Вясёлкавы масток
Лёля Багдановіч
Памер: 192с.
Мінск 2015
За хатай хлеў і варыўня, Заснуў Малыш ля пуні ў будцы. Цяжкія ногі, не падняць, He маю сілы зварухнуцца...
^SmiwK тняш
168
Вершы
Вузельчык памяці
Дождж цягне нудную валынку He перайначыць, не суняць.
Каторы дзень без перапынку Канца і краю не відаць.
У вокны кроплі барабаняць, Лязом па сэрцы халадок.
Развяжа непрыкметна памяць Вузельчык, нібы незнарок.
...Адны з табою ў цёмнай хаце.
Вісіць над ложкам абразок. Пайшла даіць карову маці. Спыніла вечнасць хуткі крок...
А дождж у вокны барабаніць. Hi на хвілінку не суняць.
Вузельчык развязала памяць.
Да ранку не засну, відаць...
Вершы
169
Талісманы вернасці
Той дызель, Асіповічы Градзянка, Юнацтва майго й сталасці маршрут.
I восені, і вёснаў калыханка, I радасці, і мараў, і пакут.
Бяру білет, саджуся ля акенца Ды прагна пазіраю праз яго. Выскоквае ад хвалявання сэрца, Трапеча немаведама чаго...
Прыпынкі ўсе да воднага знаёмы: Вось Верайцы, і Лапічы, і Цэль.
Уборак, Пагарэлае ... я дома! Прабачце, не сказала аб рацэ.
Аб Свіслачы, што зарастае зараз Балюча на такое пазіраць...
I толькі лебедзі прыгожай белай парай, Як талісманы вернасці, сядзяць...
170
Вершы
Дарога дадому
Прывітанне, любая Градзянка!
Патрапляю ў кожны мамін след... I лячу з гары ў драўляных санках, I бабуля рада мне, і дзед.
I бягу ў грыбы з малодшым братам, У вясёлкавым блукаю сне.
Наступаюць хуценька на пяты Год за годам вельмі спрытна мне.
Грукаюць па рэйках колы гучна Разагнаўся не на жарт цягнік.
Ды матыў шчымлівы, мілагучны Той, што думкі лашчыў, раптам знік.
Бо зусім не тая ўжо Градзянка,
I сышлі суседзі на пагост,
He сустрэне матухна на ганку, He пакліча ўлетку сенакос...
Стану прад іконай на калені
Аб адным я Бога папрашу:
Каб хоць на хвілінку, на імгненне Абагрэў збалелую душу...
Вершы
171
Мой шлях
Я тая ж дзяўчынка вясковая, Лятаю дагэтуль у сне.
Гаючая матчына мова Ратуе і лашчыць мяне.
Зрываю з рамонкаў пялёсткі, Кахае ці не варажу.
Спяшаюся ў родную вёску He цягне мяне за мяжу.
Тут рады мне ў кожным куточку Суседзі, сяброўкі, браты, Бярозкі, ялінкі, дубочкі, Вясёлак у небе масты.
I бусел над мамінай хатай, Жытнёвага поля абсяг.
У вёску, нібыта бы ў свята, Вядзе праз жыццё мяне шлях...
Вершы
172
Аўтобус нумар сем (родным Асіповічам)
Нясе на хвалях успамінаў Мяне аўтобус нумар сем У тыя дзіўныя хвіліны, Дзе ні турбот і ні праблем.
Дзе мама тупае ля печы, Бабуля вяжа дываны, Дзе не штурхае ў плечы вечнасць, He рвецца сэрца ад маны.
Чыгуначнікаў клуб і танцпляцоўка He ведаю, ці зараз ёсць.
Скакала тут занадта лоўка I твіст, і еньку маладосць.
А вось вакзал, дзе я шнурую Праз тыдні, месяцы, гады. Хай Асіповічы даруюць, Што госцем еду я сюды...
Але лячу, нібыта птушка Вясною з выраю ляціць. Тут нарадзілася дачушка I тут вучылася хадзіць.
Вершы
173
Тут паравоз на п'едэстале, Рачулка Сінька родны кут. Я тут каханне напаткала, I на крыло я стала тут.
У калаўроце ўспамінаў, На жаль, аўтобус не спыніць. Табе, маленькая радзіма, Хачу радок свой прысвяціць!
174
Вершы
Паланянка
(маёй вёсачцы Градзянка)
А за акном у пацерках рабіна. Спякотай ліпень дыхае ў твар. Мой родны кут!
За Грэбляй журавіннай Баравікі з маіх дзіцячых мар.
На Стане курачак
і кошыка не хопіць, Краснагаловікаў вялізная сям'я! А татка з мамай безупынна сочаць, Каб не згубілася ў лесе я.
Лісічак столькі вокам не акінуць! Махавікоў пад мохам не злічыць! Мой родны, непаўторны, мой адзіны Куточак, дзе вучылася хадзіць...
Пяшчота мая боская Градзянка. Ты мая мова, радасць і любоў!
Я слоў тваіх і вуліц паланянка, I лёсам вышываных ручнікоў!
Вершы
175
Дзяўчынка з кветкамі
Сышоў у вечнасць ранак дзіўны Свяціла сонейка тады.
Сціскаюць сэрца ўспаміны Пра незабыўныя гады.
Дзяўчо цыбатае з усмешкай, 3 тугою доўгаю касой, Бяжыць з сябрамі школьнай сцежкай У першы «б» градзянскі свой.
Настаўнік строгі і руплівы,
I аднагодкаў цэлы клас.
Дзень першы верасня шчаслівы, Рабіў шчаслівымі і нас.
I тая парта ля акенца, Сукенка, белы фартушок. Правадыра партрэт на сценцы. Лінейка. Першы той урок.
Гады прамчалі, як імгненне, Ды ўспамінаў не спыніць. Ля роднай школы ў задуменні Дзяўчынка з кветкамі стаіць...
176
Вершы
Святло лучыны
Святло дзядулевай лучыны Душу дагэтуль грэе мне.
Яно ў нядобрую хвіліну Заўжды ад болю захіне.
I ўспамінаў тых старонкі: Талеркарадыё і прас, Які вугельчыкамі лоўка Псаваў адзенне мне не раз.
Ля керасінавае лямпы Чытала гогалеўскі «Вій», А вецер тузаў вуха клямкі I вельмі страшна галасіў.
Бабуля клікала ў ложак, А мне хацелася чытаць!
Спяшаўся ранак на парожак Ужо патрэбна ўставаць.
3 чарнілкаю ісці ў школу Ды несці зноў яе дамоў.
Мой родны кут... Лучына... Мова...Выснова ўсіх маіх высноў!
Зайіш
178
Загадкі
I накорміць, і сагрэе,
I заўсёды зразумее, I параду дасць таксама Мой настаўнік першы ...
Запросіць на спатканне, Адкажа на пытанні, Забудзеш сум і беды, Пазычыць розум, веды.
У бярлозе спіць салодка Аж да самае вясны.
Мёд найлепшая знаходка. Пра яго ён бачыць сны.
(vwvw)
( V2THM )
( Q9Qd9£QVW )
Шляхетны стан, шляхетны нораў.
Крылом здалёк махае ... (Апсіож)
He мае чыну, ні кароны,
Ды грозна каркае ...
( пносіпд )
Ранкам дах зрабіўся белым I махровымі драты.
Хто малюе так умела, Здагадаўся, дружа, ты?
( sodvw )
179
Загадкі
Казачнапрыгожы плот, Лес, калодзеж, агарод!
На драбіне, на рабіне Лёг блакітнасрэбны ...
He панчохі, не шкарпэткі Вяжа, вяжа ён штодня I ягоная радня.
А прыгожыя карункі, Што танюткія, як стрункі, He жучок, не чарвячок, А маленькі...
Хочаш ты альбо не хочаш, Да цябе ён прыйдзе ноччу. Расхіне свой парасон I спаўе ў пяшчоту ...
Гэта што за весялушка?
Mae носік, мае вушка.
Мама ўцягне ў вушка нітку Будзе з гузікамі світка.
Ён вясной ад кветак белы, Сонейку бязмежна рад.
Дасць увосень яблык спелы, Грушу, сліву, вішню ...
( пэш)
( жніПдпй )
( ноэ)
( пмі£огі)
(6™)
180
Загадкі
У надвор’е яснае
Ў небе ззяюць красачкі Там і тут, куды ні глянеш, Толькі ты іх не дастанеш. А як прыйдзе раніца, Ніводнай не застанецца.
Толькі сонейка прыгрэла I яна зазелянела.
Пройдзе тыдзень альбо два, Будзе, як дыван, ...
Безумоўна, ён сіньёр, Хоць зусім не памідор.
У гародзе важны туз.
I завуць яго ...
Вельмі хораша спявае, Пасвістаць заўжды мастак. Чорны фрак бліскучы мае. Клічуць птушку гэту ...
Як дождж на вуліцы ці снег Выратавальнік першы ён.
Адразу стрэшкай стане мне.
Бясспрэчна, гэта ...
(ludoe )
( ndvdiu )
( sfigdv? )
( мтіт )
( noondmi)
Загадкі
181
Калі вельмі захачу я, Усю бялізну адпрасую. Найвышэйшы майстар клас.
Гэта я ... ( ovdunduiMdve)
Маленькі, худзенькі.
Ляціць, пішчыць, А нап’ецца
Чырванню нальецца. (dnwvM)
Гняздзечка не будуе
I дзетак не гадуе.
Сваіх не мае кроснаў.
Чужыя лічыць вёсны.
Такая вось матуля...
Завуць яе ... (kitoisks)
Ён зялёны і духмяны.
Прыйдзе восень — саламяны.
Сонца ззяе ці патоп
На градзе красуе ... (uodu)
Яна зрадні гароху.
У суп кладуць патроху.
За стол садзіся еш уволю.
А называецца ...
( кігоэюф )
182
Загадкі
3 сонейкам ды з кветкамі прыходзіць.
3 ручаямі карагоды водзіць.
Абудзіла ўсё наўкол ад сну.
Сустракайце песнямі ... ((шэкэ)
У стагі злажылі сена, He чуваць птушыных спеваў. Дзень зусім пакарацеў.
Ападае лісце з дрэў.
Шэры дождж халодны косіць
Прымярае боты ... (чнээод)
Кратае галінку, Хмарку калыхае.
3 хваляю ў абдымку Весела спявае.
Паляціць насустрач
Сонейку і лету.
Жартаваць не супраць
Ізтабою... (undiudd)
Хто нам свеціць, Хто нас грэе, Пазалоціць каласы, Хто вясной вяснушкі сее, Днём гуляе, ноччу спіць?
(пмпэноэ )
Загадкі
183
Удзень ён і ўночы, Як апантаны, крочыць, Ды з месца не скранецца. I як жа ён завецца?
( mthhisqv? )
Як толькі сонейка прыгрэе, Яна адразу ж зелянее.
Куды ні глянеш пад нагамі
Ляжыць спрадвеку дыванамі. (nendui)
Ён паблізу быць бядзе: Кураня з двара ўкрадзе.
3 песняй, жудаснай, як плач, Кружыць над зямлёй ... ( ыгякМм)
На градзе стаіць, як свечка, Поўны семачак ... (шнтіднпігэ)
Ён балоты вымярае, Жаб і змеяў паядае. Крылы дужыя ягоныя, Дзюба доўгая, чырвоная. Найвялікшы з птушак, мусіць, Прыгажун у ботах ... (ігээАд)
184
Загадкі
Хто імчыць па рэйках шпарка? «Запарожац»? Інамарка?
Завязе, куды захочаш, Ясным днём і нават ноччу.
Толькі тут быў раптам знік, Паказаўшы хвост, ... (мгнгк’п)
Кожны дзень яно спявае, Баіць дзецям казкі.
Толькі ноччу замаўкае: «Спіце, калі ласка».
А назаўтра, як прачнецца, Зноў гамоніць і смяецца.
Ён калючы, нібы вожык, He хапае толькі ножак. Праз акенца пазірае, Зранку сонейка вітае. У руцэ трымаць нязручна. Як завецца ён, калючык?
(aviQvd)
( эАгампм )
185
Змест
ПАЦЕРКІ РОСАЎ..........................3
Пашкадуйце вераб’я.....................4
Кешка..................................4
Танцы..................................5
Хамячок Хома...........................5
Сонечныя зайчыкі.......................6
Ценьсвавольнік........................6
Соня...................................7
Гульня ў дарослую......................7
Каб настаўніцаю стаць..................7
Разумная кошка.........................8
Асёчка.................................8
Дзіўны сон.............................9
Караблік...............................9
Малюнак................................9
Вясёлыя скокі.........................10
Стракатыдзяцел........................10
Яечніца...............................10
Кемлівы мастак........................11
Госця.................................11
Небыліца..............................11
Хобі на дваіх.........................12
Веркажартаўніца......................12
Бусел мерае балота....................13
Я малюю...............................13
Кепскія жарты.........................13
Складаная задача......................14
Банан зарабіла........................14
186
Сонечны эцюд...........................15
Цудоўны дзянёк.........................16
Сонтрава..............................16
Ці хварэў трамвай?.....................17
Кошкіны турботы........................18
Гном...................................19
He спіцца..............................19