• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Слухай, дзед...
    — Ну што яшчэ?
    — А ці не пайсці табе, дзеду, у школу?
    Стары як сядзеў, так і адкінуўся галавою да сцяны ды зайшоўся з рогату.
    — He смейся, падвучышся — жыць станем намнога лепей...
    Невядома, як яна яго там угаворвала, але вядома дакладна, што ўгаварыла.
    Сабрала баба дзеду торбачку і паслала яго ў тую хаціну, дзе школа была:
    — Ідзі... Глядзі толькі, старайся там...
    — Ну гэта я і сам ведаю.
    Настаўнік, убачыўшы старога, спачатку зніякавеў, a потым спытаўся:
    — Чаго ты, старэча, прыйшоў?
    — Вучыцца хачу, пан настаўнік, — адказаў той.
    — Ведаеш што?.. Ты вельмі позна, дзеду, прыйшоў...
    Вярнуўся гаспадар дахаты і паведаміў старой словы настаўніка.
    — Вядома ж, пакуль мы пагаманілі, пакуль высветлілася, што да чаго, то і час прайшоў...
    — Усюды трэба быць увішным, старая. Запознішся, дык іншыя лепшае перахопяць.
    303
    — Нарэшце і ты зразумеў.
    — Заўтра раней пайду.
    Яшчэ сонца зза стрэх не паказвалася, а стары ўжо грукаў у дзверы той хаціны, дзе школа размяшчалася. На парог выскачыў сонны настаўнік:
    — Што, што такое?
    — У школу прыйшоў.
    — У школу?.. — настаўнік уважліва яго агледзеў і прамовіў:
    — Ранавата ты сёння, дзеду, прыпхаўся... Ідзі, спі далей...
    Тут усё зразумеў стары, павярнуўся, апусціў галаву і паплёўся да сваёй хаціны. Ідзе, як мокрае гарыць. I раптам на сцяжынцы бачыць — нешта чарнее. Падышоў бліжэй, а гэта... сумка з грашыма. Ён яе раскрыў, а там поўна залатовак... Узрадаваўся дзед і як на крылах паляцеў да гаспадыні. Селі яны і пачалі меркаваць, што за грошы купяць. Дзед і кажа:
    — Зямлі купім, хату новую, будынкі гаспадарчыя паставім... Жывёлу завядзём іншую...
    А баба:
    — I каб вішанькі раслі... Каб садочак, няхай сабе і невялічкі, у нас быў...
    Так яны і зрабілі. Купілі ўсё, адбудаваліся, сад пасадзілі. Вішні цвісці пачыналі, то людзі і казалі звычайна:
    «Сёння я быў (ці была) пад вішнямі...»
    Некаторыя казалі: «Пад вішнякамі...»
    Так і назва ў вёскі з’явілася — прыгожая, самабытная — Падвішняк.
    Але, што самае дзіўнае, — школу ў Падвішняках называюць Схолінскай, і вось чаму.
    У маёнтку, які цяпер завуць Схоліна, жыў некалі не надта багаты пан Сарока. Добры чалавек быў, спагадлівая душа, нічога благога пра яго людзі ніколі не гаманілі. I была ў яго дачка Схоля. У бацьку пайшла — такая ж прыгожая, вясёлая, добрая вырасла. Пан Сарока нарадавацца на дзяўчыну не мог, толькі і паўтараў: «Схоля мая, Схолечка...»
    Таму і маёнтак свой назваў па яе імені — Схоліна. Гэта азначала — зямля дачкі.
    У 40ыя гады пана Сароку раскулачылі і вывезлі ў Сібір ці то ў Казахстан некуды. У пакінутым маёнтку размясцілі пачатковую школу — Схолінскую. Назву захавалі панскую, як ні перліся супраць гэтага ўсялякія чы
    304
    ноўнікі. Пасля непадалёку ад Схоліна, у вёсцы Падвішняк, пабудавалі сямігодку, а яшчэ пазней — няпоўную сярэднюю школу ў Навасёлках, але назва яе засталася ранейшая — Схолінская. Па імені дачкі пана Сарокі — Схолі. Куды яна сама дзелася, ніхто і сказаць зараз не можа. Такі ўжо лёс чалавечы...
    ПАПОЎЦЫ
    Некалі ў адной вёсцы, непадалёку ад нашай, жыў non. Такі ўжо сквапны быў, такі зладзеяваты, што толькі адвярніся — умомант сапрэ штонебудзь, ды мала гэтага, яшчэ і нагаворыць на каго.
    Сяляне добра ведалі гэты хіб бацюшкі, таму прыпіралі яго да сцяны, прымушалі прызнацца ва ўсім, і той, заўважыўшы, што сяляне настроены сур’ёзна, ішоў на паддаўкі:
    — Я гэта прыхапіў... Я... Але вы нічога благога не думайце і не плявузгайце, бо гэта зусім выпадкова здарылася. He заўважыў і сам, як прыхапіў...
    — Мы так і падумалі, бацюшка. Але ж ты і хлус... Але ж ты круцель...
    — Болей так не паўторыцца.
    — Хацелася б верыць, ды заракалася свінка ў гразь не лезці...
    — Гэта я свінка?
    — He, ты non, а заракалася — свінка.
    Ведалі сяляне, што неўзабаве бацюшка зноў штонебудзь сапрэ, таму не надта яму давяралі. Ведалі і тое, што папа можна было пераканаць толькі тады, калі ён быў адзін, але калі былі ўдваіх з дзякам, то хоць ты ім кол на галаве чашы, яны на сваім стаяць будуць.
    Панадзіліся яны лазіць да чужых жонак. Як спадабаецца чыя маладзіца, дык калі не дзяк, то бацюшка абавязкова да граху давядзе. Давядзе, ды потым яшчэ і пасмейваецца:
    — Слухай мяне, жанчына. He пазірай скрыва, прынясі на наступны раз кумпяк і пару каўбас.
    — Але ж, бацюшка...
    — Ведаю, што пад сенакос беражэш. He прынясеш — не адпушчу грахоў.
    — Ага, сам жа дабіваўся, а як пад сябе падтаптаў, дык і Богам пагражаеш. Ён жа таксама ўсё бачыў. Глядзі, каб і табе бокам не вылезла.
    He адну жанчыну гэтак абабралі і зняславілі божыя
    305
    служкі. Колькі яны людскога дабра пераелі, колькі грошай выцягнулі, то, сапраўды, аднаму Богу вядома. Але ж і на іх знайшоўся чалавек, навучыў іх так, што да скону жыцця адмовіліся рабіць благое.
    Жыла ў той вёсцы прыгожая маладзіца. Звалі яе Марыля. Другі год усяго прайшоў, як яна пабралася са сваім Янкам. Кахалі моцна адзін аднаго, нават на працу ездзілі толькі ўдваіх, не зважалі надта, што людзі казалі:
    — Вы ўжо і мужчынскую справу ўдваіх правіце, і жаночую.
    Муж з жонкай толькі пасміхваліся ў адказ:
    — А мы неяк і не заўважаем, і не падзяляем працу на жаночую ці мужчынскую. Нам бы толькі разам быць...
    Бацюшка здзякам вока паклалі на Марыльку. Праходу ёй не давалі, то адзін, то другі чапляліся.
    — Прыходзь сёння вечарам да адрыны... Я буду чакаць... — запрашаў бацюшка.
    — Марылька, сэрца маё, — мовіў дзяк. — He магу без цябе... Прыходзь сёння да старой вярбы...
    I гэтак цягнулася не адзін дзень. Зусім стала немагчыма спакойна жыць Марыльцы. Сорамна ж было сказаць Янку, бо яшчэ не так зразумее. Але неяк не вытрымала і пра ўсё чыста распавяла. Той моўчкі выслухаў, прыціснуў да сябе жонку і прамовіў:
    — Што ж, сходзіш ты. Толькі скажы ім, няхай да адрыны абодва прыходзяць... Да нашай... А я быццам бы на млын паеду. Потым вярнуся і прыхаваюся. Ты спачатку бацюшку падгавары, каб ён пазней за дзяка прыйшоў. Каб разам не прысунуліся. Астатняе ўсё бяру на сябе...
    — Добра, Яначка, усё зраблю, як ты кажаш.
    Толькі прыцямнела, як загрукалі калёсы — паехаў Янка на ноч у млын. Марылька азірнулася і паволі паціснула да адрыны. Сцішылася там і чакае. Ужо і сцямнела, і боязна ёй адной стаяць, ажно чуе — нехта крадзецца. Глянула туды — дзяк. Спалохалася. Што ж будзе, калі Янка не аб’явіцца? Згвалцяць тады яе тут і скажуць, што сама напрасілася.
    Дзяк адразу пачаў абдымацца, але маладзіца астудзіла яго запал:
    — Давай, дзяча, пасядзім крыху, пагамонім, а потым ужо...
    — А можа, наадварот?
    — Ды не...
    306
    Селі яны, але дзяк зноў абдымацца палез і заваліў жанчыну на спіну. I тут штосьці як лупянула яго па галаве! А потым давай біць па чым папала. Збіла тое невядомае дзяка да страты прытомнасці і за ногі павалакло ў кустоўе.
    Тым часам прыбег бацюшка на спатканне. I гэтак ужо завіхаецца, гэтак ужо вымаўляе. Тое самае здарылася і з папом. Лупіў яго мужык колькі ўлезла, а потым і кажа:
    — Я вялікі грэшнік. У наступную нядзельку ў царкве дасі мне слова перад малебнам сказаць.
    Бацюшку было ўсё роўна, абы жывым выпусцілі.
    Прыспела тая нядзеля. Народу сабралася ў царкве — не праціснуцца. I не столькі на малебен, колькі паглядзець на ссінелых ды счарнелых бацюшку і дзяка. Тут выходзіць non і гаворыць:
    — Людзі, зараз перад вамі выйдзе і пакаецца вялікі грэшнік. Слухайце яго ўважліва, бо ўсё, што ён скажа, — боская праўда... Шчырая праўда...
    Выйшаў Янка наперад і, пакланіўшыся, сказаў:
    — Вяскоўцы! Запомніце адно: і дзяк, і бацюшка нашыя — вялікія бабздыры! I ўсе дзеці ў вёсцы, якія рыжыя, ад іх пайшлі!
    Як зарагаталі тут людзі, як усхадзіліся, а боскія служкі кінуліся ўцякаць. Уцяклі з тае вёскі, з тае царквы і сталі жыць у невялічкай хацінцы, удваіх толькі. Нейкі жабрак раней у ёй жыў ды памёр, і яна засталася стаяць. Тых людзей, якія пазней там сталі сяліцца, па гэтай простай прычыне і назвалі — Папоўцамі, а вёску іхнюю — Папоўцы.
    СІМАНЫ
    Усё гэта здарылася яшчэ да таго, як французы сюдою на Маскву ішлі, праз нашу вёску. Тады яна зусім маленькая была, можа, усяго некалькі хат, а пасярод стаяла прыгожая драўляная царква. Зрабілі яе людзі з нашага паселішча па прозвішчы Сіманы — бацька і тры сыны. Залатыя рукі майстры тыя мелі, ведалі сваю справу да драбніц.
    Усе ў адной хаце жылі, і хата тая як крэпасць была: на чатыры вуглы, а пасярэдзіне падворак.
    Непадалёку ад іх жыў адзін чалавек, і звалі яго Грышка. Працаваць ён не любіў, а прызвычаіўся толькі лайдачыць і гарэлку піць, якую сам жа і рабіў. Суседзі колькі разоў ратавалі яго ад вернай смерці. Грышку і коні за
    307
    тапталі б, каб не выцягнулі з хлява, і замерз бы і снегам засыпала б, калі б не напароліся зімой на п’янага, і быў бы невядома дзе і з кім, калі б п’янага ад рабаўнікоў не адбілі... Але гэта не падштурхнула яго пазбавіцца шкоднай звычкі. Суседзі і сарамацілі чалавека, і ушчувалі — нічога не дапамагала.
    Пабачылі Сіманы, што такім чынам не пераканаць Грышку кінуць піць і ўзяцца за працу, дык вырашылі дзейнічаць іншым шляхам. Аднаго разу стары гаспадар, калі ўсе яны разам адпачывалі пасля доўгага працоўнага дня, прамовіў:
    — Сынкі, здаецца, я прыдумаў. Няўжо і на гэты раз не ўдасца?..
    — Ты пра што, тата?
    — Ды ўсё пра яго, пра Грышку... Ратаваць трэба чалавека, бо на вачах прападае...
    — Дык гавары, што ты задумаў.
    — Вырашыў я, хлопцы, што мы пабудуем прыгожуюпрыгожую царкву, у якую не толькі мы, але і людзі з навакольных вёсак хадзіць будуць. Грышка таксама не вытрымае і прыйдзе да царквы, а калі стане разам з усімі Богу маліцца, то на гарэлку хутка забудзецца.
    — Задума добрая, тата, але мне здаецца, што марна ўсё гэта, — азваўся старэйшы сын.
    — Выратаваць чалавека, ачысціць ягоную душу марна?
    — He, я не гэта меў на ўвазе.
    — А што?
    — Тое, што не паддасца Грышка на тваю хітрасць. Трэба яму тая царква... Вось каб карчомка, дык тут іншая справа, а так...
    — Ты не верыш?
    — He, тата.
    — А вы, хлопцы? — звярнуўся ён да астатніх сыноў.
    — Ды і мы не надта верым, але чалавечую душу трэба ратаваць, можна і паспрабаваць. Калі Грышку царква не спатрэбіцца, дык іншым людзям даспадобы будзе.
    — Вось снег сыдзе, сонейка крыху прыгрэе, і пачнём будаваць. Бярвенні ў нас сухія ёсць, а болей нічога і не трэба.