Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
У студзені 1832 г. эміграваў у Францыю, спачатку знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. затым перабраўся ў ГІарыж. У 1833 г. падчас высылкі брата Яўстафія з ГІарыжа займаўся справамі кнігарні. Ад 1841 г. з’яўляўся адным з набліжаных Андрэя Тавянскага. 25 ліпеня 1857 г. ажаніўся, меў сына Тадэвуша і дачку Караліну (н. 1858). ІІамёр і пахаваны ў Нантэры. Гл.: НГАБ. Ф. 561. Bon. 1. Спр. 5. Арк. 155 адв158; Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 3; AGAD. ММК. Nr 21, 36; BJ. Przyb. rkps. 33/62; BN. Rkps, III. 6594, II. 7871. K. 164; BPP. Rkps 565, 1402; MAM. Rkps 1025. C. II. S. 119; PSB. T. 10. S. 597; Гарбачова B. B. Удзельнікі паўстання... C. 381-382.
17	Маецца на ўвазе Соф’я, адна з трох сясцёр Яўстафія Янушкевіча.
18	Узноха — фальварак у Слуцкім павеце.
19	Верагодна, маецца на ўвазе Раманава, размешчанае ў Слуцкім пав., якое належала Радзівілам.
20	Янушкевіч згадвае шарманку, ці шэйну-катарынку. Назва гэтага інструмента паходзіць ад назвы нямецкай песні «Charmante Kathari­ne», што перакладаецца як «Цудоўная Кацярына».
21	Ануфрый Едка паходзіў з Ігуменскага пав., бацька аднакласніка Янушкевіча па Нясвіжскай школе Аляксандра Ёдкі. На працягу 1804-1829 гг. выконваў абавязкі архіварыуса ў архіве Пракураторыі Радзівілаўскай масы. Гл.: LVIA. F. 1280. Ар. 1. В. 1585.
22	Пукава — маёнтак у паўднёвай частцы Ігуменскага пав., які ад пачатку XIX ст. належаў Ёдкам.
23	«Літоўскі веснік» — інфармацыйная газета, якая выдавалася ў 1796-1840 гг. і на пачатку XIX ст. знаходзілася пад патранатам Віленскага ўніверсітэта. Ад 1817 г. рэдактарам газеты быў Антоній Марціноўскі. 3 1834 г. газета ператварылася ў праўрадавае выданне і выходзіла на рускай і польскай мовах. У 1841 г. газета змяніла назву на «Віленскі веснік».
24	Верагодна, ідзе размова пра сына Міхала Каржанеўскага, генеральнага адміністратара Пракураторыі Радзівілаўскай масы, які выконваў гэтыя абавязкі ў перыяд пракуратарства Ісідора Сальмановіча. Гл.: Zielinska, Т. Dziewi^tnastowieczny epilog sprawy dobr neuburskich, niegdys fortuny Radziwillow birzanskich // Krakowski Rocznik Archiwalny. T. V. Krakow, 1999. S. 89.
25	Маецца на ўвазе пераезд Янушкевічаў з Вусава, які адбыўся напрыканцы 1813 г. 29 кастрычніка 1813 г. была падпісана дамова, у адпаведнасці з якой застаўнае права на Вусава перайшло да Тэклі Рэйтан. Гл.: AGAD. AR, XIV. Т. 60 (Januszkiewicz Michal). К. 199.
26	Ганусоўшчына -фальварак у Слуцкім павеце.
27	Афіцыяліст — чыноўнік, які займаўся выкананнем у магнацкім двары платнай службы (падскарбій, сакратар. канюшы, гардэробны, падчашы, камердынер і інш.).
28	Цагельня — засценак у Слуцкім павеце.
29	Правінтовы пісар — пасада ў дворскай адміністрацыі, адказная за прыходна-расходныя кнігі.
30	Янушкевіч згадвае выпадак, які адбыўся ў 1814 г. і быў звязаны з падробкай асігнацый. На самай справе пад арышт трапілі браты Фелікс і Ігнацій Цэйзікі, Ян Дамель, Дамінік Корзун, швагер Ф. Цэйзіка, і Ігнацій Нямчэўскі. Яны абвінавачваліся ў падробке 65 тыс. расійскіх рублёў. 15 ліпеня 1819 г. браты Цэйзікі збеглі са Слуцкай турмы і накіраваліся ў Вену, дзе заняліся падробкай аўстрыйскіх банкнот. У 1820 г. іх завочна асудзілі на пажыццёвую катаргу ў рудніках. Калі аўстрыйская паліцыя трапіла на іх след, яны вымушаны былі з фальшывымі пашпартамі вярнуцца на ГІадолле, дзе зноў заняліся падробкай грошай. У 1821 г. яны былі арыштаваныя. У 1828 г. Сенат пацвердіў прысуд 1820 г., і Ігнацій Цэйзік быў адпраўлены ў Табольск, Фелікс Цэйзік — на нерчынскія руднікі, Корзун — на вайсковую службу. Гл.: Sliwowska, W. Zeslaiicy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszej polowie XIX wieku: Slownik biograficzny. Warszawa, 1998. S. 92.
31	Аўтар мае на ўвазе выпадак, калі мастак Ян Крыштаф Дамель (1780-30.8.1840) быў замешаны ў аферы. звязанай з падробкай асігнацый. Праз гэта ў 1820 г. ён быў арыштаваны і сасланы ў Табольск. У 1822 г. Дамель атрымаў дараванне. ГІасля вяртання з Сібіры ён пасяліўся настала ў Мінску, дзе і памёр. ІІакінуў успаміны аб сваім знаходжанні ў ссылцы, якія распачынаюцца з ліпеня 1820 г. Гл.: Derwojed, J., Skalska, L. Daniel Jan Krzysztof// Slownik artystow polskich. Wroclaw, 1975. T. 2. S. 5-9; Sliwowska, W. Zeslaiicy polscy. S. 121.
32	Ігнацій Юльян Цэйзік (1779 — каля 1857), сын Міхала і Ганны Сабалеўскай. Нарадзіўся на Падляшшы. Ад 1798 г. быў у Вільні,
наведваў заняткі па малюнку, якія праводзіў Францішак Смуглевіч. Каля І805 г., ажаніўся, пераехаў у Слонім, пасля чаго заняўся падробкай банкнотаў. У ссылцы ў Сібіры ажаніўся з рускай, вырабляў прадметы дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, якія карысталіся вялікім попытам у мясцовых, акрамя таго, маляваў і займаўся разьбой. У 1846 г. з-за таго, што працягваў займацца фальшываманецтвам, зноў быў арыштаваны і сасланы на Акатуй. ГІамёр у Іркуцку. Гл.: Moscicki, Н. Ceyzik Ignacy // PSB. Т. 3. Krakow, 1937. S. 242-243; Sliwowska, W. Zeslaiicy polscy. S. 92-93.
33	Адольф Янушкевіч за ўдзел у паўстанні быў сасланы і знаходзіўся ў Табольску ад 18 мая 1832 г. да 11 снежня 1833 г. Гл.: Odrowqz-Pieniqzek, J. Mickiewiczowski Adolf // Januszkiewicz, A. Listy z Syberii. S. 22.
34	Імя Яўстафія Янушкевіча сустракаецца ў спісе вучняў 2-га класа Нясвіжскай школы ў ведамасцях за чэрвень 1817 г. Магчыма, бацькі аддалі братоў у школу не з самага пачатку навучальнага года, таму ва ўспамінах, а таксама ў архіўных дакументах яны згадваюцца не пад 1816 г., а пад 1817 г. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62. Teka papierow osobistych i korespondencji Eustachego Januszkiewicza (1805-1874). Swiadectwo roczne. 1817; LVIA. F. 567. Ap. 2. B. 719. L. 65 v., 66.
35	Аб поспехах Янушкевіча ў 2-м класе гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62. Teka papierow osobistych i korespondencji Eustachego Januszkiewicza (1805-1874). Swiadectwo roczne. 1817.
36	НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Cnp. 4; LVIA. F. 567. Ap. 2. B. 719.
37	Гэты абавязак мог выконваць Серафін ці Аляксей Захароўскі. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 693. L. 196 v„ 197; В. 719. L. 69 v.,70.
38	Маецца на ўвазе Раймонд Стасюлевіч, настаўнік матэматыкі і малюнка.
39	Маецца на ўвазе Яцэк Тарлецкі.
411	Янушкевіч мае на ўвазе папулярную трохактавую французскую камедыю, псракладзеную і адаптаваную польскім літаратарам і акцёрам Фартунатам Алаізіем Жулкоўскім у 1805 г.
41	Маецца на ўвазе Станіслаў Снарскі, выкладчык гісторыі, права і французскай мовы.
42	Маецца на ўвазе Міхал Зялёнка.
43	У 1820 г. колькасць вучняў Нясвіжскай школы складала 186 чалавек. На класах гэта выглядала наступным чынам: у 1-м класе вучыліся — 70 чалавек, у 2-м — 37, у 3-м — 35, у 4-м — 20, у 5-м — 14, у 6-м разам з двума вучнямі, пакінутымі на паўторны курс, — 10 чалавек. Гл.: НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 1-6.
44	Янушкевіч мае на ўвазе Міхала Савасцея, сына Яна, які жыў у Нясвіжы. У 1815 г. ён у чатырнаццаць гадоў распачаў навучанне ў Нясвіжскай школе і быў на клас старэйшы за Яўстафія. Гл.: LV1A. F. 567. Ар. 2. В. 578. L. 83 v„ 84; В. 719. L. 67 v„ 68.
45	Янушкевіч мае на ўвазе братоў Караля і Апалонія Едкаў з Ігуменскага пав., сыноў Антонія, першы з якіх у 1820 г. меў 15 гадоў і вучыўся ў 4-м класе, а другі меў 16 гадоў і вучыўся ў 6-м класе. Відавочна, ён памыляецца ў імені аднаго з братоў. Аналінарыя Едкі сярод вучняў не сустракаецца. ГІасля заканчэння Нясвіжскай школы Караль Ёдка паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Гл.: НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 5, 6.
46	Маецца на ўвазе Аляксандр Ёдка, сын Ануфрыя, з Ііуменскага пав., які ў 1820 г. меў 16 гадоў і вучыўся разам з Каралем Едкам у 4-м класе. Гл.: НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 5, 6.
47	Рэфекторый — у каталіцкіх кляштарах назва трапезнай для манаства.
48	Маецца на ўвазе сямнаццацігадовы Канстанцін Карловіч, сын Крыштафа, які паходзіў са Слуцкага пав. і ў 1820 г. вучыўся ў 6-м класе Нясвіжскай школы разам з Апалоніем Ёдкам. Гл.: НГАБ. Ф. 497. Bon. 1. Спр. 4. Арк. 6.
49	Янушкевіч мае на ўвазе выпадак, які адбыўся ў 1816 г.
50	Фальварак Малышкоўшчына Ігуменскага пав. на ўмовах застаўнай пасесіі на шэсць гадоў перайшоў да Янушкевічаў 13 красавіка 1816 г. Гл.: AGAD. AR, XIV. Т. 60 (Januszkiewicz Michal). К. 394 402.
51	Святы Двор — маёнтак у Ігуменскім павеце.
52	Літва — засценак у Ігуменскім павеце.
53	Семяновічы — маёнтак у Ігуменскім павеце.
54	Міхал Янушкевіч (п. 1843), падкаморы, падііалкоўнік польскіх войскаў, апякун Адольфа Янушкевіча. Жыў у мястэчку Краснае Ямпольскага пав. Падольскай губ. Гл.: Januszkiewicz, A. Listy z Syberii / wybor, oprac. i przepisy H. Geber, przedm. J. Odrow^z-Pieni^zek. Warszawa, 2003. S. 60.
55	Краснае — мястэчка ў Ямпольскім павеце.
56	Пасля заканчэння 4-га класа Нясвіжскай школы з шаснаццацігадовага ўзросту Адольф Янушкевіч выхоўваўся ў бяздзетнага дзядзькі Міхала Янушкевіча на ГІадоллі. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 719. L. 69, 308.
57	Гэтае прозвішча згадваецца ў дакументах па працэсе філаматаў. Відавочна, Эльяшэвіч быў студэнтам Віленскага ўніверсітэта. Гл.: Borowczyk, J. Rekonstrukcja procesu filomatow i filaretow. 1823 1824. Poznan, 2003. S. 285.
58	Маецца на ўвазе Юзаф Скачкоўскі, намеснік дырэктара гімназіі.
54	Людвік Уладзіслаў Шпіцнагель (09.01.1805 (Вацлаў Дзярэйчык — 09.01.1 807) — 26.02.1827), сын Фердынанда. У 1818 г. паступіў ў 4-ы клас Віленскай гімназіі і скончыў яе ў 1821 г. Потым вучыўся ў Віленскім універсітэцс на факультэце літаратуры і свабодных мастацтваў. У 1823 г. арганізаваў тайнае таварыства патрыятычнага кірунку. У 1824 г. атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Блізкі сябра Ю. Славацкага, які прысвяціў яму шэраг твораў, а таксама верш «Да Людвіка Шпіцнагеля». Зыгмунт Судольскі залічае яго ў кола сябраў таварыства філарэтаў. На працягу трох гадоў вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў у Пецярбургу, пасля чаго быў прызначаны перакладчыкам для расійскага консула ў Александрыю. Перад выездам у падарожжа заехаў у маёнтак Рдултоўскіх Сноў на Навагрудчыне і здзейсніў самагубства. Гл.: LVIA. F. 567. Ар. 2. В. 398. L. 128, 206; Archiwum filomatow. Listy z wi^zienia / zebtal, oprac. i wstepem wprowadzil Z. Sudolski. Warszawa, 2000. S. 485; Archiwum filomatow. Listy z zeslania. T. 1. S. 318; Archiwum filomatow. Listy z zeslania. T. 3. Krqg Franciszka Malewskiego i Jozefa Jezowskiego / zebtal. oprac. i wstepem wprowadzil Z. Sudolski. Warszawa, 1999. S. 418, 639; Szpitznagel Ludwik Wladyslaw // Bibiiografia literatury polskiej. Nowy Korbut. Romantyzm. T. 9 / oprac. pod kier. 1. Sliwinskiej i S. Stupkiewicza. Warszawa, 1972. S. 158 -159.