Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
літаратуру і рускую мову — Пётр Максімовіч*. Сам Янушкевіч у якасці выкладчыка літаратуры запомніў Міхала Зялёнку*’, які з'явіўся ў школе толькі з 1820 г.“*.
Праз усё жыццё Янушкевіч пранёс цёплыя пачуцці да настаўніка фізікі. У 1871 г. ён занатаваў: «Тарлецкі быў самым любімым сярод моладзі, таму што кіраваў усімі забавамі на маёўках. А свой публічны экзамен ён праводзіў у дзень святых Пятра і Паўла*'** такім чынам, што заставаліся задаволены і вучні, і іх бспіькі. Акрамя гэтага, [Тарлецкі] кіраваў школыіым тэатрам, у які пасля заканчэння экзамена збіраліся ўсе прысутныя
На снежань 1817 г. у школе навучаліся 180 вучняў. Найбольшая колькасць іх была ў першым класе, што складала 66 чалавек. У другім і трэцім класах навучаліся па 32 чалавекі, у чацвёртым — 30, у пятым — 12, у заключным шостым класе —
Максімовіч Пётр (у 1817-29 г.), з Полацкага пав. Віцебскай губ.. сын Ігнація. каплан. настаўнік рускай мовы і літаратуры. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 693. L. 198 V., 199: В. 719. L. 61 v.. 62.
** Зялёнка Міхал (1797-1860). уманастве Кандыл. Нарадзіўся ў Троцкім пав. Віленскай губ.. дамініканін. Пасля заканчэння духоўнай семінарыі і Вілснскага ўніверсітэта стаў прыёрам дамініканскага кляштара ў Гродне. Ад 1820 г. выкладаў у Нясвіжскай школе. У 1826 г. і 1827/28 н. г. выкладаў логіку. а таксама польскую і лацінскую мовы ў Гродзенскай гімназіі, акрамя гэтага. французскую мову — у павятовым вучылішчы. У 1828/29 н. г ён стаў наглядальнікам (папячыцелем) Гродзенскай гімназіі. У 1833 г. арыштаваны за сувязь з эмісарам Марцэліем Шыманскім і 4 кастрычніка гэтага года высланы пад пільны паліцэйскі нагляд у Арэнбург. 3 яго дапамогай у Арэнбургу быў пабудаваны касцёл. займаўся таксама краязнаўствам. Пасля ад'езду Тамаша Зана ўзначаліў Арэнбургскі музей і заняўся сістэматызацыяй і папаўненнем яго збораў. Паводле некаторых звестак. памёр у Уфе. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 446. L. 89. 95. 108: Е 567. Ар. 2. В. 1973. L. 3 V.. 167 V.; Kalendarzyk polityczny na rok przest^pny 1820. S. 110: Sliwowska. W. Zeslancy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej polowie XIX wieku: Slownik biograficzny. Warszawa. 1998. S. 717.
Гл.: Kalendarzyk polityczny na rok przest^pny 1820. S. 110.
Гэта прыпадае на 12 ліпеня.
Тут і далей спасылкі на тэкст апублікаваных ніжэй «Успамінаў» Яўстафія Янушксвіча пададзены адпаведна пагінацыі рукапісу: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 10.
8 чалавек*. У 1820 г. колькасць навучэнцаў павялічылася да 186 чалавек". Пераважна гэта былі прадстаўнікі дробнай шляхты. Сустракаліся сярод вучняў і сяляне”’, але гэта было, хутчэй, выключэннем з правіл. Вельмі важнае месца ў вучнёўскім асяроддзі займала выбарная пасада прэфекта. Пасля абрання такі вучань станавіўся агульнапрызнаным духоўным лідарам, што назіралася «ў класе, падчас экзаменаў, падчас шпацэраў і на маёўка.х». Неаднаразова на пасаду прэфекта абіраўся адзін з братоў Янушкевічаў*"’.
Далейшае навучанне Яўстафій Янушкевіч працягнуў у Віленскай гімназіі з восенні 1820 г. Для паступлення ў гімназію яму неабходна было вытрымаць экзамен, да якога на працягу двух месяцаў яго рыхтаваў студэнт Віленскага ўніверсітэта Эльяшэвіч. Янушкевіч падкрэсліваў, што розніца паміж сістэмай выкладання ў павятовай школе і гімназіі была настолькі заўважная, што за гэтыя два месяцы прыйшлося многаму перавучвацца амаль нанава"***.
Пасля экзамену Янушкевіч адразу пайшоў у шосты выпускны клас Віленскай гімназіі. Гісторыя гэтай сярэдняй навучальнай установы, адной са старэйшых на былых землях ВКЛ, распачалася з 1587 г. — моманту заснавання яе езуітамі”**". Ад 1803 г. гімназія перайшла ў падпарадкаванне Віленскага ўніверсітэта. Пры школе існавала невялічкая бібліятэка. Ha 1820 г., час навучання Янушкевіча, яна налічвала ўсяго 266 назваў кніг у 621 тамах. Акрамя гэтага, школа мела калекцыю мінералаў, атласы па прыродазнаўчых навуках*"*’”.
* LV1A. F. 567. Ар. 2. В. 719. L. 59 v„ 60.
** НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Пасведчанні аб поспехах і паводзінах вучняў Нясвіжскай дамініканскай школы за 1819-1832 гг. Арк. 1-6.
Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 10.
Ibid. Успаміны. С. 11.
Ibid. Успаміны. С. 13-14.
Гісторыю Віленскай гімназіі гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 830. L. 255-258.
I.VIA. F. 567. Ар. 2. В. 1071. L. 37.
Дырэктарам гімназіі з'яўляўся вядомы педагог, надворны саветнік, доктар філасофіі Ян Будзіловіч*. Яго працоўная дзейнасць распачалася з 1791 г., калі ён пасля атрымання навуковай ступені доктара філасофіі быў прызначаны настаўнікам гісторыі і права ў Мінскае вучылішча. Пасля перайменавання ў 1804 г. вучылішча ў гімназію Будзіловіч выкладаў там права і мараль. У 1808 г. яго прызначылі наглядальнікам у Бабруйскае вучылішча. У гэтым жа годзе атрымаў чын калежскага асэсара. У верасні 1810 г. настаўнік быў накіраваны на пасаду наглядальніка ў Мазырскае вучылішча. У 1812 г. Будзіловіча абралі дырэктарам вучылішчаў Падольскай губерні, а ў 1814 г. —дырэктарам вучылішчаў Віленскай губерні. У гэтым жа годзе ён атрымаў чын надворнага саветніка. У 1815 г. і 1817 г. яго абіралі візітатарам вучылішчаў Віленскай губерні. A 10 красавіка 1819 г. ён быў прызначаны дырэктарам Віленскай гімназіі**.
Выкладчыцкі штат школы налічваў дванаццаць чалавек. Узровень выкладання ў гімназіі быў дастаткова высокі. Большасць з выкладчыкаў мелі вышэйшую адукацыю, і практычна ўсе — навуковыя ступені. Абавязкі намесніка дырэктара выконваў доктар філасофіі, надворны саветнік, настаўнік права і гісторыі Юзаф Скачкоўскі’’’. Настаўнікам фізікі і натуральнай гісторыі быў магістр філасофіі Аляксандр Жылінскі’*", настаўнікам
Ян Будзіловіч (н. каля 1767). шляхціц. сын Антонія. Адукацыю спачатку атрымліваў у Беластоцкім вучылішчы. пасля заканчэння якога, у 1787 г., паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце. Гл.: LVIA. F. 567.Ар. 2. В. 875. L.4v„ 5.
*’ Ibid.
Скачкоўскі ІОзаф (н. каля 1774). шляхціц. сын Марціна. У 1805 г. закончыў Віленскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі. Выкладчык Віленскай гімназіі ад 1806 г.. спачатку як настаўнік лацінскай і польскай граматыкі. У 1810 г. абраны памочнікам дырэктара гімназіі. ад 1811 г. распачаў выкладанне гісторыі і маралі. У 1814 г. атрымаў чын надворнага саветніка. Гл.: LVIA. Е 567. Ар. 2. В. 875. 1.. 5 v„ 6; В.І. Przyb. rkps 33/62.
“** Жылінскі Аляксандр (н. каля 1790), шляхціц. сын Людвіка. Ад 1809 г. вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. У 1813 г. атрымаў ступень магістра філасофіі. 3 1813 г. студэнт пры астранамічнай абсерваторыі Віленскага
матэматыкі — магістр філасофіі Гілярый Кандратовіч’, настаўнікам рыторыкі (красамоўства) — кандыдат філасофіі Ігнацій Шыдлоўскі**, настаўнікам граматыкі — кандыдат філасофіі Дамінік Шульц***, настаўнікам арыфметыкі — кандыдат філасофіі Юліян Сухадольскі****, настаўнікам расійскай мовы — Пётр Астроўскі*****, настаўнікам французскай мовы — Марцэлій Янолет, настаўнікам малюнка — Міхал Падалінскі******. Акрамя
ўніверсітэта. У 1814 г. прызначаны настаўнікам фізікі і матэматыкі ў Пастаўскае павятовае вучылішча. 3 1817 г. выкладчык Віленскай гімназіі. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 5 V., 6.
* Кандратовіч Гілярый (н. каля 1790). аіляхціц. сын Юзафа. Ад 1808 г. вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. у 1811 г. атрымаў ступень магістра філасофіі. Ад 1811 г. настаўнік гісторыі прыродазнаўства і камерцыйных навук у Віцебскай гімназіі. У Віленскай гімназіі — ад верасня 1816 г. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 6 v., 7.
Шыдлоўскі Ігнацій (н. каля 1792). піляхціц. сын Юзафа. Ад 1810 г. вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. у 1814 г. атрымаў ступень кандыдата філасофіі. 3 1814 г. настаўнік рыторыкі ў Гродзенскай гімназіі. У Віленскай гімназіі працаваў ад верасня 1817 г. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 6 v., 7.
*** Шульц Дамінік (н. каля 1796). шляхціц. сын Людвіка. Ад 1815 г. вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. у 1816 г. атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Ад 1816 г. — настаўнік Віленскай гімназіі. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 7 V., 8.
**** Сухадольскі Юльян (н. каля 1790). шляхціц, сын Міхала. Ад 1809 г. вучыўся ў Віленскай настаўніцкай семінарыі. у 1811 г. атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Ад 1813 г. настаўнік польскай і лацінскай граматыкі ў Гродзенскай гімназіі. У Віленскай гімназіі выкладаў ад верасня 1817 г. Гл.: LV1A. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 7v„ 8.
***** Астроўскі Пётр (н. каля 1791). шляхціц. сын Тэадора. Закончыў Цельшаўскае павятовае вучылішча. ад 1809 г. студэнт Віленскага ўніверсітэта. У 1811 г. адпраўлены на вучобу ў Пецярбургскі ўніверсітэт. адкуль у 1815 г. пасля заканчэння поўнага курса навук накіраваны настаўнікам рускай мовы ў Віленскую гімназію. У 1819 г. выдаў у Расіі слоўнік рускай мовы для настаўнікаў. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 9 v„ 10.
****** Падалінскі Міхал (н. каля 1783). шляхціц. сын Дамініка. У 1808 г. скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў са ступенню кандыдата. У гэтым жа годзе працягнуў навучанне ў Віленскім універсітэце ў школе свабодных мастацтваў па спецыяльнасці графіка. Ад 1815 г. — настаўнік Віленскай гімназіі. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 10 v., 11.
гэтага. дзве асобы працавалі часова: абавязкі настаўніка нямецкай мовы выконваў Арнольд Граверт, а кандыдат філасофіі Станіслаў Грыневіч замяшчаў настаўніка старажытных моў. Абавязкі капелана ў гімназіі выконваў магістр філасофіі Міхал Альшэўскі*.
Праграма навучання ў гімназіі была вельмі разгорнутая. Значнае месца адводзілася дысцыплінам прыродазнаўчага і фізіка-матэматычнага цыклаў, куды ўваходзілі заалогія, батаніка, мінералогія, хімія, гісторыя прыродазнаўства, геаграфія, фізіка, арыфметыка, алгебра і геаметрыя. Гуманітарны цыкл складаўся з этыкі, логікі, сусветнай і айчыннай (польскай) гісторыі, айчыннага права, польскай і старажытных літаратур. Акрамя гэтага, вучням прапаноўваліся для вывучэння шэсць моў: польская, лацінская, грэцкая. французская, нямецкая і руская. Уваходзілі ў гімназічную праграму таксама каліграфія, хрысціянская дагматыка і мастацтва (малюнак)’*. У выпускным шостым класе Віленскай гімназіі выкладалася 13 прадметаў: польская, лацінская і грэцкая літаратуры, логіка, айчыннае права і айчынная гісторыя, хімія, руская, нямецкая, французская мовы, малюнак, геаграфія і хрысціянская дагматыка***.