Вам слова, Джон Ячмень!
Роберт Бёрнс
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 125с.
Мінск 1983
Паш Тэм, прагнаўшы смагу кваеам Стаў на прычале шынкаровым.
Дыміў ачаг, трашчалі дровы, Пішчала мокрае палена.
Над кухлем накіпала псна, А з кута чуўся шклянак звон. Падсеў шавец — кульгавы Джон, Дружбак, прыяцель ад душы: He раз пілі па кірмашы.
Ішла гадзіпа за гадзінай;
Печ пахла чадам і шчаціпай; Гудзеў іпьшок, як злоспы чмель; За кожным кругам лепшаў эль, I Тэм употайкі пакрыху Завёў любошчы з шынкарыхай. Спярша выразнымі кіўкамі, А паемялеўшы — і рукамі, Хоць сам кавальскі мех — шынкар Сядзеў упоялеч, твар у твар 3 шаўцом, яшчэ амаль цвярозым. Той штось «скаромнае» марозіў У самы рот старому меху — Шынкар ажно сіпеў ад смеху.
Ліў дождж. А потым — град, як боб. Ды п’яным — што?
Ім хоць патоп! Турботы ўсе як апямелі, Ці патанулі ў кухлях элю, Ці ачмурэлі ў п’япым гуле; Хвіліна кожпая плыла, Як перагружаная ў вулей Вясной з абножкамі пчала.
0, не адзін кароль шчаслівы: Шчаслівы й Тэм за кухлем піва!
Шкада, што шчасце ад папасці He застрахуеш — лёгка ўкрасці. Яно, як тая кветка маку: Сарві — і ўеёй красы ні зпаку. Часы уцех — сняжынак рой Па-над раллёй, яшчэ сырой: Жывуць, раяцца і лятаюць. А упадуць — уміг растаюць.
Уцеха, шчасце, здавалыіенне — Усходы аднаго насення На бітай сцежцы па вяспе: Хто ні праіііноў, той сашчыкне...
Ды ўсё на свеце мае межы. I вось наш Тэм, ружовы, свежы, Устаў — прызнаемся, праз сілу — I — за парог, еядлаць кабылу. А цемрадзь — хоць ты выкаль вока. Дадому, праўда, недалёка, Але таму, як мне здаецца, Хто ноч-апоўпач апынецца Адзін-адным у чыстым полі, Паспагадаеш мімаволі.
На хмару хмара лезла дуба. Дождж перападам ліў, як з луба, Грымела скрозь і бушавала, I ноч раз-поразу глынала Жагнанні ярай бліскавіцы.
Падчас такое навальніцы Сам д’ябал рад павесяліцца.
Праехаўшы дарог развілку, Тэм цмокпуў па сваю кабылку, I, нацягнуўшы брыль на лоб, Сяк-так пагнаў яе ўгалоп, I хутка ўз’ехаў на балота. Кабыла бегла без ахвоты, Бо з персяў аж валіла пена, А Тэму — мора па калена.
Ён у сядло, як корч, урос I то раманс бубніў пад нос, To час ад часу ў морак ночы Вытрэшчваў змораныя вочы, I там — здавалася — ў чароце, На гэтым чортавым балоце, За кожнай купіпай прынік Рагаты, страшны вадзянік.
Ды воеь, нарэшце, ля крыніцы Льга разглядзець абрыс капліцы; Адтуль на сотпю галаеоў Кігіча хор чарцен і соў.
Пепадалёку брод знаёмы. Калісьці тут, у вадаёме, Апоўначы, пад гэткі ж спеў, Душою крампік загавеў.
Крыху далей, за мокрым лугам, Знайшлі замерзлага п’янчугу,
А вунь пад той вярбою ніцай Дзіця якоесьці блазніцы Вяспой сабакі адкапалі.
А той вунь дуб, што верх апален, За ўсс свае пяцьсот гадоў Быў вісельняй мо сто разоў...
Прыняўшы безліч раўчукоў, Дун набрыняў і з берагоў Выходзіў на лугі, балоты. Ліў дождж, і страшныя грымоты Грымелі сотнямі фурманак. У бляску трапяткіх маланак На ўзгорку, дзе пятляў ручэй, Мільгнуў магільнік Алаўэй, Там еярод елак, у ігліцы, Свіцілася страха капліцы. Адтуль — як падалося Тэму — Чуцён быў свіст і рогат немы.
0, Джон Ячмень, ты, абібок,— Мацунак скрытны і сярдзіты. Прыгубіш коўш — віно набок! — I ў прытупкі, як чортам шыты, Гатоў хоць к д’яблу на ражон — Такі шалёны сок твой, Джон!
Тэм не шманаў: ён быў п'яны; He то што чорта — сатаны Ён не баяўся. Ўеё пад сілу! Ды, як назло, яго кабылу Ўзяў нораў, быццам бы суроку, Храпла і ўперад — ані кроку! Стаяла, як той слуп, ля ўзгорка. Тэм цмокаў, нукаў, штурхаў, торкаў Пакуль, нарэшце, добры ўдар
He зруіпыў падлу на цвінтар
I пад царкву, дзе — насцеж дзверы. Тэм глянуў — і вачам не верыў.
I ўсе, і ў парах — рукі ў бокі — Пры самым боскім алтары Чартоўскія спраўлялі скокі Пачвары-ведзьмы й ведзьмары. I выбівалі не французскі Лапеье —
наймодны танец паяскі — А нашу джыгу, наш шатландскі Гацак з прыскокам і прытрускай, Калі валыпкі аж галосяць, I толькі чуеш стук падкоў, I літасці масніцы просяць Ад прытупак і грымакоў.
У капэлі, быццам вадзянік, Сядзеў стары валыншчык Нік I так наярваў, што танцоры Аж захліпаліся ад зморы.
I раптам —
новае здарэнне:
Падлога трэсь — і з еутарэння Палезлі трупы напралом 3 шкілетам і тым гніллём, Што ў дамавіпах шчэ ліпее, Калі ўсё тлешіае сатлее.
Трымалі «вечкі мерцвякі, Як на імшы, у дзве рукі, I сярод іх — як Тэм заўважыў — Быў тып даволі нехлямяжы. Ланцуг звісаў з яго рукі. Тэм скеміў, хто ён за такі.
Еылі там і грудныя дзеці, ІПто мала пажылі на свеце I нехрышчоныя ляглі Ў зямлю сырую. Там былі Грабежпікі і канакрады. Ўсе іх злачыппыя прылады Былі пры іх, як зпак віпы: Пяць тапароў і тры ражны, Шнуроўка, што сваёй пятлёю Заціснула дзіця ыалое;
Кінжал як доказ ue геройства, А страшнага бацьказабойства: Па ім бялес з тых часоў Сівая пасма валасоў.
Пералічыць усе злачынствы Тут нельга, бо было б бясчынства... I Тэм і Мэг, яго кабыла, Сачылі, як раўла і выла Ўся гэта нечысць за парогам. А ведзьмы там, забыўшы бога, Круціліся, ішлі ў прыскокі I стракаталі, як сарокі;
To гуртам рлй вялі, то ў парах, Аж воблакам стаяла пара. Пасля, раздзеўшыся, ў кашулях Спраўлялі шабас свой і гулі...
Каб тыя цёткі-сакатухі Былі красуні-маладухі I каб яшчэ ды ў тых красунь Замест фланелевых кашуль Былі сарочачкі з мусліну (Кап-кап... а тут аж гоніць сліну!), Я б першы быў гатоў — клянуся! — Аддаць такой любой скакусе,
Хоць я ўжо болей не грашу,— He толькі сэрца і душу, А і штаны свае, штаны Зусім не першай навізны!
А вы, цыбатыя шкілеты, Дарэмна выйшлі з таго свету. Адзін ваш выгляд і худоба Перавярнулі мне ваптробы! Аднак наш Тэм, хоць апівока I хоць стаяў з кабылай збоку, А ўсё ж угледзеў пеяк сп’япа: Сярод мегер стаіць Дыяна, Ружовая, як спелы яблык. Яна на гэтым балі д’яблаў Была, напэўна, першы раз. (Тэм чуў пасля аб ёй расказ, Што гэта мілае стварэнне Магло іржой псаваць насенне, I паклікаць на статак мор, I караблі губіць у шторм, I мужыка адбіць ад жонкі)...
Яе убор, занадта тонкі, Нідзе не даставаў калень. Магчыма, што ў Мартынаў дзень Яшчэ нябожчыца бабуля Купіла гэтую кашулю Круцёлцы Пэні маладой.
I ці ж уцям было старой, Што будзе ўпучцы ў галаве Пусціцца ў прысядкі ў царкзе У той кашулі, што да пуза...
Стой, доеыць! Ты нямееш, муза, I можаш змоўчаць пра дэталі.
Каб і маглі, не расказалі б Hi ты, ні я, якія «штукі» Тэм бачыў у тае унукі. He толькі ў Тэма — і ў кабылы Кроў палкая бруіла ў жылах, А чорт ад радасці ў зпямозе Ажно качаўся па падлозе.
I тут наш Тэм — шамель-шамель (Вьі бачылі — етары курмель!), Мац-мац, ну дзе ж ён, той прарэх?.. Ах, адпусці ты, божа, грэх!
...I ў той жа момант, як на ліха, Святло пагаела, стала ціха. Тэм — у сядло ,і як мага — Дамоў, а ўслед — цюга! га-га!
Гул, рогат чуўся недзе блізка. Як рой пчаліны ўслед за іскам, Як чарада шпакоў у выраіі Няеецца ў паднябеснай шыры Альбо за злодзеем базар Бяжыць, крычыць, як на пажар,— Так Мэг у гэты час пануры Ажно вылузвалася з шкуры, Цераз выжары, пні, платы К двару давала лататы. Яна й жаробкаю на волі Так не рысачыла ніколі!
Ах, шэльма Тэм! Уночы ў буру Падчэпіць недзе чорт і шпурыць У жар, як тлустага вугра. Ад п’янкі не чакай дабра. Дарэмпа жонка у трывозе Чакае: згіііет у дарозе,
He на здароўе і кабыле; Зірні: пахвіны, як у мыле.
0 Мэг! Бяжы, бяжы на мост Ды пакажы нячыстым хвост, Бо ўсе чартоўскія стварэнні Вады баяцца, як хрышчэпня.
Ды дзе там! I па ўсім разгоне Ты не пазбегла, Мэг, пагоні. Як ты уздрыгнула ўсім целам, Калі з кустоў у нечым белым Шугнула ястрабам і чэпка Ўчапілася за хвост па рэпку, Нібы з дзядоўніку шыпулька, Усё тая ж чортава Кашулька! Ты ў два пярэсмыкі праз мост Перасмыкнулася. А хвост? Пабыўшы ў кіпцюрах той дзевы, Ён стаў куртаты і зрадзелы.
Я скончыў, вычарпаўшы тэму, Расказваць пра здарэнне з Тэмам. Але, крый бог, калі хто з вас Спакусіцца ў пядобры час Па хмелыіы эль, карчму, ці гулі, Ці на кароткія кашулі,—
Уепамінайце не на смех Пра Тэма і кабылу Мэг!
ВЯСЁЛЫЯ ЖАБРАКІ
Кантата
3 а п е ў
Золь. Вецер. Позні лістапад... 3 багатых мыз каля прысад Прыемна пахне свежым хлебам;
А ўздоўж дарог — апалы ліст I пожня, рыжая, як ліс,— Калеюць пад няўтульным небам.
Цяпер усе, хто стыў і мёрз, Хто перамераў многа вёрст, Каму праклёны слалі сёлы — Бяздомнікі і жабракі Паставяць свой дарожпы кій У кут вялікае стадолы,
Дзе цётка ііэнсі з тварам тлустым За пенс адваліць хлеба лусту Ды плюхпе ў місу коўш капусты, А пад настрой і піва ўдзеліць;
Дзе — рэж і еш, адмерай, пі, А зморыць сон — пад стол і спі На брудных дошках без пасцелі; Дзе злодзей забывае клопат, Дзе махляры знаходзяць попыт На крадзены тавар і транты.
Там што пі дзепь, то стукатня, Там што ні поч, то калатня,— I рэй вядуць камедыянты.
* * *
Нс печ, a драконаў раз’юшаны зеў,— Сюды, да цяпла і святла, перасеў Плячысты, худы, адпарукі гусар — Рудыя вусы на ўвесь твар.
На ім падабенства якогась мундзіра: Сто латак, а выгляд, нібы ў камандзіра, Ды гузік на пузе з каронай.
I куксай сваёй і рукою
Ен лашчыць здабычу, узятую з бою,— Цалуецца з п’япай матронай.
Бсз лішніх заходаў, падходаў, пяшчот Галубіць карчомную жонку.
Яна ж падстаўляе шчарбаты свой рот, Як блазан пад грошы — скарбонку.
А дровы шугаюць агпём языкастым, I з чэрава печы чырвоны касяк Б’е ў курыва сцен, дзс развешапы кайстры — Прыкмета галодных
I сімвал бадзяг.
Здаволіўся рыжы калека салдат, I ў круг праштурхаўшыся цссны, Працяў гаману, што вялася не ў лад, Салдацкай раскацістай пееняй.
П е с н я
Гадаваўся я ў страі, гартаваўся у баі, I таіў бы — не стаю шматлікіх ран. Вось рубец — ён знак ад брытвы, А вось гэты — памяць бітвы, Калі ў цемрадзі мы йшлі пад барабан.
Я спазнаў упершыню страх, і жах, і калатню
У баі за вышыню Аўрам-Курган:
Гром і гул, зямля стагнала, Hi каманды, ні сігнала, Толькі роты — крок у крок пад барабані
Генерал наш з капітанам смерцю храбрых пад Курганам Палі ў бітве на скрываўлены дзірван.
Я ж зазнаў, браточкі, мукі
I цяпер вось — аднарукі, А ў вушах звініць дагэтуль барабан.
Разышліся мае годы на муштроўкі, на паходы, Ныюць косці ў непагоду і ў туман.
Але хай наш Эліот *
Клікне строіцца ў паход,— Я на мыліцах пайду пад барабан!
Занядбаны, заняпалы, я жыўлюся чым папала, I ліплю-скрыплю — нямазаны рыдван.
Ды пры мне маё начынне
I са мною ёсць жанчына.
Як тады, калі будзіў нас барабап.
Галава мая ссівела, амуніцыя збуцвела, А пасцель мая — аблуплены тапчан. He бяда! Напоўнім кубкі, Пацалуем любым губкі