Успаміны (1805-1831). Яўстафій Янушкевіч
Выдавец: Лімарыус
Памер: 256с.
Мінск 2011
96 Згаданы ліст Верашчынскага знаходзіцца сярод іншых дакументаў былога збору ІІопеля. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62. List A. Wereszczynskiego z 1/12.10.1829. Аляксандр Верашчынскі (п. 1842) y паўстанні
183 I г. кіраваў Падольскім легіёнам, меў чын капітана, з'яўляўся адным з аўтараў адозвы, абвешчанай на сейме, аб стварэнні Валынскага і Літоўскага легіёнаў, уваходзіў у склад камітэта, створанага 3 лютага 1831 г. пад старшынствам Б. Немаеўскага для кіравання дзейнасцю легіёнаў. Памёр у Азіі. Гл.: Zdanie sprawy Rzqdowi Narodowemu przy zlozeniu rachunkow komitetu Legii Litewsko-Wotynskich. Warszawa, 1831. S. 3-4; Januszkiewicz, A. Listy z Syberii. S. 394, 395.
97 Княжна Стафанія Радзівіл выхоўвалася пад апякунствам імператрыцы Марыі Фёдараўны ў Пецярбургу, апошняя была яе пасаджонай маці пры пабранні шлюбам.
98 Янушкевіч мае на ўвазе Аўгуста Эмануэля I люксберга (1 8041894), які разам з братам Густавам Леанам і бацькам Натанам утрымлівалі ў Варшаве кнігарню.
99 У адпаведнасці з дакументамі Яўстафій Янушкевіч узначаліў Генеральны сакратарыят Пракураторыі Радзівілаўскай масы 2 ліпеня 1829 г., атрымліваючы за выкананне абавязкаў сакратара гадавы даход памерам 1000 рублёў срэбрам. Гл.: BJ. Przyb. rkps 33/62. Dokumenty sluzby urz^dowej.
1,1 11 Ісідор Сальмановіч спачатку з’яўляўся адвакатам Пракурагорыі Радзівілаўскай масы, а ад ліпеня 1818 г. выконваў абавязкі інспектара архіваў Радзівілаўскай камісіі. У 1829 г. стаў генеральным пракуратарам Радзівілаўскай масы, змяніўшы на гэтым пасту М. Залескага. Гл.: Латушкін, A. М. Нясвіжскі архіў... С. 55.
1111 Антоній Радзівіл (13.06.1775 07.04.1833), сын Міхала Гераніма, намеснік Вялікага княства Пазнанскага, ардынат нясвіжскі і алыцкі.
102 27 красавіка 1829 г. у Пазнані паміж Людвікам Вітгенштэйнам, яго жонкай Стафаніяй і Антоніем Радзівілам была заключаная «канвенцыя» аб падзеле маёмасці Дамініка, што 13 чэрвеня 1829 г. было пацвсрджана ў Варшаве. Стафанія перадаверыла мужу ўсе правы на сваю частку ўладанняў. Са смерцю княгіні яе маёмасць стала ўласнасцю прадстаўнікоў роду Вітгенштэйнаў і іх спадкаемцаў. Гл.: Напко, В. М. Нясвіжская ардынацыя князёў Радзівілаў у XIX стагоддзі // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 1. С. 32.
103 Тэафіл Валіцкі (30.10.1768 21.12.1829) ад 1828 г. быў арцыбіскупам пазнанска-гнезненскім. Вывучаў права і тэалогію ў Вілен-
скай акадэміі і ў Рыме, ад 1805 г. доктар абодвух праў, напісаў некалькі кніг па тэалогіі. Значную ўвагу аддаваў адукацыі.
104 Адзначаныя падзеі прыходзяцца на сярэдзіну красавіка 1829 г. Ад 15 сакавіка да 11 красавіка Міцкевіч выязджаў з Пецярбурга ў Маскву. Між тым сам Адынец прыбыў у Пецярбург 7/19 мая I 829 г. і прабыў там да самага ад’езду Міцкевіча ў Італію, які прыпаў на 14/26 мая 1829 г. Гл.: Sudolski, Z. Mickiewicz. Opowiesc biograficzna. Warszawa, 1995. S. 240-243.
105 Маецца на ўвазе Антоній Эдвард Адынец (1804-1855), паэт, перакладчык, выдавец. У 1820-1823 гг. ён вучыўся на аддзяленні права Віленскага ўніверсітэта. Уваходзіў у склад таварыства філарэтаў, за што быў арыштаваны. У 1825-1829 гт. жыў у Варшаве, дзе далучыўся да літаратурнага асяроддзя і распачаў выданне свайго штогодніка «Melitele», даход з якога дазволіў яму ў 1829-1830 гг. выправіцца разам з Міцкевічам у падарожжа па замежжы. У 1831 г. асеў у Дрэздэне. У 1832 г. ажаніўся з Соф’яй Міцкевіч і ў 1837 г. вярнуўся ў Літву. У 1840-1859 гг. з’яўляўся рэдактарам «Віленскага кур’ера». У 1858 г. змясціў у «Віленскім альбоме», падараваным імператару Аляксандру II, панегірык у яго гонар. Гэты ўчынак быў адмоўна ўспрыняты ў грамадстве і адвярнуў ад яго інтэлігенцыю. Ад 1867 г. распачаў выданне сваіх «Лістоў з падарожжа», ажыццёўленага разам з Міцкевічам. Пад ушіывам гэтага ўчынку цівавасць да Адынца ўзрасла, але самі лісты сярод спецыялістаў ацэньваюцца невысока, таму што ўтрымліваюць значную колькасць недакладнасцяў. Гл.: Mickiewicz, A. Dziela. Т. XIV. Listy. Czcsc pierwsza. 1815-1829. Wydanie rocznicowe. S. 670; Mickiewicz, W. Pami^tniki. T. 2. 1862-1870. Warszawa, 1927; Лелевель, 14. Hoвоснльцев в Внльне. Мінск, 2008. C. 5, 24.
106 Баруны — мястэчка ў Ашмянскім павеце.
107 Рэсурса — сяброўскі клуб.
108 Антоній Марціноўскі (10.07.1781-03.01.1855), віленскі выдавец і друкар. Нарадзіўся ў Радашковічах. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску, каля 1807 г. скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1818 1839 гг. друкаваў і рэдагаваў «Літоўскі кур’ер», затым «Віленскі дзённік». У 1822-1822 гг. друкаваў «Dzieje Dobroczynnosci Krajowej і Zagranicznej». Выдаў творы Т. Нарбута. Ф. Князьніна, Статут ВКЛ,
зборнікі гістарычных крыніц, а таксама ўніверсітэцкія і школьныя падручнікі. Пасля яго смерці ў Вільні снравамі друкарні займалася ўдава, і праіснавала друкарня да 1862 г. Гл.: Inglot, М. Marcinowski Antoni // PSB. Т. 19. Wroclaw, 1974. S. 596-597.
І 09«Віленскі дзённік» — адно з найважнейшых віленскіх перыядычных выданняў. Заснаваны Тадэвушам Чацкім у 1805 г., аднак у 1806 г. выданне было прыпынена і адноўлена Казімірам Контрымам толькі ў 1815 г. Нейкі час Контрым рэдагаваў часопіс сумесна з Антоніем Марціноўскім. У перыяд 1818-1830 гг. выдаўцом і рэдактарам стаў Марціноўскі, а з 1822 г. таксама яго адзіным уласнікам. У 1 820-я гг. Яўстафій Янушкевіч, Фелікс Уратноўскі, Ігнацій Клюкоўскі, Леан Рагальскі, а таксама шэраг іншых былых студэнтаў Віленскага ўніверсітэта актыўна друкаваліся ў гэтым выданні. Гл.: Dziennik Wilenski. Wilno, 1822-1830; Rymkiewicz, J. M., Siwicka, D., Witkowska, A., Zielinska, M. Mickiewicz. S. 135-137.
110 Леан Рагальскі (07.01.1806-15.03.1878) паходзіў з Вільні, вучыўся адначасова з Янушкевічам на факультэце маральна-палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, друкаваўся на старонках «Віленскага дзённіка». Адначасова з гэтым у «Dzieje Dobroczynnosci Krajowej і Zagranicznej» стаў адным з рэдактараў і сакратаром. Таксама ў 18271829 гг. разам з Феліксам Уратноўскім выдаваў серыю «Powiesci і гоmansy z Dziel Celniejszych Pisarzy Tlumaczone», y межах якой выйшла шэсць тамоў. У 1834 г. разам Ігнаціем Абрамовічам заснаваў у Вільні часопіс «Wizerunki і Roztrzqsanie Naukowe», у якім сумесна з Ігнаціем Шыдлоўскім з’яўляўся рэдактарам. Трэба таксама дадаць, што ягоны брат Адам Рагальскі ў маі 1830 г. заснаваў штотыднёвік «Balamut Petersburski». Відавочна, Янушкевіч спалучыў пералічаныя факты і ўмоўна назваў Рагальскага кіраўніком «Віленскага дзённіка». Гл.: BJ. Rkps 4435 Ill. Korespondencja Joachima Lelewela od r. 1806-1830. T. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 18251830. K. 477-552 v.; Rogalski Leon // Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. Romantyzm. T. 9. S. 90-92; Rogalski Leon // PSB. T. XLII. S. 409, 412-413.
1,1 Янушкевіч мае на ўвазе Фелікса Уратноўскага (1803-1871), гісторыка, выдаўца. перакладчыка. аўтара «Віленскага дзённіка», вядомага эміграцыйнага дзеяча, ад 1854 г. дырэктара Польскай бібліятэкі ў Парыжы. На працягу 1825-1830 і г. Урагноўскі плённа займаўся пера-
кладчыцкай працай. У лістападзе 1826 г. перакладаў творы Фенімора Купера. Пры фінансавай зацікаўленасці перакладчыка гэтая праца была выкананая дастаткова хутка. I, як згадвае Леан Рагальскі, творы Купера павінны' былі з’явіцца ўжо на пачатку 1827 г. Аднак яшчэ ў верасні 1827 г. не ўдалося атрымаць згоды на іх выданне ў цэнзара. «Шпіён» быў выдадзены толькі ў першыя дні красавіка 1829 г. 1 пасля гэтага Ф. Уратноўскі абвясціў аб намеры выдаць па-польску ўсяго Купера. Аднак асобным выданнем ў серыі «Powiesci і romansy z Dziel Celniejszych Pisarzy Tlumaczone» была выдадзеная ў 1830 г. толькі аповесць «Апошні з магіканаў». Гл.: BJ. Rkps 4435 III. Т. V. Listy Leona Rogalskiego z r. 1825-1830. K. 490 v., 509, 529 v„ 542 v.; Cooper, J. F. Szpieg. Romans amerikanski. T. 1-2. Wilno, 1829; Cooper, J. F. Ostatni Mohikanin. Powisc historyczna z roku 1757. T. 1-4. Wilno, 1830; Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. Romantyzm. T. 9. S. 343-345, 551.
112 Маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, Флора Ласкарыс (1806-1835), дачка Альберта і Францішкі Ласкарыс, якая падтрымлівала сяброўскія адносіны з Адамам Міцкевічам і Антоніем Эдвардам Адынцом з часоў іх знаходжання ў Вільні. Пазней яна пабралася шлюбам з Антоніем Забелам. Гл.: Muz. Lit. Rkps 185. Album Flory Laskaris.
113 Ha самай справе гэтае двухмесячнае падарожжа адбывалася летам 1825 г. Гл.: BJ. Rkps 4435 III. Korespondencja Joachima Lelewela od r. 1806-1830. T. IL Listy Eustachego Januszkiewicza. List z 9 maja 1825 r. K. 30 v.; List z 27 listopada 1825 r. K. 32.
114 Канеў — павятовы горад Кіеўскай губерні.
115 Багуслаў — мястэчка ў Канёўскім павеце Кіеўскай губерні.
116 Умань — цэнтр павета ў Кіеўскай губерні.
117 Сафіеўка — вёска каля мяст. Умань, дзе знаходзіцца прыгожы сад у французскім стылі, закладзены ў 1795 г. Гл.: PSG. Т. 14. S. 657-658.
118 Маецца на ўвазе Міхал Янушкевіч.
119 Маецца на ўвазе старэйшы брат Адольф Янушкевіч.
12( 1 Ямполь — горад, цэнтр павета ў Гіадольскай губерні.
121 Маецца на ўвазе павятовы горад Магілёў над Днястром у Падольскай губерні.
122 Янушкевіч ужывае выраз з паэмы польскага паэта Станіслава Трэмбецкага (Tr^becki, Trembecki) (каля 1739-1812) «Sofijowka w sposobie topograficznym opisana». Твор быў напісаны ў 1804 г. і выдадзены ў гэтым жа годзе ў № 13 «Віленскага дзённіка». У арыгінале гэта гучыць наступным чынам: «Witaj, kraino, mlekiem pfynqca і miodem». Гл.: Trembecki Stanislaw // Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. Oswiecenie. T. 6 / oprac. E. Aleksandrowska. Warszawa, 1971. S. 345-364.
123 Янушкевіч памыліўся ў напісанні прозвішча паэта, якое павінна гучаць як Гаслаўскі.
124 Аўтар прыводзіць фрагмент з паэмы «Podole» паэта Маўрыцыя Гаслаўскага (1802-1834). Янушкевіч, хутчэй за ўсё, ведаў яго асабіста, бо ў 1826-1827 гг. Гаслаўскі друкаваўся ў «Віленскім дзённіку». Затым ён выехаў у Варшаву і працаваў у канцылярыі вялікага князя Канстанціна. У перыяд паўстання 1830-1831 гг. Гаслаўскі з’яўляўся паручнікам Літоўска-Рускага легіёна, дзейнічаў сярод падольскіх уланаў. У 1834 г. спрычыніўся да арганізацыі «экспедыцыі Заліўскага», у выніку чаго трапіў у палон і памёр у турме. Гл.: Goslawski, М. Poezje. Т. 1. Warszawa, 1828; Dawni pisarze polscy od poczatkow pismiennictwa do Mlodej Polski. Przewodnik biograficzny i bibliograficzny. T. 1. Warszawa, 2000. S. 351-352.