Вам слова, Джон Ячмень!
Роберт Бёрнс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 125с.
Мінск 1983
Эх, з жонкай я не ў ладзе — Качалкай часта гладзе, А як дасі патолю, Дык і на карак сядзе.
Вянчаўся — спадзяваўся, Што будзе лапка-ласачка. Аж вупь як япо выйшла: He ў ласачку, а ў выжла Ўдалася гэта красачка.
Аднак надзей не трачу, Што лепшы час пабачу — Змяню натуру Тэклі!
Вось тут, браткі, і выбірай: Ці памірай ды прыся ў рай, Ці з ёй гаруй у пекле.
МЕЛЬНІК
Мельнік, змелеш на муку Жыта ўсё да каліва, Завядуцца ў кашальку Шылінгі ды талеры.
Упыліўся на млыне, Барада аж белая.
Цалавацца лез ка мне — Так і пасівела я!
Ты, як ніва, урунелы, Толькі вочы шэрыя.
Як узыдзе месяц белы, Прыйдзеш — павячэраем.
Каравай спяку тугі, Перапечкі белыя.
Мельнік, мелыіік дарагі, 3 гора пасівсла я.
ШЧАСЛІВЫ ЎДАВЕЦ
He для жаніцьбы час, калі
Асіна распускаецца:
Агоркне ўсё, свет сыдзе ў клін I век свой будзеш каяцца.
Такую схопіш — хоць з двара Ды ў вір або ў халодную, Пакуль не прыйдзе ёй пара Збірацца ў адыходную.
He год, а дваццаць зім і лет Я жыў з такой кабетаю.
Даў бог — адправіў на той свет, А як там? Я ж не ведаю.
Вось бы праведаць, хоць са сноў Пра тамашпі парадак, Каб пасля смерці з ёю зноў He звёў мяне выпадак.
Абрад, імшу бацькі мае Як мае быць спраўлялі, I я баюся, што яе
У пекле не прызналі.
Яна ў раі. Напэўна ж там, Бо часта ў груку грому Чуваць страшэнны тарарам, Так добра мне знаёмы.
— Ты, мой роднснькі, з-за глупства ІІе ўсчынай гамонку.
Я табе не хлеба луета —
He грызі ты жонку!
— Ну, а хто ж каго павінен Слухаць, Нэнсі,—
Гаспадар ці гаспадыня Мужа, Нэнсі?
— Ты камандаваць капчай, Звычай кінь даўнейшы!
Слухаць, кажаш? Выбачаіі, Пашукаіі дурпейшай!
— Пануджуся, апушчуся, Рыбка Нэнсі, Але ж нсяк абыдуся
I без жонкі, Нэнсі.
■— Начакаіі жа, збродны качар, Вось памру я скора...
Ты паенчыш, і паплачаш, I паскачаш з гора!
— ПІто ж, паплачу — веріл дам, Нэнсі, ІІЭНСІ.
Але ж з горам папалам
Хлсб не горкі, Нэнсі.
— I адтуль, каб дапячы, Выесці вантробы, Я з нячыстым штоначы Буду слаць хваробы!
— Шлі. Са мпою будзе жыць Пе такая, Нэнеі.
Чорт спужаецца, збяжыць! Ад лагодпай Нэнсі!
СПОВЕДЗЬ БЛБЫЛЯ
Песня
Расце чарот паміж заток, Выносны ў паўсажонак.
Пражыў я не адзін гадок Каля суседскіх жонак.
Мінецца год — і рой турбот Паспее напладзіцца, А мёд уцех і асалод Нам дораць маладзіцы.
Імкнецца кожны ў раііскі сад На яблычкі напасці, Але ж, хто зведаў іх, наўрад Ці зведаў слодыч шчасця.
Вось мне дык толькі б пагуляць, Абняць якую ўпотай, А там — да ўсіх чарцеіі паслаць Пікчэмныя турботы!
Хаіі грэшнага мяне на скон Асудзіць суд асліны, Але ж і мудры Саламон Глытаў па дзеўках сліну.
Без іх, брат, што ні гавары,— Маркотпа ў змроку ночы.
Таму тварэц нам і стварыў Па ўцеху род жапочы.
* * *
I што мне, дзяўчыне, рабіць, сіраціне?
Як жыць мне, дзяўчыне, з такім малайцом? 3 пачварным, нялюбым павезлі да шлюбу, Звянчалі лябёдку з сапселым глушцом.
Гугнявы, кульгавы і станам плюгавы, I рукі як граблі, і сэрца як лёд.
To сядзе, то ходзіць — вачыма не зводзіць, Рыпіць і скрыпіць усю ноч навылёт.
Бурчыць, дапякае, зачэпкі шукае, Сяброў пазбягае — такі нелюдзім! Да ўсіх ёп раўнуе мяне, маладую.
Звяла мяне посная пятніца з ім.
Крыў бог, што на свсце ёсць цётухна Кэці.
О, тая любую разрадзіць папасць!
Цяпер я старэчы скрозь буду пярэчыць, Пакуль ёп, абрыдлівы, дуба не дасць.
ІІЕСЕНЬКА МАЛАДОЙ ЖОНКІ ПРА СТАРОГА МУЖА
Ох, МОЙ рЫЖЫ, ох, нямілы, Ты і з грыжай, ты й без сілы!
Каб не ты, стары калун, Быў бы горац-весялун.
Ну які ж гэта муж,
Што ні ў прыпражку, ні ў гуж, А як выпадзе забава, Дык і ў забаўцы нядуж!
Адвячоркам, да ігрышча, Я дружку яечню спрышчу, А табе, мая бяда,— Голая скаварада.
Павячэрасм — ды з дому Па гадзіну або дзвс.
Маладому ж з маладою Маладое ў галаве.
He забудзь жа ў чыгунку Ў псч паставіць студжапку, Бо, крый божа, пе даварыш — Ты мпе болей пе таварыш!
Мне з дружком задок барапні — Нам не грэх і ў шчыры пост! — А табе за ўсе етараппі — Толькі храшчыкі ды хвост.
ФІНДЛЕЙ
— Хто гэта грукае ў акно'?
— Хто ж, гэта я — Фіндлей!
— Ідзі дамоў. Тут спяць даўно.
— Пе ўсе! — сказаў Фіндлей.
— Як ты аемеліўся будзіць?
— Ды так,— сказаў Фіндлеіі.
— Кату марцоваму карціць...
— Карціць! — сказаў Фіндлей.
— He адчыню — і пе прасі...
— Прашу! — сказаў Фіндлей.
— Ты ж спаць да пеўняў пе дасі.
— He дам! — сказаў Фіпдлей.
— Пусціць, а што, калі радня?..
— Пусці! — прасіў Фіпдлей.
— Дык ты ж завалішся да дпя.
— Да дпя! — сказаў Фіндлей.
— Такога толькі прыручы...
— Так-так! — сказаў Фіндлей.
— Ты ў пас і будзеш штопачы. — I ўдзень! — сказаў Фіндлей.
— Смала! Пу лезь. Дапамагу. — Хутчэй! — сказаў Фіндлей.
— Глядзі ж, нікому ні гу-гу!
— Угу! — сказаў Фіндлей.
AAA
Ты мяне пакінуў, Джэмі, Ты мяне пакінуў, Назусім пакінуў, Джэмі, Назусім пакінуў.
Вы такія, хлопцы, чэрці — Толькі строіць кпіны.
Кляўся ў вернасці да смерці, А цяпер пакінуў.
Ты мяне пакінуў, Джэмі, Зганьбіў і пакінуў...
Нам не быць у пары, Джэмі, Мне не быць з табою.
Hi за што на свеце, Джэмі, Мпе не быць з табою.
I з якімі ж мне вачыма Жыць адной-адною: Hi ўдавою, ні дзяўчынай Са сваёй раднёю?
Ну за што ж ты, вецер-Джэмі, Так ганьбуеш мною?
РАДКІ
ПРА ВАЙНУ I ЛЮБОЎ
Праслаўлены панятым хорам Разбой па сушы і на моры He варты праслаўлепня.
Мы прыкладзём сваё старанне Ў імя жыцця і працвітання Наступных пакаленняў.
Любіць, тварыць і працаваць!
Хаіі свет жыве спакоііна.
Лепш майстраваць
I гадаваць, Чым забіваць у войнах.
ЭПІГРАМЫ, ЭПІТАФІІ I ЭКСПРОМТЫ
«ВЕРНАПАДДАНЫМ УРАДЖЭНЦАМ ШАТЛАНДЫІ»
Лапцужпыя псы пры ганебным прастоле, Брашыце, кусайце — цяпер ваша воля: Вы здрадзілі нашай шатлапдскай зямлі, А воліо радзімы ў карчме прапілі.
ПРЫГАЖУНІ
MIC ДЖЫНІ скот
Калі б шатлапдскі кожпы клан Меў сотню Джыпяў Скот, Мы б пакарылі англічан, А не наадварот.
ЭПІТАФІЯ НА ВАЛУНЕ, ПАСТАЎЛЕНЫМ ПАЭТАМ НА МАГІЛЕ ПАЭТА РОБЕРТА ФЕРГЮСАНА
Hi урны над зямлёй, ні склепа ўнізе, А два радкі — нашчадкам запавет: — Шатландыя, прыйдзі і паклапіся, Дзе лёг спачыць найлепшы твой паэт.
НАШЧАДКУ СЦІОАРТАЎ
Вы — Сцюарт? Што вы, ягамосць, Няўжо вам славы мала?
Дурныя ў родзе іхнім ёсць, А подлых — не бывала.
ФАНАБЭРЫСТАМУ ЗНАЁМАМУ, ЯКІ АДВЯРНУЎСЯ
ПРЫ СУСТРЭЧЫ 3 ПАЭТАМ
Хто кажа, што ты раганосец, той мае Падставу, шаноўны халоп.
I тое, што клёпкі ў цябе не хапае, Павер мне,— зусім не паклёп.
ЗАПІС ПРА СМЕРЦЬ МЕЖАВОГА СУСЕДА ПАЭТ
Учора з богам на той свет Адбыў раб божы, мой сусед Джэмс Богхед з Сільверпула. У пекле альбо ў райскім садзе Ён першы прыйдзе, першы сядзе, Як на азадку скула.
ЭПІГРАМА
НА ПАРТРЭТ ЗНАТНАЙ АСОБЫ
3 такой укормленасцю твару Вам быць бы шыльдай пры тавары 3 таблічкай гэтакай прыблізна: «Свіныя вушы, лыч і галавізна».
ПРА ПАХОДЖАННЕ
АДНОЙ ВАЖНАЙ АСОБЫ
Ці то ў семсот сорак дзевятым, Ці год ранеіі (дакладнаіі даты He помню я) надумаў чорт
Зрабіць свіпню. Зляпіў азадак I бачыць — поўны непарадак,
Бо выйшаў ваш партрэт, мілорд.
НА ЧЭРАП ТУПІЦЫ
Тварэц даў промах, я скажу, А мо быў яўна нецвярозы, Стварыўшы твой цурбан з дзяжу I з макавае зерне — розум.
ЭПІТАФІЯ НА ПОМНІК СТАРОЙ ЗЛАСЛІВІЦЫ
Дзівіся, падарожнік-пілігрым,
Якая д’ябальская ў смерці сіла, Што нават гэту грыжу
Грызел Грым
Загрызла — і зубоў не пакрышыла.
ЭШТЛФІЯ ВІЛЬЯМУ ГРЭХЕМУ, ЭСКВАЙРУ
У роспачы паміж грабніц
Сама прырода ўпала ніц
I, горка плачучы, сказала:
— О, смерць, няўмольны абірала! Была ў мяне адна пачвара, Дык ты і тую адабрала.
ЭПІТАФІЯ
НА МАГІЛЫІЫМ КАМЕНІ СЕЛЬСКАГА БАБНІКА
Бацькі, паплачце! Тут не дзед Ляжыць. Вы зпалі самі: Упраўны, спраўны ваш сусед Усім дзяліўся з вамі.
Хай дзеткі вашыя нічым He ганьбяць гэту градку.
Тоіі. хто пад ёй знайшоў спачьін, Магчыма, быў іх татка.
ЗАШС ЛБ ГРАЗКІХ ДАРОГАХ ДА ГАРАДКА
АДНАГО 3 ГРАФСТВАЎ
Мы дабіраліся да вас На тройцы ў добрай снасці, Дабраліся ж у позні час I ўброд і ўплаў па шчасці.
О, грэшнікі гаепадары, Як сказапа ў Пісанні, Вы будзеце ў тартарары Цялёпкаць багнай самі!
НЛДПІС НА ЎРАДАВАЙ ПАПЕРЫ, ЗГОДНА 3 ЯКОЙ АД ПАЭТЛ ПАТРАБАВАЛАСЯ «СЛУЖЫЦЬ, A HE ДУМАЦЬ»
Судзіць законы? Што ты, брат, Будзь асцярожны! Крытыка — Дар віцмундзірам (і без лат), А ты — нямко. Палітыка!..
ТЭМ О’ШЭНТАР
Вершаваная аповесць
Калі, як горан, поўны жару, Ірдзее захад, і з базару Усе шугануць дамоў адразу, I мучнікі залкпуць лабазы, А нам суссд кіўпуў здалёк Зайсці на чарачку ў шынок,— Тады мы баржамі па мелі, Распараныя моцным элем, Як водзіцца, даём асадку Ля бочкі і клюём насадку: Хто тарана, а хто вугра — Папас пяхітры ў шыпкара. I самаю вяршыняй шчасця Нам той шынок, дзе дзверы насцеж Дзе кожны п’е ці пешта клычыць, Пяе, дае; і хто там лічыць Гнілыя лужы ці канавы, Масты на рэчках, пераправы, Што будуць па шляху дадому, Дзе жонка кожнага, вядома, Паела жданкі — дай ты рады — I аж грыміць, як хмара з градам, Рыхтуе парапку і душ, Як толькі бразпе клямкай муж.
Пра гэта Тэм О’Шэнтар думаў, Калі пасля таргоў і тлуму Ў святочны дзепь на кірмашы Ён апынуўся на шашы — Скразной дарозе з гарадка, Непадалёку ад шынка.
Я пазнаёмлю нас хутчэй
3 тым цэптрам графства. Гэта Эйр, Славуты вырабам здаўна
I кажурын і палатна;
Там пабудоў даўнейшых шмат, Але найбольш красунь-дзяўчат.
Дык, значыць, Тэм ішоў дамоў. Збіралася на дождж. 3 лугоў Імжа трусіла пацярухай.
(А Тэм, зазначым, быў пад мухай.) 0 Тэм! Ты чуеш, галубок,— Твой аблысслы чарапок — Засек пусты ў бядняцкай клеці. Забыў ты споведзь жонкі Кэці, Ці памяць выпіўка адбіла?
Успомні, як япа вучыла:
«Цьфу па цябе, п’янчуга, цмок, Ты ў гэтай «гары» ўвесь прамок. Ад чэрвеня і па каляды — Напіцца б, аднаму ты рады. Ці будзе свята, ці па свяце, Ты ў пекага блішчыш у хаце, Каб як прысвойтацца за стол; Павёз у млып — прапіў памол, Кабыла збіла вухналі, Дык з кавалём тры дні пілі! Ты па пядзслях рад старацца Сцямна падацца ў божы дом, Каб потым з братчыкам набрацца Альбо наклюкацца з папом. Запомні, мазгаўня пустая, Што вір даўпо цябе чакае. Калі не кінеш піць-гуляць, Табе яго не мінаваць,
Ці ў Алаўэй, каля капліцы, Сам чорт утопіць у крыніцы!» Ах, жонкі! Дзякаваць я рады За вашы мудрыя парады, А брату пашаму, мужам, Я дыхту некалі задам;
Ім скарбы вашых засцярог Нібыта аб сцяпу гарох...
Дзе ж мы спыніліся?..
Тым часам