Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
[год] 5.	3729,47	20127,75
31383,67	98839.95
усяго ф
. 18065,45 28007,45 29840,40 30453,10 23857.22 130223,62
Ад гэтай лічбы трэба адняць французскія камісійныя кнігі

10897.17
Усяго прададзена іюльскіх кніг (з улікам А[ляксандр] Ял[авіцкі] і А[ляксандр] Ял[авіцкі] і кампанія 17 483 тамоў)
ф.
119326,45
Надрукавана ад 1 ліпеня 1835 да I каст[рычніка] 1839 [года], значыць да даты продажу друкарні:
вершаваных твораў 19, [што складае] 49 325 аркушаў; прозай і брашур 78, [што складае] 501 803 арк[ушаў]; йерыяд[ычных] выд[анняў] 15, [што складае] 73 895 арк[ушаў].
з іх у кнігарні 5, 24, З240.
Усяго надрукавана 598 044 аркушаў. 32 працы накладам кнігарні 	 408145
189899 для іншых выданне 32 прац каштавала	фр. 58192,5 1
4-х твораў, выдадзеных у ёй па-франц1цузску]фр. 2667,95 Усяго	фр. 60860,46
[с. 67b] Супрацоўнікі друкарні, польскія эмігр[анты] узялі за сваю працу:
уг[од] I. 4906,36
[год] 2. 5760,70
[год] 3. 5787,75
[год] 4. 7424,15
[год] 5. 3546,65
ф. 27425,61.
Кнігарня мела адкрытых рахункаў з рознымі асобамі:
у 1 г[од] — 138. 2 [год] — 166, 3 [год] — 201, 4 [год] — 227, 5 [год] — 218.
Усяго
на 31 снеж[ня] 1839 [года] у касе застаецца ... 700,25 фіранкаў] у вэксалях 	 340
у 110 запазычанасцях, з якіх найбольшая складае 6876,95 ф. / найменшая 60 ц[энтаў] (не лічачы поўнасцю сумнеўных
на 3600 ф[ранкаў]) 	 40341,22
кошт кніг, застаўшыхся	ў сховішчы 	 28283,40
паперы 	 150
абсталяванне	 200
70014,87
58 крэдыторам
(найбольшы 2885,27, найменшы 38 цэнтаў) 54264,87
Застаецца ў прыбытку 15750 ф[ранкаў]
Гэтая запазычанасць	 54264,87 ф[ранкаў]
Складаецца з 55 малых запазычанасцяў
роўным 	 13837,92
Рэшта складае 	 40426,85 ф[ранкаў]241
з’яўляецца доўгам членаў кампаніі:
1.	пачатковага капіталу ф. 21.000.
2.	адсотак за 4 'Л гады ф. 4725.
40.426.852«.
Што пазначанае адпавядае сапраўднасці, сведчыць
Яўстафій.
[с. 67] Затым ужо я сам доўгі час займаўся выдавецтвам і [у якасці] апошняй кнігі выдаў Слоўнік польскай мовы243.
Я з’яўляўся сябрам розных урадаў, таварыстваў, але не тайных, а толькі тых, мэты якіх былі сапраўды накіраваны на агульную выгаду, і цешыў сябе тым. што ўсюды, куды быў пакліканы, пакінуў пасля сябе нейкі след.
Пішу гэта 26 лістапада 1871 [года] у 67-ы дзень свайго нараджэння. Я распачынаю 67-ы год майго жыцця дзякуючы Богу здаровым і пры ўласных сілах, у той час, калі столькіх малодшых за мяне па ўзросце сяброў па выгнанні ў паломніцтве ўжо памерла. Дзякуй Богу [с. 68], што мяне ахоўваў ад злога і засцярог ад нястачы і вынікаючых з гэтага пакут. У мяне былі не толькі сродкі для жыцця і ўтрымання майго брата Рамуальда, а апрача таго, мала было сярод тых, хто мяне ведаў, каб ён не з’яўляўся маім даўжніком. 3 1841 года і затым на працягу [наступных] 10 гадоў я пазычыў 13 000 фр[анкаў]. 1 калі Леанард Рэт[эль]244 зайшоў аднойчы, патрабуючы пазыку ў памеры 20 фр[анкаў], я ахвяраваў яму тыя 13 000 [франкаў], каб ён выбраў з іх тое, што яму падабаецца. Затым распавядаў яму на [працягу] гадзіны і скончыў вымовай, што калі я не магу з гэтага нічога атрымаць, то ён тым больш.
[с. 69] 1 на сёння я маю амаль страчанымі ад тых былых [грошаў], якія разышліся па знаёмых:
у п[ана] Фрыдэрыка Амелама з Ліверпуля з 7 мая 1864 [года] за праданыя і затрыманыя грошы (у Мэдзісон245) 306 ф[унтаў] ці 7650 фр[анкаў].
Ван Дэн Брёк, банкір, банкрот у ГІарыжы, в[уліца] Шасэ д’Антэн, 60. за 65 акцый Мэдзісона 4409 фр[анкаў] ад 1 мая 1864 [года].
Барн Ян Анджэй [павінен] за выданне I ліпеня 1872 [года] курса лекцый 1500 ф[унтаў] ці 30000 [франкаў], аднак на пра-
цягу ўжо двух гадоў ён не плаціць 5 %, так што і пазыку не выплаціць, а гэта ўжо [складае] 42000 [франкаў].
Падлічыўшы скрупулёзна мае расходы ад пачатку эміграцыі. магу прадставіць наступную сітуацыю
[с. 70]
ад 1831
да 1841
па 5000
50000
1841
1851
10000
100000
1851
1861
15000
150000
1861
1865
20000
100000
1866
1871
5000
25000



425000
Згубленых [грошаў] каля 50000 Іфранкаў]. Меў на п[рацягу] 40 гадоў 475 000 ф[ранкаў].
I гэта найменш, таму што мне таксама нямала каштавалі міны [?] у сувязі з амерыканскай вайной.
3 краіны ад Вітг[енштэйна] меў 16000 [франкаў].
3 розных крыніц і ад маці 9000 [франкаў].
25 000
Таму магу лічыць. што ад сваёй працы атрымліваў у сярэднім да 10000 фр[анкаў] штогод на працягу гэтых 40 гадоў246.
[с. 71 ] Успамінаю часы эміграцыі з сапраўднай расчуленасцю як перыяд маладосці, шчырых ілюзій, эпоху надзеі. Сёння мы ўсе расчараваліся. і засталася толькі адна горыч.
Найактыўнейшае жыццё бурліла ў нашым літаратурным асяроддзі на вуліцы Сент-Жэрмэн-дэ-Марэ з 1835 да 1841 [год]. На імяніны, на якое-небудзь нацыянальнае свята збіраліся разам сябры і знаёмыя, і ўсе былі задаволены малым. не прысмакамі і напоямі, а шчырай размовай.
У мяне засталося некалькі вершаў, якія Станіслаў Рапялецкі247 прыслаў мне з нагоды імянінаў. У сувязі з тым, што яны не былі надрукаваны сярод вершаў Наленча248. я перапісваю іх249. Калі б застаўся Рап[ялеўскі] на эміграцыі. напэўна ж, не імкнуўся б марна сядзець у кутку ў Цэзарыя Плятэра250.
[с. 72-78] [Вершы С. Рапялеўскага ад 29 сакавіка 1836 г. і 12 сакавіка 1841 г.. прысвечаныя Яўстафію Янушкевічу251].
[с. 78] Юліуш Славацкі. з якім я пазнаёміўся ў доме Бекю ў 1821 г[одзе], дзе мы. будучы яшчэ дзецьмі. забаўляліся разам з Аляк[сандрам] Шпіцнагелем252 і Влодкам, быў [с. 79] заўсёды прыязным са мной, нягледзячы на зайздрасць да Міцкевіча, з якім я зноў знаходзіўся ў цеснай сувязі і, натуральна. болей яму пакланяўся і любіў, чым ІОліуша, напісаў мне з падарожжа на Усход такі верш:
Яшчэ стаяць перад вачыма Ружы, пальмы, вежы, гмахі, Каір, Фівы, Цір, Саліма253, Мой Яўстафій.
Галава зачаравана.
Яшчэ марскія чую жахі, Скавытанне леападра, льва. гіены, Мой Яўстафій.
Трэба доўга адначыць, Каб прывыкнуць бачыць дахі.
Замест пальм254, шаўкоў і неба, Мой Яўстафій.
[с. 80] Вернеш ты мяне з летаргу, Зменшыш ты мне ружаў пахі.
Пахам кнігаў, Мой Яўстафій.
Буду ўдзячным я за тое, Я згадаю слова ляхі, Расчараванні, неспакой і страты, Мой Яўстафій,
Ты напішаш мне, што робяць Паэтычных муз абранцы I што пішуць, як сваволяць, Мой Яўстафій.
Іх чакалі лісцяў лаўры, Гукі літар у друкарнях, Пакуль я глядзеў на маўраў, Мой Яўстафій.
[с. 81] Хай пяюць аб тым «Те Deum», Што будзіў я ў Калізеі Цені Гракхаў, Сцыпіёнаў255, Мой Яўстафій.
Я клянуся богам Птахам256, Што ўмяшаюсь ў антыфоны, 1 касцёлам, дзе бог Тыфон257, Мой Яўстафій.
Я клянусь багіняй Хатхор258, Што ў Тунісе мае храмы, Што схаплюсь, як гладыятар, Мой Яўстафій.
9 ліпеня 1837 [года] у каранціне ў Ліворна (вяртаючыся з Усходу ў Еўропу)259.
[с. 112] Пра род Янушкевічаў
У XV стагоддзі называліся мы проста Янушка, як Тышка. Валодзька; затым дадалі заканчэнне віч. а ў канцы, не ведаю для чаго, некаторыя замянілі о на е, і такім чынам Янушковіч стаў Янушкевіч, Тышковіч [стаў] Тышкевіч. Валадковічы жа адныя засталіся з о, а другія сталі называцца Валадкевічамі.
У Зборніку Муханава-№ знаходзіцца выпісанае, напэўна, з Літоўскай Метрыкі:
1495 [год], 11 красавіка. Грамата в[ялікага] к[нязя] Аляксандра261 да віцебскага намесніка, князя Міхаіла Заслаўскага262 з подпісам: Янушка пісар263.
.. .5 ліпеня. Да смаленскага намесніка Юрыя Глябовіча264 аб адданні к[ня]зю Яну Вяземскаму265 сяла Прыселле. Такі ж подпіс.
1500 [год], 4 мая. На прывілеі караля Аляксандра, выдадзеным Яну Сапегу266 на землі, размешчаныя ў [с. 113] Браслаўскім павеце, падпісана Хветка Янушковіч (гаспадарскі пісар, наш жыжморскі дзяржаўца)267.
Арыгінал гэтага прывілея знаходзіцца ў зборах гр[афа] Уладзіміра Броэль-Плятэр268.
3 вер[асня]. Інд[ыкт] 11. Пр К“ В° В1 ГГ Мк Рд*. На загадзе да смаленскага баярына Васіля Славажскага, дат[аваным] з Маркава269, подп[іс]: Федко Янушковнчь пнсарь270.
Той жа самы, напэўна, Федка (Тэадор), пісар літоўскі, паводле свед[чання] Стрыйкоўскага271, прызначаны каралём Аляксандрам у 1502 [годзе] старостам луцкім, ад якога атрымаў у спадчыну Корсунь і Камень Шляхецкі272.
Той жа Фёдар Янушковіч (Т. Чацкі II, стар[онка] 6 0 273) запісаў Кірылу274, уладыку луцкаму, і епархіі вёскі Калодзезі і Жабчэ, што было зацверджана Жыгімонтам I275 у арыг[інале] на аркушы 212, а ў копіі на [аркушы] 393. том 7276.
* Скарачэнне. запісанае Янушкевічам у польскамоўным тэксце ўспамінаў кірылічным пісьмом, расшыфроўваецца як «Правіл канцлер, ваявода віленскі пан Міколай Радзівіловіч».
Ён таксама ў адпаведнасці з тастаментам адпісаў сваёй жонцы Таццяне277 [с. 114] Мышава278 ва Уладзімірскім і Вечыны ў Луцкім павеце, і кароль зацвердзіў гэтыя запісы ў той жа час. (Тамсама.)
У Літоўскай Метрыцы (якая захоўваецца ў Нясвіжскім архіве к[нязёў] Радзівілаў279) знайшоў звесткі. што Адам і Ганка Янушковічы валодалі маёнткам каля Гейтвілішак і зямлёй, званай Явілцішкі, якую прадалі к[ня]зю Мацвею Мікітовічу280 за 40 коп літ[оўскіх] гр[ошаў]. Гэты продаж кароль Жыгімонт зацвердзіў прывілеем, дат[аваным] з Мельніка281 29 с[нежн]я 10 індыкта, з подп[ісам] пісара Івашкі Сапегі282 . 701528’.
1551 [год]. Серафім Янушковіч судзіцца з Янам Рафаловічам з-за маёнтка Ільгацішкі ў Паскірах (с. 138).
1553 [год]. Станіслававая Янушковічавая перадае мужу паўнамоцтва ў справе з Янам Вартахоўскім284 аб наездзе на Паляны285 (с. 349. 484).
1556 [год]. Ян Вахадлоўскі286, Станіслаў і Ганна [с. 115] Мікалаеўна Будзілы287 падпісалі дамову аб рухомай і нерухомай маёмасці, якая адышла пасля Станіслававай Янушковіч Соф’і Янаўне (с. 683).
1559 [год]. Юхно Багдановіч судзіцца з Янушковічам (с. 549) з-за нейкай шкоды.
1565 [год]. Удзел Янушковіча ў судовых працэсах з пэўнымі асобамі.
— Пільнасць [вознага?] Яна Тамковіча ў справе Ленарта Янушковіча з Анікеем Крыўцом288 аб айчызным маёнтку Алены і Дароты Юраўнаў у Падбярэззі289.
1642 [год], 22 жніў[ня]. Прывілей караля Уладзіслава IV290, дат[аваны] з Варшавы, якім Адаму Янушковічу за заслугі ў маскоўскіх і інфлянцкіх войнах291 перадаецца маёмасць пад назвай Павірынце, размешчаная ў Вількамірскім [павеце].
1647 [год], 17 мая. Прывілей караля Уладзіслава IV, дат[аваны] з Варшавы, на пасаду мастаўнічага292 ў Пол[ацкім] в[аяво]дстве гэтаму ж Адаму Мерла293.