• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вам слова, Джон Ячмень!  Роберт Бёрнс

    Вам слова, Джон Ячмень!

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 125с.
    Мінск 1983
    16.12 МБ
    Дзе ў верасах і Старк, і Твід Да мора коцяць хвалі, Там сёння гаспадарыць брыт, Купцы запанавалі.
    Знайшлі братоў, апекуны, А хто ж забыцца зможа, Што ваш злачынпы меч вайны Суседзяў век трывожыў?
    Хто б верыў, што надыдзе час
    I вольны край загіне, ПІто здрада чорная ўсіх нас За грошы ў яму кіне!
    А колькі ж раз — і не пытай — Мы іх, драпежных, білі!
    I вось — за стэрлінгі наш край Брытапцы прыкупілі.
    ІПатландыя, спягоў абрус, Чаму я ў ратным полі He згінуў за цябе, як Брус, Як сын твой верны Ўолес?
    Пакуль не ўмосцяць у труну
    Мой труп, праз леты, зімьі Я праклінаў вас і кляну, Прадажнікі радзімы!
    * * *
    Між гор маё сэрца... Вандруе між гор, Дзе марам раздолле і волыіы прастор Высочваць аленя, зайздросціць арлам... Між гор маё сэрца. Любоў мая там.
    Да стрэчы, Шатландыя! Поўнач, бывай! — Калыска герояў і мужнасці край.
    Куды б ні прыбіў мяне лёсу прыбой, 3 табой маё сэрца, навекі з табой!
    Бывайце, снягі на вяршынях гарбатых, Бывайце, лугі па далінах і скатах, Бывайце, лясныя крыніцы і гаці, Бывайце, хваёвыя нетры,— бывайце!..
    Між гор маё сэрца... Заўсёды між гор, Дзе думам — раздолле і вольны прастор Сачыць за аленем, зайздросціць арлам... Між гор маё сэрца, а ўнізе — я сам.
    ЗАКЛІК БРУСА
    ДА ШАТЛАНДЦАУ
    Вы, бясстрашныя мужчыны, Што з Уолесам аіічыну Баранілі чын па чыну
    I мяпе віталі,—
    Знайце! Меч брытанскай змовы Ўзняты зноў, і мы гатовы Бой прыняць, каб іх падковы Край наш ые тапталі.
    Нашы сёлы, нашы нівы Вораг люты і пыхлівы, Вераломны Эдвард хцівы, Заняволіць можа.
    Час настаў! За агароджай Мужна стрэнем стан варожы
    I ў баі — ці пераможам, Ці галовы зложым!
    Той, хто з бітвы можа збегчы I рабом на плаху легчы, Хай пры печы грэе плечы I не ганьбіць строю.
    Хай жа стануць у страі Тыя, што ў цяжкім баі Будуць біцца за траіх 3 мужнасцю герояў!
    За гпакой далін шатландскіх, За жніво ў палях сялянекіх, За пітво ў харомах панскіх Дружнымі радамі
    Бурным рушымся прыбоем На захопнікаў і з боем Абаронім ад разбою Волю нашу самі!
    Хата ў паселішчы Алаўзп, пепадалёку ад г. Эіір, дзе нарадзіўся Роберт Бёрпс
    Агу.іыіы пакой у хаце Бёрнса; у пішы —ложак і пад ім пад столлю крук, на якім вісела калыска будучага паэта
    Вокладка першага зборпіка вершаў паэта, выдадзепага ў Кільмарноку (Шатландыя) у 1786 г.
    ГОРСКІ ХЛОПЕЦ
    Хлопец скроены як след, Нібы вытачаны 3 дубу.
    На плячы — клятчасты плед. Пройдзе — глянуць люба.
    Шапка-брыль, з-пад шапкі чуб.
    Слаўны хлопец,
    Статны хлопец, Ец аб здрадзе і не чуў, Мужны горскі хлопец.
    Чусш, даль пяе трубой?..
    Што ж,— бывай, Мая дзяўчына!
    Кліча нас труба на бой, Кліча нас айчына.
    Зброі звон і звон падкоў...
    Юнакі — ў паход Бараніць ад чужакоў
    Волю і народ!
    He бывала, каб сычы Засланілі сонца, I брытанскія мячы He епужаюць горца.
    Стрэнеш карнікаў — карай, Слаўны хлопец, Статны хлопец,
    I праслаў шатландекі край, Слаўны горскі хлопец!
    МАКФЕРСАН ПЕРАД
    ПАКАРАННЕМ СМЕРЦЮ
    Ен развітаўся 3 кратамі — Сваё перацярпеў I раптам перад катамі, Танцуючы, запеў:
    Бывайце, турмы караля, Дзе ўсе сябры мае!
    Сягоння вітая пятля Мне шыю абвіе.
    На ратным полі быў не раз Я ў смерці на віду.
    I зараз у смяротны час Я духам не ўпаду.
    Калі б не гэты груз акоў
    Ды меч мне — сведкам бог,—
    To й дзесяць вашых смельчакоў Я ў схватцы б перамог.
    Я вернасць краю апраўдаў Адвагай у баях, Але прадажнік нас прадаў — I прыйдзе смерць мая.
    Журба, а не жьівёльны страх, Душу мне скалане, Што некаму ў маіх гарах Адпомсціць за мяне.
    Бывай, мой край! He забывай, Што мне ў чужыне прэць.
    Труе толькі той, хто рвецца ў бой, А смерць баіцца стрэць.
    Так весела, Пад перастук Штыблета аб штыблет, Сын з роду Ферсанаў, Дзяцюк, Пакіпуў гэты свет.
    ЗА ТЫХ, ХТО ДАЛЁКА
    Абсядзем застолле, сябрынай абсядзем I перш за адсутньіх мы чокнемся шклом — За тых, хто не з намі за гэтым сталом.
    Хто ж справе свабоды Шатландыі здрадзіў, Хай слёзы глыне з палыном.
    За чэсць і адвагу спарожнім біклагу. Вясёлым і мудрым — дабра!
    Сумленным, праўдзівым — дабра!
    Братам нашым, верным шатландскаму сцягу, Шатландыі пашай — ура!
    За тых, хто далёка, яшчэ па адным, За тых, хто не прыйдзе,— не грэх па другім. За Чарлі-выгнапца і жмепьку паўстапцаў, Адданых і мужных, пры ім!
    Свабодзе — лаўровы вянок і акраса, Хай Розум патроіць ёй сілы!
    А ўсю тыранію з тыранамі разам Хай чэрці падхопяць на вілы!
    За тых, хто ў няволі капае пясок, За тых, хто ў прадзілыіях насуквае ўток, За слаўнага Джымі, любімага ўсімі, Што педзе ў цямніцы гібее,— глыток!
    Глыток — за свабоду без страху чытаць, Свабоду пісаць і свой лёс вырашаць, Бо праўда святая такіх і пужае, Якім яе страшна народу сказаць.
    За тых, хто далёка ў снягах Са зброяй стаяць у руках, За пашых шатландцаў — Бясстрашных паўстанцаў Нацэдзім з кляновых біклаг!
    I вып’ем за гэтым сталом За ўсіх з пепакорным чалом, А ўсёй чорнай здрадзе Хай хлеб перасядзе
    Ў іх горле кастрывым зялом!
    ДРЭВА ВОЛІ
    Цудоўны ясень вырас, брат, У горадзе Парыжы;
    Пад засень ясеневых шат Бяжыць чарнявы, рыжы,
    Стары, малы, усякі люд, Хадзячы і бязногі.
    Спяшаюцца, як на салют
    У гонар перамогі.
    Раней стаяла там турма, Тыранаў абаронца.
    Цяпер Бастыліі няма, На плошчьі смех і сонца.
    I што ні год, то новы плод
    На гэтым дрэве спее.
    I хто той плод хоць раз у рот Паклаў, той разумее,
    Што не скаціпа чалавек, Што і плебеі — людзі, Што рабства аджывае век
    I болей так не будзе.
    3 усіх багаццяў даражэй Французскі гэты плод нам.
    Ен прыдае, як чарадзей, Моц, веру ўсім галодным.
    Натхняе мужнасцю ён, брат, Усіх сяброў краіны, А здрадніку ён горш чым яд: He пражыве гадзіны.
    Хвала і слава, брат, таму, Хто спагадаў народу, Прынёсшы ў гальскую турму Той парастак свабоды.
    Ен разагнаў маркотны цень I ў глыб пайшоў, у ход, брат, I праяспіў, нібы прамень, I захад, і усход, брат!
    Хацелі ж загубіць жыццё Майстры ліхой расплаты.
    Тачылі кволае лісцё Пілаты і прэлаты.
    Гвіль, вусень, трутні, чэрві, тля Губілі і марылі;
    Згрызала бубачкі з галля Прыдворных камарылля.
    Падкоп злачыннаю рукой Рабілі слугі трона, Ды пахавалі ў яме той I слугаў, і Бурбона.
    Давала клятву пры двары Пражорлівая зграя, Што дрэва згіне без пары Да першага ўраджаю.
    I наляталі гругапы
    На край фрапцузскі грозна, Ды... мусілі мяняць штаны, Агледзеліся — позна!
    — Ратуй Свабоду ад бяды! — Быў заклік да народа.
    I ўстаў стары і малады
    Насустрач зграям зброду.
    Працоўпы люд — шаўцы, касцы — Грудзьмі сустрэў навалу.
    I вось: найміты, як зайцы, Бягуць куды папала.
    Мой краіі! I твой пе ссечап лес, Дуброў, гаёў — не жмепя.
    Былі часы — і ты не лсз
    Па слова у кішэпю.
    Табе ў нядаўнія гады
    Ўсяго было даволі.
    Што ж ты не вырасціў тады
    I нам хоць дрэўца волі?
    Нам без яго пямілы свет,
    А хлеб — з чужога мліва, I доля — горкі пуетацвет
    На полі веўрадлівым.
    Сваім крывавым мазалсм
    Мы кормім крывасмокаў, А самі, бедныя, жывём
    I скокам, брат, і бокам.
    Алс я веру — прыйдзе дзень, I ён не за гарамі, Калі Свабода, як прамень, Разгоніць змрок над намі.
    I ўсе народы, ўсе краі, Здабыўшы дрэва волі, Паладзяць, бы ў адной сям’і Браты шчаслівай долі!
    * * *
    Багатым долю бог аддаў, А нам — вядолю ў хаты. Браты, да зброі!
    Дзень настаў.
    Вялікі дзень расплаты.
    Царква сцвярджае: на зямлі
    I каралі, і суддзі —
    Усё ад бога, каб жылі У любві і згодзе людзі.
    Гаворыць: трон — святы закон, А хто ж даў трону згоду Загнаць, як быдла, у загон Душу жыцця — свабоду?
    Зрабілі гэта ўсё без нас, Ды іхнія стварэнні — Часовы выраб, што ў свой час He ўнікне разбурэння.
    Праз каралёў і суддзяў тых Людзей мільёны гінуць, I абавязак наш святы — Трон каралёў нізрынуць!
    Браты, настаў рашучы час
    Асэнсаваць сябе як клас!
    Сем раз адмерай, раз адрэж: Я тут, і гэта — мой рубеж.
    Я стрэльбу ўзяў — салдат свабоды,— 3 тыранамі ніякай згоды!
    Няхай на ўсім мацерыку Прыгнёт у вечнасць кане, I працаўнік працаўніку Навечна братам стане.
    Хай моладзь наша давядзе Сваёй любоўю к людзям, Што чалавек ні ў чым, нідзе Падлюгаю не будзе;
    Што па сваёй прыродзе ён He сквапны і харошы I што драпежнікам здавён Яго рабілі грошы.
    Няхай жа клінам стане свст
    Агіднаму куміру.
    Браты, наперад!
    Наш прывст Свабодзе, Дружбе, Міру!
    ЗА ДРУЖБУ!
    ЗАСТОЛЬНАЯ
    Старую дружбу і любоў Забыць і не тужыць? Старую дружбу і любоў Забыць, а з чым нам жыць?
    За дружбу даўпюю, мой госць,— Па браціне віна, I за былую маладосць Падымем — I да дна!
    За стол, у круг, мой даўні друг, I кубкі — да краёў.
    Мы п’ём за шчырасць сэрцаў двух, За даўнюю любоў.
    За дружбу даўпюю, мой госць, Дабаў, дабаў віна.
    За ранне наша — маладосць Падымем — I да дна!
    Крутой сцяжынап за парог Вяло маленства нас.
    А колькі ж мы крутых дарог Прайшлі за гэты час!
    He раз плылі цераз заліў
    Упоплеч ты і я, Але з табой нас раздзяліў Разлучнік-акіян.
    I вось сустрэліся мы зноў — Злёт сівых галубоў.
    За дружбу двух старых сяброў, За вернасць і любоў!
    За дружбу даўнюю, мой госць, Па браціне віна!
    За лепшы час наш — маладосць — Па поўнай — I Да дна!
    ВЯРТАННЕ САЛДАТА
    Вайна сабрала умалот Паўзводна і паротна: Дзе ні пачуеш — плач сірот I плач удоў гаротных.
    Ішоў салдат пад родны дах Праз ячмяпі, праз жыта, Ішоў, і ў сумцы на плячах Увесь яго пажытак.
    Пе назавеш ні багажом, Hi грузам лёгкі клунак: Салдат не ганьбіў грабяжом Старэнькі свой падсумак.
    Пракаратаўшы ў сене ноч, Шыбаў сабе і марыў Аб іскарках блакітных воч На незабыўным твары.
    Вось і знаёмы вадапой, I млын стары ля гаю, Дзе пад вярбою, за капой, Прызнаўся ёіі — кахаю.
    Былв... А колькі лет і зім Прайшло сваёй дарогай!
    ...За ўзгоркам дом, і перад ім — Яна каля парога.
    Прагнаў слязу з вачэп салдат, Храбрыцца, як умее.
    ІПтось запытаўся неўпапад, А сэрца млее, млее...
    Гаворыць: — Так воеь пехатой Іду я з поля бою...
    А ты, як цвет. Шчаслівы той, Хто будзе жыць з табою.
    Хоць і няёмка турбаваць I хата не багата, А ўсё ж дазволь заначаваць Бяздомнаму салдату.
    Яна ў адказ: — Прытулак дам. У цеснаце — не ў крыўдзе.
    I мой таксама недзе там...
    А прыйдзе ці не прыйдзе?..
    Ці ён жывы, ці дзе памёр — He знаю, не пытаю.
    Чакаю і штораз на двор Выходжу, выглядаю...
    0, божа! Дык жа гэта — ён, А я і ве пазнала...
    Мой дарагі, мой любы Джон! — I да грудзей прыпала.
    — Так, гэта — я, мая любоў!
    I ты мне ўзнагарода За чэсць, і доблесць, і за кроў, Пралітую ў паходах.