• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вясёлкавы масток  Лёля Багдановіч

    Вясёлкавы масток

    Лёля Багдановіч

    Памер: 192с.
    Мінск 2015
    23.38 МБ
    Там, у кожным у двары Будуць рады нам сябры.
    Там ёсць рэчка недалёка, Лес амаль зусім пад бокам.
    Будзем плаваць і ныраць, Грыбы, ягады збіраць.
    I за мячыкам ганяцца,
    I да ікаўкі смяяцца,
    На кастры падсмажым сала, Бульбы напячэм таксама.
    Будзем песні пець да ранку, Жартаваць бесперастанку.
    Хоць змакрэлі, але скачам: Заўтра едзем мы на дачу!
    24	 Вершы
    Зарапад
    Што такое радасць? Калі мама побач.
    Калі зарападам Заіграе поўнач. Птушка на галінцы. Сонейка ў акенцы. Трапяткою знічкай У матулі ў сенцах...
    Запрашае школа
    Пад мінорныя санеты Восень косы заплятае. Загарэлых, дужых дзетак Школа ў верасні збірае.
    Запрашае да навукі, Веды даць ім абацяе.
    I званкоў вясёлых гукі Цешаць мары, акрыляюць,
    Добрых поспехаў жадаю I настаўнікам, і вучням. А званок звініць, спявае, Крышталёва, мілагучна.
    Вершы
    25
    Шчыры дзякуй!
    Ты даў нам крылы.
    Навучыў лятаць.
    Ты крок за крокам
    вёў нас за сабою.
    Памог жыццё нялёгкае спазнаць I апрануў у колер нашы мроі.
    He дазваляў
    падману верх узяць, Быў прыкладам для нас
    ва ўсім ты першым. Вучыўся з намі па складах чытаць, 3 задавальненнем слухаў нашы вершы.
    Ты змог нас у адну сям’ю з’яднаць, Добрасумленна зарабляць адзнакі.
    I сёння я хачу табе сказаць, Настаўнік мой:
    «Вялікі,
    шчыры
    дзякуй!»
    26
    Вершы
    У школу!
    Тоне наваколле Сёння ў моры кветак Сустракае школа Гаманлівых дзетак.
    Вясёлыя, прыбраныя, Руплівыя і шчырыя. А лета гэтым раннем Адправілася ў вырай.
    Вучыцеся старанна I толькі на «выдатна». Хай радуецца мама, Бабуля,дзед і тата.
    Няхай вас лёс абдыме, Хай будзе шлях ваш гладкі, Будаўнікі краіны, Гісторыі нашчадкі!
    Вершы
    27
    Канікулы
    Пачынаецца спякота.
    Чэрвень стукаецца ў дзверы.
    I «канікулы» ўпотай Пішуць вучні на паперы.
    А званок апошні сыпле Срэбразвоныадгалоскі, Зелянеюць клён і ліпа, Распляла бяроза коскі.
    Неба  вымытае быццам.
    Кветкі яблынь на блакіце. Ветрык паварушыць крыльцам 3 дзьмухаўца сарве спадніцу.
    Бэз у вокны паглядае.
    Навакол спяваюць птушкі. Шчыра лета запрашае Ў карагодывесялушкі.
    Клічуць рэчка, луг і полеЁсць прастор тут і размах!
    Ну, а ў верасні зноў школа Іх збярэ пад родны дах.
    28
    Вершы
    Калыханка
    Над прыціхлай рэчкай Ціўкае сініца.
    Зачапіўся вецер Барадой за пень. Спі, мой любы хлопчык, Хай табе прысніцца Веснавое сонца I лясны алень.
    Прыбяжыць хай з лесу Рыжая лісічка, Прынясе нам казку На хвасце сваім.
    3 неба ападаюць Срэбраныя знічкі, Паляцеў на Месяц Самалёт  кілім.
    Вось ужо заплюшчыў Цёмка свае вочкі Адпачнуць хай ножкі, Ручкі адпачнуць. Бачыць сон салодкі Сіні мой званочак, Што яго на крылах Лебедзі нясуць.
    30
    Вершы
    Колеры ручніка
    Кранаюць сэрца словы трапяткія 3 дзяцінства ад бабулі чула іх: Дубы і сосны ў лесе векавыя, I лёс адзін з Радзімай на дваіх.
    Бярозак беластвольных летуценні, Блакіт у жытнім полі васілька Выпестваюць пяшчотныя праменні Цяпла і прыгажосці ручніка.
    Я ганаруся моваю сваёю
    I звычаямі прадзедаў, дзядоў, У квецені і ў замеці зямлёю, Вясёлкаю і спевам перуноў!
    Вершы
    31
    Мова прыгажосці
    Мастак, паэт і кампазітар
    Як тры вялізныя кіты:
    Са словаў, гукаў і палітры Будуюць вечнасці масты.
    Яны стараюцца натхнёна Спавіць імгненне ў прыгажосць У звыклых клопатах штодзённых Знаходзяць рэдкаснае штосьць.
    Уверх, па лесвіцы майстэрства Ім Муза пракладае след.
    Пакуль такое ёсць братэрства, Душою не збяднее свет!
    32
    Вершы
    Адзіная, як маці!
    Не трэба мовы роднае цурацца На покуце ёй мёсца, ля святых. Я беларусам маю гонар звацца. I памятаю продкаў я сваіх.
    На мове роднай пела песні маці
    I казкі баіла бабуля мне.
    Дзяцінства ў вясковай нашай хаце Дагэтуль прылятае да мяне.
    Няхай сабе абутае ў лапці, Ды зіхаціць, як зорачка ўначы. Пяшчотная. Адзіная. Як маці! I мы яе павінны зберагчы.
    Вершы
    33
    Родная мова
    Родная мова  матчына мова, Ззяе вясёлкай кожнае слова.
    Кожная літара  кропля з крыніцы: Колькі ні піў бы, не наталіцца.
    Раны загоіць, дасць паратунак. Дзедавых гусляў чароўныя струны Кожнае сэрца спаўюць у пяшчоту, Знікне адчай і адступіць самота.
    Пацеркігукі складаюцца ў нізку.
    Родная мова, голас твой чысты.
    Кожнае слоўца птушкай крылатай Кліча дзяцей да бацькоўскае хаты!
    2 3ак. 1802
    34
    Вершы
    Слова
    Слова бывае мудрым і добрым.
    Вылечыць можа яно ад хваробы.
    Слова балючае можа знявечыць
    Альбо душу
    назаўжды пакалечыць.
    Слова ратуе і забівае.
    Лашчыць, зняважыць,
    сагрэе, натхняе.
    Слоў не шкадуйце
    цёплых, пяшчотных.
    Словам ратуйце старых
    і гаротных.
    Добрае слова і кошцы прыемна.
    Добразычлівымі будзьце
    ўзаемна!
    Вершы
    35
    Водар жывіцы
    Першыя крокі.
    Першыя словы. Бусел. Аблокі Родная мова.
    Сонейка. Неба.
    Пах навальніцы.
    Боханы хлеба.
    Водар жывіцы.
    Панад ракою Масточак вясёлкі.
    Зорачкі. Мроі Словы як зёлкі.
    Маці. Бабуля.
    Клёкат бусліны.
    Сэрца кранулі
    Дзяцінства ўспаміны...
    36
    Вершы
    Радкінадзей
    Я мову матчыну ўвабрала з малаком, 3 бабулінай пяшчотай і спагадай, 3 рамонкам, са званочкам, васільком, Вясёлкавым мастком, вясновым садам.
    3 тым снегам, што нам вокны замятаў, Буслянкай на воданапорнай вежы, Бясконцай чарадой вясковых спраў, 3 той казкай, што жыве ў Белавежы.
    Няма ў свеце мовы прыгажэй
    I меладычней! Хіба што ў Рыме.
    Я спавіваю ёй радкі надзей
    I аддаю ў спадчыну Радзіме.
    Вершы
    37
    Як у полі васілёк
    Мова сціплая, прыгожая, Як у полі васілёк.
    Сена скошана, у копы зложана Ды на кветачцы матылёк.
    Мілагучная, пяшчотная, Памяркоўная заўжды.
    Песняй ціхаю, самотнаю Ад вясны да Каляды.
    Ты  душа мая, маё сэрцайка, Рук матульчыных цеплыня. Мова родная  маё сонейка, Маё прозвішча і імя...
    38
    Вершы
    He адцураюся ніколі
    Я мовы роднай не цураюся ніколі: Яна мне сэрца гоіць і душу.
    I спадзявацца я сабе дазволю, Што дыхаю я ёй, таму й пішу.
    Няхай з маленькай хаткі, ні з палатаў.
    У хустцы, лапцях і ў лахманах... Яна  мой дзед, бабуля, мама, тата, Маё дзяцінства, мой жыццёвы шлях.
    I тая вёска  родны мой куточак, Настаўнік, што вучыў мяне чытаць, Маё сумленне, кожны мой радочак I песні мамы, што паўсюль гучаць.
    Яе не адцураюся ніколі.
    Мне без яе і кроку не ступіць.
    Я васілёк у тым жытнёвым полі, Што побач з хатаю матулінай шуміць...
    Вершы
    39
    Радкі дабрыні і надзей
    Валошкі, рамонкі, званочкі, Снапок залатых каласкоў.
    У кожным шчымлівым радочку Пяшчота матульчыных слоў.
    Каліны чырвоныя гронкі, Вясёлкавасонечны дзень.
    У спадчыне роднай старонкі Радкі дабрыні і надзей.
    Буслянка ля дзедавай хаты, Крыніца з гаючай вадой, Купальскае летняе свята, Вадохрышча зорнай зімой.
    Мы матчынай мовы нашчадкі, Яе ручнікоў, абразоў, Загадак,і песень, і святкаў, Прыгожых даверлівых слоў!
    40
    Вершы
    Мы дзеці мовы беларускай!
    Наша мова журавінкай I вясёлкавым мастком Лашчыць кожную хвілінку, I бярозку, і ялінку, I сунічку пад кустом.
    Гэта ластаўка пад стрэшкай I стракаты дзяцел, Гэта маміна ўсмешка, Павучок, які за печкай Сплёў гамак у хаце.
    Наша мова  гэта бусел, Белавежскія зубры.
    I я вельмі ганаруся, Што і ў радасці, і ў скрусе Мы з ёй верныя сябры!
    Вершы
    41
    Давайце не цурацца роднай мовы!
    Давайце не цурацца нашай мовы, Вучыць дзяцей на роднай размаўляць. Нам не знайсці нідзе пяшчотней словаў, Якія з вуснаў матчыных гучаць.
    Яна пралескай лашчыць нашы вочы, Пад стрэшку ластаўкай маленькаю ляціць, Яскравай зоркай акрыляе цемру ночы, Дае нам сілы і жаданне жыць.
    Мы поспехамі нашымі павінны
    I перамогамі нашчадкаў і бацькоў Прыгожай, мілагучнай і адзінай, Дасціпнай мове нашых каранёў!
    42
    Вершы
    Бацькаўшчына
    Беларусь
    мая Радзіма, Край бярозак
    і дубоў.
    Край балотаў
    журавінных, Васількоў, баравікоў.
    Край крыніцаў
    цудатворных.
    I азёраў, і палёў.
    Ты  адзіны,
    непаўторны, Родны кут маіх бацькоў. Смех дзяцей
    блакітнавокіх.
    Запавет
    сівых дзядоў, Першых слоў
    і першых крокаў, Паясоў і ручнікоў!
    Вершы
    43
    Сэрца Беларусі
    Мой родны Мінск, табою ганаруся.
    Ты  волат, працаўнік, ты  прыгажун. Ты  сэрца васільковай Беларусі I першая струна ў сугуччы струн.
    Чаруюць вока гмахіпабудовы, Бібліятэкі дыямент запаланіў. Пяшчотай боскаю кранае мова На ёй мой дзед і прадзед гаварыў.
    I голад перажыў, і ліхалецце, Цябе не закавалі ў кайданы. Пад чыстым небам вырастаюць дзеці Бацькоў сваіх дастойныя сыны.
    Спыняюся на плошчы Перамогі, Прад помнікам схіляю галаву. Сюды вядуць усе шляхідарогі. Хвілінак колькі моўчкі пастаю.
    Шукае хтосьці шчасце за мяжою Нікога не збіраюся судзіць.
    А я ў бядзе і ў радасці з табою Хачу імгненне кожнае пражыць!
    44
    Вершы
    Матчына мова
    На мове матчынай гамоніць наваколле
    I баіць калыханку лес стары,
    Да хаты сцежка з васількамі ў жытнім полі
    I маміны слядочкі ў двары.
    Дзяды і прадзеды з ёй жалі і касілі, Ад ворагаў абаранялі край.
    Яна  і наша моц, і наша сіла, Наш гімн, ручнік, духмяны каравай.
    Лагоднасць, памяркоўнасць і гасціннасць
    Складалі разам з ёю радавод.
    I дыхае ёй кожную хвіліну Непераможнай спадчыны народ.
    Вершы
    45
    Настальгія...
    Да Францыі, Германіі няблізка, Там мова іншаземная гучыць.
    I ў Петраградзе, і ў Навасібірску, Дзе беларусам давялося жыць,
    Па матчынай сумуюць, безумоўна, Як па бацьках, зямельцы, па радні.
    I сэрцам з Беларуссю ўсё роўна, Ў якой краіне ні жылі б яны.
    НьюЁрк, Маямі, ТэльАвіў, Канары Занадта добра, кажуць, за мяжой.
    Але і ў снах, і ў запаветных марах Іх лашчыць мова матчынай рукой...
    46
    Вершы
    He ўмею напалову
    Я не ўмею напалову
    Hi жыць, ні дыхаць, ні кахаць.
    Тым больш, любіць матулюмову
    I вершы з дня ў дзень складаць.
    Яна  мой боль, мая пяшчота. Мая калыска і журба.
    Каліна ў пацерках ля плоту, Ля рэчкі ніцая вярба.
    Вясёлка ў вышыні блакітнай, Ля печкі цёплай павучок, I васілёк у полі жытнім, I ў бары  баравічок.
    Яна  дзяцінства асалода, Юначай чысціні глыток, I супярэчлівасць, і згода, I закаханы мой шпачок.
    Над сенакосам белым буслам, Галінкай бэзу ля акна.
    I спадчынай для беларусаў.
    Яна, як матухна,  адна!
    Гучаць малітвай тыя словы, Мой кожны пестуюць радок. Дачка сваёй гаротнай мовы Па ёй звяраю кожны крок...
    Вершы
    47
    Мілагучная, непараўнальная
    I балюча, і горка, і сорамна Нашай мовы амаль не чуваць. На пяшчотнай, матульчынай, родненькай Развучыліся мы размаўляць.
    А яна ж трапяткая, цымбальная Нібы ў ранішніх травах раса. Мілагучная, непараўнальная, 3 васілёчкамі ў валасах.