• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вясёлкавы масток  Лёля Багдановіч

    Вясёлкавы масток

    Лёля Багдановіч

    Памер: 192с.
    Мінск 2015
    23.38 МБ
    Вершы
    143
    У маланкавым сне
    Блакітнаю стужкай Праз поле і лес Імклівая рэчка спяшае.
    Пярэстаю хусткай Ёй лета ўслед Задумлівасонна махае.
    Спяваюць ёй птушкі.
    Прыгожы масток Вясёлка будуе над ёю.
    Блакітная стужка Зямлі паясок
    Пятляе паміж збажыною.
    Да мора нясе
    Свае воды яна 
    I з гэткаю долею згодна.
    Самлела ў маланкавым
    Сне цішыня Над гладдзю
    Блакітнаю воднай...
    144
    Вершы
    Вясёлкавыя ноткі
    Спякотны ліпень звонкі Нагрэліся нарэшце! Разморанае сонца Штодня ў рэчцы плешчацца.
    Наеліся суніцаў, Чарніцаў і маліны. У лета на паліцах Зашмат прыпасаў дзіўных:
    Грыбы ёсць і арэхі,
    I яблыкі, і вішні, Кубелец поўны смеху Таксама не залішне.
    Падхопіць хутка жнівень Крылатай песні ноткі, Вясёлкавашчымлівай,
    Але, на жаль, кароткай...
    Вершы
    145
    Парасоніккапялюш
    Угору лета крочыць шпарка.
    He грэе чэрвень нас ані.
    Ізноў сабралі хеўру хмаркі Дажджом залітыя ўсе дні.
    А гэтак хочацца пагрэцца! Ну як спыніць халодны душ? Падстаўлю хуценька вядзерца I парасоніккапялюш.
    Ну вось і сонейка нарэшце!  Ты назаўсёды к нам ці не? Яно ж, пяшчотнае, смяецца I лашчыць промнямі мяне...
    146
    Вершы
    Надакучыў дождж!
    Дождж ужо нам надакучыў Трэці тыдзень запар лье.
    Хмары шчэмяцца да кучы, Сонца з ложка не ўстае.
    Вецер, холад  як увосень, Хоць ты з хаты не выходзь.
    Ўсё цяпла жывое просіць:  Сонцасонейка, выходзь!
    Хопіць з намі жарты ладзіць, Мы стаміліся чакаць.
    Ты прыслухайся: у садзе Нават птушак не чуваць.
    Пашкадуй нас, сонца, трошкі Так і лета праляціць.
    Усхапілася на ножкі
    Ды зза хмаркі ўніз глядзіць...
    Вершы
    147
    У каляровай хустцы
    Гарачыня стаіць такая, Што немагчыма ўтрымаць!
    На гуслях ліпень гучна грае Ажно за воблакам чуваць!
    А потым дождж і халадэча Патрэбны боты, паліто.
    Хваліцца надта дык і нечым...
    I я ж пра гэта. А пра што?
    Паспелі вішні і маліна.
    Палова лета ўжо сышла.
    Пятрок лісток пад ногі кінуў, На днях Ілля падкіне два.
    Зляцяць у вырай потым птушкі, I сум агорне ўсё наўкол...
    А лета ў каляровай хустцы Грыбы збірае ў прыпол...
    148
    Вершы
    Сонечны паром
    Ліпень на сыходзе. Сонейка пячэ!
    Абурацца годзе Хутка ўцячэ.
    Захапляцца трэба Кожным цёплым днём. У блакіце неба Сонечны паром.
    3 берага ды ў рэчку, Потым на пясок.
    Той пясок, як печка Апячэ слядок.
    Хутка сыдзе лета, Як і не было.
    Восень у шкарпэтках Стане на крыло...
    Вершы
    149
    Вучыцца лета спяваць!
    Лета згубіла з сонейкам згоду He выпускае з рук парасон. Шэрае неба. Хмарак чароды. Чэрвень прамчаў, нібы сон.
    Справу наладзіць ліпень павінен Досыць зямлю паліваць!
    Сонейка лашчыць дрэў верхавіны Вучыцца лета спяваць!
    Маланкавае кола
    Запляскаў вецер у далоні, Зашамацела лісце.
    Застракатаў у траўцы конік, Ды раптам недзе блізка
    Імкліва зыркнула маланка
    I ляснуў гром у бубен.
    Дождж сыпаў з вечара да ранку. Каліна трэсла чубам.
    Каціў па небе жнівень Маланкавае кола, Збіраючы дзянькі рупліва У карагод вясёлы...
    150
    Вершы
    Капрызы лета
    То смаліць сонца  некуды дзявацца, A то лупцуе цэлы тыдзень дождж.
    Ды ўсёткі лета  цуд у промнях шчасця, Рамонкаў і валошкаў прыгажосць!
    Ляціць угору гаманлівай птушкай, Купаецца на досвітку ў pace, Прашые неба каляровай стужкай, Калоссяў жытніх жменю прынясе.
    Шкада, што век яго такі кароткі Ужо на восень павярнула кола.
    Адолеем і дождж, і гэту спёку Якое хараство наўкола!
    Блакітнае поле
    Такое нідзе не пабачыце болей Ад кветачак стала блакітнае поле. Жыццё тыя кветкі ў лён удыхнулі. Сабралі той лён ды пашылі кашулі.
    Вершы
    151
    Спякота
    Ліпень жарам пазяхае, Смаліць  нельга ўтрымаць. Нават птушка не спявае У цень схавалася, відаць.
    He да песень, калі млосна Дзе б вады знайсці глыток. Млее ў сонечных пракосах Сінявокі васілёк...
    Лета ў вокны пазірае, Кліча ў лес і да ракі.
    Покуль сонейка гуляе, Будзем грэцца, землякі!
    152
    Вершы
    На крылах сонечных імгненняў
    Ну вось і жнівень  калі ласка! 3 табой заўсёды нам з рукі Трапляць у сонечную казку, Спяшацца з вудай да ракі.
    Нырнуць, а потым  у пясочак. 3 сябрамі бегаць басанож, У футбол ганяць да самай ночы, Баравікоў нарэзаць кош.
    Нарваць арэхаў у кішэні, Яшчэ й за пазуху набіць.
    На крылах сонечных імгненняў Ваду ў рэшаце насіць...
    Вершы
    153
    Кветкі ў жыце
    Што за кветачкі, скажыце, Раскідала лета ў жыце?
    Тут рамонкі і званочкі, Васількоў блакітных вочкі.
    Весела спявалі птушкі, Цёплы ветрык хмарку гушкаў. Дагуляўся  грымнуў гром! Мокнуць кветкі пад дажджом.
    Яблычны спас
    Яблычны спас. Жнівень круціць рулетку.
    Вось і сыходзіць гарачае лета.
    Сонцам налітыя гронкі рабіны.
    Хутка ўпішацца клін жураўліны
    Ў шэрыя хмары бяздонных нябёсаў: Мара паэтаў  свавольніцавосень!
    Ну, а пакуль што  яблычны спас. Штрыфель, антонаўка  толькі для вас!
    Пепенка, грушаўка, белы наліў Водарам яблычным спас наталіў. А пра малінаўку словаў не хопіць. Толькі шкада мне, што лета сыходзіць...
    154
    Вершы
    Жнівеньскія клопаты
    Ловіць жнівень рыбу ў рэчцы, Грэецца на сонцы, Звонкім рэхам адгукнецца, Выспее вясёлкай.
    Пачастуе грушай смачнай, Яблыкам і слівай, Каляровым днём гарачым, Навальніцай, ліўнем,
    Памідорам, гарбузамі, Бульбаю, гарохам.
    Ешце ўдосталь зараз самі Ды рыхтуйце трохі.
    На зіму запас, бо зімка Мачыха, не маці.
    He марудзьце ні хвілінкі, Марна час не трацьце!
    Вершы
    155
    Пасля дажджу
    Пасля дажджу так лёгка дыхаць! Паветра водар напаіў.
    Схаваўся вецер. Ціхаціха. Півоню чмелік прыгубіў.
    А салаўі бяруць акорды!
    Складае сонца лету гімн.
    Ляцяць увысь вянкі мелодый Прымераць трэба хоць адзін.
    Хаця б вунь той  такі ўдалы, 3 блакітнай стужкай пасярод. Надзела толькі й напаткала Неверагодных шмат прыгод.
    Дык не саромейцеся, смела Бярыце. Музыка гучыць. Аднекуль пацерка зляцела. А лета цешыць  не спыніць!
    156
    Вершы
    Апошні лісток
    Мне лета дарыла рамонкі У пацерках дзён прамяністых, Дажджу навальнічнага гронкі, Вясёлкі ў спадніцах квяцістых.
    А восень у шэрай сукенцы Пад вокнамі ноч галасіла.
    Апошні лісток каля сенцаў У зорным прыполе згубіла.
    Зіма напаткала ля вёскі,
    У белы кажух апранула, Дыхнула ў твар мне марозам I снегу пад стрэхі надзьмула.
    Вясна прыгажуняйпралескай Расплюшчыць блакітныя вочы
    I зноў салаўінаю песняй Аблашчыць мой кожны радочак.
    Шіхшо не ншкадуе шк, як мама
    158
    Вершы
    Да мамы лячу я
    Сонца ў акенцах Родных багата. Светла і ў сенцах Матчынай хаты.
    У мамінай студні Месяц начуе.
    У свята і ў будні Да мамы лячу я.
    Дасць мне параду
    I пашкадуе.
    Мама мне рада Сэрцам адчую.
    Маміна студня.
    Маміна хата.
    Дзён маіх будні Маміна свята...
    Вершы
    159
    Пяшчоты не стае (светлай памяці мамы)
    Мне не хапае маміных парад, Хоць не заўжды іх брала за выснову... Каб час згадзіўся павярнуць назад, Да кожнага прыслухалася б слова!
    Мне не хапае маміных вачэй, Шчымлівых слоў: «Спі, любая дачушка!» Каб іх пачуць, ляцела б я хутчэй Маланкі нават, а не толькі птушкі...
    Пяшчоты не хапае мне яе 
    Так хочацца да мамы прытуліцца!
    Як ночка зорнай коўдраю спаўе, Спрабую той пяшчотай наталіцца...
    160
    Вершы
    Без мамы (светлай яе памяці)
    Як некалі, схіліся нада мной, Ухутай коўдрай, пажадай мне добрай ночы. Хвілінак колькі ля мяне пастой, Бо сэрца адпускаць цябе не хоча...
    Мне гэтак не хапае тваіх слоў!
    Тваіх вачэй і рук, тваёй усмешкі!
    Я запытаю ў злосных перуноў, Мо бачылі яны дзе тваю сцежку...
    У ветра паспрабую запытаць, Ці не знаходзіў дзе твае слядочкі...
    Я буду дзень і ноч цябе гукаць, Заглядваючы ў кожныя куточкі...
    Надзею не губляючы ані,
    Да зорачак звярнуся я таксама.
    I зорачкі адкажуць мне: «Зірні, Дык вось жа, яна з намі твая мама!»
    Вершы
    161
    Надзея
    Размову з ночкай ранак вёў, У росах плёскаліся зоркі.
    Кудысьці месячык сышоў Далей ад іхняе гаворкі.
    А ёй не спалася ані, Ў акенца маці пазірала. Ссівелі ночы ўсе і дні, Яна ж, упартая, чакала.
    Той пахаронцы, што прыйшла, Матуля веры не давала.
    Надзеяй толькі і жыла Сыночка кожны дзень чакала.
    Магло ж так здарыцца, і то!
    Праз год прыклэпаў Гэльчын Вася.
    Хай без нагі ён, ну і што?
    Але якое ў хаце шчасце!
    Маліла Бога, каб сынок Вярнуўся, гледзячы ў акенца. I вецер, прыпыніўшы крок, Стаў перад маці на каленцы...
    бЗак. 1802
    162
    Вершы
    Мама
    Праспявае калыханку I разбудзіць нас уранку, Пашкадуе і аблашчыць, Будні апране ў казку.
    Зразумее нас заўсёды, Падбярэ ключы да згоды I да радасці таксама MAMA.
    Раніца ў вёсцы
    Праменьчык ранішняга сонца Нізае пацеркі расы.
    I льюцца песняю бясконцай Вясёлых птушак галасы. Чаруе мама каля печкі Пячэ духмяныя бліны Ды ў патэльню б’е яечкі, Кідае сала крышаны.
    Шчэ горад спіць салодка, пэўна, Чарговы бачыць дзіўны сон. А ў сяле ўстануць з пеўнем.
    Ды цэлы дзень  верацяном.
    Вершы
    163
    He спіцца
    У вокны стукаецца дождж, Ды ён мне не патрэбны.
    Люблю я зорак прыгажосць 3 іх таямнічым срэбрам.
    Пастануць чынна ў карагод, А месяц шпацыруе, Нібы шукаючы прыгод.
    Ды потым заначуе
    Між сенажаццю і сялом. Над мамінай хацінай.
    Ноч агарне сваім крылом, Падставіць ветру спіну.
    I будзе зорачкі лічыць Да ранку  не саб'ецца.
    А мне б да мамы прытуліць Хоць позірк свой, здаецца...
    164
    Вершы
    Маці
    Пакласці ўсё жыццё
    на паперць, Каб добра спалася
    дзіцяці 
    3 рукі такое толькі
    маці...
    Гаіла сэрца, ратавала.
    Сама ж ці ела,
    ці паспала,
    Наўрад якое
    запытала...
    I нават, як закрые вочы,
    У промнях сонца, у цемры ночы,
    За кожным крокам
    пільна сочыць
    Свайго гаротнага дзіцяці
    Маці...
    Вершы
    165
    Mae крылы
    Матухнамаці,
    Родная, мілая,
    Ты  маё шчасце, Ты  мае крылы.
    Ты  мая песня, Ты  мае вочы.
    Птушачка весняя, Зорачка ўночы.
    Ты  мой дарадчык
    I мой збавіцель,
    Згода у хаце, Кветачка ў жыце.
    Ты дапаможаш
    I пашкадуеш.
    Вылечыць зможаш, Боль мой адчуеш.
    Ты назаўсёды
    Будзеш са мною
    Леташняй згодай, Думкай і мрояй.
    Я  твой нашчадак, Сэрца пяшчота, Свет далягляду, Роспач і цнота...
    166
    Вершы
    Апошні паварот (памяці мамы)
    За паваротам паварот Імгненна хуткасць нарастае... ...Стаю ля маміных варот I ўспаміны ў кош збіраю...
    Ля студні вёдры і тазы, Над ганкам гронкі вінаграду. Я несла колькі год сюды Сваю ўсмешку, боль і радасць...
    А мама лашчыла мяне, Ўзамен нічога не прасіла.
    Яна наяве і ў сне Пяшчотай сэрца мне гаіла.
    Нібы прыліпла да варот, У вокны пазіраю моўчкі. ...Апошні мамін паварот...
    I зноў на мокрым месцы вочы...