Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
125	Клецк — мястэчка ў Слуцкім павеце.
126	Агульнае імя паходзіць ад імя героя разбойніцкага рамана нямецкага пісьменніка Крысціяна Вульпіса (1762-1827) «Рынальда Рынальдзіні» (1797-1800).
127	Маецца на ўвазе маці Тэкля Янушкевіч.
128	Лань — рака.
|2"	Янушкевіч прыводзіць фрагмент з твора Вінцэнта Поля «Песні аб нашай зямлі».
1	3,1 На ўвазе маецца Юрыіі Радзівіл (31.05.1556-23.01.1600), сын М. Радзівіла, біскуп віленскі ў 1581-1591 гг., у 1583 г. атрымаў званне кардынала.
131	Маецца на ўвазе былы сябра таварыства філарэтаў Міхал Канткоўскі (Kqntkowski. Kontkowski), сын Мацея, муж малодшай сястры Яўстафія Янушкевіча Касільды. Былы студэнт Віленскага ўніверсітэта, у 1820-я гг. працаваў у Варшаве ў Каралеўскай Камісіі скарбу, затым
дзякуючы дапамозе Мікалая Маліноўскага пасля яго вяртання ў канцы 1828 г. у Вільню апынуўся ў штаце ІІракураторыі Радзівілаўскай масы. Удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гг. у складзе ковенскага атрада Міхала Залускага. У бітве пад Ліпавам быў паранены, у выніку чаго яму ампутавалі нагу. Пасля паўстання працаваў у Радзівілаўскай масе, выконваў абавязкі касіра. Ажаніўся з Касільдай Янушкевіч, ад якой меў сына Густава і дачку Ізабэлу. 3 1864 г. прадстаўляў маёмасныя інтарэсы графаў Браніцкіх. Гл.: Archiwum filomatow. Listy z wi^zienia. S. 480; Malinowski, M. Ksi^ga wspomnien I wyd. J. Tretiak. Krakow, 1907. S. 76-81; Malinowski, M. Dziennik / wyd. M. Kridl. Wilno, 1914. S. 104; Sliwowska, W. Zeslancy polscy. S. 282; Odyniec, A. E. Wspomnienie z przeszlosci opowiadane Deotymie. S. 142-145; Zielinska, T. Dziewi^tnastowieczny epilog. S. 89.
132	Адольф Янушкевіч атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму 23 студзеня 1856 г., што стала магчымым паводле Маніфеста Аляксандра II. 26 чэрвеня ён выехаў у Дзягільна і прыбыў на радзіму 17/26 ліпеня 1856 г. Аднак меней чым праз год, 6 чэрвеня 1857 г., ён памёр і быў пахаваны на мясцовых могілках. Гл.: [Malewicz, W.] Mowa pogrzebowa na smierc Adolfa Januszkiewicza. Paryz, ok. 1857; Odrow^z-Pieniqzek, J. Mickiewiczowski Adolf. S. 43.
133	Януарый Янушкевіч i Марыя Булгарына мелі чатырох дзяцей, якія памерлі ў маленстве: Станіслаў Яўстафій (1847-1850), Вітольд Адольф (н. 1844), Міхал і Касільда (1842-1854). Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62.
134	Рамуальд Янушкевіч ажаніўся з Марыяй Летрон 25 ліпеня 1857 г., іх старэйшым сынам быў Тадэвуш.
135	У арыгінале гэты фрагмент з’яўляецца працягам папярэдняга тэксту.
136	Янушкевіч вольна цытуе фрагмент з паэмы польскага паэта Каэтана Козьмяна (1771-1856) пад назвай «Ziemiaristwo polskie». Першыя дзве часткі гэтага твора выйшлі ў Пулавах у 1830 г. перад самым паўстаннем, а поўнасцю яна была выдадзеная ў 1839 г. Гл.: Kozmian, К. Ziemianstwo polskie. Poema w czterech piesniach. Wroclaw, 1839; Dawni pisarze polscy od poczatkow pismiennictwa do Mlodej Polski. Przewodnik biograficzny i bibliograficzny. T. 2. Warszawa, 2001. S. 230-233.
137	Маецца на ўвазе Караль Сянкевіч (1793-1860), сакратар бібліятэкі Чартарыйскіх у Пулавах, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., эмігрант. У 1820-я гг. Сянкевіч, пераехаўшы ў Вільню з Варшавы,
карыстаўся аўтарытэтам сярод студэнцкай моладзі. Гл.: Odyniec, A. Е. Wspomnienie z przeszlosci. Opowiadanie Deotymie. S. 197; Dawni pisarze polscy od poczatkow pismiennictwa do Mlodej Polski. S. 62-63.
138	Мацяёвіцы — мястэчка ў Гарвалінскім павеце, дзе ў 1794 г. трапіў у палон Тадэвуш Касцюшка.
139	Ад лютага / сакавіка 1829 г. на працягу 18 месяцаў Адольф Янушкевіч лячыўся і падарожнічаў па Еўропе. У Варшаву ён прыбыў у верасні 1830 г. і пасяліўся ў Ю. Славацкага, што апошні адзначыў у лісце да маці ад 15 верасня. Гл.: Januszkiewicz, A. Konotatki podrozne [Podroz po Europie 1829-1830] // Januszkiewicz, A. Listy z Syberii. S. 363375; Slowacki, J. Listy do Matki i wszystkie inne /zebral K. J. Kantak. T. 1. Mikolow-Warszawa, 1910. S. 7.
140	У студзені 1831 r. пры садзейнічанні эмісараў варшаўскага ўрада ў Вільні быў створаны Цэнтральны камітэт, у абавязак якога ўваходзілі падрыхтоўка і кіраванне ііаўстаннем у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і заходніх паветах Віцебскай губерні. У склад гэтага камітэта (ЦВІІК) уваходзілі: віленскі маршалак С. Шумскі, паэт А. Гарэцкі, Л. Замбржыцкі, Э. Ромер — сын былога віленскага маршалка М. Ромера, Ю. Грабніцкі, гісторык М. Балінскі, сакратар рады Віленскага ўніверсітэта Л. Рагальскі. прафесар Віленскага ўніверсітэта В. Пяткевіч, Поль. Гл.: Гарбачова, В. В. Паўстанне 1830-1831 гадоў на Беларусі. Мінск, 2001. С. 59-60.
141	Янушкевіч можа мець на ўвазе Адольфа Каржанеўскага (каля 1812-09.04.1837), шляхціца з Лідскага пав. Гродзенскай губ., які нарадзіўся ў в. Сапуньцы, вучыўся ў Віленскай гімназіі. У паўстанні 1831 г. удзельнічаў у чыне падпаручніка 11-га ўланскага палка. 15 ліпеня 183 I г. у складзе корпуса Францішка Роланда перайшоў межы Прусіі, ііасля чаго быў інтэрніраваны. У 1832 г. эміграваў у Францыю, дзе належаў да асяродкаў у Лашатры, Шаторы, у маі 1836 г. выехаў у Бардо. Памёр у дэпартаменце Манш. Паводле рашэння Гродзенскай губернскай следчай камісіі быў аднесены да 2-га разраду злачынцаў, маёнтак канфіскаваны. Гл.: ВРР. Rkps 565. S. 47; За вольнасць і веру. С. 66; Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання... С. 173.
142	Пад палестрай разумеюцца асобы, звязаныя з адвакацкай і судовай дзейнасцю.
143	Маецца на ўвазе маршалак Юзаф Тышкевіч, якому ў адпаведнасці з пастановай Цэнтральнага Віленскага паўстанцкага камітэта даручалася ўзначаліць паўстанне ў Ашмянах. Аднак неаднаразовыя спробы, зробленыя Ігнаціем Клюкоўскім, Юзафам Зянковічам, а таксама Яўстафіем Янушкевічам, не прымусілі графа прыняць гэтую прапанову. Між тым Зянковіч адзначае, што дзеянні Янушкевіча ў гэтым кірунку, у адрозненне ад яго ўласнага сцвярджэння, былі звязаныя з даручэннем Віленскага камітэта. Гл.: Zienkowicz, J. Powstanie powiatu oszmianskiego // Pamietniki polskie / wyd. K. Bronikowski. Prze­mysl, 1884. T. 2. S. 7-14.
144	Янушкевіч мае на ўвазе падзеі, якія адбываліся ў Ашмянах 4 красавіка 1831 г.
145	Аўтар мае на ўвазе ўспаміны Ігнація Клюкоўскага, апрацаваныя Феліксам Уратноўскім і ўключаныя ў зборнік матэрыялаў, прысвечаных падзеям паўстання ў беларускіх і літоўскіх паветах. Рукапіс згаданых успамінаў знаходзіцца ў Польскай бібліятэцы ў Парыжы, аднак захаваўся ён толькі з 25-й старонкі і не ўтрымлівае анісання пачатку выступлення ў Ашмянах. Гіершыя старонкі вядомыя ў рэдактарскай апрацоўцы Ф. Уратноўскага. Гл.: Z notatek J. Klukowskiego // Zbior раmi^tnikow о powstaniu Litwy w roku 1831/ ukl. przez F. Wrotnowskiego. Paryz, 1875. S. 159-173.
146	Янушкевіч досыць вольна перадае фрагмент, дзе Клюкоўскі згадвас ягонае дачыненне да выступлення ў Ашмянах. Апошні пазначае, што Янушкевіч апынуўся ў Ашмянах праездам у Слуцк. Гэтым нібы падкрэслівалася фрагментарнасць удзелу ў ашмянскім паўстанні. Абурэнне Янушкевіча можна патлумачыць тым, што з Клюкоўскім яны былі добра знаёмыя ад часоў навучання ў Віленскім універсітэце і да самай смерці апошняга. Тым больш, што апошнія гады жыцця Клюкоўскі ў пэўнай ступені залежаў ад Янушкевіча, які аказваў яму разнастайную дапамогу. I Янушкевіч. працуючы над успамінамі ўжо напрыканцы свайго жыцця, з улікам свайго больш высокага сацыяльнага статусу, жадаў карэктнай адзнакі сваіх дзеянняў у 1831 г. Гл.: Z notatek J. Klukowskiego. S. 160; LV1A. F. 721. Ap. 1. B. 1109. L. 2.
147	Маецца на ўвазе Юзаф Тышкевіч.
148	Юзаф Кашыц (25.11.1 795-16.01.1 868), памешчык з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў Жулкенях (Піншчына), сын
Міхала і Розы Кеневіч. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Наваірудку, у 1811 г. вывучаў матэматыку ў Віленскім універсітэце. Удзельнічаў у вайне 1812 г. на баку Напалеона ў 17-м уланскім палку. Насля заканчэння вайны выехаў на 3 гады за мяжу для працягу адукацыі. Вярнуўшыся на Навагрудчыну ў маёнт. Ятра, 26 студзеня 1821 г. ажаніўся з Соф’яй Раецкай, ад якой яму псрайшоў маёнт. Обрын. У 1830 г. абраны навагрудскім маршалкам. Арганізатар паўстання ў 1831 г. у Навагрудскім і Слонімскім пав. Стварыў у сваім маёнт. Ятра асобны атрад, які ў ліпені 1831 г. налічваў каля 1 тыс. чал. 22 ліпеня выдаў адозву. Удзельнічаў у сутычках з расійскімі войскамі каля в. Гарадзішча, Каменны Брод, Кошалева, Радзюкі, Навіны, нападаў на мяст. Дзятлава, захапіў мяст. Бсліцу. У Навагрудку атрад Кашыца раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арышгантаў. 24 ліпеня аград далучыўся да корпуса Генрыка Дэмбінскага, член штаба, падпалкоўнік атрада навагрудскай конніцы, адышоў у Варшаву. 8 жніўня 1831 г. абраны паслом на сейм ад Навагрудскага павета. Уваходзіў у склад утворанага ў жніўні 1831 г. Літоўскага камітэта. 14 верасня 1831 г. атрымаў залаты крыж Virtuti Militari. 5 кастрычніка 1831 г. з Мацеем Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. Па рашэнні Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 8 кастрычніка 1832 г. быў аднесены да 1-га разраду злачынцаў, а маёнт. Ятра канфіскаваны. эміграваў у Францыю. прыбыў у Парыж 26 кастрычніка 1831 г., разам з ім жыў сын Канстанцін (н. 23.03.1819). Уваходзіў у склад Таварыства літоўскага і рускіх зямель. У 1832 г. высхаў у Чэхію з надзеяй вярнуцца на радзіму. Вярнуўся ў Страсбург. У верасні 1834 г. выехаў у Нарыж. Ад 1836 г. сябра Гісторыка-літаратурнага таварысгва, уваходзіў у склад групы А. Чартарыйскага, ад 1854 г. з’яўляўся яго саветнікам. 8 лістапада I 849 г. атрымаў французскае грамадзянства. Знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з Адамам Міцкевічам. 1 Іаводле тастамента ад 29 мая 1863 г., свой маёнтак ахвяраваў бедным, а таксама адпісаў сродкі на заснаваннс помнікаў у Навагрудку Ежы Бялапятровічу і А. Міцкевічу. Меў сыноў Юліуша, Караля. Кансганціна і дачку. Памёр у Нісэй, нахаваны на Манмартры. Гл.: ВРР. Rkps380; MAM. Rkps 1096. S. 125; За вольнасць і веру. С. 5. 75; Pielgrzym Polski. 25.1.1833. S. 2; Domeyko, I. Listy do Wladyslawa Laskowicza/ oprac. E. H. Nieciowa. Warszawa, 1976. S. 16; Zmarli na wychodztwie w 1868 roku II Rocznik Towarzystwa HistorycznoLiterackiego w Paryzu. Rok 1868. Paryz, 1869. S. 383; Klaczko, J. Eustachy Januszkiewicz. Krakow, 1875. S. 11; Konarska, B. Emigranci polscy we