• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вясёлкавы масток  Лёля Багдановіч

    Вясёлкавы масток

    Лёля Багдановіч

    Памер: 192с.
    Мінск 2015
    23.38 МБ
    Што ні слова  лагоднагаючае, Хоць да раны яго прыкладай.
    I руплівае, і неўміручае, I салодкае, як каравай.
    3 залатымі калоссямі жытнімі
    У рамонкаваказачным сне Наша мова ў дзяцінства спавітая, Працінае і лашчыць мяне.
    Вострых косаў знаёмаю песняю Абуджае дзядулеў пракос.
    I маленькай пралесачкай весняю Каляровы наладжвае мост.
    Вышыванымі сцеліць абрусамі, Пачастуе сяброў і гасцей.
    Памяркоўная, беларуская 
    I няма за яе прыгажэй!
    48
    Вершы
    У пракосах
    Мова дзедава, мова таткава 3 лустай хлеба ды з аладкамі.
    Мова матчына і бабульчына Наша спадчына з горам злучана.
    3 горамгорачкам павянчаная Ды ў зорачку закаханая.
    Тая зорачка  сіраціначка, Бровы чорныя, вочы сінія.
    Вочы сінія, васільковыя. Нешчаслівая, невясёлая.
    Ножкі ў лапціках, стужкі ў косах Зорнай пацеркай у пракосах...
    (Jia Цшах сонеіных імгнення^
    50
    Вершы
    Моваю даверу
    Зашыўся месячык у хмару Відаць, адчуўшы восені прыход.
    I цемра на двары зараней гаспадарыць
    I прабівае сэрца навылёт.
    To барабаніць дождж і танчыць вецер з лісцем,
    A то аблашчыць сонейка прамень Нібы матуля кратае калыску...
    Ды верасень на ганку з дня на дзень.
    Пазачыняем хутка шчыльна дзверы, Каб не залезлі ў хату халады.
    А лета шэпча моваю даверу, Збіраючы пад стрэхамі гады...
    Вершы
    51
    Вярніся, лецейка, назад!
    Ужо на восень павярнула. Куды й падзелася цяпло? Нябёсы коўдрай захінула. Гарачыні  як не было!
    Мы не паспелі ні пагрэцца Удосталь, ні пазагараць, Ды ўжо папесціцца ў рэчцы He давядзецца больш, відаць.
    Сыдзіце прэч, вятры і хмары! Вярніся, лецейка, назад!
    Спаві ў пяшчоту сны і мары, Расквець вясёлкай далягляд!
    52
    Вершы
    Дзіравы гамак
    Шэрыя хмары, Холад і дождж. Дзе той камарык, Няпрошаны госць, Які ўлетку тоўк дробны мак? Гушкае ветрык дзіравы гамак. Павесіўшы лапці На ржавы цвічок, У махровым халаце Спіць павучок.
    Пацеркі  агеньчыкі
    Разам з цёткаю Арынай Я збіраю журавіны.
    Лесавік там чараваў У балоце прыцемкам Ды ў зялёны мох кідаў Пацеркі на ніцейках. Спелай чырванню гараць Сонейка праменьчыкі. He лянуюся збіраць Пацеркіагеньчыкі.
    Вершы
    53
    Восеньскі дзянёк
    Настрой выдатны сёння, Iхочацца спяваць!
    Стамілася ўжо сонца У хованкі гуляць.
    Расквеціла прыгожай
    Усмешкай далягляд I, не заслаўшы ложак, Спусцілася ў наш сад.
    Прысела на шпакоўню: Адсюль усё відаць.
    Дзянёк такі шыкоўны, Ды хуткі 
    не дагнаць...
    54
    Вершы
    Восеньскія клопаты
    Вечар. Сумна. Дождж ідзе.
    Кот ля ног муркоча.
    Восень посцілку прадзе 3 раніцы да ночы.
    Змоўклі птушак галасы.
    Апусцелі нівы.
    Бадыллё даўно скасіў Гаспадар руплівы.
    Нібы цацка, агарод.
    Толькі ні да жартаў: To падправіць трэба плот, Бо зусім не варты.
    To сякерай памахаць, Каб не змерзці ў хаце. Печы трэба рады даць: Зімачка  не маці.
    Справы...Справы...Час ідзе.
    Некалі прысесці.
    Сад прыкметна парадзеў Трэба лісце знесці...
    Вершы
    55
    Фарбы восені
    Не шкадавала фарбаў восень, He лянавалася ані.
    Блакітнашэрыя нябёсы, Чароўных фарбаў дываны.
    На клёнах медназалатыя, Пурпурнажоўтыя лісты.
    А пацеркі каліны тыя Нібы да сонейка масты.
    Прымроілася гэта, мабыць Вакол такая прыгажосць! Сінічка ў шыбу барабаніць. Іду карміць. Дзень добры, госць!
    56
    Вершы
    Першага верасня
    Першага верасня. Кветкі. Усмешкі.
    I незабыўная школьная сцежка... Дружна і весела сядуць за парты Будучы слесар і касманаўтка.
    Повар, настаўнік, бібліятэкар, I трактарыст, і геолаг, і пекар. Медык, мадэль, журналіст і спявак, I фармацэўт, і сапраўдны мастак.
    Будуць артысты, пісьменнікі будуць. Хочацца верыць, што добрыя людзі, Што не забудуць школьную сцежку, Грушу ў садзе бацькоўскім на ўзмежку.
    Першых настаўнікаў, школьных сяброў, На сенакосе суседскім буслоў. ... ...Першага верасня. Кветкі. Усмешкі. Ластаўкі ў мамінай хаце пад стрэшкай...
    Вершы
    57
    Грыбнікі
    Любяць лес свой хлапчукі. Прыхапіўшы ножыкі, Рэжуць тут баравікі Ды кладуць у кошыкі. А ў сталічнага Ягора Мухамор на мухаморы. Як вярталіся дадому, Рады быў Ягоргрыбнік: Хлапчукі яму, малому, Падарылі баравік.
    Рэха
    Мне сягоння не да смеху: Размаўляла ў лесе з рэхам. 3 мамаю грыбы збірала, А яно мяне гукала.
    I спявала, і крычала, Ці далёка я, пытала.
    Вось загадка і пацеха Мамін голас быў у рэха...
    58
    Вершы
    Па грыбы!
    Сонца ў вокны пазірае Ну і выдаўся дзянёк!
    Пчолкі ў кветніку лятаюць I маленькі матылёк.
    Hi лісток не зварухнецца Цішыня і прыгажосць!
    Неба вымылі, здаецца Палівачкаю, нябось.
    Лес прыбраўся ўсім на дзіва, Павылазілі грыбы.
    Напаткаецца чарвівы Ну дык выкінь, не бяры.
    Кош у рукі ды з сябрамі Я спяшаюся ў лес.
    Вечарам насмажыць мама
    I са скваркамі, і без.
    Маслякоў і сыраежак,
    I лісіц, баравікоў, Смаката  такая ежа! Заўтра ў лес пайду ізноў!
    Вершы
    59
    У палоне восені
    Не сціхае вецер злосны, Шэры дожджык не суняць. На кані крылатым восень Аб’язджае сенажаць.
    Дзень кароткі, хмары нізка. Вечар спрытна сум прадзе. Месяц гушкае калыску, Зоркі плешчуцца ў вадзе.
    Жоўты ліст пад гукі скрыпкі Вальс танцуе лямінор.
    Дамавы схапіў пажыткі, Выбег хуценька у двор.
    Восень каву заварыла, Запаліла Млечны Шлях. Дамавы махаў кадзілам, Зіхацеў ад зорак дах...
    60
    Вершы
    Прыгоды восені
    Восені прыгоды Сонейка і дождж, Хараство мелодый, Фарбаў прыгажосць.
    Пацеркі каліны
    Ды знямелы сад...
    Сумныя хвіліны Адлічу назад.
    Сонейка ўсміхнецца, Заспявае шпак, Сад наш апранецца У зялёны фрак.
    Сядзе на галінку Шэры верабей, Ды пагрэе спінку Коцік ля дзвярэй.
    Толькі гэта мары.
    За акенцам дождж, У ботах восень шпарыць Вымакла наскрозь...
    Вершы
    61
    Губляе восень павуцінкі
    У чарадзе стракатых дзён Губляе восень павуцінкі. Пад спеў халодных верацён Да сонца туляцца хвілінкі.
    Мароз спрабуе ўначы
    Свае няўпэўненыя крокі.
    Праз шэры панцыр аблачын Ласкут нябёсаў сінявокіх
    Кідае позірк з вышыні.
    Ужо замрэ праз колькі часу
    Уся прырода да вясны.
    I сумна робіцца адразу.
    Ды жвавы сонечны прамень Спаўе на момант у пяшчоту Кастрычніцкі халодны дзень I кожную яго істоту...
    62
    Вершы
    Гаспадынявосень
    Птушкі спяваюць  сонейку рады, Бегаюць па перакопаных градах.
    Бульбу сабралі гаспадары, Знеслі ў склеп, прыбіраюць двары.
    Сёлета бульба добра ўрадзіла, А па барознах фасоля  на дзіва!
    Морква, капуста і буракі Боршч будзе тлусты, смачны такі.
    Ёсць гарбузы, кабакі і сланечнік, Сушацца семкі на цёпленькай печы. He лянаваліся, а працавалі
    I ўраджай вельмі добры сабралі.
    3 лесу прынеслі грыбоў, журавінаў Доўгая зімка ўсё з'есці павінна.
    Ну, а пакуль загулялася сонца, Бабіна лета вып'ем да донца!
    Вершы
    63
    Плывуць па ніве караблі
    Плывуць па ніве караблі: Сабраць у час усё патрэбна зерне. У полі ад зары і да зары
    Вясковец  гаспадар зямлі надзейны.
    Няма калі яму перадыхнуць
    У клопатах штодзённых і ў справах.
    Ніколі думкі не даюць заснуць: Патрэбна накарміць усю дзяржаву.
    Плывуць па ніве чынна караблі.
    Вясёлка птушкай пырхнула ў неба.
    Я пакланюся нізка да зямлі За каравай і цёплы бохан хлеба!
    64
    Вершы
    Крочыць лістапад
    Маўклівы, сумны і занудны Панура крочыць лістапад. Вада замерзла каля студні. Дзень шэры з галавы да пят.
    Але як толькі сонца гляне, Адразу стане весялей: Мароз кусацца перастане, Махае крыллем верабей.
    Сядзіць на вішні ля кармушкі. Насыплю крупак і зярнят Няхай парадуюцца птушкі. Ты іх не крыўдзі, лістапад.
    Вершы
    65
    Лістапад
    Лістапад, лістапад Склікаў птушачак да хат. Тут сінічкі, вераб’і I яшчэ сарока.
    А зпад даху дамавы Косіць хітрым вокам. Паклявалі ўсё проса, Падзяўбалі семкі.
    Дамавы саплівым носам Шмыгае ў сенцах.
    Хмары чорныя над ганкам, Мусіць, выпадзе сняжок. Дамавы дастаў вушанку, Рукавіцы, кажушок. Лістапад, лістапад!
    Заблудзіла сонца. Кажушок той да пят, Ды няма валёнцаў.
    ЗЗак. 1802
    66
    Вершы
    Восеньскі букет
    Халадэча, дождж і вецер. Сумна стала  не ўтрымаць. Ў гэтым восеньскім букеце Нешта сонца не відаць.
    Ноч усю туман матляе Шэрасівай барадой.
    I радок мой не трапляе У вясёлкавы настрой.
    Птушкі песняю апошняй Рвуць і сэрца, і душу.
    У маркоце лес і пожні Лашчаць мокрую шашу.
    Пазлятае хутка лісце, Лета знікла аж на год.
    Павучок малы ў калысцы Прагне сонечных прыгод...
    Вершы
    67
    Восеньскі верш
    Распранае дрэвы восень.
    Неба нізка над зямлёй.
    Над суседскім сенакосам Месяц з востраю касой.
    Надакучыў дождж штодзённы Непрыемна. Нецікава.
    Думкі ў восеньскім палоне. Завару я, мусіць, каву.
    Да стала бліжэй сядайце Пачастую, чым багата.
    Мыш на маміных палацях Дамавому чэша пяты...
    68
    Вершы
    Восеньскі матыў
    Шчыруе восень залатая Лістамі ветрык шамаціць, У жмуркі сонейка гуляе, Блакіт нябёсаў кліча жыць.
    Руплівы пэндзаль безупынна Малюе восеньскі матыў.
    У росных пацерках каліны Карункі павучок згубіў.
    Пяшчотай кожнае імгненне Апошні подых цеплыні...
    Неверагодным захапленнем Абудзяць сонечныя дні.
    Натхняе на радкі паэтаў
    I на палотны мастакоў Той, павуцінкай над Сусветам, Клін развітальны жураўлёў...
    Вершы
    69
    Дачакаліся дажынкаў!
    Дачакаліся дажынкаў, Зараз можна й адпачыць. He дарэмна гнулі спінку Есць што есці, ёсць што піць.
    У сусеках зерня хопіць Будзе вельмі смачны квас!
    I прыемна лашчыць вока Нам сяголетні запас.
    На паліцах крамы зранку Булка, пернік, каравай, Хлеб, мядовік, абаранкі. Што да густу  выбірай!
    70
    Вершы
    Карагод дажынак
    Ну вось і скончылася бітва За небывалы ўраджай. Зярняты ў сонейка спавіты Прыгожы, смачны каравай!
    Папрацавалі вельмі добра He шкадавалі часу, сіл.
    Цякло ракой няспыннай збожжа Ў засекі з беларускіх ніў.
    Вясёлы карагод дажынак Гуляй, руплівы хлебароб! Табе нарэшце адпачынак За працу плённую ўвесь год!
    Вершы
    71
    Апошняя малітва
    Дзень вельмі сонечны, прыгожы У хаце нельга ўсядзець.
    Я хуценька заслала ложак Пайду на прыгажосць глядзець.
    Паветра дыхае пяшчотай, Палоняць пацеркі рабін. А восень лашчыць пазалотай Час лістападавых хвілін.
    I апранае ў колер словы: Барвовы, жоўты, залаты. Малітву шэпчуць, як замову, Расфарбаваныя лісты.
    Відаць, сабраліся ў вырай, Ды час назад не павярнуць...
    3 апошняй той малітвай шчырай Лісточкі долу ўпадуць...
    72
    Вершы
    Шматкаляровыя паштоўкі
    Усё ж папеставаў кастрычнік Прыгожым сонечным дзяньком. Рупліва ціўкалі сінічкі
    I адсылаў у Вечнасць клён
    Шматкаляровыя паштоўкі
    I тэлеграмы адрасатам.
    Што ні радочак, што ні слоўка Праменьчык восеньскага свята!