Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Сеяцца, тата, у першую чаргу трэба будзе, а ўжо потым... — уставіў важкае слова старэйшы сын.
— Ведаю, сынку, пра гэта ні на хвіліну не забываюся. Працаваць на будоўлі будзем у тыя дні, калі па гаспадарцы працы неадкладнай не будзе.
308
Як узяліся Сіманы за будаўніцтва, дык за пару месяцаў і ўзвялі цэркаўку. Невялічкую, праўда, але затое так ужо выштукавалі, што нібы лялька якая перад людзьмі паўстала. Пацягнуліся людзі з навакольных вёсак да яе маліцца, а пагудка па ўсім краі разнеслася пра залатыя рукі майстроў, пра іхнія добрыя памкненні. Шчыра маліліся вяскоўцы і зносілі ўсялякія дарункі да царквы, каб задобрыць Бога, каб заклікаць яго дапамагаць у будзённых справах. Пакуль там папа не было, то маліліся як хто мог і такія ж малітвы шапталі. Адно ведалі цвёрда: калі добра плаціць, добра прасіць і нічога не парушаць, дык Усявышні абавязкова пачуе іхнія просьбы.
Грышка, як прадказваў старэйшы сын, у царкву не хадзіў, толькі сядзеў вечна п’яны на дарозе і брыдка лаяўся на тых, хто спяшаўся пакланіцца Богу.
— Іншых спраў у вас, лайдакоў, няма, як толькі лынды біць ды дабро гурбамі вакол раскладваць...
Сказаў такія словы і адразу нечага прыціх, відаць, у ягонай п’янай галаве мільганула нейкая думка. Хуценька ўзняўся і, чапляючыся за плот, пасунуўся да сваёй хаціны.
I вось аднойчы, зімою, калі ўсе людзі з наваколля і з таго самага невялічкага паселішча, пасярод якога стаяла царква, соладка спалі, разгулялася страшэнная завіруха. Выла і гуло так, нібы неба збіралася абрынуцца на зямлю. Старадаўнія дрэвы трашчалі, нібы салома, і валіліся долу. Хаты трэсліся, нібы якія пухіры, і восьвось, здавалася, пазрывае іх з месца. А ў самую поўнач зямля моцна скаланулася. Вяскоўцы выскачылі з хат, глядзяць, а там, дзе стаяла царква, — толькі невялікі пагорак застаўся. Значыцца, правалілася Божая будыніна. Потым разглядзелі, што ад хаты, дзе жыў Грышка, да пагорка цягнуліся сляды, а вось назад іх не было. I зразумелі людзі, зза каго ўсё гэта здарылася.
3 кожным годам пагорак той усё большы станавіўся, нібы яго хто з сярэдзіны падсыпаў.
Вёску людзі так і назвалі — Сіманамі, а пагорак той завецца Грышкавай гарой.
ЧЫРВОНЫ РУЧАЙ
Была ўжо сярэдзіна гарачага, спякотнага лета. Надвор’е стаяла такое, якое звычайна і просяць людзі ў Бога паслаць на жніво. Дажджоў не было, і нават хмарак не
309
наносіла. Буйное жыта выспела, як мае быць, і хіліла свае поўныя каласы да зямліасновы. Але жаць на гэты раз вяскоўцы не спяшаліся. Вось нібы штосьці здарылася з людзьмі: ходзяць, смяюцца, гамоняць, а як толькі пра працу падумаюць ці пра якую дарогу, то адразу імі сон авалодвае, і нічога ты не паробіш, раніца гэта ці вечар — кладуцца і спяць. Потым прахопяцца і з жахам кажуць:
— Што ж гэта мы такое робім? Трэба ж неяк і за справу брацца. Жыта ў полі ўжо дайшло, трэба жаць яго... Спяшацца трэба, бо дажджы могуць пайсці, а тады без хлеба на ўвесь год застанёмся. Трэба спяшацца...
Спяшаццато трэба было, але спячка не адпускала людзей.
He ў вёсцы, а на хутары жыла адна сям’я. Вось гаспадыня, параіўшыся са сваім бацькам, вырашыла кіраваць на ніву жыта жаць. 3 раніцы ўзяла сярпок і пайшла. Ніўка тая была пад самым лесам. А лес жа тады стаяў не такі, як сёння. Ён жа быў суцэльны, густы, непралазньі, першастваральны. Звяр’я ўсялякага, птаства было столькі, што на кожным кроку траплялася штонебудзь жывое.
Узялася гаспадыня жаць, але так здарылася, што і двух снапочкаў нават не навязала, як выйшла да яе з лесу прыгожая дзяўчына, таксама з сярпом. Падышла да жнейкі, павіталася і прапанавала дапамагчы.
— Ды не, дзякуй, — адказала жанчына. — Я ж толькі зажынаю, дык яшчэ не надта стамілася.
— Бачу, што зажынаеш, але ж у цябе ніўка вялікая, стомішся яшчэ не раз. Дазволь стаць поруч.
— Дзякуй вялікае. А як жа зваць цябе, незнаёмка, адкуль ты прыйшла? — пацікавілася гаспадыня.
Тая адказала, ужо жнучы:
— Здалёк я прыйшла, маладзічка, здалёк... А як завуць — пазней скажу.
Заціхла гаспадыня і давай жаць моўчкі ды толькі назіраць за нечаканай памочніцай. Так яны працавалі да самага полудня. Стаміліся, але выгляду не падаюць, і кожная не хоча першай спыняцца, каб не паказаць, што менавіта яна ў працы слабейшая. Нарэшце гаспадыня не вытрымала:
— Я схаджу дамоў папалудную. Хадзем са мной.
— He, я лепей тут пабуду, адпачну.
— To, можа, што прынесці?
— Тады шклянку малака, калі не шкада.
310
— Такой працаўніцы не толькі шклянкі малака не шкада.
Жанчына прынесла той прыгожай дзяўчыне шклянку малака і іншай ежы, але жнейка выпіла толькі малако і зноў узялася жаць. Працуе ды яшчэ і гаспадыню падганяе:
— Давай, давай, маладзічка, то заўтра я ўжо не прыйду. Старайся сёння, удваіх намнога болей зробім, чым ты за два дні сама.
Так дзень прайшоў у працы, вечар ужо набліжаўся. Тая прыгажуня гляне на лес, схіліцца ды прамовіць: «Зараз, зараз я іду... Пачакай яшчэ крыху, бо гэтак даўно не працавала, што адарвацца не магу...» Нахіліцца і зноў жне.
Гаспадыня спачатку падумала, што ёй падалося, быццам бы незнаёмка з кім размаўляе. Але ўслухалася і пачула — крача нехта. Глянула вакол і ўбачыла чорнагачорнага крумкача, які ляцеў зусім непадалёку. Тут і жнейка павярнулася да яго, а гаспадыні сказала:
— Зараз я ўжо пайду, маладзіца, толькі своп дажну. Дзякаваць мне не трэба...
— Але ж ты гэтулькі дапамагла...
— Нічога, і мне часам хочацца папрацаваць.
— To хоць скажы, як цябе завуць?
Незнаёмка разагнулася, моўчкі глянула на гаспадыню, а потым неяк сумна ўсміхнулася, перакрывіла свой прыгожы твар і ледзьве чутна прашаптала:
— Вайна... Вайна мяне завуць... А гэта мой родны брат, крумкач, прылятаў клікаць мяне на вяселле... Весяліцца наша часіна прыспела...
— А чаго гэта?
— Бо праз пару тыдняў тут будзе лютая бітва. Людзі будуць гнуцца і гінуць, як нам, з сярпамі, пакланяюцца гэтыя каласы...
Незнаёмка адразу ж і знікла, толькі яшчэ пару разоў данёсся да вуха жанчыны жудасны крыкстогн крумкача.
Прыйшла яна дамоў і пра ўсё расказала. Ажно і сапраўды, праз пару тыдняў тут такая бітва распачалася, такое пабоішча здарылася, што да гэтага часу людзі жахаюцца. Недалёка ад гэтых мясцін цякла безназоўная рэчка, дык яна ўся чырвоная зрабілася, скрывавілася, гэтулькі ахвяр было. 3 тае пары і сталі называць рачулку, ад гэтага месца, Чырвоным Ручаём, а пазней і вёска стала так называцца.
ПОЛАЦК
Жыў некалі адзін музыка. Скрыпач. I да таго здатны чалавек быў, што птушкі навокал замаўкалі, калі ён іграў. Рака і тая прыцішвала свой бег, каб хвалі паспелі паслухаць чароўныя мелодыі і панесці пра іх добрую славу далей, да самых нізоў. Вецер, які перад гэтым выварочваўламаў здаравенныя дубы, раптам супакойваўся. Вось што музыка тагоскрыпача простага рабіла. Казалі, што, перш чым загаварыць, той чалавек пачаў смыком вадзіць па дзедавай скрыпцы, якую таму таксама старэйшыя перадалі. Так яно ў іхнім радаводзе вялося, што майстэрства перадавалася з пакалення ў пакаленне.
Звалі таго чалавека Саўкам. I сабою прыгожы быў хлапчына: высокі, статны, як заспявае ды як тупне нагою, то не адно дзявочае ды жаночае сэрца замірала ў салодкім спакоі, не адна спадзявалася, што менавіта на ёй спыніць гэты чалавек свой выбар, менавіта яе возьме за гаспадыню. Але не хацеў скрыпач жаніцца. Некаторыя сцвярджалі, што адмаўляецца таму, што ягоная дзяўчына выйшла замуж за багатага і стала жыць ці то ў княжацкім, ці то ў панскім палацы. Як пачуў Саўка пра такую навіну, дык з хаты, можа, з тыдзень не вылазіў. Усе чулі, як горкасамотна ў тыя смутныя дні спявала ягоная скрыпка, як маці казала суседзям:
312
— Ой, людцы мае, хоць бы чаго благога сабе не зрабіў...
— Дык вы, цётка, глядзіце за ім, вачэй не спускайце.
— Я ж так і раблю. Але ж і праца па доме ёсць...
— Нічога, цётачка, вы за гэта не перажывайце. Мы і ніву вашую дагледзім, і за жывёлай паназіраем, толькі каб у вашай хаце ўсё наладзілася.
— Дзякуй вам, людцы.
Саўка нічога тады не выкінуў, але на вяселлі ды на вечарынкі хадзіць адмовіўся. Як яго ні ўпрошвалі, колькі грошай ні абяцалі, ён сцвярджаў сваё:
— He пайду. Вы, людцы, не крыўдзіцеся. He магу я зараз іграць, душа не ляжыць...
Так і ішлі людзі з хаціны ні з чым. Матуля Саўкава толькі і мовіла, апраўдваючыся за сына:
— Даруйце, але нічым я дапамагчы не магу. He хоча іграць. I дома нават сам не іграе. У працу ўкінуўся, нібы той вол трохжыльны. Нават са сцяны скрыпачку не здымае.
Так працягвалася дзесьці каля года. Хлопцы ды дзяўчаты ўжо і ў хаціну да Саўкі перасталі наведвацца, ведалі наперад, чым ён адкажа ў чарговы раз. А малады гаспадар працаваў. Даглядзеў гаспадарку так, што зайздросціць іншыя пачалі:
— Ты глядзі, як усё акуратна ды спраўна робіць.
— А хіба ж не ўмее.
— Раней жа...
— Раней на скрыпцы іграў і часу неставала, асабліва перад святочнымі днямі ці перад вясельнымі, а зараз чалавек да зямлі прырос...
Хто яго ведае, колькі яшчэ часу Саўка не браў бы скрыпКУ Ў РУК*» каб не адзін выпадак.
Здарылася так, што ён з матуляй жаў жыта і падчас полудня да іх падышлі пасядзецьадпачыць суседзі. А ў суседзяў была прыгажуня дачка, якая ў апошні час расквітнела кветкайвяргіняй, што тая вясна пасля суровай зімы. Звалі яе Насткай. Селі, слова за слова, неба дзякуюць, што надвор’е добрае стаіць, што з хлебам будуць, і тут дзяўчына, цяжка ўздыхнуўшы, прамовіла:
— Усё гнешся, працуеш... Каб хоць хвілінку пайграў, дык і спіна адышла б адразу, і сіла аднавілася б...
Яна звярталася не да Саўкі — да ўсіх, бо, відаць, вельмі стамілася на самай справе. Але хлапчына нечакана заявіў:
— Сённято не, а заўтра дык дакладна вам сыграю. Вазьму скрыпку ў поле і сыграю.
313
Як сказаў, так на наступны дзень і зрабіў. Праўда, нядоўга іграў, але выводзіла ягоная скрыпка такія мелодыі, так за душу брала, як, можа, ніколі раней гэтага не рабіла. Высокавысока, некуды ў сінюю далячынь, узляталі гукі простага інструмента і там недзе расставалі. Усе сядзелі і слухалі, нібы зачараваныя. Думалі пасля гэтага, што і на вячоркі Саўка пойдзе, і па вяселлях вандраваць стане. Ды не, такога не здарылася. Толькі ў полі і іграў, толькі і выводзіла яго скрыпка сумныя ці вясёлыя мелодыі, калі побач з ім сядзела прыгажуня Настка. Цяпер ужо ўсе вяскоўцы гаманілі, што скрыпач закахаўся, што нарэшце знайшлася тая дзяўчына, якая ўзбудзіла ягоную душу, якая прымусіла Саўкава сэрца пановаму глянуць на жыццё. Гаманілі ўжо і пра хуткае вяселле, бо і Саўка нашэптваў не раз Настцы: