• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вам слова, Джон Ячмень!  Роберт Бёрнс

    Вам слова, Джон Ячмень!

    Роберт Бёрнс

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 125с.
    Мінск 1983
    16.12 МБ
    I ў паход на ўсіх чарцей пад барабан!
    Рэчытатыў
    Ахрып і замоўк нечакана.
    I зноў у карчме гамана;
    Хтось стукнуў спарожненым збанам, Хтось плача над песняй сп’яна.
    * Э л і о т — шатлапдскі ваеначальпік, нацыянальпы герой.
    А шум вырастас ў пагуду — Такая гулянка пайшла!.. Аблезлы пацук з перапуду Сігнуў у куток з-пад стала.
    Вальшшчык фальцэцікам выгукнуў: «Біс!» I хітра маргнуў музыкантам, Ды голас яго, як мышыны піск, Быў зрэзан жаночым дыскантам.
    П е с н я
    He прыпомню, калі я дзяўчынай была
    I каму я дзявоцтва сваё аддала.
    Дагаджаю усім — маладым, нежанатым, А найболей гусарыкам нашым, салдатам.
    Мая маці калісь зарабляла ў палках, I дачка ўслед за маці пайшла па руках. Быў мой псршы дружок барабаншчык вусаты, Я так шчыра, так моцна кахала салдата!
    Спакусіў мяне д’ябал — стары капелан —
    На ружанец змяніць палкавы барабан; Ён малітвай плаціў — невялікая плата, Я плаціла сабой — і ўцякла ад салдата.
    Ды ці ж мог не абрыдзець слінявы папок?
    I тады пацяшаць пачала я ўвесь полк —
    Ад бязвусых юнцоў да капралаў вусатых... Я так шчыра, так моцна кахала салдата!
    Але войны і бітвы мінаюць, вядома,— Адслужыўшы, вяртаюцца хлопцы дадому. Я — кіёк у руку і жабрачыць па хатах, I вось тут папаткала, сустрэла салдата.
    Ах, мой мілы, мой слаўны, забыты дружок! На баку кацялок, за плячамі мяшок, На мундзірыку латы, дый, сам ты памяты, Я так шчыра, так моцна кахала салдата!
    I каханне сплыло, як вада пад зямлю,— He шкадую, не плачу, слязы не пралью.
    Лепей кубкі яалью ўсім і выгукну ў лад: — За былых, адстаўных, але добрых салдат!
    Рэчытатыў
    Дурны ў кутку гняздзечка звіў Каля сцягна сваёй суседкі;
    Яхідна кпіў і многа піў, Зліваючы чыесь паследкі.
    Нарэшце ўстаў — нагою ў гразь, I ці сп’яна, ці то з імпэту Пад стол гліняны кубак бразь —
    I з хрыпам выпаліў куплеты:
    К у п л е т ы
    «Цяпер круцялёў, як таго варання, На кожнай нарадзе і сесіі.
    Ды дзе там нялуплены блазан раўня Са мною — дурным па прафесіі!
    Мне бабка з маленства дзяўбла аб адным: Асёл мусіць ведаць свой жолаб.
    Калі ты радзіўся, мой хлопчык, дурным, Дык будзеш да старасці ёлуп.
    Гарэлку я жлукціў з біклажкі ўзасос, 3 суседкай пагульваў пяблага.
    3 гадамі падрос — дык і посуд падрос I стаў таўстапузай біклагай.
    За п’янства мяне нейкі злыдзень ліхі Цап-лап і, як чыжыка, ў клетку, А тут яшчэ non мне прыпомніў грахі, Што я абцяжарыў суседку.
    Я — блазан, паяц. За маю весялосць, Дальбог жа, нядорага плацяць.
    Аднак гаварылі, што ў Лондане ёсць Двайнік мой у іхняй палаце!
    Папок дзеля нашых духоўных патрэб Што хочаш распіша за грошы.
    Клянуся, ён грабіць жабрацкі наш хлеб 3 ялейпаю мордай святошы.
    Мой доўгі каўпак і рабыя штаны Збіраюць на хлеб і на кварту. А хто бескарыслівы, проста дурны, Той сцёртага пенса не варты!»
    Рэчытатыў
    Услед за блазнам на калодку Узнялася грузпая малодка, Зірнуўшы збоку — як кадушка, А грудзі — ясік і падушка, 3 азызлым васпаватым тварам,— Дачка старога півавара, Які залеташняй вясною Дзесь захлынуўся з перапою.
    Над лямцамі чупрын, патыліц, Над частаколам палак, мыліц,
    Над п'яным гулам і садомам Яна ўзнялася... Ёй вядомы Дарогі ў свет, лугі, туманы, Крутыя сцежкі і паляпы, Лясоў дрымотных веліканы — Яліна, дуб, выносны ціс, Разбойнікаў разбойны свіст, Бярлогі, вываратні, норы — Усё, чым так адметны горы Шатландыі, краіны роднай, Зпяволенай і ўсё ж свабоднаіі.
    Даўно вярзлі-плялі ў народзе, Што гэта дзеўка — добры злодзей, ІПто ў дні вясковых кірмашоў Яна магла паркаль і шоўк Сцягнуць у крамніка з-пад носа.
    Яе дубасілі атосай, Прывязвалі за конскі хвост, Спіхалі ў проламку пад мост, Саджалі ў яму і ў астрог, Але сам чорт яс сцярог.
    Калісь — таму гадоў нямала — Хлапчыпу з гор яна кахала.
    I вось цяпер, спыніўшы п’янку, Запела пра свайго каханка:
    П е с н я
    Пад засенню елак, пад шатамі дуба
    Вісела калыска ягоная з лубу
    У нашай ПІатландыі вольнай і любай...
    3 маленства свайго ненавідзеў закон
    Мой статны, мой здатны, прыгожы мой Джоп.
    Сябры мае, успомнім Джона Вясёлаіі песняй, чарак звонам! ІІазло каронам і законам, Сябры, спяём пра Джона!
    Даліны, і горы, і гай, і лясок, Сцяжынкі глухія, дзе ціша і змрок, Аб’ездзіў, аблазіў мой горны стралок. Як люты мядзведзь на дубовы ражон, Грудзьмі на чужынцаў абрушваўся Джон,
    Мой слаўны, імклівы, У баі нсцярплівы, Мой рыцар, мой воін, Мой Джон!
    У пледзе клятчастым на дужых плячах,—
    I страх ён і помста папам па начах,—
    He прывід — жывы ён стаіць у вачах: Рука на прыкладзе, на ўзводзе курок — Мой храбры, мой зграбпы, моіі горпы стралок
    Жанчыны, вып’ем за яго, Напоўнім кубкі за яго! Мы за адважных, за бясстрашпых — За Джопа п’ём майго!
    Сцямнелі абшары над рэчкаю Твід, Гарыеты, празрысты, як дым, краявід Смугою, тугою спавіт...
    На гэтых нагор’ях, дзе ясень і клён, Грымеў сваёй славай і доблесцю ёв,
    Мой лгобы, мой мілы, Лятуп легкакрылы, Алень быстраногі —• Мой Джон!
    «Разбойнік! — у стапе варожым крычаць.— Злавіць, абязброіць, звязаць і саслаць На востраў бязлюдны, за водную гладзь!» Злавілі, саслалі — і след не відзёп, А верас зацвіў, і вяртаецца ёп,
    Мой стройны, мой збройны, Душой неспакойны, Шатлапдскі падворлік, Мой Джон!
    Нядоўга любімая паша зямля Насіла, таіла ад слуг караля Свайго вальналюбца — дагнала пятля.
    Пагоня, аблавы і ўночы і ўдзень — Палонен Шатландыі вольпы алень. Суд. Вісельная. Кат і вяроўкі маток. Ах, дзе твая воля, мой вольны стралок!..
    Бывайце, азсры і хвойныя нетры, Бывайце, прасторы, прадзьмутыя ветрам, Бывай, незабыўпай радзімы паветра!.. Паветра... Паветра... Адзін бы глыток!.. О Джон мой, о боль мой, мой горны стралок!
    Праславім жа Джона, Хвала табе, Джоп! Каропы, законы, Я шлю вам праклёп!
    Рэчытатыў
    I за прыціхлаю малодкай
    Раўнуў натоўп ільвінай глоткай: «Біс, брава! Льём і п’ём за Джона! Адважным слава! Смерць законам!»
    Кіпіць папойка, а тым часам, Як кот за мясам, вокам ласым Скрыпач цікуе за кабетай;
    Знявечаны — шкілет шкілетам — Празмсрнай выпіўкай і часам, Ён перад пышнаю матронай, Як верабей перад варонай,— Чырык-чырык!
    Бародку рэдкую падрэпаў,
    I да малодкі ашчарэпам Увесь прынік.
    I вочы у яго гарэлі...
    Ён выціснуў на скрыпцы трэлі Двух серэнад.
    Пасля расчулсна і млява Заціўкаў голасам пісклявым Да скрыпкі ў лад:
    П е с н я
    Пачцівая, чароўная, пакінь сваю тугу,
    Твайго даўнеіішага дружка я замяніць магу. Прыцэнімся, пажэнімся — чаго там гараваць!
    Калі ёсць сіла ў мужыку, На іншае — пляваць!
    Скрыпач, цацарачка мая,— мужчына нарасхват;
    Гульня без скрыпкі не гульня, мне кожны ў хаце рад,— Пілікаю, цілікаю. Чаго там выбіраць?
    Бяры мяне, любі мяне,
    На іншае — пляваць!
    Мы будзем жыць адпым куском, піць з копаўкі адной, Спаць пад капою камячком, а ранпяю вясной
    За струначкі, за клуначкі — і пойдзем вандраваць, I песеньку сваю спяём:
    «На іншае — пляваць!»
    Пакуль жыты ў палях растуць, бушуюць ячмяні, А людзі жэпяцца і мруць, са мною дзснь пры дні Ты будзеш жыць, ды пажываць, ды дзетак гадаваць. Дазволь разок пацалаваць.
    На іпшае — пляваць!
    Рэчытатыў
    «Прэч, пэцкаль!» — гаркпуў галасіпа, Якісь мужык высокі.
    I наш скрыпач, нібы асіна, Затросся ды наўцёкі.
    «Пакінь спяваць сваю нуду!
    Знайшліся кавалеры!..» Стары каваль, мужчыпа-дуб, Абмазгаваў намеры
    I ў наступ рушыў. Малайца Ен згроб худое цельца I быў гатоў, як селядца, Працяць тупым відэльцам,
    Але стрымаўся — бог сцярог.
    Рукамі-абцугамі
    Шпурнуў ёп скрыпача ў парог
    I выштурхнуў нагамі.
    Турнуўшы ў закутак сталы і услопы, Расчысціў праход, падышоў да матроны, Прыпаў да пляча, а руку неўзаметку Пусціў па глыбокіх тылах у разведку...
    Стаяць уабдымку, адменная пара, Як два манументы: тытан і гаргара. Ен шчыпе яе і тым часам спявае, А ў лад яго песні яна пазяхае.
    П е с н я
    Я з вашай ласкі
    Тую дрэнь
    Пусціў старчма за дзверы. Падумаць: спарахнелы пень, А строіць кавалера!
    Хоць я ні госць, ні гаспадар, А ўсё ж рашыў адразу Шчанё адвадзіць...
    Я бляхар, Каваль і меднік разам.
    3 капца ў канец, Як пасланец, Хаджу, нашу кавадла. Таму скляплю, Таму зраблю, Ёсць грошыкі — і ладна!
    Той шалахвост
    I гол і бос —
    He мела ты пачвары.
    А я, кума,— Мяркуй сама — Табе якраз да пары.
    Ну, будзе лад? Пе трэба сват — Я выбіраю екора.
    Табе — спяваць, Л мне — каваць, I зажывём без гора!
    Рэчытатыў
    Ці ад любві, ці ад віна, 3 маўклівасцю каровы, Ахвотна падае яна У абдымкі кавалёвы.
    Скрыпач тым часам з-за дзвярэй Шмыгнуў у качарзжнік I выпіў кубак, каб скарэіі Пашчасціла ім, грэшным, На маладое — Адразу двое!
    Ды, мусіць, чорт яго дурыў I казытаў каленкі, Ен асмялеў і заюрыў Каля другой паненкі.
    А неўзабаве пад шумок ІГадпітых пастаяльцаў Ен паманіў яе ў куток I хітра шчоўкнуў пальцам.
    А у тае быў муж паэт, I ён у пэўнай меры Ураз разнюхаў іх сакрэт I выгнаў кавалера Пад зорпы дах Па біты шлях.
    Паэт! Хто ў нас і за мяжой He творыць па разліку!
    Ен быў без гроша за душой, Але душы вялікаіі.
    Hi ўзнагарод, ні барыша
    He проеячы за песні, Ен пеў — і пела ў ім душа, Яму быў свет не цесн'.і
    У той стадоле, Што сярод поля.
    II е с н я
    Купчына-туз не любіць муз, He бачыць у тым рацыі.
    А я, бядняк, пяю сяк-так Усёй бяздомнай браціі.
    Бадзёрыць люд любой парой — Вось стыль мой і манера;
    I ўслед за мной — пчаліны рой, Як за сляпым Гамерам.
    У позні час прыводзяць нас Натруджаныя ногі
    К табе, жабрачы мой Парнас,— Карчма каля дарогі.
    Ніколі я не піў вады 3 Кастальскае крыніцы. Мой ідэал — бакал бурды Ад дзеўкі-чараўніцы.
    I так прыкінь, I сяк прыкінь—
    Адна і тая ж доля:
    Твой дабрабыт — жабрачы кій, Прыстанішча — стадола.
    Цячы ў збанок, шыпучы грог!
    Гэй, налівайце кубкі!
    Давайце вып’ем за жанок!..
    За вас, мае галубкі!
    За вас, княгінь, і гаспадынь, I прадаўжальніц роду!
    Апошні кубачак... амінь!
    За шчаеце ўсіх народаў!
    Рэчытатыў
    Ен скопчыў, стукнуўшы бакалам, I выбух воплескаў абвалам Пранёсся па застоллі.
    Крычалі ўсе: «Давай далей!
    Уклей што-небудзь весялей Аб нашай горкай долі!
    Аддзячым жа яму, еябры, За песню дарагую!..»
    Пайшоў па крузе потны брыль 3 адной рукі ў другую.
    I кожны прыхадзень-жабрак Даваў яшчэ на «шкельчык», Хто сцёрты шылінг, хто — мядзяк, Завязапы ў вузельчык.
    Калі ж, нарэшце, не маглі
    Дайсці сп’яна да ладу, Усе ў паэта пачалі Прасіць, каб спеў баладу.
    Паэт устаў і стаў на стол, Пе сутрымапы жоіікай, I, каб адбіцца ад назол, Азваўся песняй звонкай: