Вясёлкавы масток
Лёля Багдановіч
Памер: 192с.
Мінск 2015
Вершы
119
Першакрасавіцкі жарт
Прабег сняжок нясмелы ўчора Ды пацеркі параскідаў.
Сягоння першае. Аўторак.
I красавік пажартаваў.
А ноччу падмарозіў трошкі Як жартаваць, дык жартаваць! Абуў валёначкі на ножкі, Стаў тыя пацеркі збіраць.
Уранку сонейка прыгрэла, I пацерак як не было!
Пралеска ветрыку паспела Адну ўскінуць на крыло...
120
Вершы
Велікодныя клопаты
Пафарбаваныя яйкі ў цыбулі, Булкі ўпрыгожаны дзіўнай касой. Свечкі на покуце. Дзеці паснулі.
I ў матулі выдатны настрой.
Заўтра Вялікдзень вялікае свята.
Падрыхтавалася што і казаць!
Чыста памыла вокны і хату.
Трэба прылегчы ды трошкі паспаць.
Зранку ў царкву пасвяціць пойдзе пасху. Службу ўсю будзе шчыра стаяць.
Ёсць, дзякуй Богу, мяса, каўбаска. Хопіць сабе і гасцей частаваць!
Вершы
121
Вясна завітала!
Вясна завітала ў кожны куточак, Аблашчыла сонейкам кожны радочак, Халодныя дахі і дрэваў галінкі, Знямелую рэчку, гадзіны, хвілінкі.
I неба зрабілася чыстым адразу, Блакітнапразрыстымі сталі ўсе сказы, I птушкі спяваюць у кожным слупочку, Даўжэйшым стаў дзень, карацейшаю ночка.
Учора варона што моцы крычала: Вясна завітала! Вясна завітала!
I кожнае сэрцайка песціць надзею: Вясна толькі добрае, светлае сее.
Сады прыбярэ і абудзіць палеткі, Пацешыць жанчыну святочнаю кветкай. I я гэты верш нездарма напісала, Хай свецяцца вочы вясна завітала!
122
Вершы
Сонечныя абноўкі
Прыляцелі з выраю шпакі Абудзілі спевам наваколле.
Сонечнапрыгожыя дзянькі Нам вясна прыносіць у прыполе.
Верабей чырыкае малы, Ціўкае ля веснічкаў сінічка.
Сакавік блакітам наталіў Небасхіла шэрую спаднічку.
I падхопіць песню красавік, Май аншлаг падорыць салаўіны. Размалюе, нібы чараўнік, Лес, сады і кожную хвіліну!
Пчолка стане кветку цалаваць, Побач сядзе божая кароўка.
I зямельку будзе не пазнаць У святочнасонечных абноўках!
Вершы
123
Радуніца
Радуніца. Раніца прыгожая. Птушак шматгалоссе ў вышыні. Гукаў асалодай заварожаны Подыхі і позіркі вясны.
3 роднымі сустрэчы, са знаёмымі Месца тых сустрэч не памяняць. Справы ўсе пакінуўшы штодзённыя, Будзем мы сышоўшых памінаць...
Успаміны добрыя, шчымлівыя.
Тут адзін другому вельмі рад. Разам пазбіраліся шчаслівыя! Аднакласнікі, суседзі, брат.
Радуніца. Раніца прыгожая.
Птушак шматгалоссе ў вышыні. Хараством мелодый заварожаны Подыхі і позіркі вясны.
124
Вершы
Пахаладала
Пахаладала не да жартаў! Мароз уночы, днём плюс восем. Рабіць так, браце май, не варта: Вясна ж на вуліцы, не восень.
Ды вецер нейкі не вясновы Хоць рукавіцы надзявай.
А я цябе пяшчотным словам Папестую, мой любы май.
Ты яснавокі, пераможны, Такі ласкавы і квяцісты, Праменнем сонца ўпрыгожаны, Зеленакрылы, урачысты.
Пахаладала, але хутка
Усё задыхае цяплом.
Сады ў вэлюме бялюткім У лета якніяк ідзём!
Вершы
125
Неспадзяваны снег
Заснежыў красавік усё навокал, Як быццам не вясна, а Новы год. Разгублена цікаўная сарока Стракоча, прымасціўшыся на плот.
Учора дождж лупіў бесперастанку, А надвячоркам моцны вецер дзьмуў. I красавік зямельку, як каханку, У белы вэлюм ноччу апрануў.
Бялюткія карункіпавуцінкі. Адвесці нельга вока прыгажосць! Няхай зіма пацешыцца хвілінку, Яна неспадзяваны сёння госць...
126
Вершы
Усмешка красавіка
Прыляцелі з выраю шпакі. Красавік усмешкаю вітае. Дзень вясновасонечны такі, Як масток ад замеці да мая.
Вабіць вока неба чысціня He іначай, вымытае шкельца.
Сонейка ласкавае штодня Весела шчыруе і смяецца.
Хутка занявесцяцца сады Ды ад сну абудзіцца зямелька. I накіне явар малады
Новую на плечы камізэльку...
Вершы
127
Нарэшце вясна!
Весела заціўкалі сінічкі
I загаманілі ручайкі.
Скінуўшы нарэшце рукавічкі, Сонца ладзіць у вясну масткі.
Сакавік занадта быў суровы Завіруха снегу намяла.
Ды нядоўга цешылі абновы: Снег счарнеў і хутка споўз з двара.
Сонейка праменьчыкі ласкава Спавіваюць у пяшчоту сад.
Сакавік няспынна ладзіць справы Маляваць надумаў далягляд.
Стылую зямельку абуджае, Лашчыць рэчку з ранку да цямна, Ветрыкам гуллівым пазяхае.
Вось і дачакаліся
вясна!
128
Вершы
Закапала са стрэх
Адгаласіла, адскакала Мяцеліцазавея.
А сёння сонца рана ўстала, Каб падарыць надзею.
Дзянёк прыгожы, яснавокі Павесялелі птушкі.
Дзве дужа спрытныя сарокі Шчыруюць ля кармушкі.
Са стрэх закапала ў поўдзень Хоць на вясну падобна.
Але мароз траскучы злодзей 3 сакавіком не згодны.
Што мае моцы цісне ўночы
I ў вус сабе не дуе.
На шыбу з вечара ўскочыў Да раніцы малюе...
Вершы
129
Цвітуць сады
Неяк неўпрыкмет пахаладала Так заўсёды, як цвітуць сады... Сонейка сняданак свой праспала, Толькі салаўі на ўсе лады
Цішыню пяшчотна прашываюць Гукамі чароўнай прыгажосці.
I палоніць тонкі водар мая, I вясёлкавы будуе мосцік.
I няхай сабе пахаладала,
Ды, як бачыш, адцвітуць сады...
Сонейка ўрэшце рэшт устала.
Добры дзень! Хутчэй ляці сюды!
5 3ак. 1802
130
Вершы
Прадчуванне мая
Нарэшце адступілі халады, Зіма зубамі болей не скрыгоча I збегла немаведама куды На градусніку з плюсам, нават ноччу.
I сонейка ласкавей з дня на дзень 3 блакітных даляглядаў пазірае, I цешыць думкі чараду надзей Глытком паветра прадчуванне мая.
Птушыны хор гучыць на ўсе лады! Усё жывое дыхае пяшчотай.
У вэлюм прыбіраюцца сады, I салаўі рыхтуюць свае ноты...
Вершы
131
Mau
Дождж зямельку палівае, Лашчыць сонейка цяплом, I зямелька ажывае, Прыгажэе з кожным днём.
У паветры водар кветак, Неба вымытае шкло.
Неўзабаве возьме лета Нас пад цёплае крыло.
Добры дзень, вяснакрасуня!
Добры дзень, пяшчотны май! Хай звіняць крынічак струны I вясёлка ззяе хай!
132
Вершы
Дзіўная nap a!
Сады ў кветках патанулі Якая дзіўная пара!
А сонца спраўна ладзіць гулі, Бярозкі выстраіліся ў рад.
Імчыць цягнік. Грукочуць колы.
Мільгаюць вёскі за акном.
Дзень абяцае быць вясёлым, Ды раптам моцна грымнуў гром.
Імкліва зыркнула маланка, I нечакана дождж паліў.
Вясновы дзень бесперастанку
Ваду ў рэшаце насіў...
Вершы
133
Веснавое
Усмешка на твары, Мімозы галінка.
Ты крочыш у мары Вясною, дзяўчынка.
I сонейкам лашчыць Цябе сакавік.
Наперадзе шчасце Адно на дваіх!
...3 пакецікам з крамы
Бабуля спяшае...
Калісьці таксама Была маладая.
I лашчыла сонейка Вочы яе.
Цяпер гэтай ласкі Ей так не стае...
А ты зазірні
Ей з лагодай у вочы, Спаві яе дні
У каляровы вяночак.
I птушачкі ўмомант Наўкол заспяваюць. Ад добрага слова Душа ажывае...
134
Вершы
Скрыпучыя арэлі
Настырны дождж у вокны грукаў, Зласліва зыркала маланка, Язміна водар ночку хутаў У нашым кветніку да ранку.
Схаваўся месяц за аблокі,
I зоркі ў цёмны кут паселі, Пярун, пусціўшыся ў скокі, Шпурнуў скрыпучыя арэлі.
Ляжу пад коўдрай ледзь жывая: Баюся грома і маланкі.
Спрасонку кошка пазяхае, Відаць, прыснілася смятанка.
Світанак выдаўся дзівосны Аншлаг у садзе салаўіны!
Кранае ветрык мае косы
I лашчыць водарам язміна...
Вершы
135
Вясёлкавы масток
Вясёлкі кропелькі ў блакіце, Нібыта васілёчкі ў жыце.
Дзівосных колераў масток Дзіцячы звонкі галасок.
Усмешкай ззяй над Беларуссю, Збірай дзяцей пад гукі гусляў! Хай мова прадзедаў, дзядоў Гучыць пад зоркай абразоў!
Дождж заладзіў не на жарты Лупіць запар трэці дзень. Можа, болей і не варта... Але ж ён ідзе, ідзе.
Супыніся на хвілінку, Адпачні хоць трошкі!
Сеў, гарэза, на галінку, Звесіў
долу
ножкі...
136
Вершы
Песні лета
У траве стракоча конік, Чмель гудзе, як завадны. Хто спявае, хто гамоніць Гэтак ночы ўсе і дні.
Ты прыслухайся аднойчы: Гукаў тых не палічыць. Паспрабуй, заплюшчы вочы: Песня лецейка гучыць!
Божая кароўка
Па градзе шнуруе лоўка Ў чорных кропельках кароўка. Сарафан ружовы, Капялюшык новы.
Ну такая ўжо мадам, Прыгажунямодніца.
Цэлы дзень то тут, то там Па гародзе носіцца.
Вершы
137
Спявае лета
У стракатым сарафане Скача лета на паляне Сярод кветак і сунічак. Запытайцеся ў крынічкі: «Хто спяваў прыгожа гэтак?» I яна адкажа: «Лета».
На рэчцы
У рэчцы плёскаемся дзень Надвор’е ўрэшце рэшт здзівіла. I разам з намі ў вадзе Да ночы плавае свяціла.
Хто брасам, хтосьці на спіне, Хто пасабачаму грабецца. Хоць лета хутка і міне, Але ўспамінам адгукнецца. Якая радасць для дзяцей! Здаецца, лепшай не бывае. Пабеглі ў ваду хутчэй, Пакуль там сонейка гуляе!
138 ^
Вершы
Чэрвеньскае ранне
Пахне скошанай травою Чэрвеньскае ранне.
Месяц з зоркай маладою Выйшаў на спатканне.
Расфарбоўвае нябёсы Салаўіны пошчак, Зноўку ногі вецер босы У лужынах палошча.
Першы сонечны праменьчык Дакрануўся долу.
Сны збірае ў вузельчык
Новы дзень вясёлы...
Вершы
139
Безсонца
Без сонца дзень такі пануры, Ён нецікавы, невясёлы.
I салаўі, відаць, паснулі
У халодным сумрачным прыполе.
А неба шэрае і злое
Хаця б табе адзін праменьчык! Падкінь нам добрага настрою, Развязвай, чэрвень, свой вузельчык!
Папесці сонейкам зямельку, Наспель суніцаў на палянцы, Скінь шапку, боты, камізэльку Наладзім чэрвеньскія танцы.
Спяшайся, хочацца пагрэцца Ляцяць дзянькі ў клін гусіны. Як бачыш, лета адгукнецца Барвовым рэхам журавінным...
140
Вершы
Замалёўка
Крочыць шпаркаю хадою Чэрвень зухаваты.
Хмарка смешнай барадою Захінула хату.
Раптам бліснула маланка, Грымнула аднекуль.
Цёплы дождж бесперастанку Сыпле на зямельку.
А калі ён супыніўся, To ў паднябессі Мост прыгожы нарадзіўся Над ракой і лесам...
Вясёлка
На градцы моркву паліваў Руплівы наш Міколка.
3 вадою сонейка змяшаў Пайшла скакаць вясёлка.
Вершы
141
Зорная падкова
Спякотны чэрвень каляровы Праз шыбы ў хату пазіраў. Маіх самотных вершаў словы Падчас маланкай прашываў.
Каўшамі ліў ваду без меры, Вясёлку спеліў над ракой. I зачыняў на клямку дзверы У светлы сонечны пакой.
А лета ў хустцы паркалёвай Ды з васілёчкамі ў касе Звінела зорнаю падковай У спелым лузе па pace...
142
Вершы
Лета, ау!
Праскочыў чэрвень
He прылашчыў, не пагрэў.
Дажджлівы вельмі
I дакучлівы быў спеў.
А гэтак сонейка Чакалі і цяпла!
Ды поўнай конаўка Вады штодня была.
На ганку ліпень
Чым парадуе ён нас?
У чаравіках
Спяшае лета на Парнас.
Чарніцы спеліць
I кідае ў кош грыбы. А ноччу песціць Зоркі месяц малады.
Няхай пяшчотным
Будзе кожны яго крок.
Бусліны клёкат
Заварожвае здалёк.
Вясёлкай пырскне Панад лесам, над ракой. I спелай вішняй Зазірне ў наш пакой!