• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вясёлкавы масток  Лёля Багдановіч

    Вясёлкавы масток

    Лёля Багдановіч

    Памер: 192с.
    Мінск 2015
    23.38 МБ
    Сумная песня
    Наскрозь прамоклі чаравікі: Лупцуе дождж каторы дзень. Кастрычнік халады паклікаў I песню сумную вядзе.
    А лета збегла так далёка! Відаць, пакрыўдзілі зусім. Занадта папракалі спёку He даспадобы была ўсім.
    А для мяне было чароўным Нібы на поўдні пабыла!
    I я ўдзячна, безумоўна, Яму за кропельку цяпла.
    Вершы
    73
    Увечар
    Калі падкраўся змрок увечар, На небе зоркі расцвілі.
    Люляла іх у чоўне Вечнасць Над скрыжаванкамі Зямлі.
    Патрэсквалі ў печы дровы, Над ганкам месяц чараваў.
    Стракатажоўтыя абновы Кастрычнік шчодра раздаваў.
    Гуляў вятрыска з голлем бэзу, Рыпела шкло ў маім акне.
    На печку хуценька ўзлезу Утульна, добра, цёпла мне.
    Хадзем, усім тут хопіць месца!
    Пляце карункі павучок.
    Над комінам дымок уецца.
    Скрозь сон мурлыкае каток...
    74
    Вершы
    Крыніца натхнення
    Ах, восень, восеньчараўніца! Вачэй няможна адарваць! Натхнення поўная крыніца, He паспяваю перадаць.
    Размалявала ў колер дрэвы Займае дыхаць  прыгажосць!
    Зірні направа і налева, Калі хвілінка часу ёсць.
    На палатне нябёсаў сініх Бярозак золата трымціць. Чырвоным вогнішчам рабіны Гатовы ўсё наўкол спаліць.
    Барвовы, жоўты і зялёны, Пурпурны, шэры, залаты Шлюць прывітанні нам ад клёнаў: I тэлеграмы, і лісты.
    У хустцы сталая жанчына, 3 сівою пасмай у касе Збірае восень журавіны Ды ў прыполе нам нясе...
    Вершы
    75
    Каляровыя думкі
    Я апрану ў колер сум, Спаўю ў лагоду і пяшчоту Ды буду цешыцца ўпотай На незвычайную красу.
    Схаваю хмары за прамень Няхай усіх аблашчыць сонца!
    I буду радая бясконца Вітаць усмешкай кожны дзень.
    Я назбіраю поўны мех Вясёлак, зорак, песень, казак.
    I стане весела адразу Дэпрэсію прагоніць смех.
    Уголас плача шэры дождж. Праз комін печка пазяхае. Зіма на пяты наступае, А думкі ў колеры ўсё ж!
    76
    Вершы
    Усур ез
    Яшчэ ўчора пеставала восень I захапляла золатам бяроз, А сёння вецер дзьме марозны, злосны. Якія жарты? Мерзнем усур'ёз.
    Застылі дрэвы ў шэрым задуменні, Бездапаможны выгляд і настрой Згубілі каляровае адзенне, У будучыню позірк светлы свой.
    I не чакаюць літасці ад лёсу: Адкрасавалі  што тут гаварыць... Балюча зашчымела сэрца штосьці Яшчэ б у журавіны раз схадзіць!
    Грыбоў прынесці два кашы з гарою, Злавіць уночы зорку за крыло.
    I думкі  летуценні мае, мроі
    Ляцяць да мамы, у роднае сяло...
    Вершы
    77
    He да жартаў
    Ужо ўзялася ўсур'ёз За справу гаспадынявосень. Панакідала лісцяў воз, Шалёны вецер іх разносіць.
    Пануры дзень. Такі ж настрой. Замерзлі ногі  не да жартаў! Прыйшоў кастрычнік на пастой I апранацца цёпла варта.
    Пагрэй нас, сонейка, яшчэ! Вярніся, лета, хоць на тыдзень! ...А дамавы бліны пячэ Відаць, прагаладаўся, злыдзень...
    78
    Вершы
    Першы мароз
    Прабег мароз па траўцы ўночы, Пакінуў першыя сляды.
    Сарока на калу стракоча Чакайма новае бяды.
    Кастрычнік з намі не жартуе Усё бліжэй да халадоў, I вельмі хутка пачастуе Нас першай порцыяй снягоў.
    Сінічкі шчэмяцца да хаты, 3 каліны падаюць лісты.
    I верабейку не да жартаў: Ужо прастуду падхапіў.
    Вершы
    79
    Першая завіруха
    Сыпле снег бесперастанку Паглядзі, паслухай.
    Ладзіць з вечара да ранку Скокі завіруха.
    Белы сад і двор бялюткі, Дах у белай шапцы, А яна другія суткі Скача свае танцы.
    Да зімы ўжо недалёка: Лісце ўсё зляцела.
    Рады мы бялюткім скокам I абноўцы белай...
    80
    Вершы
    Зазімак
    Пабяліў за ночку іней
    I бярозкі, і яліны, На траве сляды пакінуў I на пацерках каліны.
    Потым падаў снег павольна
    I на дахі, і на клёны,
    I на градаў эшалоны, I на кропа парасоны.
    Палятаў над сенакосам,
    Танчыў разам з ветрам злосным, Апрануў у белле вёску Хутка, спрытна і дзівосна!
    Вершы
    81
    Зіма завітала
    Зіма заранне завітала Яшчэ красуе ліст на дрэвах. Сінічка просіць круп і сала, Бо ёй, галоднай, не да спеваў.
    Растане снег удзень шурпаты Яшчэ ўсяго за тыдзень хопіць. Шалее вецер каля хаты Глядзі, бяды якой наробіць.
    Пайду ў кармушку круп насыплю, Падвешу для сінічкі сала.
    ...А дамавы на печы ўсхліпваў: Відаць, зіма яго дастала...
    82
    Вершы
    Пахаладае
    Азірнулася сонца пад вечар. Мусіць, выскаліць зубы мароз. Побач з кошкай сяджу каля печы, Тая лапкай закрыла свой нос. Так і ведайце: пахаладае, Hi ў кога не трэба пытаць. Аканіцамі вецер гуляе, I яны без упынку скрыпяць. А мароз штохвіліны мацнее. Апусціўся на вуліцу змрок. Шчэміць лапы ў дзверы завея. Па падлозе бяжыць халадок...
    Надыход зімы
    Уздоўж дарогі спяць бярозы, Навіслі хмары над зямлёй. To кружаць белыя стракозы, To дзіўных пчол імчыцца рой.
    Паркалем белым поле ўслана, У срэбры дрэвы і дамы.
    Я ў гэту казку закахана, Святкую надыход зімы.
    Вершы
    83
    Заспала сонца
    Верабейчык 
    чыкчырык, Ціўціўціў 
    сінічка. А на ганку Дамавік Сонца ў госці кліча.
    Ды яго нідзе
    няма:
    Зноў, відаць,
    заспала.
    Крочыць зімачказіма, Лісце ўсё апала.
    Хутка зімка
    распачне Свой адлік
    суровы
    I зямельку апране Ў белыя абновы...
    84
    Вершы
    Дзе ты, зімачказіма?
    Наваліла снегу па калені.
    Ну, нарэшце, зімачказіма! Лес сівы стаіць у задуменні.
    Раніцой прачнуліся  няма
    Ані гурбаў, ні табе сумётаў, Толькі плачуць стрэхівось дык цуд!
    Коціка слядочкі каля плоту Ён шукаў, напэўна, пяты кут...
    Прыляцелі да кармушкі птушкі. Пачакайце, буду частаваць.
    Зімачка махнула белай стужкай Некуды спяшалася, відаць.
    Стрэхі плачуць. Незвычайна ціха.
    Раніца за вокнамі імжыць.
    Кліча нас на вуліцу адліга. Пойдзем бабу снежную ляпіць!
    Вершы
    85
    У белым задуменні
    Драбнюткі снег, нібыта мак, Ды белы і вільготны.
    Зіма, як быццам той мастак, Выпествуе палотны.
    Застылі дрэвы і палі У белым задуменні. Снег белай фарбай наталіў Імклівыя імгненні.
    Неверагодным хараством Пацешыў вока люты.
    За рукі ўзяўшыся, ідзём Па снезе некранутым.
    I з кожным крокам да вясны Сцяжынка набліжае, Дзе стужкі сонечныя ў дні Вясёлка заплятае...
    86
    Вершы
    Сола ўначы
    Павольна падае сняжок Такі драбнюткі, ледзьве бачны.
    I замятае кожны крок, Спрабуючы ў паветры танчыць.
    Я пазіраю праз акно, Як ты сыходзіш назаўсёды 3 маіх пяшчотнадзіўных сноў I не пытаючыся згоды...
    He маю сілы супыніць, Ды ты ўжо азірнуўся двойчы. Зіма ўзялася варажыць Мяла, віхурыла з паўночы.
    Хацела крыкнуць я  дарма: Прапаў у нейкі момант голас. Наўзрыд усхліпнула струна Той скрыпкі, што спявала сола...
    I абарвала назаўжды Сустрэчы нашы цемра ночы. Іду, не ведаю куды, Бо ногі слухацца не хочуць...
    Вершы
    87
    Прыгажуня зіма
    Гэтак казачнапрыгожа Немагчыма перадаць!
    Мякка сцеле зімка ложак Каб не жорстка было спаць...
    У маркотным задуменні Дрэвы велічна стаяць.
    Дзень праходзіць, як імгненне: Толькі ўсталі  трэба спаць.
    У руцэ трымаю шуфель Давядзецца папацець!
    Заляпіла завіруха Студню, ганак і павець.
    Глянеш  дыхаць пераймае На такую прыгажосць.
    Дзесьці сонейка блукае Зараз рэдкі яно госць.
    Ды ўжо студзень на сыходзе, Люты хутка праляціць.
    Сумаваць па сонцу годзе, Трэба й холад перажыць.
    Снежнай коўдраю прыгожай Захінае ночы й дні.
    Сцеле зімка белы ложак, He супыніцца ані...
    88
    Вершы
    Зорныя карункі
    Паляцелі ў вырай думкі, Абдымі мяне хутчэй I забудемся ў карунках Доўгіх студзеньскіх начэй.
    Мыш шкрабецца на палацях, Спіць павук у гамаку, Ходзіць цень па соннай хаце 3 дранай торбай на баку.
    Ну расплюшчы свае вочы Гэтак можна ўсё праспаць!
    Ты ж казаў, што вельмі хочаш 3 неба зорачку дастаць...
    Колькі іх на сцежцы млечнай Немагчыма палічыць!
    Будзем да світанку ў дзежцы Цеста зорнае мясіць...
    Вершы
    89
    Зімовыя жарты
    То адліга, a то дождж Ладзіць жарты студзень. Паспытаем усяго Скардзіцца не будзем.
    Дзён чатыры  тры таму Навальніца нават.
    Час пярун перавярнуў Вось такія справы...
    Сакавік сярод зімы А ці ж гэта дрэнна?
    Будем радавацца мы Кожнаму імгненню.
    Завіруха альбо дождж, Ці мароз, ці шэрань Адчыняе ў прыгажосць Кожны дзень нам дзверы!
    90
    Вершы
    Зімовыя забавы
    Мароз аж цісне, сонца ззяе I снег іскрыцца, зіхаціць.
    Паціху ветрык пазяхае, Замоўкла рэчка, нібы спіць.
    Уздоўж дарогі лес шапоча, А ў вышыні, паміж слупоў, Здаюцца пацеркамі ўночы Гірлянды казачных дратоў.
    I як цудоўна, усё забыўшы, Прамчаць на лыжах ля ракі, Дзе, лунак шмат панакруціўшы, Нібы прымерзлі рыбакі.
    Вершы
    91
    Драбнюткі снег
    Сыпле снег такі драбнюткі, Што яго і не відаць.
    Замятае вельмі хутка Агарод і сенажаць.
    Студню, плот, страху, драбіну, Хлеў, дрывотнік, варыўню.
    Вішню, яблыньку, каліну Апранае ў белізну.
    Гэтак казачнапрыгожа: Сее снег, як дробны мак. 3 хаты вылезці не зможам Заўтра раніцай ніяк,
    Калі так бесперастанку Будзе сыпаць ноч і дзень.
    Намяло ўжо роўна з ганкам, А сняжок ідзе, ідзе...
    92
    Вершы
    Зорачкі ў прыполе
    Зазірнула сонейка
    ў акенца, Шчэміцца праз шчыліны мароз. Начаваў на клямцы ён у сенцах, Толькі падарункаў не прынёс.
    Раптам ветрык прыляцеў
    сцюдзёны,
    Сонейка схавалася зусім, Неба сумнашэрым парасонам, Ды праз каміны ўецца дым.
    Сяду з кнігай каля
    цёплай печы Мне не страшны вецер і мароз. Нават не заўважу, калі вечар У прыполе зорачкі прынёс...
    Вершы
    93
    Зіме насустрач!
    Зіма нарэшце ачуняла Пасыпаў звечара сняжок. Дасюль у хованкі гуляла, Адклаўшы справы свае ўбок.
    Ўсур'ёз задумалася, мусіць, Даволі жарты жартаваць, Пярыну так старанна трусіць За пер'ем свету не відаць!
    I прыгажосць наўкол такая Бясконца хочацца глядзець! Сняжынкі кружацца, лятаюць У хаце нечага сядзець!
    Хутчэй на вуліцу збірайся Дзівіцца гэтым хараством.
    Насустрач белагрывай казцы, За рукі ўзяўшыся, ідзём!..
    94
    Вершы
    Мяцеліца
    Белая мяцеліца Ў чыстым полі сцелецца. Гурбы снегу намяла He пазнаць майго сяла: Дахі белыя ў хат, Белы плот і белы сад.
    I куды ні кінеш вокам Ўсё бялюткае навокал.
    Белая мяцеліца Ў чыстым полі сцелецца.
    Пайшлі катацца!
    Як след мароз не шчыраваў Ужо адліга ўголас плача.
    Каб толькі свята не праспаў
    Наш Дзед Мароз. Ці ўсё прадбачыш? Хай падарункаў поўны мех Нясе хутчэй. Сустрэнем шчыра. Забавы, жарты, песні, смех I, зразумела, год шчаслівы.
    На лыжы станем, на канькі. Сняжынкі зоркамі іскрацца. Прыйшлі вясёлыя дзянькі. Збірай сяброў, пайшлі катацца!
    Вершы
    95
    Пераднавагодняе
    Шчыраваў мароз уночы, Маляваў траву і дах. Кожны выбеліў куточак, След пакінуў на дрывах.
    Скокнуў з ганку на драбіну, У акенца зазірнуў, Сарамлівую каліну Прагна вуснамі крануў.
    Ды пабег далей па плоце, Быццам той свавольніккот. А зіма на павароце Прымярала Новы год...