Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
319
— Каму там надакучыла стаяць ды нюхаць?
— He нюхаць, а слухаць, ваша царская вялікасць, — паспрабаваў было пажартаваць ганарлівец.
— To ён мяне яшчэ і папраўляе?! Маўчаць!
Прыдворныя схілілі галовы, слугі плетанулі як мага далей, каб лішні раз не пападацца пад гарачую руку. Ведалі, што ім усё роўна перападзе, яшчэ дастанецца і ад сваіх паноў. Але сама болей напалохаліся сялянкі. Яны стаялі, і чуваць было, як гучна ляскочуць іхнія зубы. На гэта і звярнула ўвагу Кацярына II:
— Вы яшчэ тут... стаіце? He палохайцеся, з вашых галоў і валасінка не ўпадзе. Дзе мой намеснік?
Аднекуль з натоўпу раптоўна ўзнік невысокага расточку чалавечак і падляцеў да валадаркі.
— Я тут...
— Гэтым людзям шчодра заплаціць трэба... He шкадуючы...
— Але ж...
— Што яшчэ?
— Ды звычайным вясковым бабам ці трэба гэтулькі грошай даваць?
— To што, толькі вашым жонкам ды дочкам даваць? Толькі каб вы кралі? Плаці і маўчы. He з тваёй кішэні, з дзяржаўнай людзям плачу...
Намеснік кінуўся выконваць загад.
— А дзе той, якому што да блох, што да песень — усё роўна?
Запанавала цішыня. Было чуваць, як звіняць у руках намесніка залатыя.
— Дык дзе гэта ён?
— Я тут... — пачулася ледзьве чутна.
— Хадзі, мой каханенькі, сюды. Хадзі, не палохайся, зараз ты мне спяваць будзеш.
Князь на паўсагнутых нагах падцягнуўся да валадаркі.
— To што, табе не падабаюцца тыя песні, якія я слухаю?
— Падабаюцца...
— Чаго ж тады перабіваў, перашкаджаў мне слухаць?
— Нешта...
— Перад паненкамі маімі хацеў свой нораў і гонар паказаць? To і пакажаш, толькі ў іншым месцы. Калі ўбачу, што стараешся, то, можа, і дарую ды назад да сябе ў світу забяру, а зараз... А зараз... Эй, дзядзька, — звяр
320
нулася Кацярына II да здаравеннага чырванашчокага фурмана, — злазь ды хадзі сюды. А ты, княжа, будзеш цяпер на ягоным месцы. Глядзі, калі недзе не ўправішся, то атрымаеш плескачоў, ды не ад мяне, а ад твайго непасрэднага начальніка, які не надта любіць адно і тое ж два разы паўтараць.
Так на ўсю астатнюю паездку стаў той ганарлівы князь фурманам. Ад сораму згараў, павярнуцца лішні раз не асмельваўся, каб твару ягонага старыя знаёмыя не ўбачылі. А тут яшчэ, ліха на яго, начальнік такі трапіўся, што і перадыхнуць не даваў. Калі што — адразу гарл_аў:
— 3за чаго цябе кормяць, гультаіна? Бізуноў захацелася?
Ляцеў тады бедалагакнязь, нібы яму крылы ўторквалі, і шчыраваў. Увесь час толькі і спадзяванняў у яго было, каб неяк выслужыцца, каб яго заўважылі і дазволілі вярнуцца назад. Спадзяваўся, і такі момант наступіў. Праўда, прайшло добрых два ці тры месяцы. Прызвычаіўся, ганарлівец, і да кпінаў, і да крыкаў, і да таго, што іншыя фурманы, спачуваючы яму, нечым пастаянна дапамагалі. Цяпер і былы князь разумеў, што без такіх шчырых і простых людзей у жыцці нельга абысціся.
Аднаго разу прыпынілася Кацярына II са сваім шматлікім абозам у прыгожым месцы. Справа была ранняя, да ночы было далекавата. Валадарыня загадала паклікаць да сябе спявачак з бліжэйшага паселішча. Адным словам, усё паўтарылася, як і шмат разоў да гэтага. Села яна ў крэсле, але, вырашыўшы нешта загадаць, раптоўна ўзнялася. У гэты момант моцны парыў ветру сарваў з яе галавы лёгкі саламяны капялюшык і панёс яго. Кацярына II толькі і паспела, што ўскрыкнуць:
— Трымайце яго. Гэта ж мой самы любімы! Бачыце, як тут ветрана!..
Кінуліся слугі ды прыбліжаныя за капялюшыкам, але самым першым прыспеў да яго той самы ганарлівы князь. Ухапіў ён капялюшык і да валадарыні паджгаў. Тая яго адразу за гэта і даравала.
Сяляне, якія прыйшлі спяваць песні і ўсё гэта чулі на свае вушы, пераказалі іншым. 3 таго часу і пайшла назва — Ветрына.
11 Віцебшчына
321
КАЗІМІРАВА
Жыў некалі ў нашай мясцовасці пан Казімір. Мала таго, што быў ён надзвычай багаты, дык яшчэ такі сквапны ды бязлітасны ўрадзіўся, што даруй, Божа, каб не дапусціць болей такіх людзей на белым свеце гаспадарыць. Ледзь што не так — адразу закрычыцьзагыркае на шматлікіх слуг, якія маглі і родных бацькоў у магілу загнаць:
— Улупіце яму бізуноў, каб ведаў, як мне не падпарадкоўвацца! Каб ведаў, што кожнаму, хто не паклоніцца мне, не будзе літасці!
I жыў у прыгоне ў таго бязлітаснага пана каваль Сцяпан з жонкай ды дзеткамі. Добры быў майстар, што хочаш мог зрабіць. Але дзе ж вы бачылі, каб памешчык ды простаму селяніну дазваляў нешта без загаду зрабіць? Ніколі такога не здаралася. Апошнюю шкуру драў з каваля Казімір. He глядзеў, што той з рання да змяркання ў кузні грукаў па кавадле, дык яшчэ прымушаў і зямлю апрацоўваць, і падаткі своечасова плаціць. 3за гэтых падаткаў усё і завязалася. Пан загадаў іх плаціць. А з чаго было плаціць Сцяпану? Вось і ўпаў ён перад гаспадаром:
— Паночку, не губі...
— Чаго ты хочаш, Сцяпан?
— Паночку, будзь ласкавы, дазволь мне крыху пазней за ўсё заплаціць і тыя падаткі прынесці. He паспяваю... He магу адзін усяго перарабіць...
— А ты жонку прымушай дапамагаць.
— Яна і так не разгінаецца. Усё адна сама робіць, бо мне ж каваць даводзіцца.
— А ты дзяцей прывучай.
— Дык маленькія ж яшчэ. Няхай пабегаюць, сонцу яснаму парадуюцца.
— Лайдакоў гадуеш?
— Няпраўда, пане, — не ўтрываўся Сцяпан.
— Дык ты яшчэ і пярэчыць мне ўзяўся? Вось за гэта і дня табе не дарую.
— Але ж я...
— I слухаць болей не жадаю. Каб да заўтрашняга вечара ўсё на мой падворак звёз.
Што было рабіць Сцяпану? Здавалася, што і сонца для яго болей не свяціла. Ведаў, што калі не паспее ад
322
даць, дык памешчык на ягонай сям’і адыграецца. Ужо і дамоў не хацеў чалавек ісці. Што ж ён там сваёй жонцы ды галодным дзецям скажа?
Выраьцыў тады каваль утапіцца. Ідзе, не заўважае нічога навокал. Тым часам і цямнець пачало. Густы змрок апанаваў кустоўе і ўсё вышэй і шырэй распускаў свае ўчэпістыя лапыкосы. Ачнуўся крыху, калі пачуў нейкія незразумелыя крыкі, галасы, устрапянуўся і пачаў углядацца наперад. Ажно бачыць — вогнішча гарыць. На яго і папраставаў Сцяпан. He тое што захацелася жыць, але неяк само па сабе ўсё атрымалася. Пасунуўся бліжэй і спыніўся разгублена: перад вогнішчам сядзела некалькі дзесяткаў цыганоў. Паклікалі яны да сябе каваля, запрапанавалі сесці. Самі маўчаць, і іхні госць не адзываецца. Ажно праз некаторы час самы стары цыган прамовіў:
— А што гэта ты, бацю, такі хмурны? Здарылася, можа, што? Скажы, чалавеча, а раптам дапаможам?
— Эх, людцы добрыя, ды мне ўжо ніхто не дапаможа. Мяне ўжо толькі адна сырая магіла чакае, там я выйсце бачу...
— Ну туды мы, бацю, усе паспеем, ніколі не прыпознімся, — зноў падаў голас стары цыган.
— У мяне зусім іншая справа... — і распавёў пра ўсё.
Цыганы сядзелі і моўчкі слухалі, не перабівалі, але твары іхнія станавіліся ўсё зласнейшымі. Было відаць, што іх добра зачапіла чужое гора. Гаварыў, гаварыў Сцяпан, а напрыканцы не ўтрываўся і заплакаў.
— Чаго ты, чалавеча? Усё яшчэ перайначыцца, — паспрабавалі было супакоіць яго цыганы.
— He, людзі добрыя, нічога ўжо не перайначыцца. Мне не сябе шкада, а жонку ды дзетак маленькіх. За што ім пакутаваць даводзіцца?
— Каб жа мы, братка, ведалі, за што... Самі ж бачым з твайго аповеду, што невінаваты ты, што гэта памешчык твой лютуе.
— He адчайвайся, бацю. Кладзіся спаць, а сонца ўзыдзе, то і паратунак нейкі прыйдзе.
— Які сон? Які паратунак? Мне зараз самы момант, што галаву ў пельку ўсунуць.
Стары цыган не вытрымаў і ўзарваўся:
— Ну павесішся ты ці ўтопішся... Што табе з гэтага? Нічога. Што дзецям тваім ці жонцы за палёгка? Ніякай. Таму думай, чалавеча, а на неба не надта спяшайся. Паспееш.
323
— Але 'вто я магу адзін зрабіць?
— Адзін — нічога. А вось калі мы ўсе агулам возьмемся, то нешта і прыдумаем. Думаеш, нам гэты пан папярок горла не стаў? Стаў, ды яшчэ як. Колькі ён нашых коней загадаў адабраць, колькіх нашых цыганоў на стайні секлі — не пералічыць. Мы яму ніколі не даруем. Кладзіся, чалавеча, спаць. Старэйшыя пасядзяць, пагамоняць, і ўсё пойдзе на лад. Я табе абяцаю, што мы дапаможам.
Прылёг Сцяпан і задрамаў, а некалькі цыганоў ссунуліся ў купку і пра нешта доўга яшчэ паціху спрачаліся. Яны ляглі ўжо на самым світанні.
Калі каваль прахапіўся, то наўкола яго бегалі мурзатыя дзеці, паранейшаму дымела вогнішча, хадзілі паважныя цыганы.
— Што ж, чалавеча, мы табе дапаможам, — падышоў да каваля ўчарашні стары цыган, — але спачатку пра ўсё паслухай. Значыцца, так. Вось табе колькі залатовак, іх хопіць, каб аддаць усе падаткі. Гэта мы з усяго табара сабралі. Памешчык твой пачне цікавіцца, адкуль ты іх узяў, бо ён жа выдатна ведае, што ў цябе нічога за душою няма. Ты адразу не прызнавайся, а потым і шапні, што скарб знайшоў і што там гэтага золата — хоць мех цэлы насыпай. Прывядзеш пана вунь да таго дуба, а мы яго там і сустрэнем... Пастарайся толькі, каб ён людзей многа з сабой не браў. Зробіш?
— Зраблю, бацька, можаце на мяне спадзявацца. А за грошы гэтыя я вам адраблю. Я ж каваль.
Пан Казімір ажно вочы вылупіў, калі ўбачыў каваля, бо слугі яму ўжо данеслі, што таго дома не было. А калі яшчэ і залатоўкі на стол ляглі, то гаспадар і мову спачатку страціў. Потым, праўда, адышоў і пачаў дапытвацца, адкуль яны ў беднага селяніна. Так памешчык і трапіў у пастку. Сцяпан патрываў, а потым нібыта і прагаварыўся. Казімір, каб ні з кім не дзяліць золата, з адным толькі слугой паехаў да ўяўнага скарбу. Там яго і злавілі цыганы. Доўга меркавалі, як з вылюдкам разлічыцца, і нарэшце прыдумалі: расшчапілі пень і ўсунулі ў расколіну панскае прычындалле. Казімір так і сканаў ад болю і крыку. А месца тое людзі празвалі Казімір Роў. Потым там паселішча стала, і называцца пачало крыху паіншаму — Казімірава.
324
КАРШУНЫ
Наша мястэчка дужа старадаўняе. Людзі гавораць, што пайшло ад тых яшчэ часоў, калі Бог свет ствараў.
Як Бог ствараў усё жывое, то стараўся рабіць працавітых, сумленных, шчырых істот, каб калі і адрозніваліся, дык толькі ростам, вагою ці сілай — нічым іншым. Ды хіба ж так атрымліваецца, як задумваецца? Пастаянна ж нешта не выходзіць, недзе хіб абавязкова вылезе. Так і тут ва Усявышняга пайшло бокам. Усё ён прадугледзеў, але аднаго не разлічыў — не падумаў, што сярод створаных ім істот могуць аказацца і такія, якія толькі і рабіць будуць, што пахваляцца, ці, горай за тое, толькі за кошт іншых жыць, а самі нават ніякіх намаганняў для таго, каб пракарміцца, не прыкладуць. Каб жа ён такое прадбачыў. A то наштукаваў птушак усялякіх, маленькіх і вялікіх, рознакаляровых і шэрых, і пачаў раскідваць іх ва ўсе бакі. Кіне ды яшчэ і прымовіць: «Ляціце высока і далёка!»