Вясёлкавы масток
Лёля Багдановіч
Памер: 192с.
Мінск 2015
Несур ’ёзны Дзед Мароз
Дзед Мароз, напэўна, спіць Альбо заблудзіўся.
Над ракой туман стаіць Новы год не сніўся!
Мокнуць ёлкі і бярозы, Пад нагамі лужыны.
Нейкі дзед наш несур’ёзны, Хоць такі заслужаны.
96
Вершы
Праспалі свята
Прынеслі ёлку ў хату, Паставілі ў кут.
I мы чакалі з братам Калі ж наступіць цуд?
Павесілі ўсе цацкі, Гірлянды і шары. Да свята дачакацца Ніяк мы не маглі.
Змарыліся, здаецца, Паснулі ўдваіх.
Апоўначы нарэшце Настаў жаданы міг.
Зірнулі мы пад лапкі Зялёнай чараўніцы, Запляскалі ў ладкі: He мог той цуд не збыцца!
Смяюцца мама з татам: Прыходзіў Дзед Мароз. А мы праспалі свята.
Цяпер шкада да слёз...
Вершы
97
Вясёлы карагод
Вакол ёлкі карагод: Фантамас, у ботах Кот, Чалавекпавук, Вавёркі, Шэры Воўк, занадта вёрткі,
Герда, Кай, Мальвіна, Вожык, Бураціна,
Хатка бабкі Ёжкі На курыных ножках,
Каралевіч Елісей, Беласнежка, Робат.
Падыходзь і ты хутчэй, Станавіся побач.
Новы год! Новы год!
Елка запрашае.
Шмат цікавых прыгод Нас з табой чакае!
4 Зак. 1802
98
Вершы
Сустракаем Новы год!
3 горкі санкі едуць лоўка, А на санках Дзед Мароз I Снягурка ў абноўках, Падарункаў цэлы воз.
Ззяюць ёлкіпрыгажуні. Песні, танцы весялосць!
Час ад часу лашчыць струны Вецер нечаканы госць.
Бой курантаў. Феерверкі Сустракаем Новы год!
Віншаванні і цукеркі, Вакол ёлкі карагод.
Вершы
99
Вольчын падарунак
Верабей на сметніку: «Чыкчырык».
А мароз ля веснічкаў скрып ды скрып. Ой, замерзлі ножанькі ў вераб’я: «Божа ж ты мой, божанька, бедны я».
У валёнках Волечка туптуптуп.
Вераб’ю насыпала жоўтых круп. Скінула валёначкі: «На, надзень, Ды насі іх, шэранькі, кожны дзень».
Верабей валёначкі надзяваў,
Нашай Вольцы песеньку напяваў: «Чыкчырык, маленькая, чыўчыўчыў, Каб не ты, да лецейка б не дажыў».
100
Вершы
Усё наадварот
Адлігаю пачаўся новы год Са стрэх бяжыць вадзіца ручаямі.
I ў прыродзе ўсё наадварот Упэўніліся не аднойчы з вамі.
Але ж няма сакрэту, што ямчэй, Калі мароз раз’юшаны не вельмі.
Уся зіма наперадзе яшчэ Мароз не раз у цемечка нам стрэльне.
Ну, а пакуль што палівае дождж Зямельку, дрэвы, студню, плот і стрэхі... Хоць часам дастае мароз, ды ўсё ж Нам даспадобы ўсе зімовыя пацехі!
Вершы
101
Ашчэрыўся мароз
Мароз ашчэрыўся пад вечар: Кусае, шэльма, не ўтрымаць!
Шчэ й ветрык штурхае ў плечы Зіма ўзялася банкаваць.
Ну, як не сорамна, красуня, Маленькіх птушак пашкадуй! Галодна ім і вельмі сумна.
Ратуй іх,сонейка,ратуй!
Мароз кусае, вецер студзіць, Ды сонца лашчыць пакрысе. He верце дужа зімцы, людзі, Бо казыры ў яе не ўсе!
102
Вершы
Падае сняжок
Зіма ступае асцярожна
За крокам крок, за крокам крок... Надзвычай велічна, прыгожа, Павольна падае сняжок.
Застылі дрэвы ў задуменні, Дыхнула холадам здалёк. Цярушаць дробнае насенне Нябёсы, быццам незнарок.
Дзень пралятае непрыкметна To ноч, то вечар ля варот.
Зіма таксама, як і лета, Нам прапануе шмат прыгод.
Як надакучаць лыжы, санкі, Бяры канькі айда на лёд! Цярушыць снег бесперастанку Каторы тыдзень напралёт...
Вершы
103
У вясёлкавай спадніцы
А люты сёлета не злосны: Адліга днём, мароз уночы. Сінічкі ўжо гукаюць вёсны, Сарока весела стракоча.
I песціць сонейка імгненні Няхай не вельмі, усё ж прыемна! Прырода ў ціхім задуменні Жыве надзеяй патаемнай.
Але ж якая таямніца?
Праз колькі дзён сыходзіць люты. Вясна ў вясёлкавай спадніцы Аблашчыць і прагоніць смутак!
104
Вершы
Выскаляецца мароз
Мароз злуецца і кусае Пачырванелі шчокі, нос. Зіма прыгожая такая! Ды выскаляецца мароз.
Бярэ за рукі і за плечы, Хоць з хаты не выходзь ані. Наладзіў з сонейкам сустрэчу Павесялелі ўмомант дні.
Пяшчотай дыхаюць нарэшце, Надзеяй прагнай на вясну.
He можа час стаяць на месцы — Зімы палову адгарнуў.
Але мароз яшчэ, напэўна, He здасца доўга ў палон: Занадта шчэрыць зубы гнеўна, Ды да вясны ўжо мала дзён!
Вершы
105
Зімагарэза
Надувае вецер шчокі, I кусаецца мароз.
Паказаўся зза аблокаў Месяца цікаўны нос.
Ён за ўсімі пільна сочыць. Сталі зоркі ў карагод.
He засне ані ўночы: Свой збірае радавод.
Апусцілі вербы голле: У гэткі холад не да сну. Зазвінела наваколле: Вецер кратае струну.
Прыляцеў аднекуль зверху Першы сонечны прамень.
Ў вокны глянуў, сеў на стрэхі Прывітаў зімовы дзень.
106
Вершы
Зіма жартаўніца
Барабаніць дождж у вокны Мусіць, студзень звар'яцеў. Б'юць па шклу тугія кроплі, Баяць восеньскі напеў.
А пра снег няма і рэчы Сапсавалася зіма.
Іншы быў прагноз, дарэчы, Чула гэта я сама.
Але ж добра, што не трушчыць, He пячэ агнём мароз.
Нам цяпло не надакучыць He крыўдуем на прагноз.
Шчэ паспеем стаць на лыжы, Бабу снежную зляпіць.
Шэрань дзень кароткі ліжа Трэба лямпу запаліць...
Вершы
107
Мароз і сонца
Я ўсёткі мушу паўтарыцца: Мароз і сонца прыгажосць!
Зусім у хаце не сядзіцца
I не ляжыцца ў ложку штось...
У гурбах снегу дрэмлюць дрэвы.
У парку залілі каток.
Зімы сцюдзёныя напевы Марозам кратаюць дзянёк.
А сонейка імкліва лашчыць, Ля вокнаў птушачкі снуюць.
Яны яшчэ, напэўна, нашча. Насыплю крупак хай дзяўбуць.
Дзень добры, сонца веснавое!
Табе бясконца рады мы.
Зіма кажух чарговы кроіць, Ды недалёка да вясны!
108
Вершы
Дабранач
Вечар зоркі запаліў.
Ў чоўне месячык прыплыў.
Час настаў ісці ў ложак. Добрай ночы, мой харошы.
Вочкі сонныя заплюшчы. Хай прысніцца табе пушча У далёкай Белавежы.
Хіба ёсць для мараў межы?
Дзед Мароз там гаспадарыць.
3 казкаю сябруе мара.
Хай яна табе прысніцца!
Хай табе салодка спіцца!
Вершы
109
Чаканне вясны
Сонейка ўчора, сёння няма.
Злосна насупіла бровы зіма.
Ну і няхай напаслед пазлуецца Хутка ёй гэта васпанства мінецца.
Люты імгненнем адным праляціць. Будзем надзеямі прагнымі жыць! Мы за цяплом не паедзем на мора, Высадзім перцы і памідоры.
Будуць, як лялька, вясновыя грады, Кожнаму промніку сонейка рады. Зімка пацешыла... Досыць! Даволі! Так дапякла не забудзем ніколі.
Хочацца сонечных жвавых мелодый. Хай яны пестуюць сэрца заўсёды! Хочацца песень адлігі вясновай, Маміных позіркаў, маміных словаў!
110
Вершы
Зімка цешыцца
Нясуцца дні, як звар’яцелыя Ну вось і пятніца ізноў!
Зіма запрэгла тройку белую Прыгожых, шпаркіх скакуноў.
Ляцяць над лесам, хутканогія, Над сенажаццю, над ракой I не сябруюць са знямогаю, I невядомы ім спакой.
Гарцуюць, ржуць, а зімка цешыцца.
А ёй да густу той расклад!
Імкнецца зорачка да месяца, Ды ён таму бязмежна рад.
I верабей уткнуўся дзюбаю Ад халадэчы пад крыло.
Даволі нас пужала, любая, Світанне сонца прывяло.
Яно аблашчыць і папестуе
Звяроў, і птушак, і людзей Сваёй пяшчотаю нябеснаю, Як рэхам маміных надзей!
Вершы
111
Вадохрышча грае
Таемнасці, згоды
I часу часцінкі, Чароўных мелодый Святыя іскрынкі
Да зорак увечар На крылах ляцелі. Вадохрышча свечкі Памлелі ў купелі.
Свянцонай вадзіцы Спяшаю напіцца.
Ды буду маліцца Хай мама прысніцца!
Сняжок пасыпае.
Мароз прыпячэ.
Вадохрышча грае Прыцісне яшчэ!
112
Вершы
Напаследак
I дождж, і снег, і ветруган.
I нават птушка не шчабеча.
I шэры дзень, як той падман, Нібы не дзень, а сумны вечар.
Зіме сыходзіць не з рукі, Але даволі шчыравала.
Ужо вярнуліся шпакі, I сонца ў вокны пазірала.
Яшчэ пацерпім колькі дзён Хай пазлуецца напаследак.
Вясна імчыцца напралом, А за вясной і лета следам.
Час шпаркай птушкай праляціць На сонейку пагрэем косці.
Пяшчота дасць нам сілы жыць, Ад суму захіне і злосці...
Вершы
113
Першы крок
Праменьчык жвавы веснавы, Галінка кветачак мімозы. Нарэшце аддаюць правы Вясне завеі і марозы.
Зусім пяшчотным вецер стаў, А неба фарбамі заззяла.
Хоць снег пакуль што не растаў, Ды хутка скіне пакрывала.
Гарэза жэўжыкручаёк 3пад шапкі снежнай глянуў смела. Вясна зрабіла першы крок, Няхай і не зусім умела.
Спявай, гуллівы ручаёк!
Малюй, твары, прамень вясновы! Вяртаюць птушачак здалёк У родны кут тых песень словы!
114
Вершы
Пралескі
Пацалавала праталінку сонца
I нарадзіліся кветкі блакітныя!
Рада вясна тым пралескам бясконца
Кволым, прыгожым, пяшчотай спавітым.
Масленіца
Бліны духмяныя і толькі з пылу, з жару! Ды наздраватыя якія смаката!
А на патэльні ўжо сквірчыць з яечняй сала
У вокны масленічны ранак завітаў!
Дык можна разгуляцца гаспадыні Бліны з грыбамі, з мёдам і з ікрой!
Ужо па барадзе пабеглі сліні Палоніць водар думкі і настрой.
Каля стала збяромся ўсёй сям’ёю Блінам, як бачыш, рады мы дадзім. Іх цэлы стос з вялізнаю гарою.
Ды нам не прывыкаць усё з'ядзім!
Вершы
115
Закаханы шпачок
Вітае расквечаны ранак Шпачок, у жыццё закаханы. Выводзіць за нотаю ноту I прэч адступае самота.
I рады той песні бясконца Маленькая хмарка і сонца, I ветрыкгарэза гуллівы, Сінічка, ручай гаманлівы.
I той дамавы апантаны, Што выскачыў босы на ганак, Забыўшыся пра асцярожнасць, Заслухаўся песняй прыгожай.
Спявак то замрэ, то засвішча Пад купалам вечнае вышы. Шпачок, у жыццё закаханы, Вітае расквечаны ранак...
116
Вершы
Дачакаліся нарэшце
Дачакаліся нарэшце!
Радыя бясконца
Шчырай ранішняй усмешцы Веснавога сонца.
I шпакам, што прыляцелі Ў родны кут здалёку, I вясёлкавым арэлям Пасярод аблокаў.
Хутка першыя пралескі Павыглядваюць з узлеску, Пацалуе кветку вішні Чмель нібыта ненаўмысна.
Заспявае салавейка Абудзілася зямелька. Дзякуй Богу! Сонца ззяе. Усё гамоніць і спявае!
Ручаёк
Смяецца звонка ручаёк. Ён толькі што прачнуўся.
Адкінуў шапку снегу ўбок, Да сонца дакрануўся...
Вершы
117
Веснавое шкельца
Рана сонейка ўстала, Зазірнула ў акенца.
I сарока стракатала Паўгадзіны каля сенцаў.
Навіну на ганак несла Мне сарокабелабока. А вясна чароўнай песняй Абуджала ўсё навокал.
Неба вабіць чысцінёю, Нібы вымытае шкельца. Верабейка нада мною Штосьць чырыкае ля сенцаў.
Сакавіцкі дзень прыгожы, I жаданы, і пяшчотны.
Скласці верш мне дапаможа I спаўе яго ў ноты.
I падхопіць тую песню Гаманлівы ручаёчак, Што ў блакітную пралеску Закахаўся гэтай ноччу...
118
Вершы
Сакавік
Сакавік, сакавік Першыя пралескі, Першы месяц веснавы 3 ручаінкай песняй.
Сакавік, сакавік Свята нашых мамаў. Мы віншуем шчыра іх I бабуль таксама.
Абуджэнне
Спяваюць птушкі, сонца свеціць, Але яшчэ палоніць вецер.
Яшчэ марозіць уначы.
Гурты халодных аблачын Пастануць чынна над зямлёю Ці шпацыруюць чарадою, Плывуць улева і ўправа Як ні круці, ды ўсё ж забава. А пырскне сонца прамянямі Дзянёк засвеціцца агнямі: Прыгожы, цёпленькі, зайздросны! Ды вечар зноў марозны, злосны...