Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
Francji ро powstaniu listopadowym, ktorzy otrzymali obywatelstwo francuskie //Akta Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu. T. III. Paryz, 1996. S. 1-57; Гарбачова, B. B. Удзельнікі паўстання... C. 179-181.
149	Мікалай Мержаеўскі (05.12.1787 (06.12.1788) — 26(27). 11.1856), з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., сын Яна і Тэрэзы Рымшы, адстаўны капітан польскага войска. Нарадзіўся ў в. Данаў (?). Разам з Ю. Кашыцам арганізатар паўстання ў Навагрудку, дзейнічаў у чыне маёра, кіраваў навагрудскім апалчэннем. 9 ліпеня 1831 г. захапіў эстафетную каманду ў Беліцы. 15 ліпеня 1831 г. злучыўся з атрадам Г. Дэмбінскага, ад 5 жніўня 1831 г. — маёр 13-га ўланскага палка, у складзе якога адышоў у Варшаву. 8 жніўня 1831 г. удзельнічаў у Гродзенскім сейміку па абранні дэпутатаў на сейм. 14 верасня 1831 г. атрымаў залаты крыж. 5 кастрычніка 1831 г. з Мацеем Рыбінскім перайшоў межы Прусіі. 3 1835 г. жыў у Англіі разам з жонкай і дачкой. У 1840 г. перабраўся ў Францыю, у 1843-1845 гг. жыў у Парыжы. Памёр у Баціньёлі, пахаваны на Манмартры. Гл.: ВРР. Rkps 380. S. 21; Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання... С. 235.
150	Карэлічы — мястэчка ў Навагрудскім павеце.
151	Дакудава — мястэчка ў Лідскім павеце.
152	Дзялятычы — невялікае мястэчка ў Навагрудскім павеце.
153	Расправа з ашмянскімі паўстанцамі адбылася 15-16 красавіка 1831 г. Гл.: За вольнасць і веру. С. 50.
154	Іспраўнік — кіраўнік земскай паліцыі ў павеце, звычайна меў чын капітана.
155	Маецца на ўвазе Ігнацій Сакалоўскі, пасэсар маёнтка Зацерава. Гл.: LVIA. F. 1280. Ар. I. В. 1608. L. 10, 10 v.
156	Зацерава — маёнтак у Навагрудскім павеце.
157	Краснадворцы — вёска ў Слуцкім павеце.
158	Пагост — маёнтак у Слуцкім павеце.
159	Морач — рака, якая працякае па Мінскай губ., левы прыток Случы.
160	Ленін — мястэчка ў Мазырскім павеце.
161	Лахва — мястэчка ў Мазырскім павеце.
162	Маецца на ўвазе сам Яўстафій Янушкевіч.
163	Сітніца — вёска і фальварак у Мазырскім павеце.
164	Янушкевіч мае наўвазе Міхала Кулешу. Гл.: LVIA. F. 1280. Ар. 1. В. 1680. L. 1 v.
165	Першы радок з песні Ю. У. Нямцэвіча, пакладзенай на музыку М. Шыманоўскай, «Дума аб князю Міхалу Глінскім». Гл.: Niemcewicz, J. U. Spiewy historyczne z Muzyk^ i Rycinami. Warszawa, 1819. S. 174-178.
166	Складана дакладна сцвярджаць, якога Высоцкага мае на ўвазе Янушкевіч. Адной з верагодных асобаў можа быць Вінцэнт Высоцкі (н. каля 1806) з Гродзенскай губ., які закончыў школу ў Вільні, 2 гады вучыўся ў Віленскім універсітэце. Пасля паўстання 1831 г. эміграваў у Францыю, 28 мая 1833 г. знаходзіўся ў закладзе ў Ле Пюі, збіраўся вучыцца ў парыжскай кансерваторыі. Гл.: ВРР. Rkps 380. S. 22; Rkps 612. Cz. II. S. 420. Другой верагоднай асобай можа выступаць Аляксандр Высоцкі, які паходзіў з Віленскай губерні і перад паўстаннем згадваецца як студэнт. У паўстанні 1831 г. служыў у 2-м палку конных стральцоў. Пасля паўстання апынуўся ў Прусіі, адкуль прасіў аб дараванні, аднак не дачакаўся адказу і эміграваў у Францыю. 15 жніўня 1832 г. прыбыў на караблі «Віжылант» і спачатку знаходзіўся ў дэпартаменце Эндр. У чэрвені 1854 г. перабраўся ў дэпартамент Ба-Рэн. Гл.: НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 72; Віеlecki, R. Zarys rozproszenia Wielkiej Emigracji we Francji 1831-1837. Materialy z archiwow francuskich. Warszawa-Lodz, 1986. S. 174.
167	Дамбровіца — мястэчка ў Ровенскім павеце.
168	Восенню 1831 г. факт падарожжа Янушкевіча з дакументам Антонія Пшыбароўскага стаў вядомы афіцыйным уладам. 15 лістапада 1831 г. генерал-ад’ютант князь Даўгарукаў накіраваў запыт да мінскага часовага ваеннага губернатара генерал-маёра Строганава аб неабходнасці пошуку Яўстафія Янушкевіча пад згаданым ці любым іншым прозвішчам з мэтай дастаўкі яго ў Віленскую следчую камісію. Гл.: AGAD. ММК. Nr 36. К. 1, 1 v.
169	Стыр — рака, якая працякае па Мінскай і Валынскай губ., правы прыток Прыпяці.
170	Маецца на ўвазе ксёндз Юзаф Каласанцій Львовіч (1795-1857), які паходзіў з валынскай шляхты. Ад 1815 г. вучьгўся ў піярскай школе
ў Шчучыне, у 1819 г. ксёндз, затым вучыўся ў Віленскім універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце, належаў да таварыства філарэтаў, за што быў аддадзены пад нагляд духоўных уладаў. Адам Міцкевіч згадвае яго ў ПІ частцы «Дзядоў». За ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг. быў арыштаваны зноў і ўтрымліваўся тры гады ў зняволенні ў Бабруйску. Ад 1842 г. адміністратар касцёла ў Касцяневічах Вілейскага пав., затым пробашч у Даўгінаве, дэкан. Гл.: Archiwum filomatow. Listy zwi^zienia.S. 163, 481; Giller, A. Z wygnania. T. l.Lwow, 1870. S. 1-14.
171	Падзеі пад Уладзімірцам, мястэчкам у Луцкім пав., якое знаходзіцца на адлегласці некалькіх кіламетраў ад Чартарыйска, адбываліся 1 мая 1831 г. Паўстанцкі абоз, размешчаны каля гэтай мясцовасці, быў поўнасцю разбіты расійскімі войскамі. Гл.: Callier, Е. Bitwy і potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831. Poznan, 1887. S. 104.
172	Чартарыйск — мястэчка ў Луцкім павеце.
173	Кулкі — мястэчка ў Луцкім павеце.
і?4	Хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе Юзафат Рудніцкі, які ў 1823/24 н. г. разам з Янушкевічам вывучаў у Віленскім універсітэце права. Гл.: LVIA. F. 721. Ар. І.В. 1109. L. 27.
175	Юзаф Двярніцкі (19.03.1779 22.11.1857), польскі генерал, які вясной 1831 г. на чале особнага корпуса быў накіраваны ў Валынь для дапамогі мясцовым паўстанцам.
176	Атрад генерала Ю. Двярніцкага, які налічваў 7000 чалавек, перайшоў р. Буг і выступіў у напрамку Валыні на пачатку красавіка 1831 г. 18 красавіка пасля бітвы каля Борамля Двярніцкі рушыў на Падолле.
177	Станіслаў Ян Казакевіч (1802-06.05.1848), шляхціц з Дзісенскага пав. Мінскай губ., сын Ігнація і Марыянны, закончыў аддзяленне права ў Віленскім універсітэце, належаў да таварыства філаматаў і філарэтаў, аднак пазбегнуў ссылкі. У якасці пакарання не меў права займаць дзяржаўную пасаду, утрымліваўся пад наглядам паліцыі. Працаваў адвакатам у Вільні, губернскі сакратар. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў як эмісар на Беларусі, Літве і Валыні. Пасля паразы паўстання выехаў у Францыю, аднак у 1832 г. вярнуўся і атрымаў дараванне. У 1833 г. ажаніўся з Канстанцыяй Дмахоўскай. Працаваў у Радзівілаўскай камісіі. У 1833-1834 гг. меў каптакты з эмісарам Д. Булеў-
скім. У 1834 г. кантактаваў з тайным віленскім камітэтам, выконваў у ім абавязкі сакратара. У 1836 г. пазнаёміўся ў Мінску з Шымонам Канарскім і арганізаваў сувязь апошняга з віленскім камітэтам, аказваў фінансавую дапамогу. У 1838 г. быў арыштаваны. Рашэннсм ваеннага суда ад 8 лютага 1839 г. аднесены да 2-га разраду злачынцаў і прызначаны да адпраўкі ў Сібір на цяжкія работы. Жонка падзяліла з ім лёс ссыльнага, а дзеці засталіся на радзіме. 17 лютага 1844 г. атрымаў дазвол «на службу» ў Сібіры. Са студзеня 1845 г. служыў у губернскай канцылярыі ў Томску. ІІамёр у Томску. Выдадзена яго перапіска з філамацка-філарэцкім асяроддзем. Гл.: НГАБ. Ф. 333. Bon. 1. Спр. 817. Арк. 96; Мннскне губернскне ведомостн. № 14. 14.04.1838; Archiwum filomatow. Listy z zeslania. T. 1; Гарбачова, B. B. Удзельнікі паўстання... C. 162.
178	Адам Чартарыйскі ад 30 студзеня да 15 жніўня 1831 г. з’яўляўся старшынёй Нацыянальнага ўрада.
179	Відавочна, Янушкевіч памыляецца ў прозвішчы адміністратара мяст. Кулкі, бо ў адпаведнасці са штатным раскладам Пракураторыі Радзівілаўскай масы ў пазначаны перыяд гэтую пасаду займаў Тэадор Бачызмальскі. Гл.: LV1A. F. 1280. Ар. 1. В. 1680. L. 3 V.
180	Корпус Юзафа Двярніцкага перайшоў аўстрыйскую мяжу 27 красавіка 1831 г.
181	Андрэй Пятровіч Рымскі-Корсакаў знаходзіўся на пасадзе валынскага цывільнага губернатара ад 6 красавіка 1831 г. да 13 красавіка 1835 г. Год яго смерці невядомы, аднак у 1847 г. ён быў яшчэ жывы. Гл.: Запнскм Ф. Ф. Внгеля. М., 1892. Т. 111. С. 83.
182	Каменка — прыватнае мястэчка ў Ольгапольскім павеце, якое налсжала Вітгенштэйнам.
183	Васілій Васільевіч Левашоў (10.10.1 783-23.09.1 848), генерал-ад’ютант. У снежні 1825 г. уваходзіў у склад камісіі па тайных таварыствах, потым з'яўляўся членам Вярхоўнага крымінальнага суда па справе дзекабрыстаў. 8 лютага 1831 г. атрымаў прызначэнне на пасаду часовага падольскага і валынскага генерал-губернатара. 22 студзеня 1832 г. быў прызначаны генерал-губернатарам кіеўскім, падольскім і валынскім. За стараннае выкананне сваіх абавязкаў у 1833 г. атрымаў графскі тытул. Гл.: Русскяй бмографмческнй словарь. Лабзнна— Ляіценко. Репрннтное воспровзведенне. М., 1996. С. 122-123.
184	Караль Рожыцкі (04.11.1789-12.09.1870) паходзіў з Падолля, арганізатар паўстання ў 1831 г. у Жытомірскім пав. 17 мая 1831 г. распачаў ваенныя дзеянні, потым перабраўся на тэрыторыю K1I і дзейнічаў у складзе корпуса Самуэля Рожыцкага. 26 верасня 183 1 г. разам з атрадам Самуэля Рожыцкага перайшоў межы Галіцыі, дзе быў інтэрніраваны. 20 жніўня 1832 г. прыбыў у Францыю, спачатку знаходзіўся ў закладзе ў Буржэ. 3 дапамогай Адама Міцкевіча выдаў у ІІарыжы свае ўспаміны пад назвай «Паўстанне на Валыні, ці Успаміны палка Валынскай конніцы». ІІамёр у Парыжы і пахаваны на могілках Манмаріра. Гл.: Rozycki, К. Powstanie na Wolyniu, czyli pami^tnik pulkujazdy wolynskiej. Bourges, 1832; Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 9. Romantyzm. S. 99-102.
185	Замосцье — павятовы іорад y Люблінскай губерні.
186	Радзівілаў — мястэчка ў Крамянецкім павеце Валынскай губерні, знаходзіцца каля аўстрыйскай мяжы.
187	Алыка — мястэчка ў Дубенскім павеце, якое належала Радзівілам.
188	Броды — павятовае мястэчка ў Г’аліцыі, папярэдне ўваходзіла ў склад Валынскага ваяв.
189	Маецца на ўвазе Ісідор Пятрускі, які на пачатку паўстання ў Варшаве ад снежня 1830 г. узначальваў у Львове Камітэт дапамогі сваякам у КП, а ад сакавіка 1831 г. выступаў у Львове ў якасці прадстаўніка польскага Нацыянальнага ўрада ў Галіцыі. Гл.: Zdrada, J. Pietruski I. // PSB.T. 26. S. 179-180.
190	Янушксвіч. хутчэй за ўсё, мае на ўвазе Яна Максіміліяна Драгаеўскага.
191	Самбар — павятовы горад у Галіцыі.
192	Дзікаў — маёнтак у Тарнаржэскім ііавеце, які належаў Тарноўскім.
193	Маецца на ўвазе бітва пад Астроленкай 26 мая 1831 г., у выніку якой расійскія войскі страцілі 9 тыс., а польскія — 7 тыс. забітымі і паранснымі. Гл.: Callier, Е. Bitwy і potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831. Poznan, 1887. S. 150-163.