Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
60	Аўтар мае на ўвазе дванаццацігадовую Анэлю Рдултоўскую, у якую быў закаханы Людвік Шпіцнагель. ГІерад самагубствам ён напісаў развітальны ліст, які датуецца лютым 1827 г. Гл.: Slowacki, J. Urywki z pami^tnika i wybor listow I wydal i objasnil M. Kridl. War­szawa, 1922. S. 17-18; Szpitznagel Ludwik Wladyslaw // Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. Romantyzm. T. 9. S. 159.
61	Юльян Карчэўскі (12.1806-01.1833), сын Юзафа і Ганны Уліцкай. Нарадзіўся ў Ашмянах. Пасля заканчэння Віленскай гімназіі паступіў на аддзяленне права Віленскага ўніверсітэта, паралельна наведваў заняткі па мастацтве ў Яна Рустэма. У 1826 г. выехаў за мяжу, дзе стала займаўся мастацтвам. Спачатку знаходзіўся Дрэздэне, затым у кастрычніку 1826 г. перабраўся ў Парыж. Карціны гэтага перыяду («Ян III пад Венай», «Турак на кані») трапілі пазней у збор Храптовічаў у Шчорсах. Ад 1828 г. жыў у Італіі, у 1829 г. прыбыў у Рым, дзе і памёр. Яму належаць «Краявід з мастом і самотным коннікам» (1832), «Божая Маці», «Суд Парыса». Гл.: Ryszkiewicz, A. Karczewski Julian // Slownik artystow polskich. Wroclaw, 1979. T. 3. S. 360-361.
62	Фердынанд Шпіцнагель (1760-1826). ІІаходзіў ca Швецыі, выкладаў у Вене, ад 1792 г. прафесар медыцыны Віленскага ўніверсітэта. У сям’і існавала вельмі цёплая атмасфера і добразычлівыя адносіны да ўсіх, хто наведваў іх дом. Жонка называла некаторых сяброў сваіх дзяцей, напрыклад Эдварда Адынца, сваімі сынамі. Гл.: Лобойко, Н. Мон воспомннання // Внльна 1823-1824: Перекресткп памятн. С. 132, 144; Derejczyk, W. Ludwik SpitznageL Przyjaciel Juliusza Slowackiego. Warszawa, 1994. S. 12-16.
63	Маецца на ўвазе Аўгуст Людвік Бекю (1771-1824), айчым Ю. Славацкага. У 1818 г. яго маці Саламея з роду Янушэўскіх пасля смерці першага мужа Эўзебіуша Славацкага паўторна вышла замуж за прафесара Бекю і пераехала разам з сынам у Вільню. А. Бекю меў французскае паходжанне, нарадзіўся ў Гародні. дзе атрымаў начатковую адукацыю, а затым паступіў у Галоўную літоўскую школу ў Вільні. У 1799 г. становіцца звычайным прафесарам, а з 1806 г. — прафесарам звычайным паталогіі і гігіены Віленскага ўніверсітэта. Першым распаўсюдзіў у Літве прышчэпліванне воспы. У доме Бекю збіралася віленская творчая і навуковая эліта. Меў блізкія стасункі з Навасільцавым, у сувязі з чым надазраваўся ў неадназначнай
ролі ў нрацэсе над філаматамі. Асабліва восгра гэта адлюстравана А. Міцкевічам у «Дзядах», дзе Бекю паказаны ў вобразе доктара, што адмоўна паўплывала на адносіны Міцкевіча і К). Славацкаіа. Гл.: Moscicki, Н. Becu August Ludwik II PSB. Т. 1. Krakow, 1935. S. 391392; Gasowa, Н. Juliusz Slowacki // Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 11. Wroclaw, 2000. S. 18.
64	Юліуш Славацкі (04.09.1809 03.04.1849), паэт, драматург. Haрадзіўся ў Крамянцы на Валыні. Сын Эўзебіуша Славацкаі a — прафесара рыторыкі, літаратуры і польскаіі мовы Крамянецкага ліцэя, — які, узначаліўшы ў 1811 г. кафедру рыгорыкі і паэзіі Віленскага ўніверсітэта, перавёз у Вільню сваю сям’ю. У 1819-1825 гг. вучыўся ў Віленскай гімназіі, а ў 1825-1828 гг. на факультэце маральна-палітычных навук Віленскаіа ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта, атрымаўшы ступень кандыдата права, працаваў у Варшаве ў Камісіі прыходаў і скарбаў. Пасля паражэння паўстання 1830-1831 іт. эміграваў, чынны дзеяч Вялікай эміграцыі. Памёр ад хваробы ў Парыжы, пахаваны на могілках Манмартра. У 1927 г. ягоныя парэшткі былі ііеравезеныя ў Полыпчу і перазахаваныя ў кафедральным саборы на Вавелі ў Кракавс побач з саркафагам Міцкевіча. Гл.: Kamela, М. Slowacki Juliusz // PSB. Т. 39. Warszawa — Krakow, 1999-2000. S. 58-73; Gaso­wa, H. Juliusz Slowacki II Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 11. Wroclaw, 2000. S. 17-18.
65	Маецца на ўвазе дыплом аб заканчэнні гімназіі гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62.
66	У адпаведнасці з матзрыяламі В. Дзярэйчыка, Людвік Шпіцнагель паступіў у Віленскі ўніверсітэт у 1821 г. Гл.: Derejczyk, W. Ludwik Spitznagel. S. 19.
67	Шымон Малеўскі (1759-1832), прафесар права і палітычнай эканоміі Віленскага ўніверсітэта, у 1815-1822 гг. з’яўляўся рэктарам гэтай установы, бацька Францішка, Соф’і і Марыі, блізкіх сяброў Міцкевіча. Даў дазвол на заснаванне гаварыства прамяністых, які затым адмяніў, разумеючы, што гэта выклікае незадаволенасць уладаў. Апошняе паўплывала на псраўтварэнне прамяністых у тайны саюз філарэтаў. Гл.: Внльна 1823-1824: Перекресткм памятн. С. 142— 144; Mickiewicz, A. Dziela. Т. XIV. Listy. Cz^sc pierwsza. 1815-1829. Wydanie rocznicowe. Warszawa, 1998. S. 665-666.
68	На падставе пасведчання ад 30 верасня I 822 г. аб залічэнні Яўстафія Янушкевіча ў студэнты Віленскага ўніверсітэаа пазначаецца, што ён трапіў у кола студэнтаў 11 верасня 1822 г. і быў зарэестраваны пад нумарам 217. Аднак адначасова з гэтым там зафіксавана, што Янушкевіч меў 18 гадоў. На самай справе на гэты час яму было няпоўных 17 гадоў. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62. Wpis do Uniwersytetu Wilenskiego. 30.09.1822.
69	Іаахім Лялевель (22.03.1786-29.05.1861), польскі гісторык, грамадскі дзеяч. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, у 1815-1818 гг. выкладаў там сусветную гісторыю і методыку выкладання гісторыі, пасля чаго выехаў у Варшаву. На пачатку 1822 г. ён вярнуўся ў Вільню ў статусе прафесара і ўзначаліў кафедру ўсеагульнай гісторыі. Ад 1824 г. жыў у Варшаве, дзе займаўся навуковай працай. У 1829 г. абраны паслом на сейм КП. У 1830-1831 гг. — старшыня Патрыятычнага таварыства, сябра Часовага ўрада. Пасля паражэння паўстання эміграваў у Францыю, дзе знаходзіўся ад лістапада 1831 г. 15 снежня 1831 г. заснаваў Польскі нацыянальны камітэт. За палітычную дзейнасць у снежні 1831 г. быў высланы з Парыжа. 3 1833 г. і амаль да канца жыцця жыў у Бруселі (Бельгія). У эміграцыі аб’ядноўваў лявіцу і прадстаўнікоў дэмакратычнага кірунку. У 1861 г. вярнуўся ў Парыж, дзе хутка памёр, пахаваны на могілках Манмартра. У 1929 г. яго парэшткі былі перазахаваныя ў Вільні. Гл.: ЭГБ. Мінск, 1997. Т. 4. С. 423.
7	,1 Ян Чачот (07.07.1796-23.08.1847), паэт, пісьменнік, перакладчык. Вучыўся ў Навагрудскай школе, затым на маральна-палітычным факультэце Віленскага ўніверсітэта, аднак з-за фінансавых праблемаў быў вымушаны прыпыніць навучанне і працаваць ураднікам у ГІракураторыі Радзівілаўскай масы. З’яўляўся адным з найактыўнейшых членаў таварыства філаматаў, за што быў пакараны: паўгода сядзеў у турме ў Кізыле, затым быў сасланы, знаходзіўся ў Уфе, Цвяры, Таржку. У 1833 г. быў пераведзены ў Лепель Віцебскай губ., дзе працаваў у адміністрацыі Бярэзінскага канала. У 1841 г. атрымаў магчымасць працаваць бібліятэкарам у Адама Храптовіча ў Шчорсах, пасля смерці якога жыў у сяброў: у Слізняў, у Далматоўшчыне — у Вяржбоўскіх. ГІадчас знаходжання на Віцебшчыне распачаў збіраць беларускія песні. Нісаў сатырычную прозу, займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Усё жыццё кахаў Соф’ю Малеўскую, жонку Станіслава
Брахоцкага. Гл.: Лелевель, Н. Новоснльцев в Внльне. С. 43-44; ЭГБ Мінск, 2003. Т. 6. Кн. 2. С. 162-163; Mickiewicz, A. Dziela. Т. XIV. Listy. Cz^sc pierwsza. 1815-1829. Wydanie rocznicowe. S. 648.
71	Маецца на ўвазе першае асобнае выданне А. Міцкевіча, якое змяшчала верш «Да Іаахіма Лялевеля з нагоды выкладання курса сусветнай гісторыі ў Віленскім універсітэце, 9 студзеня 1822 года», напісаны з нагоды вяртання ў Вільню Лялевеля ў статусе прафесара. Гэтае выданне з’явілася ў Вільні на пачатку сакавіка 1822 г. Гл.: Mic­kiewicz, A. Do Joachima Lelewela... Wilno, 1822; Mickiewicz, A. Dziela. T. 1. Wersze. Wydanie rocznicowe. S. 141-148.
72	У Вільні на працягу 1801-1865 гг. гэтымі справамі займаўся Віленскі цэнзурны камітэт.
73	Мікалай Маліноўскі (1799-1865), філарэт, гісторык і выдавец. Вучыўся ў Віленскім універсітэце адначасова з Я. Янушкевічам. Пасля заканчэння ўніверсітэта на два гады выехаў у Пецярбурі; адкуль вярнуўся ў канцы 1828 г. і ўладкаваўся ў архіў Пракураторыі Радзівілаўскай масы. ГІасля заключэння ў красавіку 1829 г. пагаднення аб маёмасных справах паміж Антоніем Радзівілам і Людвікам Вітгенштэйнам, быў зацверджаны на пасадзе генеральнаі а архівіста ІІракураторыі. Затым займаў пасаду сакратара Пракураторыі, 31 студзеня 1834 г. быў прызначаны пракуратарам. Пасля заканчэння дзейнасці гэтай установы пэўны час з’яўляўся паўнамоцным прадстаўніком Л. Вітгенштэйна. За плённую дзейнасць на карысць сям’і Вітгенштэйнаў атрымаў ад іх у пажыццёвае валоданне маёнтак. Супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі: «Віленскім кур’ерам», «Віленскім дзённікам», «IІецярбургскім штотыднёвікам», «Варшаўскай бібліятэкай» і інш. Займаўся навуковай працай і выданнем гістарычных крыніц. Адной з найважнейшых ягоных прац лічыцца рукапіс «Гісторыя Ягелонаў у Венгрыі ў 1439-1526 гг.». Гл.: Malinowski. М. Ksi^ga wspomnien / wyd. J. Tretiak. Krakow, 1907; Внльна 1823-1824: ІІерекресткн памята. C. 61, 125. 143; Латушкін, A. M. Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў у канцы XVIII — першай палове XX ст.: дыс. ... канд. гіст. навук. Мінск, 2007. С. 52, дадатак.
74	Маецца на ўвазе Адам Міцкевіч.
75	Стафан Зан (1803-23.04.1859), з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ., малодшы браг Тамаша Зана. Нарадзіўся ў мяст. Ішкалдзь.
30 красавіка І83І г. далучыўся да паўстанцаў, дзейнічаў на Падоллі, радавы, 4 кастрычніка 1831 г. атрымаў чын падпаручніка І-га ііалка кракаўскай конніцы. 5 ліпеня 1831 г. адзначаны срэбраным крыжам. 5 кастрычніка' 1831 г. адышоў у складзе корпуса М. Рыбінскага ў ГІрусію. У жніўні 1832 г. прыбыў у Францыю. Ад 10 снежня 1832 г. сябра Таварыства літоўскага і рускіх зямель. пачаткова належаў да асяродку ў Буржэ, у 1833 г. перабраўся ў ГІарыж. Займаўся музыкай, да снежня 1836 г. спяваў у оперным іэатры. У кастрычніку 185 1 г. жыў у Баціньёле. ГІамёр у Нантэры. Гл.: Лелевель, Н. Новосмльцев в Внльне. С. 24; Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання... С. 148.
76	Тамаш Зан (21.12.179619.07.1855), паэт, удзельнік вызваленчага руху. Ад 1815 г. студэнт фізіка-матэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Меў вялікі ўплыў на ўніверсітэцкую моладзь, блізкі сябра А. Міцкевіча. Адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў. Падчас працэсу над філаматамі ўзяў на сябе адказнасць за дзеянні таварыства, у сувязі з чым атрымаў суровае пакаранне. ГІасля гадавога турэмнага зняволення быў высланы на 13 гадоў у Арэнбург. Ад 1841 г. асеў у Магілёўскай губерні, дзе ажаніўся з Брыгітай Свентаржэцкай і меў трох сыноў.