Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
з атрадам якога перайшоў межы Галіцыі, інтэрніраваны аўстрыйскімі ўладамі, аднак здолеў схавацца і перабрацца ў Варшаву. У чыне падпаручніка ўвайшоў у склад Валынскага легіёна. 9 ліпеня 1831 г. быў абраны паслом на сейм. Член Камітэта рускіх зямель. 5 кастрычніка 1831 г. у складзе корпуса Мацея Рыбінскага адышоў у ІІрусію. 27 лютага 1832 г. разам з Адамам Міцкевічам апынуўся ў Парыжы. У снежні 1832 г. стаў адным з заснавальнікаў Таварыства навуковай дапамогі, сябра шэрагу іншых эмігранцкіх таварыстваў. У I 834 г. фінансаваў выданне «Пана Тадэвуша». 1 ліпеня 1835 г. стаў адным з заснавальнікаў ІІольскай кнігарні і друкарні. У 1841 г. атрымаў духоўны сан і пераключыўся на касцёльныя справы. ГІамёр у Рыме. Гл.: Bielecki, R. Slownik. Т. 2. S. 217.
239	Обліг (рахунак) — папсра, забяспечаная пэўнай грашовай пазыкай.
240	Адпаведна вершаваных, празаічных і перыядычных выданняў.
241	Янушкевіч дапусціў памылку ў падліках. Рэшта павінна складаць 40426,95 франкаў.
242	ГІадлік выкананы з памылкай. Канчатковая лічба павінна складаць 40326,85 франкаў.
243	Янушкевіч мае на ўвазе слоўнік Эразма Рыкачэўскага, які быў выдадзены ў 1866 г. у Берліне. Гл.: Rykaczewski, Е. Slownik j^zyka polskiego podlug Lindego i innych nowszych zrodel. T. II. Berlin, 1866.
244	Янушкевіч мае на ўвазе свайго сябра Леанарда Рэтэля (18111885), пісьменніка, перакладчыка, аднаго з ініцыятараў паўстання 1830-1831 гг. У складзе корпуса Д. Рамарына Рэтэль адышоў у Аўстрыю, адкуль эмііраваў у Францыю. Уладкаваўся ў ІІарыжы, належаў да кола I. Лялевеля. У эміграцыі сфармаваўся як публіцыст і перакладчык, аўтар цыклу артыкулаў, надрукаваных у «Польскім дэмакраце», «Пшонцы» і г. д. Пераклаў з іспанскай працу 1. Дамейкі «Араўканія і яе жыхары», на французскую мову часткі са «Славянскай літаратуры» А. Міцкевіча, напісаў успаміны, прысвечаныя гэтаму паэту. Займаўся таксама даследчыцкай працай, адзін з аўтараў гістарычнага твора, прысвечанага Генрыху Валуа. Вядомы таксама Рэтэль як выдавец, у 1868 г. ён выдаў працу Міцкевіча «Першыя стагоддзі польскай гісторыі». Гл.: Konarska, В. Rettel Leonard // PSB. Т. ХХХІ/І. S. 153-156.
245	Мэдзісон — назва акцыянернага таварыства.
246	Падрадковы каментар Янушкевіча дробным почыркам: «За 20 гадоў пачынаючы з 1851 [года], захаваў нататнікі, у якіх дзень за днём адлюстраваны ўсе выОачы і напрыканііы кожнага года пазначана [агульная] сума».
247	Аўтар дапусціў намылку ў напісанні прозвішча. На самай снраве размова вядзецца пра Сзаніслава Рапялеўскага (1813-1865), польскага паэта, літаратурнага крытыка. які пасля паўстання 1830-1831 гг. эміграваў у Францыю. У 1838-1840 гг. супрацоўнічаў з Яўстафіем Янушкевічам у часопісе «Маладая Польшча».
248	Наленч — сярэднявечны рыцарскі род, які пражываў на поўначы Польшчы.
249	Янушкевіч мае на ўвазе выданне С. Рапялеўскага, у якое не ўвайшлі змешчаныя ва ўспамінах вершы паэта. Міжтым пасля смерці Раііялеўскага верш, датаваны 29 сакавіка 1836 г., быў выдадзены з некаторымі апушчэннямі. Гл.: Ropelewski, S. Wiersze Nal^cza. Paryz, 1836; Bibliograficzne szczegofy o S. Ropelewskim II Czas. 1865. Nr 233.
250	Цэзарый Аўгуст Плятэр (05.09.1810-09.02.1869), граф, нарадзіўся ў Вільні, сын Казіміра і Апалінарыі Жабы, брат Уладзіслава, стваральніка Раперсвільскаі а музея, стрыечны брат Эміліі. У паўстанні дзейнічаў у Вількамірскім пав., потым далучыўся да корпуса Дэзідэрыя Хлапоўскага, служыў у чыне капітана 6-га палка конных стралкоў. 5 верасня 1831 г. быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari. У лістападзе 1831 г. эміграваў у Францыю. Жыў у Парыжы, дзе спрычыніўся да заснавання Таварыства літоўскага і рускіх зямель і стаў яго старшынёй. Належаў да арыстакратычных колаў эміграцыі, быў цесна звязаны з А. Чартарыйскім. На працягу 1832-1841 гг. актыўна дзейнічаў у Таварыстве навуковай дапамогі. У 1858 г. трапіў пад амністыю, але стала жыў у ГІазнанскім княсгве. Гл.: НГАБ. Ф. 561. Bon. I. Спр. 3. Арк. 163; BN. Rkps II. 7871, 11. 7872, II. 7873, 111. 6594; ВРР. Rkps 413; Rkps 509/20; MAM. Rkps 1018; PSB. T. 26. S. 649-652.
24	Тэкст вершаў на польскай мове змешчаны ў арыгінальнай частцы ўспамінаў.
252	Аляксандр Шпіцнагель (н. 1808), адзін з братоў Людвіка Шпіцнагеля, таксама скончыў Інстытут усходніх моў у Нецярбургу
і прысвяціў жыццё расійскай дыпламатыі. Гл.: Derejczyk, W. Ludwik Spitznagel. S. 15.
253	Салімы — y грэцкай міфалогіі ваяўнічае племя, якое жыло на поўначы Лікіі.
254	У арыгінале Ю. Славацкі ўжыў слова «дрэў».
2\	Гракх, Сцыпіён — знакамітыя рымскія палітычныя дзеячы.
256	Птах — у егіпецкай міфалогіі бог г. Мемфіса.
257	Тыфон — у грэцкай міфалогіі сын Геі і Тартара.
258	Хатхор — у егіпецкай міфалогіі багіня неба.
259	Верш напісаны Ю. Славацкім у падарожжы на Усход, якое ён распачаў у верасні 1836 г. Упершыню верш Ю. Славацкага, адрасаваны Я. Янушкевічу, быў надрукаваны ў 1857 г. у месячным дадатку да часопіса «Час». Гл.: Slowacki, J. Do Eustachego J... П Czas. Dodatek miesi^czny. T. 8. 1857. S. 641-643.
260	Янушкевіч мае на ўвазе выданне ІІаўла Муханава над назвай «Сборннк Муханова», якое змяшчае копіі з Літоўскай Метрыкі, зробленыя ў XVIII ст., і выдадзенае ў 1836 г. і 1866 г.
261	Аляксандр (05.08.1461-19.08.1506), чацвёрты сын Казіміра IV, вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506).
262	Міхаіл Іванавіч Заслаўскі (каля 1460-1529), прадстаўнік княжацкага роду ВКЛ, які паходзіў ад вялікага князя літоўскага Яўнуты, намеснік віцебскі (1492-1495), уваходзіў у склад Рады ВКЛ, меў статус удзельнага князя.
263	Янушка, пісар літоўскі ў 1455-1464, 1482-1495 гг. Гл.: Воniecki, A. Herbarz Polski. T. 8. Warszawa, 1905. S. 231.
264	Юрый Глябовіч (?—пасля 1520), сын Глеба, намеснік смаленскі (1492-1499), староста жамойскі (з 1494), намеснік аршанскі і абалецкі (1500-1501), віцебскі (1503-1508), смаленскі (1508-1514). У перыяд вайны ВКЛ з Маскоўскім княствам 1512-1522 гг. абараняў Смаленск. Гл.: Boniecki, A. Herbarz polski. T. 7. Warszawa, 1904.
265	Іван Канстанцінавіч Вяземскі, прадстаўнік княжацкага роду ўладальнікаў Вяземскага княства, з’яўляўся падданым вялікага князя літоўскага, у 1495 г. атрымаў сяло ГІрыселле.
266	Іван Сямёнавіч Сапега (Івашка Сапежыч) (каля 1450-1517) — прадстаўнік магнацкага роду герба «Ліс», пачынальнік коданскай лініі роду, пісар гаспадарскі Казіміра IV з 1488 г., маршалак гаспадарскі з' 1504 г., віцебскі намеснік (1508-1514), падляшскі ваявода з 1514 г. Атрымаў ад вялікага князя літоўскага ўладанні на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасцейшчыне. Гл.: Грыцкевіч, А. Сапегі // Энцыклапедыя ВКЛ. Т. 2. Мінск, 2006. С. 547.
267	Янушковіч Фёдар (Федка, Хведка) (7-1508), сын Янушкі пісара, жонка Феня (Фена, Таццяна). Пісар літоўскі ў 1486 г., намеснік жыжморскі ў 1495 г., уладзімірскі ў 1503 г. Па матэрыялах Адама Банецкага, у 1506 г. ён становіцца старостам луцкім і маршалкам валынскім, што затым пераходзіць да князя Канстанціна Астрагродскага. Янушковіч замест гэтага атрымлівае ўладзімірскі замак. Гл: Воniecki, A. Herbarz Polski. T. 8. S. 231.
268	Размова ідзе пра калекцыю матэрыялаў Уладзіміра Плятэра (18.11.1836-05.04.1906) з Варобіна, размешчанага за некалькі кіламетраў ад Дамбровіцы Ровенскага пав. У 1850-я гг. Плятэр перабраўся на Валынь, куды перавёз свае каштоўныя архіўныя і бібліятэчныя зборы, частка з якіх датычыла генеалогіі. Лічыцца, што ён супрацоўнічаў з Касперам Нясецкім падчас удакладнення яго генеалагічных матэрыялаў. Гл.: PSB. Т. 1. S. 931; Т. 26. S. 691-692.
269	Маркава — цэнтр гаспадарскай воласці ў Віленскім ваяводстве.
270	Згаданы дакумент пад № 59 надрукаваны ў першым выданні ГІ. Муханава. Гл.: Зборнік Муханова. М., 1836. С. 88.
271	Мацей Стрыйкоўскі (1547 — каля 1590), гісторык, храніст, паэт. Ад 1563 г. жыў у ВКЛ, з 1570-х гг. працаваў над гісторыяй ВКЛ і суседніх дзяржаў, вынікам чаго з’явіўся шэраг прац, галоўная з якіх «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі».
272	Камень Шляхецкі — маёнтак у Кобрынскім павеце.
273	Янушкевіч спасылаецца на кнігу Тадэвуша Чацкага, але памыляецца ў пазначэнні старонкі, на якой змешчаны згаданы факт. Гл.: Czacki, Т. О litewskich і polskich prawach. Т. II. Krakow, 1861. S. 69.
274	Кірыл, уладыка луцкі і астрожскі, згадваецца ў 1500-1521 гг.
275	Жыгімонт I (01.01.1467—01.04.1548), вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506-1548), сын Казіміра IV, унук Ягайлы.
276	Аўтар робіць некалькі памылак пры натаванні разгляданага дакумента. Па-першае, ён недакладна пазначае назвы населеных пунктаў. Насамрэч размова ідзе нра маёнткі Калодзезі і Жабчэ, размешчаныя ў Луцкім пав., адпісаныя луцкай царкве Св. Іаана Багаслова. Акрамя гэтага, ён памыліўся з нумарам кнігі Літоўскай Метрыкі. У сапраўднасці дадзены дакумент знаходзіцца ў Кнізе запісаў Літоўскай Метрыкі № 8. Гл.: Опясанне документов н бумаг, храняіцнхся в Московском архнве Мннястерства юстнцнм. Кн. 21. Кннгн Лятовской метрякн. М.. 1915. С. 166-167; Акты, относяшнеся к нсторнн Западной Россям, собранные Археографнческой комнссней. Т. П. СПб., 1848. № 32; Лятовская метряка. Кн. 8 (1499-1514). Кннга запнсей 8 / подготовяля А. Балюляс, Р. Фнрковнчус, Д. Антанавнчус. Внльнюс, 1995. С. 257-258.
277	У дакуменце за 1508 г. імя жонкі ўладзімірскага старосты Фёдара Янушковіча пазначана як Феня. Гл.: Опясаняе документов я бумаг, храняіднхся в Московском архнве мннястерства юстнцня. Кн. 21. М., 1915. С. 166.
278	Пасля смерці мужа ў 1510 г. Фсня Янушковіч прадала Мышова свайму брату Алехне Скаруту, падкаморыю хельмскаму. Гл: Boniecki, A. Herbarz Polski. T. 8. S. 231.
279	Янушкевіч мае на ўвазе кнігі копій дакументаў з Літоўскай Метрыкі, якія датычацца ўладанняў Радзівілаў. Цяпер гэтыя копіі захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Гл.; НГАБ. Ф. 694. Bon. 1.
2811	На ўвазе маецца князь Мацвеіі Мікітовіч (Мікіцініч) (?—1539), ад якога паходзіць княжасці род Галоўчынскіх герба «Лебедзь». Гл.: Энцыклапедыя ВКЛ. Т. I. Мінск, 2007. С. 489.
281	Мельнік — павятовы і орад у Падляшскім ваяводстве.
282	Маецца на ўвазе згаданы вышэй у дакуменце ад 4 мая 1500 г. Ян Сапега.
283	Янушкевіч пазначае дату ад стварэння свету, што адпавядае 1507 г. ад нараджэння Хрыстова.