Вясёлкавы масток
Лёля Багдановіч
Памер: 192с.
Мінск 2015
Пераможцу гульніконкурсу па беларускай мове і лішарал^ры “Бус/іік2015”
Лёля Багдановіч
Вясёлкавы масток
зборнік вершаў
Мінск Беларуская асацыяцыя «Конкурс» 2015
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бсн)
Б14
Кніга выдадзена за кошт узносаў удзельнікаў конкурсу
Распаўсюджваецца бясплатна
Багдановіч, Л.
Б14 Вясёлкавы масток : зборнік вершаў / Лёля Багдановіч. Мінск : Беларус. асац. «Конкурс», 2015. 192 с.
ISBN 9789855570982.
Лёля Багдановіч вядомая беларуская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе творы вызначаюцца задушэўнасцю, пічырасцю, цеплынёй, лірызмам, роздумам пра радзіму, родны край. Успаміны пра маму, цікавы погляд на прыроду вызываюць у чытача шчымліва настальгічныя добрыя чалавечыя пачуцці.
Новая кніга вершаў будзе цікавай як для дзяцей, так і для дарослых. Кніга вучыць дабрыні, спагадзе, сяброўству, уважлівым адносінам да ўсяго, што нас акружае.
УДК 821.161.393
ББК 84(4Бен)
ISBN 9789855570982
© Багдановіч Лёля, 2015
© Афармленне. ГА «БА «Конкурс», 2015
4
Вершы
Пашкадуйце вераб’я
Верабейка скача:
Чыкічыкчырыкі.
Скача ён і плача:
Дзе ўзяць чаравікі?
У мароз вялікі
Мёрзнуць неахвота.
Просіць чаравікі, Ну, а лепей боты!
Кешка
Падарылі папугая, I цяпер мой Кешка Сам з сабою размаўляе Ды грызе арэшкі.
Пры Мурлыку ані слова, Кешка замаўкае, Бо з катамі прынцыпова Ён не размаўляе.
Вершы
5
Танцы
Лоўка танчаць Каця з братам, Аж падскоквае ўся хата.
Разам з імі скачуць кубкі, Лыжкі, нож, відэльцы, ступкі. Падаліся ў карагод Павучок, сабака, кот.
Скачуць вокны, скачуць дзверы. Раптам Кацін брат Валера Зачапіў люстэрка бразь! Танцы скончыліся ўраз...
Хамячок Хома
Вясёлы бегаў Хома, Ды раптам захварэў: Адзін застаўся дома Марожанае з’еў.
Сядзіць цяпер надзьмуты He мілы белы свет: Сняданак не крануты, Астыў даўно абед...
6
Вершы
Сонечныя зайчыкі
Лічыла Волька пальчыкі: «Адзін, чатыры, пяць». Ды сонечныя зайчыкі Паклікалі гуляць.
I вось малыя пальчыкі Шкрабуцца ля дзвярэй. А сонечныя зайчыкі Завуць: «Хутчэй, хутчэй!»
Ценьсвавольнік
Цэлы дзень, цэлы дзень Ловіць Волечка свой цень. Скок улева, скок управа, Толькі марная забава. Замарыліся яны: Цень нібыта завадны Нацягнуўшы капялюшык, He пякло каб сонца вушы, Стаў ён бегаць і скакаць, Паваліўся разоў пяць. Як свавольніка суняць? Досыць, Волька! Пойдзем спаць!
Вершы
7
Соня
На прызбе спіць спакойна кіска, А куры з’елі яе «Віскас», Дзяўбуць апошні «КіціКэт» Праспала соня свой абед.
Гульня ў дарослую
Сябруе Волечка з куфэркам, Дзе мама пацеркі хавае.
Штодня сядзіць перад люстэркам Ды на сябе іх прымярае.
Чаму так ціха стала ў хаце? Заснула, можа, там малая? А Волька ў маміным халаце Зноў у дарослую гуляе...
Каб настаўніцаю стаць
Вольцы нашай хутка пяць, Волька вучыцца чытаць, Маляваць, лічыць, спяваць, Каб настаўніцаю стаць.
8
Вершы
Разумная кошка
Ля калыскі скача кіска.
А ў калысцы спіць Максім. Супыніся, Васіліска, Адпачне хай трошкі сын.
Кошка нібы зразумела, Каля мамы прылягла.
Праз хвілінку разамлела Калыханку завяла.
Асёчка
Маленькі шэры павучок, Адкуль жа ты з’явіўся?
Мой парашуцік незнарок За комін зачапіўся.
У госці да пчалы ляцеў, Ды, на табе асёчка.
3 мядочкам перніка хацеў, А трапіў вось у печку.
Вершы
9
Дзіўны сон
Маленькі Вольчын парасон Сягоння бачыў дзіўны сон Ён парашуцікам зрабіўся. Ваўчком між зорачак круціўся. ...Расплюшчыў вочкі парасон Ды горка плача: «Гэта ж сон...»
Караблік
Арцёмка часу не губляў: Ўвесь вечар нешта чараваў. А як запелі жаўрукі, Пабег хлапчук наш да ракі. I вось плыве блакітны, новы Яго караблік папяровы.
Шкада, бядуе кошка Міла, Што мне там месца не хапіла.
Малюнак
Арцёмка ёлку маляваў, Ды кактус атрымаўся. Дзядуля вечар рагатаў, Аж за жывот трымаўся.
10
Вершы
Вясёлыя скокі
Козачка Зорка пусцілася ў скокі.
Побач з ёй Волечка, узяўшыся ў бокі. Слёзы ад смеху ў старэнькай бабулі Дзеці ёсць дзеці. Адны ў іх гулі.
Стракаты дзяцел
Дзяцел стракаты На вішні за хатай Шукаў караедаў Тым часам абедаў.
Яечніца
Тупаў вожык каля рэчкі, Нёс у рэшаце яечкі. Бег насустрач зайка 3 малатком і гайкай. Зачапіліся за пень Паляцела рэшата.
Вожык з зайцам цэлы дзень Сёрбаюць яечніцу...
Вершы
11
Кемлгвы мастак
Сягоння хмуры дзень занадта. I Волечка гаворыць тату: Напэўна, ў сонца выхадны: На небе хмарачкі адны.
А я без сонейка сумую, Яго я зараз намалюю. Нясі хутчэй алоўкі, тата, Запросім сонейка ў хату. Сямейка наша ўся збярэцца У хаце сонейка ўсміхнецца.
Госця
Наша курка захварэла. Ўзялі ў хату падлячыць.
I яна, як каралеўна, На канапе з кошкай спіць.
Небыліца
На градцы рыжая вавёрка Грызе салодзенькую моркву. А зайчык, як дзеля пацехі, Сядзіць ды трускае арэхі...
Вершы
12
Хобі на дваіх
Не паверыце, відаць, Любіць Волька цыраваць. I скажу вам па сакрэту, Рамантуе ўсім шкарпэткі: I бабулі, і матулі, Браціку Арцёму.
Самай меньшай не да гуляў: Гаспадынька ў доме.
Паглядзеў старэйшы братка Ды і сам узяў шаршатку, Навучыўся цыраваць, Каб сястры дапамагаць.
Мама радая за іх: Знайшлі хобі на дваіх.
Верка жартаўніца
Жартаўніца наша Верка З’ела ўсе яна цукеркі, Што паклала мама ў вазу. Ды ў фанцікі адразу Напіхала мякіш хлеба. He да смеху брату Глебу...
Вершы
13
Бусел мерае балота
У чырвоных доўгіх ботах Бусел мерае балота.
Сціхлі ўмомант да адной Жабы лупавокія.
Толькі ветрык над вадой Шамаціць асокаю...
Я малюю
Размалюю неба Фарбамі вясёлкі. Пад акрайцам хлеба Намалюю зоркі.
Месячык акрайчык. Зорачкі зярняты.
Хай струменіць радасць Над маёю хатай.
Кепскія жарты
Села пчолка на маліну. Бакс надумаў жартаваць. Hoc распух праз поўхвіліны Нават вочак не відаць.
14
Вершы
Складаная задача
Ёсць у Наткі шакаладка, У Івана тры бананы, А ў Валеркі дзве цукеркі. Разламала шакаладку На тры роўных часткі Натка Ды сяброў пачаставала Ўсім аднолькава папала. Даў Валерыку банан, I Наталлі даў Іван, I сабе адзін застаўся Смакаваў ды ўсміхаўся. Ну, а як жа быць Валерку? Толькі дзве ў яго цукеркі. Хто з вас, дзеці, дапаможа, Каб было ўсё прыгожа? Каб абодвум угадзіць, Як цукеркі падзяліць?
Банан зарабіла
У клетцы малпа скача, Галодная, няйначай. Лаві банан, сяброўка, Бо надта скачаш лоўка.
Вершы
15
Сонечны эцюд
Скрыпка жаласліва плача, Завіхаецца смычок Гэта Волечкаскрыпачка Паўтарае свой урок.
Побач ноты чын па чыну. Як сапраўдны музыкант, Кот Астапка выгнуў спіну Акурат патрапіў у такт.
Мы смяяліся ўсе разам: Кот, відаць, не навічок.
Ен гатоў спяваць адразу Толькі Волька за смычок.
Знакаміты, галасісты Скок з разгону на пюпітр. Так выводзіў ноты чыста, Так стараўся, што ахрып.
Ну і даўся ж ім абодвум Гэты «Сонечны эцюд».
Дамавы ад той мелодыі Уцякаў у пяты кут...
16
Вершы
Цудоўны дзянёк
Настрой выдатны сёння Iхочацца спяваць!
Стамілася ўжо сонца У хованкі гуляць.
Расквеціла прыгожай
Усмешкай далягляд I, не заслаўшы ложак, Спусцілася ў наш сад.
Прысела на шпакоўню Адсюль усё відаць.
Дзянёк такі шыкоўны, Ды хуткі
не дагнаць...
Сонтрава
Гэтая кветка ў кнізе Чырвонай, Радуе хай нас і заўтра, і сёння. Сонтрава нібы папарацькветка. He забывайце ніколі пра гэта.
Вершы
17
Ці хварэў трамвай?
Аб чым спяваюць птушкі?
Дзе вушы у падушкі?
Ці спіць начамі гном?
Куды схаваўся гром?
На тысячу пытанняў Павінны даць адказ.
Да самай ночы з рання Арцём пытае нас.
Чаму лісты на дрэве?
Навошта ў лесе мох?
Што робіць кот у хлеве?
Чаму чарвяк без ног?
Хацела растлумачыць, Што хмары дождж нясуць, Ён тут жа мне задачу: А што яны ядуць?
Чаму мычыць карова, А гаўкае Барбос?
Вясёлка каляровая, А хлопчыкі без кос?
Хутчэй расці, Арцёмка, Ды сам усё спазнай.
Ён рассмяяўся звонка: А ці хварэў трамвай?
18
Вершы
Кошкіны турботы...
Кошка спала на дыване, На машыне пральнай, у ванне, На падлозе і на ложку
Побач з хлопчыкам Сярожкам.
А пасля каля гадзіны Мыла хвосцік, лапкі, спіну. Ела рыбку і каўбаску
I з малым глядзела казку.
Малачко ўсё дапіла
I гульню распачала. Мячык лётаў па пакоі, Як і кошка, у настроі.
Нітак бабчыных клубок Ў суп патрапіў незнарок.
Лыжка скокнула да столі. Разгулялася! Даволі!
Мама сварыцца, злуецца, А маленькі сын смяецца. Ён Марусю разумее, Бо і сам гуляць умее.
А яна залезла ў боты Вось і ўсе яе турботы!
Вершы
19
Гном
Адкуль да нас прымчаўся гном?
Вядома ж, з добрай казкі.
А што прынёс з сабою ён? Цяпло, усмешку, ласку.
He спіцца
Месяц завушніцай Над сялом павіс.
Зорачкам не спіцца Пазіраюць ўніз.
Клён стары да плоту Прытуліў галлё.
Шэпчацца ўпотай 3 ветрам бадыллё.
Заначуе казка
У бяздонным сне.
Мамінаю ласкай
Прыйдзе да мяне.
Я заплюшчу вочы, Патушу святло Ды прылягу моўчкі Пад яе крыло...
20
Вершы
Вераб’і спрачаліся
Вераб’і , адразу тры, Ў лужыне купаліся, Ды згубілі тры пяры. Дзе чыё спрачаліся...
У роспачы надзей
Як у мяшку, пануры дзень, Штурхае сум у плечы...
Размову сумную вядзе Такі ж пануры вечар.
I ноч у роспачы брыдзе, Душу мне не сагрэе.
У шэрай неба барадзе Згубілася надзея.
Да ранку шыбы лашчыць дождж, Шкрабецца ў дзверы вецер.
Ды ладзіць сонейка ўсё ж
3 пяшчотаю сустрэчы.
Прамень у вокны зазірне На сэрцы пацяплее.
Аблашчыць сонейка мяне I прынясе надзею...
Вершы
21
Строгая настаўніца
Селі лялькі ў радок Пачынаецца ўрок. Волька важная такая, Як настаўніца амаль. Пра галосныя пытае, Пра апостраф, мяккі знак. Добрыя адзнакі ставіць. Усміхаецца ласкава Стаць настаўніцаю марыць, I вучыцца ёй цікава. Лялькі Віка і Алінка На маленькую дзяўчынку, He маргаючы, глядзяць. Слухаюць уважліва, Каб хаця не раззлаваць Настаўніцу важную. Потым будуць маляваць, Казкі разам з ёй чытаць. А пад вечар да сябровак, Трэба ж трошкі й пагуляць...
22
Вершы
Часу не хапае
Не хапае Вольцы часу, Каб урокі павучыць.
Ну не возьмешся ж адразу Трэба трошкі адпачыць.
Збегчы з хаты на хвілінку Распляла касу вясна: Карагодзіць без упынку 3 ясным сонейкам яна.
Да камп'ютара прысела
He заўважыла, калі Тры гадзіны праляцелі, Саша з Вікаю прыйшлі.
Гаварылі доўга надта Пра сябровак і хлапцоў, Пакуль месячык шчарбаты Млечным Шляхам зорку вёў.
А калі пайшлі дзяўчаты, Стала Волька пазяхаць. Дождж памыў у рэчцы пяты. Час у ложак. Трэба спаць.
Вершы
23
На дачу!
Мы з сястрычкай Маняй скачам: Заўтра ўсёй сям'ёй на дачу!