Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Далейшым этапам у гэтай справе стала высвятленне сапраўднасці тастамента Міхала Янушкевіча. Гэтае пытанне трапіла ў Мінскі павятовы суд. Галоўнай прычынай, якая выклікала сумненне афіцыйных уладаў у сапраўднасці дадзенага дакумента. была яго актыкацыя не ў Мінскіх прысутных месцах, а ў Віленскім судзе*’". Выказаная ў гэтым выпадку прэтэнзія з’яўлялася, па сутнасці. бюракратычнай хітрасцю ці праверкай дасведчанасці людзей, што апынуліся ў складаных умовах. У XIX ст. не існавала абавязковай неабходнасці актыкацыі дакументаў па месцы размяшчэння маёнтка. Паўсюдна існаваў звычай рэгістрацыі дакументаў па месцы пражывання, што адбылося і ў выпадку з Міхалам Янушкевічам, які на
’ AGAD. ММК. Nr21. К. 43.
Дадзсны тэрмін выкарыстоўваецца ў дакуменце як адпаведнік секвсстра і мае значэнне ўсталявання часовай казённай адміністрацыі над маёнткам бсз пазбаўлення ўласніка права пражывання ў ім. Гл.: Радзюк. A. Р. Канфіскацыя прыватнай уласнасці... С. 26.
AGAD. ММК. Nr 21. К. 43-43 v.; НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 156.
*’** AGAD. ММК. Nr 21. К. 62 v.
момант складання тастамента па службовых абавязках жыў у Вільні.
У выніку праверка сапраўднасці тастамента завяршылася на карысць Янушкевічаў. 9 кастрычніка 1835 г. на імя мінскага цывільнага губернатара С. I. Давыдава прыйшло паведамленне з Мінскай палаты цывільнага суда па справе М. Янушкевіча. У прадстаўленым дакуменце канстатуецца, што згаданы духоўны тастамент прызнаны Мінскім павятовым судом сапраўдным'. Далейшай інстанцыяй была Мінская палата цывільнага суда, якая пасля праведзенай рэвізіі таксама зацвердзіла 15 кастрычніка 1835 г. папярэдняе судовае рашэнне**.
Тым не менш вынесенае рашэнне не азначала канчатковага прыпынення справы Янушкевічаў. У шэрагу выпадкаў бюракратычная валакіта магла цягнуцца яшчэ не адзін год. Часткова гэта было звязана з дзейнасцю камісій, якія займаліся справамі ліквідацыі даўгоў з канфіскаваных маёнткаў. У выпадку Янушкевічаў на загад віленскага ваеннага губернатара князя М. А. Даўгарукава іх справа ў верасні 1834 г. была скіраваная ў Падольскую ліквідацыйную камісію. Канчатковае рашэнне не з’явілася нават на працягу наступных чатырох гадоў***. Адольф Янушкевіч у лісце ад 8/20 чэрвеня 1838 г., дасланым маці з Ішыма, непакоіўся аб нявырашанасці спадчыннай справы сваёй сям’і.
Тым не менш Янушкевічы і надалей працягвалі жыць у Дзягільна. Яўстафій Янушкевіч у 1871 г. наступным чынам апісаў гэтую сітуацыю: «Што за шкода, шпю ён**** не ляжыі/ь у Дзягільна, дзе пахаваны маці, Адольф*****, чацвёра дзетак
* AGAD. ММК. Nr 21. К. 74.
’* Ibid. К. 75.
*** Гл.: Januszkiewicz, A. Listy z Syberii / wybor. oprac. i prz.episy H. Geber. przedm. .1. Odrowqz-Pieni^zek. Warszawa. 2003. S. 132.
**** Ha ўвазе маецца бацька Міхал Янушксвіч. які быў пахаваны ў Вільні.
***** Адольф Янушкевіч атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму 23 студзеня 1856 г.. іпто стала магчымым дзякуючы Маніфесту Александра II. 26 чэрвеня ён выехаў у Дзягільна і прыбыў на радзіму 17/26 ліпеня 1856 г. Аднак
Януарыя'. А якое гэта прыгожае месца для вечнага адпачынку. За былым домам, уякім мы жылі, бо ііяпер Януарый пабудаваў каля сада новы, праііяксіе па ўскрайку сада да става вялікі гаючы ручай. А цясніны зараслі бярозамі і піхтамі. 3 другога боку [сада] уздымаецца капліца, якая ііяпер апусцела, бо Маск[оўскі] урад забараняе яе аднаўленне, а не даходзячы да яе сярод дрэў ляжаць магілы. Дай Божа, каб гэтае каханае Дзягілыіа не перайшло ў Маскоўскія ру[к]і, што можа і здарыцца, бо Януарый, прызнаваючы яго сваёй, стомлены, змучаны турботамі, якія на працягу столькіх гадоў клапацілі Дзягільна, не надта яго любіць. Справядлівей было б, каб Дзягільна дасталася Тадэвушу*, сыну Рамуальда, адзінаму мужчыну ў нашай радні. Пяцьдзясят гадоў [маёнтак] належыць нам. Hi я, ні Рамуальд не мелі дсічынення да кіравання [ім], няхай жа пасля смерір Януарыя Тадэвуш атрымае яго ў спадчыну»". Сам Яўстафій Янушкевіч болей ніколі не трапіў на радзіму, не пабачыў Дзягільна і быў пахаваны у 1874 г. на парыжскіх могілках Манмарансі.
* * *
Апісанне ўспамінаў і крыніцазнаўчага матэрыялу. Друкаваныя ўспаміны Яўстафія Янушкевіча да сёння захоўваюцца ў фондах Ягелонскай бібліятэкі, куды яны трапілі з так званага кнігазбору Попеля. які паходзіць з Вялікіх Чапляў Келецкага ваяводства.
Згаданае месца захавання збору не з'яўляецца выпадковым. Справа ў тым, што дачка Яўстафія Янушкевіча Марыя (н. 19.06.1 853) у 1872 г. пабралася шлюбам з Канстанцінам
менеп чым праз год. 6 чэрвсня 1857 г.. ён памср і быў пахаваны на мясцовых могілках. Гл.: Malewski, W. Mowa pogrzebowa na smierc Adolfa Januszkiewicza. Paryz. ok. 1857: Odrowqz-Pieniqzek. .1. Mickiewiczowski Adolf... S. 43.
Размова пра старэйшага сына Рамуальда Янушкевіча Тадэвуша. які нарадзіўся пасля 1857 г.
Гл.: Янушкевіч. Я. Успаміны. С. 33-34.
Попелем (27.06.1841-15.02.1919), які з 1862 г. стаў уладальнікам спадчыннага маёнтка Вялікія Чаплі*. Маладая сям'я ўладкавалася ў маёнтку, дзе ў іх нарадзіліся пяцёра дзяцей — Фяліцыя, Яўстафій (пасля 1872-1936), Ян, Марыя і Алена. Канстанцін Попель адначасова з гаспадарскай працай займаўся калекцыянаваннем кніг і рукапісаў. 3 цягам часу ён стварыў найкаштоўнейшы збор польскамоўных і замежных выданняў, да якога, відавочна, далучылася і калекцыя, што засталася пасля смерці ў 1874 г. Яўстафія Янушкевіча.
Пасля пераезду на сталае жыхарства Канстанціна і Марыі Попеляў у Кракаў калекцыя рукапісаў і кнігазбор засталіся ў Вялікіх Чаплях у аднаго з сыноў. а менавіта ў Яўстафія Попеля. Далей яе спадчыннікам стаў унук Канстанціна Попеля, сын Яўстафія — Канстанцін Попель", які і ўтрымліваў збор да 1939 г.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны частка рукапісаў з гэтага збору трапіла ў дэпазіт Ягелонскай бібліятэкі’**. У 1969 г. бібліятэка выкупіла шэраг матэрыялаў Попеляў****, сярод якіх
* Гл.: Popiel. Р. Rodzina Popielow herbu Sulima z przydomkiem Chosciak. Rys historyczny. Krakow, 1936. S. 88.
** Гл.: Popiel, P. Rodzina Popielow. S. 90.
* Поўны вопіс гэтай калекцыі дагэтуль невядомы даследчыкам. Магчыма, менавіта адтуль паходзіць збор. набыты ў 2010 г. Музеем літаратуры ім. Адама Міцкевіча ў Варшаве на кракаўскім аўкцыёне. які ўключае эпісталярыі Яўстафія і Яўгеніі Янушкевічаў перыяду 1830 1 870-х гг. Калекцыя ўтрымлівае лісты як саміх Янушкевічаў і іх сваякоў, так і лісты Юзафа Крашэўскага. Адама Чартарыйскага. Яна Умінскага, Юзафа Двярніцкага. Рамана Солтыка. Яна Непамуцена Яноўскага, Маўрьшьгя Махнацкага і інш. Гэтыя матэрыялы. невядомыя раней даследчыкам. з'яўляюцца найкаштоўнейшымі крыніцамі па гісторыі і культуры паслялістападаўскай эміграцыі ў Парыжы. Гл.: Antykwariat «Rara Avis» w Krakowie. Katalog aukcyjny. 2010. Nr 88. Poz. 573. [Электронны рэсурс] — 2010. — Рэжым доступу: http://www.raraavis.krakow.pl/Katalog88/a88-08varia.htm — Дата доступу: 23.10.2010.
**“ Гл.: Zbiory r?kopisow w bibliotekach i muzeach w Polsce / oprac. D. Kamolowa przy wspoludziale K. Muszynskiej. Warszawa. 1988. S. 87. 90.
апынуліся ўспаміны Яўстафія Янушкевіча* і яго жонкі Яўгеніі Ларыс", шматлікая карэспандэнцыя Янушкевіча з генераламі Юзафам Хлапіцкім, Генрыкам Дэмбінскім, Самуэлем Рожыцкім, Юзафам Скшынецкім, перапіска з Адамам Міцкевічам, Іаахімам Лялевелем, Юльянам Нямцэвічам, Феліксам Уратноўскім, Браніславам Залескім, Леанардам Ходзькам. Валяр'янам Калінкам, Юльянам Клячкам і іншымі*", а таксама ў бібліятэку трапіў каштоўны збор прыватных дакументаў Яўстафія Янушкевіча*’**.
Апошняя з пазначаных спраў мае непасрэднае дачыненне да ўспамінаў Яўстафія Янушкевіча. Відавочна, што пры напісанні мемуараў ён выкарыстоўваў згаданыя дакументы, у якіх зафіксаваныя ўсе асноўныя этапы перыяду 1805—1870-х гг. Гэтая справа яшчэ не ўведзена ў асноўны фонд аддзела рукапісаў Ягелонскай бібліятэкі і не мае сталай пагінацыі. Яна склада-
‘ BJ. Przyb. rkps 257/69. Eustachy Januszkiewicz. Pami^tnik; Przyb. rkps 256/69. Eustachy Januszkiewicz. Wyjatki z korespondencii z lat 1831-1871.
BJ. Przyb. rkps 258/69. Eugenia z Laryszow Januszkiewicz. Pami^tnik; Przyb. rkps 259/69. Eugenia z Laryszow Januszkiewicz. Pami^tnik. Ciqg dalszy.
*** BJ. Przyb. rkps 158/74. List do Eustachego Januszkiewicza Bronislawa Za­leskiego: Przyb. rkps 222/69. Listy Bronislawa Zaleskiego z lat 1842. 1850, 1868; Przyb. rkps223/69. Listy BronislawaZaleskiegozlat 1861. 1870. 1871; Przyb. rkps 225/69-231/69. Listy Adama Mickiewicza 1836, 1846. 1847; Przyb. rkps 208/69. Listy Alberta Kazimierskiego z lat 1850. 1856. 1871; Przyb. rkps 237/69. Listy Bro­nislawa Trentowskiego z 1842; Przyb. rkps 221/69. Listy F. Wrotnowskiego z lat 1838-1867; Przyb. rkps 211/69. Listy gen. Jozefa Skrzynieckiego: Przyb. rkps 206/69. Listy Henryka Dembiiiskiego z 1843; Przyb. rkps 219/69. Listy J. Lelewela do Eustachego Januszkiewicza 1838-1855 oraz do Eugenii Januszkiewiczowej z lat 1853-1856; Przyb. rkps 205/69. Listy Jozefa Chlopickiego z lat 1837-1838; Przyb. rkps 209/69. Listy Juliana Klaczki do Eustachego Januszkiewicza z lat 1860-1872 i zony z lat 1870-1888; Przyb. rkps 235/69. Listy Juliana Niemcewicza z 1839; Przy b. rkps 234/69. Listy Leonarda Chodzki z lat 1841. 1855. 1856; Przyb. rkps 210/69. Listy Samuela Rozeckiego do Karola Larysza z 1831-1832: Przyb. rkps 207/69. Listy Waleriana Kalinki z 1863. 1867-1870; Przyb. rkps 217/69. Listy z Syberii Adolfa Januszkiewicza do Eugenii Larysz 1832. 1836. 1843. 3 пералічанай карэспанлэнцыі апублікаваныя толькі лісты I. Лялевеля да Я. Янушкевіча і яго жонкі Я. Ларыс. Гл.: Lelewel. J. Listy emigracyjne I wyd. H. Wi^ckowska. T. 5. Krakow, 1956.
"•* BJ. Przyb. 33/62.
ецца з асобных фасцыкулаў, сфармаваных паводле змястоўнахраналагічнага прынцыпу. Першы і другі фасцыкулы справы ўтрымліваюць матэрыялы аб нараджэнні і навучанні ў Нясвіжскай павятовай школе, Віленскай гімназіі і Віленскім універсітэце; трэці фасцыкул складаецца з дакументаў аб працоўнай дзейнасці Янушкевіча; чацвёрты звязаны з перыядам паўстання 1830-1831 гг. Значная частка матэрыялаў уключана ў асобны фасцыкул пад назвай «Лісты, адрасаваныя Яўстафію Янушкевічу». На гэтую частку не распаўсюджваецца асноўны прынцып упарадкавання справы. Яна ўключае лісты перыяду 1829-1863 гг. Пэўную каштоўнасць для даследчыкаў маюць яшчэ тры фасцыкулы разгляданай справы: генеалагічныя матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя самім Янушкевічам, падборка дакументаў, прысвечаных дачцэ Марыі Янушкевіч, і непублікаваная літаратурнапубліцыстычная спадчына Яўстафія Янушкевіча.