Вам слова, Джон Ячмень!
Роберт Бёрнс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 125с.
Мінск 1983
П е с н я
Золак мёдам салодкім Ціха льецца ў акпо. Прапалосквайце глоткі!
Дапівайце віно!
He дружу я з піўною — Маё гора з піўной!
Пачынайце за мною, Запявайце за мной!
Вольным шлях не заказан Ад пачатку вякоў.
Каралеўскім указам He стрымаць жабракоў!
Па няўезджанай грудзе, Праз хлюпоту і гразь Мы ідзём міма суддзяў — Нашы вочы гараць.
Міма іх, дабрачынных Пустазвонаў маны.
Міма... Міма...
Ў лагчынах
Хай крычаць груганы!
Hi праклёны з амбона, Hi закон караля
He стрымаюць разгопу — Перад намі зямля.
Нам не цёмна! Мы бачым!
He чапай, не трывож Нашай раці бядачай, Зграя хіжых вяльмож!
Калаціся ў трывозе, Багацей-крывасмок!
Чуеш — стук па дарозе Натруджаных ног?
Будзе дзень, і пажарам Запалае усход.
Абурэнне і ярасць Клічуць нас у паход.
Людзі! Скора пачпецца На зоры займацг».
А хто першы прачпецца, Тых прашу запяваць:
— Волыіым шлях пе заказан Ад пачатку вякоў.
Каралеўскім указам He стрымаць жабракоў!
ЗАЎВАГІ ПЕРЛКЛАДЧЫКА
Чэсная беднасць
Верш з’яўляецца творчай перапрацоўкай пароднай песпі, у якой рэфрэн таксама пачынаўся словамі: «Прыкіпем і так, прыкінем і гэтак». У паэтычнай рэдакцыі Бёрнса старадаўпяя шатландская песня пра сумлсппага працоўпага чалавска стала не толькі ў Шатлапдыі, але і далёка за яе межамі любімай народпай псспяй востра палітычнага зместу.
Джон Ячмень
Літаральны пераклад пазвы гэтага всрша — «Джоп Ячменпас Зерне». Першаасповай верша была старадаўняя народная балада, у якой услаўляўся «бессмяротпы корань жыцця» — жыватворная праца на зямлі працоўнага чалавека.
*** Між гор маё сэрца...
Верш у пэўнай мсры аўтабіяграфічны: продкі паэта паходзілі са старажытпага роду хлебаробаў, пастухоў і паляўнічых паўпочнай часткі горпай Шатландыі. Там, сярод горцаў, і ў наш час у дамашнім абыходзо збераглася старажытная ксльцкая мова — герлік, вядомая пад пазвай «шатлапдскі дыялект».
Заклік Бруса да шатлапдцаў
«Заклік» з’яўляецца перапрацоўкай шатландскай легенды пра караля Роберта Бруса, які нібыта падаў такі кліч сваім падданым перад бітвай з войскам англійскага караля Эдуарда II пры Бэнакбурне ў 1314 годзе. Згодна з гістарычпымі хронікамі, у гэтай бітве шатландцы перамаглі апглічап і на доўгі час «адбілі брытам ахвоту імкнуцца авалодаць вольналюбівай Шатландыяй». У вершы ўспамінаецца і імя Уолеса, на-
цыянальнага героя Шатлапдыі, які таксама праславіўся ў няспыпнай барацьбе з ворагам за свабоду і незалсжнасць сваёй радзімы.
Макферсан перад пакараішем смерцю
Па легендах, Макферсан — славуты шатландскі скрыпач і паэт — быў чалавекам магутнай фізічнай сілы. Паходзіў з клана Ферсанаў, змагароў за незалежнасць краіны. Нашчадак гераічнага роду, ён з юнацкіх гадоў змагаўся з каланізатарамі і ў 1700 годзе ў адной з бітваў трапіў у палон. Яго, паранепага, апазнаў здрадпік, таксама палонны. Апглічане адправілі героя на шыбеніцу. Па тых жа легендах, Макферсан ішоў на смерць, спяваючы складзепую ім самім песню і іграючы на скрыпцы, якую каты «літасціва» дазволілі яму ўзяць з сабой у магілу як выкананне «перадсмяротнай волі асуджанага».
Дрэва волі
Гэты верш, як і верш «Багатым волю бог аддаў»,— страсны водгук паэта на рэвалюцыйныя падзеі 1789— 1793 гг. у Францыі. Паэт-«якабінец і санкюлот» («бясштаннік»), як яго называлі ў той час рэакцыйныя крытыкі, падтрымліваў рэвалюцыйную Францыю не толькі ідэйна, сваім паэтычным словам, але і матэрыяльна. Сам «бедны з бедных», ён па першы свой ганарар перакупіў у кантрабандыстаў некалькі гармат, каб пераправіць іх праз Ла-Мапш рэвалюцыйнаму французскаму Канвенту.
Абодва вершы па цэнзурных умовах не друкаваліся пры жыцці паэта. Нават і ў наш час не ўсе выданні твораў Бёрнса, якія з’яўляюцца ў Вялікабрытаніі і іпшых англамоўных краінах, уключаюць гэтыя, як і некаторыя іншыя, рэвалюцыйныя творы паэта.
Песня раба-негра
Своеасаблівай, выключнай песеннай меладычнасцю дават у багатай на інтанацыйныя адценві лірыцы
Бёрнса гэты всрш пераклікаецца з журботпымі папевамі працяглых ііегрыцянскіх спірычуэлаў (песепьпсалмаў), характэрпых вусна-паэтычпай творчасці рабоў-неграў з плантацый Паўднёвай Амерыкі. На думку даследчыкаў творчасці паэта, матывы негрыцянскіх песень Бёрнс мог чуць ад шатландскіх маракоў пасля іх вяртання з портаў Злучаных Штатаў Амерыкі.
Робін
Пад імем Робін (памяпшальпае ад Роберт) паэт мае на ўвазе самога сябе. 3 біяграфіі паэта вядома, што ўранні 25 студзепя 1759 года, калі ў сям’і дробнага фермера Вільяма Бёрнса нарадзіўся першынец — будучы паэт,— у дом да парадзіхі завітала бадзяжпая варажбітка — цыганка. 3 дазволу бацькоў япа і «прадказвала будучы лёс» па далопьцы і пальчыках дзіцячай рукі.
Горнай маргарытцы, зааранай маім плугам
Як сведчыць у сваіх успамінах Гілберт Бёрнс, адзін з меншых братоў паэта, гэты верш быў складзены Робертам Бёрнсам на веснавым ворыве.
Ода да зубнога болю
На рукапісе гэтага верша, які захоўваецца ў мемарыяльным музеі г. Дэмфрыза (графства Эйршыр), масцца заўвага, зробленая рукой паэта: «Напісана ў той час, калі аўтар пакутаваў ад зубпога болю».
Псрад разлукай
У 1786 годзе Бёрнс, ратуючыся ад нападкаў рэакцыйных колаў і царквы, збіраўся пакінуць родную Шатландыю і выехаць на заробкі па востраў Ямайку, на той час новую калонію Англіі.
Канец лета
Верш прысвячаўся жонцы паэта Джын Армур, якая часамі, калі ў сям’і адчувалася вострая матэрыяльная нястача, разам з дзецьмі пераязджала да баці,-
кі, дробнага фермера ў суседнім графстве, і Бёрнс, не пакідаючы службы акцызніка, доўгі час жыў адзіп.
«Вернападданым ураджэнцам Шатландыі»
Сваіх суайчыннікаў-шатландцаў, якія на людзях выхваляліся сваімі «вернападданымі» пачуццямі да англійскага караля, Бёрнс называў здраднікамі радзімы. Аднойчы за столікам у карчме адзін з такіх «вернападданых» падаў паэту лісток паперы — пасквіль на «бунтаўшчыкоў», у тым ліку і на самога Бёрнса. Паэт тут жа экспромтам напісаў чатырохрадковы адказ і пад смех сваіх аднадумцаў шпурнуў яго на столік «вернападданым».
Эпітафія на валуне...
Роберт Фергюсан, імя якога ўпамінаецца ў эпітафіі,— вялікі пацыяпальны паэт Шатландыі, папярэднік Р. Бёрнса. Ён памёр 23-гадовы, у вялікай бедпасці, з голаду, пасля паражэння апошняга паўстання шатландцаў за незалежнасць краіны ў 1745 годзе. Дабіўшыся канчатковай перамогі над «непакорнымі братамі», каралеўскі ўрад Англіі не толькі забараніў шатландцам насіць сваю нацыянальную вопратку — шарсцяныя клятчастыя пледы і кільты (спаднічкі) з той жа шатлапдкі,— а і ставіць помнікі на магілах нацыянальных герояў. Бёрнс, які вельмі любіў паэта, на першы свой ганарар, атрымапы за зборнік «Вершы, напісаныя галоўным чынам на шатлапдскім дыялекце», паставіў прывезены са свайго поля камень-валун з гэтай эпітафіяй на магіле паэта.
Нашчадку Сцюартаў
Эпіграма напісана Бёрнсам на яго суседа — лорда Алоўэя, які выдаваў сябе за нашчадка каралеўскага роду Сцюартаў.
Тэм О’Шэнтар
Гэтая вершаваная аповесць, магчыма, адзін з са-
мых папулярных твораў Бёрпса на ўсіх кантынентах свету. У многіх гарадах і нават сельскіх паселішчах не толькі Шатландыі, а і ў Канадзе, ЗША, Аўстраліі і іншых кутках свету, куды трапілі ад нястач і ўціску каланізатараў шатландскія перасяленцы і эмігранты, стаяць помнікі гэтаму літаратурнаму герою. Правобраз яго — Бёрнсаў сучаснік і сусед, незаможны фермер Дуглас Грамс О’Шэнтар. Па ўспамінах сучаснікаў, Дуглас О’Шэптар, сельскі весялуп і вісус, меў адну слабасць — любіў, дзе траплялася, выпіць. Гуляка і буян у кампаніі такіх, як і сам, дома перад грознай і сварлівай жонкай Катарынай (Кэці) быў «цішэй вады, ніжэй травы». Аднойчы, пакуль ён сядзеў у карчме, хлапчукі абрэзалі хвост у яго кабылы пад самую рэпіцу. Сп’яна Дуглас гэтага не заўважыў, агледзеўся толькі тады, як вярпуўся дадому. Каб неяк апраўдацца перад жопкай, ён пайшоў на хітрыкі і прыдумаў свае прыгоды з чарцямі і ведзьмамі. Сапраўдны эпізод з мясцовага сельскага жыцця і падказаў Бёрнсу сюжэт пацешнай паэмы, якою, як сведчаць біёграфы паэта, у кожным паселішчы сяляпо «зачытваліся і клаліся з рогату».
ЗМЕСТ
Пясняр свабоды і братэрства Язэп Семяжон 3
ПЕСНІ I БАЛЛДЫ
Чэспая беднасць 9
Джон Ячмень 11
Шатландская слава 13
*** Між гор маё сэрца 14
Заклік Бруса да шатландцаў 15
Горскі хлопец 17
Макферсан перад пакараннем смерцю . . 18
За тых, хто далёка 20
Дрэва волі 22
*** Багатым долю бог аддаў 26
За дружбу! 28
Вяртанне салдата 30
Песня раба-негра 33
Робін 34
Сумленны фермер 36
Песня бедняка 39
Горнай маргарытцы, зааранай маім плугам 41
*** Здаецца, ўчора шчэ квітпеў 43
*** У сцюжу на вятры — юры 44
Джон Андэрсан 45
Ода да зубнога болю 46
Перад разлукай 48
Канец дета , . 49
*** 3 усіх папрамкаў і вятроў 51
*** Як вокам акіпуць— суровыя горы... . 52
Начлог у дарозе -53
Белая курапатка 56
Прашэнне ракі Бруар уладальніку абшараў, па якіх працякаюць яе воды .... 57
Басаножка 61
Пацалунак 62
*** Што ў цябе — замарачэнне 63
Два жаніхі 64
Наказы 65
*** Усё як вымерла паўкол 66
Сяброўцы на вушка 67
Жопка вугальшчыка 68
Скарга бітага мужа 69
Мельнік 70
Шчаслівы ўдавец 71
Жонка Нэпсі 72
Споведзь бабыля 74
*** I што мне, дзяўчыне, рабіць 75
Песенька маладой жопкі пра старога мужа 76
Фіндлей 77
*** Ты мяне пакінуў, Джэмі 78
Радкі пра вайну і любоў 79
ЭПІГРАМЫ, ЭШТАФІІ I ЭКСПРОМТЫ
«Вернападданым ураджэнцам Шатлапдыі» 80
Прыгажуні міс Джыні Скот 81
Эпітафія на валуне 81
Нашчадку Сцюартаў 82
Фанабэрыстаму знаёмаму 82
Запіс пра смерць межавога суседа паэта . 83
Эпіграма на партрэт знатнай асобы ... 83
Пра паходжанне адной важнай асобы . . 84
На чэрап тупіцы 84
Эпітафія па помнік старой зласлівіцы . . 85
Эпітафія Вільяму Грэхему, эсквайру . . 86
Эпітафія на магільным камені сельскага бабніка 87
Запіс аб гразкіх дарогах 88
Надпіс на ўрадавай паперы 89
Тэм О’Шэнтар (Вершаваная аповесць) . . 90
Вясёлыя жабракі (Кантата) 101
Заўвагі перакладчыка 118
Бёрнс Р.
Б 51 Вам слова, Джон Ячмень!: Выбр. лірыка/[Уклад., пер. з англ. і прадм. Я. Семяжона].— Мн.: Маст. літ., 1983—125 с. 4 л. іл. — (Паэзія народаў свету).
У пер.: 65 к.
Роберт Бёрнс — вялікі паэт іпатландскага народа. Яго творчасць атрымала прызнанне ва ўсім свеце. У кнігу ўвайшлі творы розных паэтычных жанраў: вершы, балады, песні, паэмы, эпіграмы, апітафіі.