• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вам слова, Джон Ячмень!  Роберт Бёрнс

    Вам слова, Джон Ячмень!

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 125с.
    Мінск 1983
    16.12 МБ
    ПАЭЗІяХнАРОДАўХсВЁТУ
    
    РОБЕРТ БЁРНС
    • BAM СЛОВА.
    ДЖОН ЯЧМЕНЬІ
    ПАЭЗІЯ^НАРОДАЎ^СВЕТУ
    Роберт Бёрнс
    РОБЕРТ БЁРНС
    BAM СЛОВА, ДЖОН ЯЧМЕНЫ
    ВЫБРАНАЯ ЛІРЫКА
    Пераклад з англійскай Язэпа Семяжона
    МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1983
    П (Англ)
    Б 51
    Укладанне, прадмова і заўвагі перакладчыка
    Пераклад зроблены па кнізе:
    Robert Burns. The Poetical Works Collins' Clear-Type Press London and giasgow, 1958
    ©Укладанне. Пераклад на беларускую мову. Прадмова.
    Б мопо/п^—1/1—00 Заўвагі. Афармленне. ВыMoUZ(UO)—оо	давецтва «Мастацкая лі-
    таратура», 1983.
    ПЯСНЯР СВАБОДЫ I БРАТЭРСТВА
    Роберт Бёрнс (1759—1796) — вялікі нацыянальны паэт Шатландыі — пражыў усяго 37 гадоў і за кароткае жыццё ніколі не пакідаў радзімы. А цяпер, мабыць, няма такога самага аддаленага кутка на ўсёй зямлі, куды б не дайшла слава пясняра — сына простага земляроба-арандатара, які навучыўся чытаць і пісаць самавукам, а стаўшы ўжо вядомым паэтам, вымушаны быў за кавалак хлеба шукаць пасады дробнага ўрадавага чыноўніка. I калі такая пасада ў мясцовым таможным ведамстве яму знайшлася, фапабэрыстыя начальнікі самазадаволена прадпісалі паэту «служыць, а не думаць».
    Як помню, летам і зімой На купчых і арэндзе Сумленны фермер — бацька мой — Жыў пастаянна ў нэндзе.
    Так пазней паэт засведчыць сваё паходжанне. Мяняючы адну кабальную арэнду на другую, каб як-небудзь стачыць канцы з канцамі, ён рана спазнаў усю горыч працы на роднай шатландскай і разам з тым чужой зямлі. Калі нястачы і беднасць прымусілі яго нарэшце расстацца з «часовымі няўдачамі» і на казённай службе паспрабаваць «фартуне спадабацца», у яго паслужным лісце дробнага чыноўпіка быў зроблены такі запіс: «Вопыту не мае: паэт!»
    Гэтыя зняважлівыя словы, наскрэбаныя гусіным пяром нейкага чыноўніка, былі ганебным паклёпам.
    Жыццёвы вопыт паэта Бёрпса — беззямельнага працавітага селяніна, гордага і смелага мысліцеля-дэмакрата — быў і багаты, і розпабаковы. Гэта быў не толькі вопыт яго асабістых няўдач і жыццёвых нягод, перамог і паражэпняў, ало і глыбока выпакутаваны і асэнсаваны ім гістарычпы вопыт усяго яго народа, які супрацьстаяў у той час трайному — грамадскасацыяльнаму, палітычпаму і нацыянальнаму — прыгнёту.
    Мепавіта кроўная сувязь паэта са сваім працоўным народам садзейнічала бліскучаму росквіту яго прыроднага таленту.
    Што ж датычыць мэты ў жыцці, якуіо Бёрпс яшчэ ў юнацкія гады паставіў перад сабоіі, дык ён пра яе выразна скажа ў тым жа, цытаваным вышэй, вершы «Сумленны фермер»: «Багатым стаць я не хацеў, Вялікім стаць — магчыма!»
    I ён сапраўды стаў ім, стаў насуперак незычлівым крытыкам і высокапастаўленым «зпаўцам», якія кідалі паэту папрокі за «плебейскую грубасць мовы і сюжэтаў» і імкнуліся пераключыць яго вольную, самабытную творчасць у вузкае рэчышча пераймальніцтва — пастаральнай паэзіі XVIII стагоддзя. Але Бёрнс, які ганарыўся сваёй «пачэснай чэспай бедпасцю», горда і рашуча адстойваў пезалежпасць свайго народнага мастацтва. «Не! — адказваў ён сваім крытыкам,— калі «подласць купяць, то бядняк сумлеппы не прадасца!»
    Ён гапарыўся тым, што яго творчасць вырасла з фальклору. У прадмове да сабраных ім шатлапдскіх народпых песень і балад ён пепасрэдна звяртаўся да суда парода як да пайвышэйшага паэтычнага аўтарытэту.
    Яна зарадзілася, развілася і расквітнела на традыцыях шатландскай пароднай песні. У адным з лістоў, датавапым студзенем 1787 года, неўзабаве пасля выхаду з друку першых «Вершаў, напісаных пераважна на шатландскім дыялекце» (старажытнай кельцкай мове — герлік), Бёрнс прызнаваўся: «Што датычыць мяне самога, то маім імкненнем да пашаны было і маім неадступным жаданнем і цяпер астаецца быць даспадобы сваім братам — простаму люду, жыхарам вясковых глінабітпых мазанак да таго часу, пакуль іхпія пастаянна зменлівыя мова, звычаі і ўвесь жыццёвы ўклад дазваляюць ім разумець мяне і знаходзіць у гэтым задавальненне. Я гатовы пагадзіцца, што маю некаторыя паэтычныя здольнасці, можа, пават валодаю нейкім талентам, і паколькі мала знойдзецца пісьменнікаў, якія блізка знаёмыя з тымі класамі чалавецтва, з якіх я выйшаў, з якімі жыў, жыву і арганічна звязаны, то, магчыма, мае назірапні над гэтай асаблівай сферай развіцця людзей, іх побытам і маральнымі асновамі будуць садзойнічаць арыгіпальнасці думкі».
    I ўсёй патэтыкай сваёй паэзіі Бёрнс сцвярджао: іменна япы — людзі з простага народа, яго сыны і дочкі, здольныя па глыбокія і бескампрамісныя пачуцці, на самаахвярныя ўчынкі і смеласць думкі — пе ў прыклад пануючым класам, разбэшчаным паразітызмам, хцівасцю, здрадай'і крывадушнасцю. «Важныя сыны вучонасці, славалюбства альбо скупасці называюць гэта глупствам,— пісаў ёп з насмешкай пра тых, што пагардліва выказваліся пра яго любоўную лірыку,— Але ж сыпам і дочкам працы і беднасці гэта — у пайвышэйшай ступепі сур’ёзна. Апі-
    санне гарачых надзей, тайных спатканняў, пяшчотнасці развітаппя — найвышэйшая ім асалода».
    Народжаная фальклорам, творчасць Бёрнса ўзбагацілася перадавьші асветніцкімі і рэвалюцыйвымі ідэямі свапго часу. Бёрнс горача падтрымліваў усе аптыфеадальныя выступленпі народных мас. Ён вітаў у сваіх вершах рэвалюцыйную Францыю, заклікаў працоўны народ Шатландыі ўзяць прыклад з французаў і падняць новае паўстанне супроць каланізатараў. Такое паўстанне рыхтавалася, і, хоць каралеўскія ўлады разбілі групу шатландскіх «якабінцаў», арганізатараў эдынбургскага канвента «Сяброў народа», многія лозунгі гэтага рэвалюцыйнага руху за свабоду і незалежнасць краіны прагучалі на ўвесь свет у грамадзянска-палітычнай лірыцы Бёрнса.
    Няхай на ўсім мацерыку Прыгнёт у вечнасць кане, I працаўнік працаўніку ІІавечна братам стане!
    Альбо:
    ...I абавязак наш святы Трон каралёў нізрынуць!
    Прароча заглядваючы ў будучыню, паэт кідаў у масы непакорпага народа сваёй краіны рэвалюцыйна-дэмакратычныя заклікі:
    Браты, настаў рашучы час Асэнсаваць сябе як клас... Я стрэльбу ўзяў — салдат свабоды — 3 тыранамі ніякай згоды!
    Калі з успамінаў Поля Лафарга пра свайго цесця мы даведваемся, што Карл Маркс «зачытваўся вершамі Бёрнса» і вельмі высока цаніў яго творчасць, дык нам зразумела, чым выклікалася такая любоў і прыхільнасць.
    Вось чаму так па-сучаснаму гучаць і сёння яго несмяротныя радкі, што ўслаўляюць простага чалавека працы, заклікаюць да барацьбы за свабоду, мір і дружбу народаў.
    Павер жа, брат, I ў толк вазьмі, Што трэба жыць са славай. Надыдзе дзень, I між людзьмі Братэрства стане явай.
    Горды чалавек з чулым сэрцам, абаронца прыніжаных і зняважаных, Бёрнс у многіх сваіх вершах выказваў сваю запаветную мару «ўцерці слёзы на вачах усім, хто з крыўды плача». Ён умеў не толькі палка любіць, але і палка ненавідзець тых, каго беспамылкова лічыў сваімі ворагамі. Узнёслыя, нястрымпа вясёлыя вершы, якімі ён праслаўляе ўсе радасці жыцця — мірпую працу, творчасць, чыстае каханне, адпачынак чалавека ў святы, свабоду думкі і бескарыслівую дружбу — натуральна пераплятаюцца ў яго творчасці з сатырычнымі, здзеклівымі і гнеўнымі вершамі, эпіграмамі і эпітафіямі. Перакананы ў тым, што сілы народа невычэрпныя і ўрэшце яны перамогуць сілы зла — сілы ўнутранай і міжнародпай рэакцыі, паэт непахісна верыў у лепшую долю чалавецтва. Яго па праву прагрэсіўная крытыка называе тым Джонам Ячменем, якому ён праспяваў гімн у
    сваёй аднаймсннай баладзе, праслаўляючы вечны корань жыцця — жыватворную працу простага чалавека.
    Шатландцы! Сыдземся ж у круг
    Застолля ў ясны дзень
    I грымнем: — Джон, пачніце, друг.
    Вам — слова, Джон Ячмень!
    Язэп Семяжой
    ПЕСНІ I БАЛАДЫ
    ЧЭСНАЯ БЕДНАСЦЬ
    Той, хто саромеўся прызнаць Пачэснасць чэснай беднасці,— Пудлівы раб і трус; начхаць Яму на клас па еднасці.
    Прыкінем так, Прыкінем сяк, Наш лёс — таўкач расколаты. Багацце — Папяровы знак, А чэсны бедны — Золата!
    Хоць мы аб хлебе і вадзе Жывём, а гонару нідзе He ўступім і ў нішчымніцы. Вунь багацей, што з нас грабе, П’е і жарэ як не ў сябе. Так, брат, на свеце чыніцца.
    Прыкінем так, Прыкінем сяк, Хай мы пе каралі, брат.
    Бядак сумленны — He басяк, А гаспадар зямлі, брат!
    Вось той бязмен — прыродны лорд, Ад пыхі ажпо пеніцца.
    Кіндзюк надзьмуты,— чым ён горд? Бязмен — без змен, не зменіцца!
    Прыкінем так, Прыкінем сяк, Няхай і ўвешан золатам, А ўсё ж не сокал, а гусак, Бо долата, брат,— долата!
    Кароль падлізніка свайго Зрабіў панком памесным. Здзівіў!
    Няхай бы ён яго Зрабіў служакам чэсным.
    Прыкінем так, Прыкінем сяк, Брыда пануе ў ласцы, Бо подласць купяць, а бядняк Сумленны не прадасца!
    Час прыйдзе, прадказаць магу,— I розуму і чэсці
    Льга будзе ў першую чаргу Стаць на пачэсным месцы.
    Павер жа, брат, I ў толк вазьмі, Што трэба жыць са славай. Надыдзе дзень, I між людзьмі Братэрства стане явай!
    ДЖОН ЯЧМЕНЬ
    Тром каралям так насаліў Няўступлівасцю ён, Што пакляліся каралі: «Ты знікнеш, рыжы Джон!»
    Яго завезлі на папар, Сахой разрылі дол. «Вось тут папарся і папар Спрадвечны свой падзол!»
    Прыйшла вясна, на той загон Дажджы нс раз прайшлі.
    I ўсім надзіва ўпарты Джон Падняўся з-пад раллі.
    Ен, жыццялюб і жартаўнік, Буяе ў дождж і ў суш, Трасе асцём, як жмутам пік: «Не падступай, не руш!»
    Алс прыйшла пара жніва, Апошні час настаў, I Джон, сівая галава, Развітвацца пачаў:
    «Пажыў, пара і паміраць. Прымай, зямелька, ў гной».
    ...I тут узброепая раць Зноў рушыла вайной.
    Спярша з касой прайшлі па ім, Звалілі на пракос, Упоперак вязьмом тугім Звязалі — і па воз.
    Вязуць на ток, а на таку — Пад цэп, давай лупіць I па спіне, і па баку, Як капакрада, біць.
    Зламалі, сцерлі на муку Усё цела — ну, не ўстаць!
    I зветрылі на скразняку, Каб пэўна даканаць.
    I каб накпіць з яго касцей, Іх кінулі ў касцёр, А сэрца мельнік-ліхадзей У жорнах перацёр.
    I ў бочку ссыпалі, на дно, Прах сэрца з шорсткіх жмень, Але і там усё адно He згінуў Джон Ячмепь.
    Я'ывы — жыве! Як у катле, Пад абручом бурліць, Прэ пенаіі з кубкаў на сталс
    I душы вссяліць.
    He прападзе бяссмсртны Джон Hi ў горы, ні ў бядзе.
    Сваёп крывёю будзіць ён Адвагу ў грамадзе.
    3 ім не павесіш галаву, Што б ні было ў жыцці. Ен вам прымусіць і ўдаву У прытупкі пайсці.
    Шатландцы! Сыдземея ж у круг Застолля ў яены дзень
    I грымнем: — Джон, пачніце, друг. Вам — слова, Джоп Ячмепь!
    ШАТЛАНДСКАЯ СЛАВА
    Мой слаўны, мой шатландскі край,— Нагор’і і лагчыны, Забудзь пра славу, забывай Само імя — айчына!