскі дзённік» перайшоў ва ўласнасць А. Марціноўскага. Гл.: Ciechowski, W. Czasopisma polskie na Litwie H Kwartalnik Litewski. R. I. Petersburg, 1910. T. 2. S. 53.
** Гл.: Bielinski. J. Uniwersytet Wileriski (1579-1831): W 3 t. Krakow, 1900. T. 3. S. 442.
*** Па гуманітарным профілі выйшлі асобныя тамы «Historia і literature», «Literature nadobna».
**** В.І. Rkps 4435 Hl. T. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. List z 27 listopada 1825 r. K. 483 v. Між тым Рагальскі ледзь не ў кожным лісце. адрасаваным да Лялевеля. пісаў пра складанасці ў выданні «Віленскага дзённіка». Выхад часопіса на працягу 1827-1820 гг. заставаўся пад пытаннем да самага апошняга моманту. Гл.: BJ. Rkps 4435 111. Т. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. K. 490 v„ 492, 498 v„ 508. 528 v„ 544.
***** Янушкевіч быў не адзіным са сваіх сакурснікаў. хто выказваў зацікаўленасць да працы ў гэтым выданні. Актыўнымі аўтарамі «Віленскага дзённіка» сталі Фелікс Уратноўскі. ігнацій Клюкоўскі. Леан Рагальскі і інш.
****** В.І. Rkps 4435 III. Т. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z29czerwca 1827 r. K. 38.
ў гэтым выданні*. Свае публікацыі Янушкевіч падпісваў крыптонімамі Е. J., Е. J	L**.
Змешчаныя Яўстафіем Янушкевічам у «Віленскім дзённіку» матэрыялы падзяляюцца на пераклады і гістарычныя нарысы. Акрамя перакладу з Ансільёна ў 1827-1828 гг. ён надрукаваў падборку матэрыялаў пра халдзеяў капелана англійскай амбасады ў Канстанцінопале Вальха, а таксама ўспаміны гісторыка і эканаміста Жозэфа Пекіа.