• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вам слова, Джон Ячмень!  Роберт Бёрнс

    Вам слова, Джон Ячмень!

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 125с.
    Мінск 1983
    16.12 МБ
    * * *
    Як вокам акінуць — суровыя горы, Дзе рэкі халодныя з небам гавораць, Дзе всрасам вывадак свой на змярканні Вядзе перапёлка па корм-жыраванне.
    Скупая прырода радзімага ўзгор’я Мілей майму сэрцу, чым бераг прымор’я, Бясконца мілей: там, за горнай ракой, Жыве мая радасць і мой неспакой.
    Яна не красуня-паненка з альбома, Яна без пасагу — мне гэта вядома.
    Увесь яе скарб,— а ці ж гэтага мала? — Каханне, што мне яна падаравала.
    Сустрэнь ты дзяўчыну-красуню, і сэрца Пад позіркам птушкаіі трывожна заб’ецца. Калі ж за красоіі і багацце сумлення — Мы, грэшныя, слепнем, і мы — на каленях.
    Да сэрца мпе простага твару аздобы, Мне гордыя, чэрствыя не даспадобы. Ісці на спатканне — якая прыемнасць, Калі ёсць каханне і ёсць узаемнасць!
    НАЧЛЕГ У ДАРОЗЕ
    У студзені мяне ў гарах Аднойчы агарнула ноч. Завея, сівер — проста страх, А снег па пояс, толькі збоч.
    Мне спадарожніца адна, На шчасце, стрэлася ў той час. Разгаварыліся. Яна
    I кажа: — Заначуйце ў нас.
    Падзякаваў іх дабраце, Што ў снезе мне не начаваць, Адбіў паклон бажку ў куце I папрасіў пасцель паслаць.
    Яна кужэльнай прасціной Заслала ложак пры сцяне
    I, павячэраўшы са мной, Дабранач пажадала мне.
    Гляджу і думаю: сала Красуня мар тваіх не ў сне, I гавару: — А ці няма Пад галаву падушкі мне?
    Пайшла, прыноеіць і кладзе, Гаворыць, што пара мне спаць. Чароўпая, як ранні дзень,— I я не змог, каб не абняць.
    Па шчоках чырвапь, а з-пад броў — Дзве іскры. Чую, як у сне: — Калі ўсё гэта ў вас любоў, Пакіньце чэснаю мяне.
    Я гладзіў лён бялявых кос, I ўся была, як першы снег, Як ружа ў кроплях ранніх рос, Яна, што мне дала начлег.
    Далопі па грудзях праіішлі, Здалося: палкія пяскі Сваім дыханпем намялі Гарачыя два курганкі.
    О, маладосць — п’янлівы хмель!
    Я цалаваў яе, благі, I ўся яна была, як бель, Як нашы горныя снягі.
    Хінулася шчака к шчацэ, Як вусны к келіху з віном...
    Пад ранне па маёй руцэ Яна заснула чуткім сном.
    А ўранні, з першаю зарой, Я ёю захапіўся зноў.
    — Ах, што зрабілі вы са мной! — Сказала мпе мая любоў.
    Я выцер ёй слязу з павек
    I адказаў, каб жаль спыніць: — Ад гэтай ночы і павек Нам прыйдзецца пасцель дзяліць.
    Узяўшы з куфра палатна I прыхінуўшыся к сцяне, Яна прысела ля акна I стала шыць кашулю мне.
    Ідуць гады не пехатой, Бягуць, і не спыніць іх бег. Пакуль жыву, не здраджу той, Што мне дала тады начлег.
    БЕЛАЯ КУРАПАТКА
    Дакоскі праіішлі, на жніве адспявалі... 3 дасвецця ў нядзелю хлапцы палявалі, Аблазілі зараснік, луг і западак, I раптам з-пад пог — чарада курапатак.
    I хто цябс гоніць, няўрымсны хлапчук? Дзічына — жывая, пачуе твой стук. Схавайся ў чароце, Бабахні пры ўзлёце, А спудзіш — лічы, што ўпусціў яе з рук.
    Яна шугане з верасовай палянкі У балотца, дзе сховы пудлівай бялянкі, Затуліцца ў мох, не шурхне — во хітрыца! А спінка, як снег напрадвесні, іскрыцца.
    Ёсць казка: спрачаўся з ёй месячык ясны, Што сонца зацьміць,— пакаціўся, пагас ён. Яна ж палыхала святлом прамяністым На сене духмяным між купін імшыстых...
    Шчасліўцы-етралкі, балацін старажылы, 3 дасвецця па топкай імшары кружылі, I лсдзь толькі сука на спрат навяла, Бялюткая — фыр, і як летась была.
    Чаго ж ты спяшаўся, няўрымсны хлапчук! Дзічына ж — жывая, пачула твой стук.
    Прыпаў бы ў чароце
    I стрэліў пры ўзлёце, А спудзіў — і выпусціў шчасце з-пад рук.
    ПРАШЭННЕ РАКІ БРУАР УЛАДАЛЬНІКУ АБШАРАЎ, ПА ЯКІХ ПРАЦЯКАЮЦЬ ЯЕ ВОДЫ
    I
    0 ты, нашчадак і ўладар Зямлі па ўсім цячэнні Бруарскіх водаў, я — Бруар — Шлю гэтае прашэнне
    3 паклонам нізкім — выручай! Парубка ўсё ссушыла: Каб дзе адзін прыток-ручай, Каб дзе крынічкі жыла!
    II
    Пад сілу стронзе кожны брод, Дый тая ў мутных лужах Злягла і — бурбалкі праз рот: Прабіцца ўплаў нядужа. А чым жа ёй дапамагчы, Як ёй мільгаць у плынях, Калі з мяне тырчаць карчы I жыжка на глыбінях?
    III
    На мне і чапля, і бабёр Стагналі, каб ты ведаў, Калі паэт тутэйшы, Бёрнс, Бязводны край праведаў. Ён склаў пра нас якісьці верш, А мог бы скласці оды, Каб толькі знаў, якімі перш Былі Бруара воды.
    IV
    Яны ў паводку тут раўлі, Бурлілі, рвалі скалы, Цераз сябе к сваёй зямлі Прышэльцаў не пускалі.
    Як паважалі іх тады, Калі былі шчэ ў сіле I моладзь краю ля вады Для ратных спраў расцілі!
    V
    Ад іх імя цябе прашу У імя той даўняй славы: Вярні мне плынь — маю душу, А прыбярэжжу — травы.
    I прывітаюць твой прыход Да нае на лугавіны Усплёскі рыбы, гоман вод I пошчак салаўіны.
    VI
    Жаўрук прайграе на зары У пары з перапёлкай, I адзавецца ў гушчары Шчыгол сваёй свісцёлкай. Яшчэ пры гнёздах, ля дзятвы, Як маці ля калыскі, Пачнуць курлыкаць журавы, Сустрэнуць песняй пліскі.
    VII
    Зялёны встразь берагоў — Каўчэг, а не бяздонка: I птаству спрат і добры схоў Для заіічыка — бяздомка. Прахожых засенем рака Прывабіць прыпыніцца, А дуб галлісты пастушка Прыкрые ў навальніцы.
    VIII
    I рыбалоў не абміне — Я ўсіх прыму з ахвотай. He ў іншы кут, а да мяне Каханне прыйдзе ўпотай. На дол атросшы нізкі рос, Схаваўшы дня ясноту, Мой гай пад ніцы вербалоз ІІрыгорне іх, блазноту.
    IX
    I прыйдзе зноў паэт-рыфмач Складаць мпе вершы-прытчы, Як поўня — майскай ночы ткач — На мне дасэні вытча.
    Ён спыніцца — не да хады,— Уражаны, натхнёны Гняўлівым рокатам вады Між берагоў зялёных.
    X
    Хай сосны кронамі да зор Растуць на баравіне
    I бачаць свой зялёны ўбор, Адлюстраваны ў плыні. Ратуй нас, добры чалавек, Аздобай зеляніны, Каб з веку ў век на плынях рэк Спеў не змаўкаў птушыны!
    XI
    Каб скрозь па схілах берагоў Бярэзнік беластволы Збягаў уніз і каб з лугоў Даносіў ветрык кволы I пахі кветак, і суніц — Усё, што сэрца помніць, I прахалоду тых крыніц, Што плынь рачную поўняць.
    XII
    Хай, гледзячы на лес, няўзнак, На ўлонні зеляніны Рыжагаловая, як мак, Расце дзятва краіны
    I п’е нагбом з Бруара ўсмак Пад людскі тост заздраўнай: — За люд Шатландыі! У знак Радзімы пашай слаўнай!
    БАСАНОЖКА
    Прыжмуру вочы — і ўсплыве Той мілы вобраз хараства... Яна ступала па жарстве, Ёй ногі раніла жарства.
    Такімі б ножкамі ступаць Па дыванах, не па пяску.
    3 такой бы толькі выязджаць У пазалочаным вазку.
    Дзве ручаіны русых кос Збягаюць змейкамі на стан, А вочы — зоркі з тых нябёс, Што сінню красяць акіяп.
    Далёкая ад бажаства, Сама — зямное бажаство, Яна — багіня хараства, Жывой прыроды хараство!
    ПАЦАЛУНАК
    Сарамлівае прызнанне, Чырвань шчок, рука ў руцэ; Дотык вуснаў, быццам раннім Першацветам па шчацэ.
    I маўклівая няўступка,
    I парываў навіна.
    Любаець голуба з галубкай, Шчасця першая вясна.
    I ў расстанні так суладны Сум і радасць удваіх!..
    Дзе вы, словы, каб дакладна Перадаць пачуцці іх?
    tit
    ПІто ў цябе — замарачэнне,
    Дзеўка, ў галаве?
    Ты ж да ніткі змокла, Джэні, 3 сукні аж плыве.
    Дзе твой розум? 3 нейкім «цмоклам», Хлопцам нажытным,— Па pace!.. I ўся прамокла У ядраным жытным.
    Ціха, бацька. Хлопец любіць.
    Можа, будзе зяць.
    А ў жытным і прыгалубіць.
    Што з такога ўзяць?
    Намі гэта ўжо пражыта.
    Чуеш — памаўчы:
    Шэпча жыта ці не жыта Ля мяжы ўначы.
    ДВА ЖАНІХІ
    Сэндзі і Джэкі — два хлопцы з Блэквуда. Сэндзі быў першым заскокам усюды: Першы ў рабоце і першы ў застоллі, Першы красун на усё наваколле.
    Джэкі, багатага бацькі наследнік, Быў ні работнік і ні субяседнік;
    Толькі хіба што пявесты-няўмекі Першы свой выбар спынялі на Джэкі.
    Джэкі абраў сабе Мэдж, перастарку — Цесць меў заможную гаспадарку, Даў у пасаг і казну, і авец.
    Кпілі — на грошах жаніўся хлапец.
    Сэндзі ўзяў Мэры, тавар без загапы, Ен сваё шчасце знаіішоў у каханай.
    Мост пад ракоіі Эпр і руіны староп капліцы на могілыііку ў Алаўэіі
    Мясціпы, дзе адбываюцца падзеі паэ.мы «Тэм О'Шзнтар», сучасныя фотаздымкі)
    Помпік па магіле паэта ў г. Дамфрыз (Шатландыя). Эпітафія па магільпай пліце—
    у гоііар Бёрпса і яго жопкі Джып Армур
    ПАКАЗЫ (другі варыяйт)
    Ты свіспеш і ціхенька станеш за тын — Я зараз жа выйду за посвістам тым;
    Няхай сабе сварацца маці, айчым, Ты свісні ў два пальцы — я выйду за тын.
    Глядзі ж, калі будзеш іеці да мяне, Пралаз пе міні ў мураванай сцяпе; Ідзі адвячоркам, як етане цямпей, I выгляд рабі, што ідзеш не ка мне,— Ідзеш, а як быццам зусім пе ка мне.
    Ці, часам, сустрэнемся на цвінтары, Дык ты ўжо з еяброўкай аіаёй гавары, А мне толькі ў вочы заглянеш разок I — квіты, ты чуеш! — глядзі ж, галубок,— Зірпеш толькі раз і адвернешся ўбок.
    Усім гавары, што піякіх там спраў He маеш са мной, што другую абраў, Жартуй, але боііся хапіць цераз край, Каб іншы хто-пебудзь мяне пе забраў, 3-пад самага носа дзяўчыну пе ўкраў!
    Дык, значыць, ты свіснеш і скокнеш за тын— Я зараз жа выііду за посвістам тым.
    Хаіі кажуць што хочуць бацькі, маладым — Сваё! Дык ты свіснеш і мігам — за тьін!
    * * *
    Усё як вымерла наўкол, He ноч, а віру дно.
    — Ты, можа, мне дасі дазвол Пралезці праз акно?
    — He дам. Праеі хоць давідна, Калі глынуў вінца!
    Дарога ў мой пакой адпа — 3 царквы, пасля вяпца.
    СЯБРОЎЦЫ НА ВУШКА
    — Ты,— кажа,— мяне паланіла вачыма. Твой дом і радня,— ён мне кажа,— па мне. А сэрца sine кажа: «Не вер, дурачына, Ён ліпне к пасагу, на грошыкі гне. Цаляе на свінку, глытаючы слінку Што некалі з’есць саланінку, жучок. Ажэніцца, вычыеціць жончыну скрынку, А жонку — за дзверы альбо ў катушок>>.
    Па выгляд — карціпа, але задавака. Такога сам чорт не прылашчыць да рук — Хітрун, ды і я не зусім разявака: Я ўраз здагадалася, што ён за фрукт. «Не вырасціць жыта на ялавым полі, А груш — на вярбе,— гавару я дружку.— Каханне тваё правякуе не болей, Чым ніць без вузла у дзіравым мяшку!»
    ЖОНКА ВУГАЛЫПЧЫКА
    — He ведаю твайго імя, I як завуць не ведаю.
    Ці ён твой муж, ці так — радня Зімуе тут і летуе?
    — Два лсцейкі і етолькі ж зім Дзялю з ім гора горкае.
    I ёп за мной, і я за ім, Як нітка за іголкаю.
    — Бруснічапька, увееь абшар — Палі, лясы, загонішчы —
    Я аддаю табе як дар, Калі яго прагоніш ты.
    У піоўк, брыльянты расфранчу,— Ты ж не жывеш, а мучышся,— На тройцы рускай пракачу, Калі ты з ім разлучышся!
    — Адзепь у шоўк трухлявы пепь, Асып свой hoc брыльянтамі
    I адчапіся, авадзень! — He знаюея я з франтамі.
    Нам з ім адзіны павадек — Друг у дружка на воку, А дасць бог поч — я на палок, I ёп, юрок, пры боку.
    Налі да сябра любасць ёсць, To й хатка — свет прасторны. Мяне не купіш, ягамоець!
    Еп чысты, хоць і чорны.
    СКАРГА БІТАГА МУЖА