Вам слова, Джон Ячмень!  Роберт Бёрнс

Вам слова, Джон Ячмень!

Роберт Бёрнс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 125с.
Мінск 1983
16.12 МБ
Цябе за вернасць я заўжды Бярог у сэрцы свята.
Мы бедйыя — такой бяды! — Багацце ты — салдату.
Яна — праз слёзы: — Вунь мой скарб Ад дзеда: дом і садзік.
Цяпер ты будзеш гаспадар На хутарскім пасадзе.
...Найлепшая з узнагарод Лаўцу — удача гону, Гаспадару — ўраджайяы год, Салдату ж гэта — гонар.
Хай адпачне служылы ў вас, Хай не праходзіць міма.
Хто ведае, мо ў грозны час Пакліча зноў радзіма.
ПЕСНЯ РАБА-НЕГРА
У гарачым Сепегале ворагі мяне скавалі
I адправілі на здзек за мора сіняе.
Тут нуда мяне з’ядае па сваім любімым краі
На плантацыях Віргініі, Віргініі.
Агарнула сэрца чорная туга Па табе, далёкі, мілы Сенегал!
Па зямлі маёй радзімы пе мятуць снягамі зімы, I лаза не шаргаціць калючым інеем.
Там журчаць струмені вод і буяюць круглы год Кветкі, травы, невядомыя ў Віргініі.
Збіты злосным прыгаяятым, з лапцугом сваім
праклятым
Прападаю, нібы муха ў павуціне, я.
Радасць дзён сваіх юначых прыгадаеш — і заплачаш Тут, у пекле ненавіснае Віргініі.
Агарнула сэрца чорная туга Па табе, мой родпы, ыілы Сенегал.
3 Зак. 2876
33
РОБШ
Радзіўся хлопчык на зары I ўраз зайшоўся з плачу.
Радзін яго ў календары Гісторык не адзначыў.
Першы фермеру слуга — Жвавы Робін, крыкса Робін, Абвясціў сваім «ку-га!» З’яву ў хаце Робін.
Але адзначыў каляндар, Што ў Йорку быў той дзень базар, I ўвесь адкормлены «тавар» Скупіў якісьці туз-гандляр, Калі радзіўся Робін.
Зірнуўшы ў лапку-кулачок, Цыганка мацеры ў куток Шапнула: — Вундэркінд-сынок! Няхай завецца Робін.
Хоць крыўды ўдоўж і ўпапярок Яго спаўюць, а ён, юрок,— Ім дулю ў нос на добры ўрок, Разумнік будзе Робін.
Спагадлівы чужой бядзс, Ён заваюе ў грамадзе Пашану і любоў людзей, Ваш род праславіць Робін.
3 гадамі хлопец пойдзе ў рост, He аднаму задзіру ное Расквасіць гэты шалахвост, Ваш здаравяка Робін.
Ох, да дзяўчат ён будзе хват — I на здароўе, тут іх шмат.
Такому хлопцу хто не рад? Расці вялікі, Робін!
Рос гарэзлівы хлапчук, Шуетры Робін, спрытны Робін, Непакорлівы хлапчук, Сын еялянскі, Робін.
СУМЛЕННЫ ФЕРМЕР
Як помню, летам і зімой На купчых і арэндзе Сумленны фсрмер — бацька мой — Жыў пастаянна ў нэндзе.
Бывала, вучыць нас: — Сыпы,— I гуртам мы — на лавы,— Лягчэй пасіць нам рызманы, Чым ганьбу ад пяславы.
Я ў евет зляцеў і ў свет глядзеў Нявіннымі вачыма.
Багатым стаць я не хацеў, Вялікім стаць — магчыма! He быўшы ў школе між бамбіз, А ў хаце — болыпы ў хлудзе, Я слепа верыў у дэвіз: Усё ж праб’юся ў людзі.
I так і сяк стараўся я Фартуне спадабацца, Але дарэмнаіо мая Была цяжкая праца. To hoc праціўнікам утру, To па сябрах — ляйчынай, I, ледзь узлезшы па гару, Я вноў лячу ў лагчыну.
У рэшце рэшт па горла сыт Падкусамі і здрадай, Я ў мудрацоў пазычыў шчыт — Разжыўся іх парадай:
Дабро — у чортавых зубах, Чакаць не асалода,
А ён, дзень сённяшні, ў руках, Дыв ім, брат, і валодайі
3 бядой, што з поснай лебядой, Як ты ні сёрбай — горасць. Пакуль жывеш, нішчымна сш, Рабі — і к чорту хворасць! Араць, хадзіць за бараной, Касіць, карміць скаціну — Вось той мой скарб, што бацька мой Мне ў спадчыну пакінуў.
Так і цягну — ні тпру ні ну — Аб рэпе, аб капусце, А адпачну, калі труну Са мной у дол апусцяць.
На заўтра плапы у мяне Тандэтнай ніткай шыты, Бо дзепь у дарагой цане Адзіны — пе пражыты!
Вучуся жыць і нс тужыць, Цар між цароў убогіх, Хоць лёс мой займішчам ляжыць Мпе ўпоперак дарогі.
Ён, жмінда, лішні каравай На заўтра не падкіне.
Што зарабіў, то й спажывай. Ну, што ж, і з тым не згінем.
Бяда, як казнакрад, скубе
Усе мае заробкі:
Сабе карэпьчык, а табе
3 націнкай пацяробкі.
Аблуплены, як лут, стаю, I водум мой са мною: Ці я прамашку ў чым даю, Ці гопар мой віною?
Хай журыцца праз вас дурны, Часовыя няўдачы.
Хутчэй вас спаляць перуны, Чым я праз вас заплачу. Як трэба, ночы не дасплю I ўкрадзенае спуду Сумленнай працай зараблю, А бедаваць не буду!
Табе ж, што ўсеўся на мяшках 3 багаццем і грашыма I хіжа шнарыш па кутках Зайздроснымі вачыма, Каб цапнуць пад сябе крадком,— Багаццем не зраўняцца 3 веселуном — працаўніком, Багатым чэснай працай!
ПЕСНЯ БЕДНЯКА
Можа, бог толькі ведае, Што я абедаю, Ды ў багатых прасіць — Крыіі нас, божа!
Скажам, я жабраку Дам скарынку ў руку, А хто мне, бедняку, Дапаможа?
Хоць я голы і босы
I проставалосы — Да жабрацтва яшчэ He дажыўся.
Ўгору лезуць другія, He падстаўлю нагі я, Але й мне падстаўляць — Сцеражыся!
Стане мне невыпосна, I горка, і млосна, Пацяшаю сяброўку, Нябогу.
Абніму, пацалую, Як дзяўчынку малую, Ёй заўжды не шкадую
Нічога.
Сопца роўна ўсім свеціць, А ці ж роўна на свеце Падзялілі дабро Iзямлю?
Трутні п’юць і гуляюць, Беднякі — галадаюць. Я цярплю, Ды да часу цярплю!
ГОРНАЙ МАРГАРЫТЦЫ, ЗААРАНАЙ MAIM ПЛУГАМ
Сняжынка — першацвет на пожні, Ен надышоў, твой дзень апошні, Яшчэ абгон, і мой нарожнік
Сырой зямлёй
Заваліць белевькі, тварожны Вяночак твой.
He перапёлка, не жаўрук, Вясенні госць і твой сябрук Сагнуць узмахам крылля ў крук
Былінку-ствол, А я, араты, заару
Цябе ў падзол.
На глебе чэрствай, як скала,
Ты самасейкаю ўзышла,
I вырасла, і расцвіла
Скале пазло!
I нават бура не змагла Зламаць сцябло.
Каля палацаў, на тэрасах, He злічыш ружаў, івшых красак, А ты ж — адзіная акраса
Маёй вясне.
Вяночак згледзіш твой — адразу У душы ясней!
У просценькім сваім адзенні Ты ўсёй істотай пад праменнс Імкнулася ў блакіт вясенні,
Бы ў кветнік-луг.
Падкоп — і ўсё тваё карэнне Падрэзаў плуг!
Вось і ў жыцці часамі гэтак:
Дзяўчына — кветка паміж кветак —
He заўважае пастак, сетак
Хітруг, прыблуд.
Зух знойдзецца — і песня спета, Затопча ў бруд.
А ці ж не так з табой, паэт?
I ты, не зведаўшы як след
Людскую шчырасць, душ прывет, Цану спагад,
Пусціўся ўплаў — і клінам свет, Знік далягляд...
Лёс — самадур: вядзе няўзнак
To напрасткі, то наўскасяк, I той, хто гордасць за пятак
He залажыў,—
Век біўся, як аб лёд шчупак, А быццам жыў.
А што — табе? — ты сам спытай. Складай свой верш ці не складай, Лёс загадае: — Пакідай
Свой клін, мой друг!
I ляжаш у зямлю, ратай, Як цвет — пад плуг.
A * A
Здаецца, ўчора шчэ квітнеў I зелянеў твой сад,
I каб дзе воблачкам хмурнеў Празрысты далягляд.
Куды ж ён знік, Той весні рай? Дзе след яго знайсці? Але ў наш край зноў прыйдзе май, I зноў садам цвіеці.
Ды толькі мне і па вясне He скінуць на траву Цяжару год і тых турбот, Што беляць галаву.
Жыццё не станеш папракаць: Чаму ж дало адну?..
Нам двойчы ў год не еустракаць Шчаслівую вясну.
* * *
У сцюжу на вятры — юры, Мой бедны друг, Адданы друг, Цябе сабою б я прыкрыў Ад завірух, Ад завірух.
Калі ж табе прызначыў лёс Нячасты смех I часты боль,
Гатоў я боль і горыч слёз Дзяліць з табой, Дзяліць з табой.
Калі б мяне труна ўзяла, To й пад зямлёй, Сырой зямлёй,
Я б змог прабіцца да святла 3 табой адной, 3 табой адной.
Каб мне сказалі: вось уся Твая зямля, Бяры сабе,—
Я б «дзякую» сказаў, а ўзяў Адну цябе, Адну цябе.
ДЖОН АНДЭРСАН
Джон Андэрсан, ты помніш, Джо, Той час, як мы сышліся?
Віхры твае, што чорпы шоўк, На лбе крутым віліся.
He той, не той ты стаў, мой Джон, I снег жыццёвай сцюжы У валасах. Благаславён Іх іней, Джо, мой дружа!
Джон Андэрсан, калісь мы, Джон, Ішлі з табою ўгору.
У сухавей і пад дажджом Ішлі, не знаўшы зморы.
Цяпер мы клыпаем з табой 3 гары, на захад дзён — Туды, дзе вечны супакой, Мой любы дружа Джон.
ОДА ДА ЗУБНОГА БОЛЮ
Убіўшыся ў маю дзясну, Ты не даеш аддухі, сну. Свідруеш, колеш. Я стагну Ад утрапення, Прашу багоў і сатану Паслаць збавенне.
Нам ні прылегчы, ні прысесці,
Як стане ліхаманка трэсці, Альбо крываўка — мыць і гнесці, Ці ўкус змяіны.
Тады гатоў на сцену лезці, А збоку — кпіны.
Сцякаю слінай, вар’яцею, Трымчу ад дрыжыкаў, пацею, Пакуль суседзі-дабрадзеі
У кутку рагочуць.
Як быццам чэрці іх, зладзеяў, Ражном шчыкочуць.
Заўжды жыла бяда са мною: To недарод, то мор вяспою, To суд з царквою ці казною, Даўгі, прынукі...
Але такой, як пад дзясною, He знаў я мукі.
Я ўпэўнены: калі завершыць Смерць дні мае, і я за вершы
Ў тартар патраплю самы першы (Няма сумненняў!) —
Ты будзеш цэрберам, цэрбершай Маіх мучэнняў.
Гэй ты, пасобнік сатаны,
Дух неспакою, дух вайны, Глянь — крыважэрныя паны
Штурхаюць свет у бездань згубы.
Пакуль шчэ зеўраюць яны, Нашлі пякельны боль зубны
На іх ашчэраныя зубы!
ПЕРАД РАЗЛУКАЙ
Жыць, дружа мой, табе адной, Разлучыць нас бяда, I будзе між табой і мной Вада, вада, вада.
Я знаю: выпадзе спазнаць
I там нуду ў глушы — Ды ста разлукам не разняць Два сэрцы-спарышы!
0, як пазбавіцца пакут, Як заглушыць струну, ІПто ные, шэпча: ў родны кут К табе не завярну?
Даруй!..
Апошні поціск рук Я павязу з сабой.
Няхай хоць тысяча разлук — Я твой, навекі твой!
ІЗуліца старога Эдыпбурга (замалёўка капца XVIII ст.)
Партрэт Роберта Бёрнса з мініяцюры мастака Б’юго
КАНЕЦ ЛЕТА
Яна прыходзіць спакваля На выжаты палетак, Ляціць пчалою да вулля Ад позніх жоўтых кветак, Атаваіі сцелецца на луг, Туманам — на балота...
Прыходзіць восепь, любы друг I з ёю — адзінота.
Сяліба слонкі — мокры гаіі, Аўсяпкі — хмыз прасторны, А жораў з чапляй і бугай Шукаюць кут азёрны.
Драздоў спрадвеку вабіць лог, Арэшнік і палянкі;
Утульны яр, дзе хмель і глог,— Прытулак канаплянкі.
Прырода шчодра ўсім дала Прывычку, любасць, нораў: Адна-адной ляціць пчала, Трохкутным клінам — жораў. Лясны мой край, жалезны гром Траее твае лагчыны, Аж бор трашчыць пад тапаром, Ляціць пяро з дзічыны.
Зірнеш, здаецца — глухамань, А ўсё ж даўно абжыта.
Крышталь азёр — хоць рукі рань, I сохне ў бабках жыта,
I рвецца сэрца ў той прастор...
О, як бы я з табою .
Прайшоўся аж да самых гор, Што крыюцца смугою!
Плячо ў плячо, ў руцэ — рука,
Хадзілі б і хадзілі, Пакуль сярпок маладзіка Вісіць на небасхіле.
Як дождж абложны па вясне,
Як сонца ў жнівень хлебны,
Так ты, мой друг, патрэбна мне, Так твой зварот патрэбны!
* * *
3 усіх напрамкаў і вятроў Мілей заходні мне, Дзе ты жывеш, мая любоў, Мой неспакой у сне.
Там пчол раі ў хмызах крушын, Крынічка пад вярбой.
Дзе я з табой спаткаўся, Джын,— Уцехай і журбой.
Іду з касою па pace, Сок пчолы з кветак п’юць.
I травы ўсе, і птушкі ўее Мне пра цябе пяюць.
Сум перапёлак у аўсе
I кволы цвет ажын Напамінаюць аб красе Чароўнай, мілай Джын.