Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
У адрозненне ад павятовых школ колькасць вучняў у гімназіі была даволі значнай. На 1820 г. у Віленскай гімназіі навучаліся 671 чалавек, 60 з якіх закончылі гімназію ў гэтым годзе****. У 1820/21 н. г. у шостым выпускным класе навучаліся 35 чалавек*””.
Альшэўскі Міхал (н. каля 1778). шляхціц. сын Юрыя. У 1805 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт са ступенню магістра філасофіі. У 1806 г. — настаўнік славеснасці. гісторыі. права і французскай мовы ў Пастаўскім павятовым вучылішчы. У 1811 г. — выкладчык лацінскай і французскай моў Магілёўскай гімназіі. У 1815 г. паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. Ад 1817 г. — духоўнік Віленскай гімназіі. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 875. L. 10 v. — 13; F. 567. Ар. 2. В. 1071. L. 37.
“ B.J. Przyb. rkps 33/62; LVIA. F. 567. Ap. 2. B. 830. L. 259 v. 260; Derejczyk W. Ludwik Spitznagel. Przyjaciel Juliusza Slowackiego. Warszawa. 1994. S. 17.
*" LVIA. F. 567. Ap.' 2. B. 398. L. 204 v.. 205.
*“* Ibid. B. 1071. L. 37.
Ibid. B. 398. L. 204 v. — 206.
Найлепшыя поспехі Янушкевіч паказваў у галіне моў. Па французскай і нямецкай мовах у дыпломе за гімназічны курс у яго найвышэйшыя адзнакі. Выдатныя поспехі меў ён таксама па праве, што, відавочна, паўплывала на далейшы выбар прафесіі. Адзнаку «вельмі добра» юнак атрымаў у другім паўгоддзі па айчыннай гісторыі. Кароткі час навучання ў гімназіі не дазволіў яму асвоіць грэцкую мову і літаратуру*.
Гімназічны перыяд у жыцці Янушкевіча вызначаўся не толькі атрыманымі ведамі. У гэты перыяд ён трапіў у інтэлектуальнае асяроддзе Вільні. У гімназіі яго сябрам стаў аднакласнік Людвік Шпіцнагель". які, у сваю чаргу, сябраваў з Юліушам Славацкім. Гэтае знаёмства дазволіла Янушкевічу бываць у доме прафесара медыцыны Віленскага ўніверсітэта Фердынанда Шпіцнагеля, а таксама трапіць у адзін з самых вядомых салонаў Вільні — салон Бекю’". Прафесар Віленскага ўніверсітэта Аўгуст Людвік Бекю з’яўляўся айчымам Славацкага, з ім маці Саламея з роду Янушэўскіх пасля смерці першага мужа Э. Славацкага пабралася шлюбам у 1818 г. У доме Бекю збіралася віленская творчая і навуковая эліта. Сярод сталых наведвальнікаў салона Бекю былі Ян і Анджэй Снядэцкія, Ян Рустэм, Фердынанд Шпіцнагель. Іаахім Лялевель і інш.****. Акрамя гэтага, у гімназіі Янушкевіч завязаў сяброўства са сваім аднакласнікам Юльянам Карчэўскім**’**. будучым мастаком.
У чэрвені 1821 г. Янушкевіч атрымаў дыплом аб заканчэнні Віленскай гімназіі""” і ў гэтым жа годзе запісаўся на аддзяленне
’ BJ. Przyb. rkps 33/62: LV1A. F. 567. Ap. 2. B. 398. L. 204 v.. 205.
** Шпіцнагель Людвік Уладзіслаў (9.1.1805-26.2.1827). выпускнік Віленскай гімназіі. студэнт факультэта літаратуры і свабодных мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. блізкі сябра Ю. Славацкага.
*** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 15.
**** Гл.: Moscicki. Н. Becu August Ludwik II PSB. Т. 1. Krakow. 1935. S. 391-392.
***** Карчэўскі Юльян (12.1806-1.1833). выпускнік Віленскай гімназіі, студэнт факультэта маральна-палітычных навук і школы свабодных мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. мастак.
****** BJ. Przyb. rkps 33/62.
права факультэта маральна-палітычных навук Віленскага ўніверсітэта*. На той момант юнак меў няпоўных шаснаццаць гадоў, і гэта ледзь адмоўна не паўплывала на ягонае паступленне ва ўніверсітэт. Справа Янушкевіча разглядалася асабіста рэктарам Шымонам Малеўскім. які вынес станоўчае рашэнне толькі пасля азнаямлення з дыпломам Янушкевіча аб заканчэнні гімназіі".
Перыяд навучання Яўстафія Янушкевіча ў Віленскім універсітэце прыпаў на той час, калі там набывалі веды Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Стафан Зан, Мікалай Маліноўскі, браты Слізні, браты Кубліцкія і шмат іншых свядомых студэнтаў, што мелі дачыненне да дзейнасці нацыянальна-вызваленчых таварыстваў. Непасрэдна з ім на адным курсе вучыліся Ігнацій Клюкоўскі, Станіслаў Кубліцкі, Рафал Слізень і Леан Рагальскі***. Трэба адзначыць, што завязаныя ў гэты час кантакты падтрымліваліся на працягу ўсяго астатняга жыцця.
Самыя значныя ўражанні ўніверсітэцкага перыяду звязаны ў Янушкевіча з Лялевелем. У той час студэнты мелі надзвычайную патрэбу ў гістарычных ведах, і Лялевель здолеў адказаць на попыт моладзі. Як згадваецца ў ягонай аўтабіяграфіі, выкладчык не толькі імкнуўся чытаць лекцыі ў адпаведнасці з тагачаснай метадалогіяй, але і стала ўдасканальваўся сам‘“*.
* На гэтай даце настойвае сам Я. Янушкевіч. Акрамя таго, яго прозвішча сустракаецца ў ведамасцях студэнтаў трэцяга года навучання Віленскага ўніверсітэта за 1823/24 н. г. (LVIA. F. 721. Ар. 1. В. 1109. Журнал адзнак студэнтаў факультэта маральна-палітычных навук за 1823/24 гг. L. 29 v.). Між тым у кракаўскім зборы Попеля знаходзіцца пасведчанне ад 30 верасня 1822 г.. дзе пазначана. піто Янушксвіч трапіў у кола студэнтаў факультэта маральнапалітычных навук універсітэта 11 всрасня 1822 г. і зарэгістраваны пад нумарам 217. (В.І. Przyb. rkps 33/62). На наш погляд. дадзены дакумент з'яўляецца фальсіфікатам. супярэчыць справаводчай універсітэцкай дакументацыі. Адначасова з гэтым там зафіксаваны нсдакладны ўзрост Янушкевіча. Замест няпоўных 17 гадоў апошняга там зафіксавана. што Янушкевіч меў 18 гадоў.
** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 15.
LVIA. F. 721. Ар. 1. В. 1109.
**** Гл.: Lelewel, J. Dziela. Т. 1. Materi aly autobiograficzne/oprac. H.Wi^ckowska. Warszawa, 1957. S. 54.
У немалой меры дзякуючы гэтаму ў 1822-1824 гг. менавіта Віленскі ўніверсітэт ператварыўся ў галоўны цэнтр гістарычнай навукі і дыдактыкі на землях былой Рэчы Паспалітай, пашыраючы гістарычныя веды за межы навучальнай установы і самога горада’. А гуманістыка ўвогуле стала прадметам навуковай зацікаўленасці мясцовых інтэлектуалаў.
Янушкевіч пазначаў, што з’яўленне ў Вільні Лялевеля ў студзені 1822 г. было радасна ўспрынятае ўніверсітэцкай моладдзю. А ягоная інаўгурацыйная лекцыя ў статусе прафесара і загадчыка кафедры ўсеагульнай гісторыі зрабілася сапраўднай падзеяй**. Вонкава гэтая лекцыя болей нагадвала маніфестацыю. У многім такая сітуацыя была абумоўленая расцягнутым ледзь не на паўгода чаканнем Лялевеля ў Вільні***. 3-за вялікай колькасці жадаючых павітаць новага прафесара арганізатары былі вымушаны нават перанесці лекцыю на два дні пазней, чым было запланавана спачатку**’’. У выніку яна адбылася толькі 9 (21) студзеня 1821 г.
У сувязі з гэтай падзеяй А. Міцкевіч напісаў верш «Да Іахіма Лялевеля з нагоды выкладання курса сусветнай гісторыі ў Віленскім універсітэце, 9 студзеня 1822 года»****’. Твор з’явіўся ў Вільні на пачатку сакавіка 1822 г. дзякуючы намаганням студэнтаў, сяброў Міцкевіча. Як адзначыў Янушкевіч, студэнты склаліся па 30 грошай на яго друкаванне, чым паспрыялі з’яўленню першага асобнага выдання паэта”*’**.
Гл.: Serejski, М. Н. Koncepcja historii powszechnej Joachima Lelewela. Warszawa. 1959. S. 169.
** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 15.
*** Як адзначае Тэафіл Мадэльскі. віленская моладзь ведала аб планаваным пераездзе Лялевеля з Варшавы ў Вільню яшчэ ўлетку 1820 г. Аднак апошні толькі ў кастрычніку звольніўся з папярэдняй працы. а прыехаў у Вільню ў снежні. Гл.: Modelski. Т. Е. Sprawa powolania J. Lelewela na katedrc historji w Wilnie // Ateneum Wilenskie. R. VI. Z. 2.Wilno, 1929. S. 568-580.
**** Гл.: Lelewel, J. Dziela. T. 3. Warszawa, 1959. S. 70.
***** Гл.: Mickiewicz. A. Dziela / wydanie rocznicowe. T. I. Wiersze. Warszawa. 1993. S. 141-148.
****** Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. C.15.
Са з’яўленнем Лялевеля істотныя змены адбыліся і ў арганізацыйным плане. Перш за ўсё праграма курса ўсеагульнай гісторыі павялічылася да трох гадоў. Кожны тыдзень студэнты мелі па 6 лекцыйных гадзін. Значна ўзрасла — да 300-400 чалавек — і колькасць студэнтаў, што распачалі вывучаць усеагульную гісторыю. У 1821/22 н. г. 130 з іх здавалі іспыт па старажытнай гісторыі*.
Захаваліся нататкі Лялевеля з пісьмовага экзамену па сусветнай гісторыі за 1822/23 н. г., дзе занатаваны пытанні, атрыманыя студэнтамі, а таксама кароткая анатацыя выкладчыка да іх. Трэба адзначыць, што Лялевель прад’яўляў да студэнтаў досыць высокія патрабаванні. У першую чаргу ён ацэньваў здольнасць да самастойнага мыслення, грунтоўнасць разумення праблематыкі пытання, вызначэнне прычынаў і наступстваў аналізаваных падзей. Разам з тым пэўная ўвага аддавалася стылістыцы і паўнаце адказу на пытанне. Сярод шэрагу студэнтаў Лялевель згадваў і Яўстафія Янушкевіча. Вось як быў досыць крытычна ацэнены адказ апошняга на экзаменацыйнае пытанне «Баляслаў Храбры і Хлодвіг»: «псідобным чынам [падаеііца] гістарычны агляд праўлення аднаго і другога і ў некаторых дэталях дастаткова ўдала, аднак з доказамі не заўсёды зразумелымі. Умеру гэтага напрыканцы змешчана параўнанне, тым не менш праяўляе разнастаііны высілак, хоць слабешйы мае ўласныя станоўчыя рысы»".
Прыведзены фрагмент, а таксама і іншыя заўвагі Лялевеля падкрэсліваюць. што ён не імкнуўся завышаць узровень студэн-
Гл.: Serejski, М. Н. Wst^p // Lelewel, J. Dziela. T. 3. Wyklady kursowe z historii powszechnej w Uniwersytecie Wilenskim. 1822-1824 / oprac. M. II. Serejski. Warszawa. 1959. S. 13. Трэба адзначыць, што прыведзеная лічба складае каля 50 % ад агульнаіі колькасці студэнтаў усяго ўніверсітэта. На жаль. мы валодаем статыстыкай па колькасці студэнтаў толькі на 1820 г.. якая складае 630 чалавек. з іх 100 навучаліся на факультэце маральна-палітычных навук. Гл.: Zmigrodzki. М. Historia Wilenskiego Uniwersytetu za czasow kuratoryi ksiecia Adama Czartoryskiego // Przewodnik naukowy i literacki. T. XVI. Z. 1. Lw6w, 1888. S. 336.
** Lelewel. .1. Dziela. T. 3. Warszawa. 1959. S. 691.
таў. Што ж тым не менш так прыцягвала студэнцкую моладзь да Лялевеля? У пэўнай ступені адказ на гэтае пытанне змешчаны ў нататках Янушкевіча: « [Лялевель] увесь быў адкрыты для яе. Таварыскі, ветлівы, ссірдэчны, кожнага прымаў у сябе, даваў яму парады, накіроўваў на шляху да вышэйшай адукацыі, заахвочваў да спрабавання сіл...»*. Ці не самым каштоўным з пералічанага выступае выпрацоўка ў студэнтаў цікавасці да самастойных навуковых даследаванняў. У Янушкевіча гэта прасочваецца на ўзроўні генеалагічнага даследавання свайго роду, а таксама ў ягонай перакладчыцкай дзейнасці. Менавіта ў студэнцкія часы Лялевель падштурхнуў Янушкевіча да перакладу шматтомнай працы Фрыдрыха Ансільёна, што той працягнуў ужо пасля заканчэння ўніверсітэта.