Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч

Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
59.31 МБ
77	Аўтар мае на ўвазе Рафала і Ота Слізняў. Ота Слізень (24.06.180619.12.1887), з Навагрудскага пав. Гродзенскай губ. Нарадзіўся ў Бартніках Навагрудскага пав., сын Яна і Анэлі Мацкевіч, брат Рафала, Люцыяна, Баляслава, Мячыслава. У 1817 г. разам з братам Рафалам быў аддадзены ў Навагрудскую дамініканскую школу, адкуль у 1819 г. яны разам былі пераведзеныя ў ІІолацкую езуіцкую школу, дзе навучаліся да яе закрыцця ў 1820 г. Ад 1821 г. — студэнт фізікаматэматычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. Сябра таварыства філарэтаў, за што падчас працэсу быў арыштаваны, пасаджаны ў турму і выключаны з універсітэта. У 1825 г. уступіў у 3-і ўланскі полк КП. У 1831 г. рыхтаваў разам з Юзафам Кашыцам паўстанне, затым далучыўся да корпуса Генрыка Дэмбінскаіа. 1 Іасля паўстання ажаніўся з Казімірай Дабравольскай, займаўся гаспадаркай. Выбіраўся павятовым віцэмаршалкам. Каля 1 848 г. пасля смерці нершай жонкі ажаніўся з Людвікай Беркман. Ад 1872 г. жыў у Мінску. У 1882 г. напісаў успаміны, арыгінал якіх захоўваецца ў Музеі літаратуры ім. Адама Міцксвіча ў Варшаве. 1 л.: AGAD. Zbior z Muzeum Narodowego. Rkps 837, 843; Muz. Lit. rkps 305. Otton Slizien «Sprawozdanie z siedemdziesiijciu pi^ciu
lat mego zycia spisane w Minsku 1882-go roku»; Slizien, O. Z pami^tnika (182II824) П 7 filareckiego swiata. Zbior wspomnien z lat 1816-1824 I wyd. H. Moscicki. Warszawa, 1924. S. 107-142; Z pami^tnikow Ottona Sliznia / oglosii L. Finkiel // Pami^tnik Towarzystwa Literackiego imienia Adama Mickiewicza. R. 11. Lwow, 1888. S. 205-238; Гарбачова, B. B. Удзельнікі паўстання... C. 315.
Канстанцін Рафал Уладзіслаў Слізень (н. 27.06.1804). Ад 1823 г. студэнт аддзялення права факультэта маральна-палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, філарэт. Абодва браты ўваходзілі таксама ў таварыства прамяністых. Ажаніўся з Камілай Тышкевіч. У 1864 г. надворны саветнік. Гл.: AGAD. Zbior z Muzeum Narodowego. Rkps 843; Pro­menisci, filareci i zorzanie. Dokumenty urz^dowe dotycz^ce towarzystw tajnych na Litwie (1822-27) / wydal Z. Wasilewski. Krakow, 1896. S. 36.
78	Маецца на ўвазе філамат Эдвард Пульяноўскі, які вучыўся ў Віленскім універсітэце на аддзяленні права. Гл.: LV1A. F. 721. Ар. 1. В. 1109. L. 23.
74	Гэтае сцвярджэнне можа быць праўдзівым. Сярод удзельнікаў таварыства прозвішча Янушкевіча не сустракаецца, у той час як Зыгмунт Судольскі ўключае яго ў кола сябраў таварыства філарэтаў. Гл.: Promenisci, filareci і zorzanie. Dokumenty urz^dowe dotyczqce towa­rzystw tajnych na Litwie (1822-1827) / wydal Z. Wasilewski. Krakow, 1896; Archiwum filomatow. Listy z wi^zienia. S. 479.
8	,1 Станіслаў Кубліцкі, шляхціц з маёнтка Палессе Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Юзафа, брат Адольфа. Адзін з ініцыятараў паўстання ў Свянцянскім пав. Удзельнічаў у захопе Свянцянаў. Пасля адступлення далучыўся да атрада К. Залускага, служыў у чыне паручніка 1-га ўланскага палка. 5 кастрычніка 1831 г. адышоў у ІІрусію ў складзе корпуса М. Рыбінскага, прасіў літасці. Паводле рашэння Віленскай губернскай следчай камісіі, пацверджанага М. Даўгарукавым ад 15 мая 1833 г., аднесены да 3-га разраду злачынцаў. Гл.: ВРР. Rkps 347. S. 877; За вольнасць і веру. С. 55, 58, 59; Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання... С. 202.
81	Адольф Кубліцкі. шляхціц з маёнтка Палессе Свянцянскага пав. Віленскай губ., сын Юзафа, брат Станіслава, студэнт Віленскага ўніверсітэта. Адзін з ініцыятараў паўстання ў Свянцянскім пав. Уваходзіў у склад тайнага свянцянскага камітэта. Сябра часовага ўра-
да Свянцянскага пав. Удзельнічаў у захопе Свянцянаў. Пасля адступлення далучыўся да атрада К. Залускага, служыў у чыне паручніка. Адышоў у Прусію, адкуль прасіў літасці. Паводле рашэння Віленскай губернскай следчай камісіі ад 10 красавіка 1833 г. аднесены да 3-га разраду злачынцаў, да 18 мая 1 837 г. утрымліваўся пад пільным наглядам паліцыі. Гл.: Гарбачова, В. В. Удзельнікі паўстання... С. 201.
82	Адам Бенядзікт Ёхер (23.12.1791-03.04.1860). Спачатку працаваў памочнікам бібліятэкара ў Віленскім універсітэце. У 1832-1 840 гг. бібліятэкар Медыцынскай акадэміі ў Вільні. Аўтар аднаго з першых сістэматычных бібліяграфічных выданняў па літаратуры і навуках у Польшчы. «Бібліяграфічны і гістарычны нарыс літаратуры і навук у Польшчы ад зараджэння ў ёй кнігадрукавання да 1830 года ўключна» Ёхера выдаваўся на працягу 1840 1857 гт. і складаўся з трох тамоў. Гл.: Jocher, A. Obraz bibliograficzno-historyczny literatury i nauk w Polsce. T. I—Ill. Wilno, 1840-1857.
83	Янушкевіч займаўся перакладам чатырохтомнага даследавання нямецкага гісторыка і палітычнага дзеяча Ёгана Пітэра Фрыдрыха Ансільёна (30.04.1766-19.04.1837), прысвечанага палітычнай сістэме еўрапейскіх краін новага часу, якое ўпершыню было выдадзена ў Берліне ў 1803 г. У 1823 г. выйшла парыжскае выданне гэтага твора. Янушкевічу былі вядомыя абодва выданні. Але, як пазначана ў лістах, пры перакладзе ён карыстаўся пераважна «новым выданнем» Ансільёна, а значыць французскім 1823 г. У той жа час ён раіўся з Лялевелем аб мэтазгоднасці выкарыстання таго ці іншага выдання. Гл.: Ancillon, F. Tableau des revolutions du systeme politique de 1'Europe. T. 1-1V. Paris, 1823; BJ. Rkps 4435 Ill. Korespondencja Joachima Lelewela od r. 1806-1830. T. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 23 marca 1 825 r. K. 28 v.; List z 27 listopada 1 825 r. K. 32 v.
84	3 твора Ансільёна Янушкевіч псраклаў паўтара тома (першы і палову другога тома) і адзін раздзел чацвёртага тома.
85	Маецца на ўвазс Юзаф Галухоўскі (1797-1858), які ў 1823 г. заняў месца прафесара філасофіі ў Віленскім універсітэце. Яго ўступная лекцыя адбылася 27 кастрычніка 1823 г. Лекцыі Галухоўскага па антрапалогіі выклікалі вялікую цікавасць у студэнцкім асяроддзі. У аўдыторыі збіраліся да 600 чалавек, сярод якіх знаходзіліся не толькі студэнты. але і зацікаўленыя асобы. Такое становішча выклікала не-
задаволенасць расійскіх уладаў і паліцыі і прывяло ў выніку да звальнення 14 сакавіка 1824 г. Галухоўскага разам з Лялевелем. Даніловічам і Баброўскім з працы. Вярнуўшыся пасля гэтага ў Варшаву, Галухоўскі адышоў ад выкладчыцкай дзейнасці і заняўся сельскай гаспадаркай. Гл.: Лелевель, й. Новоснльцев в Внльне. С. 47-50; Gawecki, В. Goluchowski Wojcech Jozef П PSB. T. 8. Wroclaw-Krakow, 1959-1960. S. 262-264.
86	Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў (1761-08.04.1838) распачаў сваю службовую кар'еру ў статусе ўрадніка па асобых даручэннях. Спачатку меў ліберальныя погляды, аднак ад 1816 г. пасля абрання яго сябрам Адмінісграцыйнай рады KII пачаў адыходзіць ад папярэдніх прынцыпаў. Гэта яскрава выявілася падчас працы над праектам рэарганізацыі сістэмы адукацыі ў Каралеўстве, які быў прадстаўлены на зацвярджэнне імператару 26 верасня 1821 г. У ліпені 1823 г. Навасільцаў прыбыў у Вільню для кіравання следствам па справе надпіса, зробленага ў Віленскай гімназіі, і разбіральніцтва з Юзафам Масальскім. Праца камісіі нрывяла да масавых арыштаў (планавалася арыштаваць каля 300 чалавек, аднак не ўсіх атрымалася знайсці), якія распачаліся з восені 1823 г. ІІасля заканчэння следства ён падрыхтаваў грунтоўны рапарт. скіраваны да князя Канстанціна. 13 верасня 1824 г. атрымаў прызначэнне на пасаду куратара Віленскай навучальнай акругі, змяніўшы на гэтай пасадзе А. Чартарыйскага, і выконваў гэтыя абавязкі да 1830 г. Гл.: Внльна 1823-1824: Перекресткн памятн. С. 4-5, 13-15, 22-24, 28-31, 33—42, 63-65, 153-172 і інш.; Rymkiewicz, J. М., Siwicka, D., Witkowska, A., Zielinska, M. Mickiewicz. Encyklopedia. Warszawa, 2001. S. 356-359.
87	ІІасля заканчэння аддзялення права Віленскага ўніверсітэта магчыма было атрымаць ці адну, ці адразу дзве навуковыя ступені — кандыдата царкоўнага і цывільнага права.
88	Дыплом аб заканчэнні факультэта права Віленскага ўніверсітэта выдадзены 05.02.1826. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62. Dyplom pergaminowy ukonczenia prawa Uniwersytetu Wileriskiego.
89	Напэўна, Янушкевіч меў на ўвазе адваката Канстанціна Сідаровіча.
90	Юзаф Карчэўскі (1781 — каля 1853), сын Юзафа. Нарадзіўся на Гарадзеншчыне, юрыст. Ад 1797 г. распачаў працу ў Ашмянскім гродскім судзе. У 1798 г. атрымаў запрашэнне на працу ў Літоўскую
вывадовую камісію. Працаваў у ГІракураторыі Радзівілаўскай масы, дзе выконваў абавязкі касіра, адваката, намесніка генеральнага пракуратара М. Залескага, пленіпатэнта. Прадстаўляў інтарэсы кн. Стафаніі РадзівілВітгенштэйн. Гл.: AGAD. AR. Dz. XIV. Т. 187 (Karczewski Jozef)К. 18; LVIA. F. 1280. Ар. I. В. 1680. L. 3; Makowiecka, Z. Karczewski Jozef Н PSB. Т. 12. Wroclaw — Warszawa. 1966-1967. S. 33.
9	,1 Пленіпатэнт — упаўнаважаная, давераная асоба.
91	Ардынат — уладальнік ардынацыі, сукупнасці маёнткаў, якія пераходзяць у спадчыну па мужчынскай лініі і не падлягаюць падзелу; іх функцыянаванне рэгулюецца пэўным статутам (ардынацыяй).
92	Міхал Янушкевіч памёр 14 лютага 1826 г. Гл.: AGAD. Zbior materialow Miriskiego Kola Warszawskiego Towarzystwa Opieki nad Zabytkami Przeszlosci. Nr 36. K. 28.
93	Да маці Янушкевіч выехаў 25 лютага і 3 красавіка 1826 г. вярнуўся ў Вільню. Гл.: BJ. Rkps 4435 III. Т. II. Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 20 kwietnia 1826 r. K. 34.
94	Людвік фон Вітгенштэйн, расійскі фельдмаршал, граф. У 1828 г. ажаніўся са Стафаніяй Радзівіл, дачкой Дамініка Радзівіла (1780-1813), які памёр ад ран, атрыманых у 1812 г. Пасля смерці Стафаніі ў 1832 г. Л. Вітгенштэйн у 1834 г. ажаніўся з княжной Леанідай Баратынскай. А пасля смерці князя Антонія Радзівіла (1833) стаў пераемнікам вялікай спадчыны.
95	Антоній Кажухоўскі быў галоўным пленіпатэнтам Стафаніі Радзівіл і Людвіка Вітгенштэйна, у 1827 г. прадстаўляючы іх інтарэсы ў Пецярбургу. У 1834-1837 гг. з’яўляўся галоўным пленіпатэнтам Радзівілаўскай масы. За сваю дзейнасць ён быў узнагароджаны Вітгенштэйнам сумай у памеры каля мільёна рублёў срэбрам. Мікалай Маліноўскі згадваў яго ва ўспамінах «Upadek fortuny Radziwillowskiej», страчаных падчас Другой сусветнай вайны. Гл.: Archiwum filomatow. Listy z zeslania. T. 3. S. 183; Malinowski, M. Dziennik / wyd. M. Kridl. Wilno, 1914. S. 61; Zielinska, T. Dziewi^tnastowieczny epilog. S. 92; Morawski, S. Kilka lat mlodosci mojej w Wilnie (1818-1 825) / oprac. i wst?pem poprzedzili A. Czartkowski i H. Moscicki. Warszawa, 1959. S. 537.