• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    А зверху толькі радасны шчэбет у адказ даносіцца.
    Кіне чарговых птушачак і зноў: «Ляціце! Размнажайцеся ды з людзьмі ў згодзе жывіце!»
    Слухае, як ягоныя стварэнні заліваюцца, і на сэрцы лёгка робіцца.
    Каб жа птушак толькі некалькі было, дык і справы ўсяе на паўгадзінкі. Але нарабіў іх Бог надзвычай многа, каб на ўвесь свет хапіла, бо пакуль яны размножацца, пакуль разляцяцца, то ці мала часу пройдзе?
    Стаміўся Усявышні, сеў, адпачыў крыху і думае, як бы хутчэй іх павыпускаць на волю, душы жывыя ў іх паўкладваць. Засумаваў было, што працы яшчэ многа. Ды што ж рабіць, такі ўжо лёс першастваральніка, калі ніхто не мог падмяніць. Але ў гэты самы момант за спінаю пачулася лёгкае пакірхванне. Акінуўся Усявышні — а перад ім нячысцік стаіць, сваім пачварным хвастомвенікам пакручвае. Яны тады яшчэ пасяброўвалі, не сварыліся.
    — Чаго прыджгаў?
    — Ды...
    — Кажы, што трэба, час дарма не марнуй, сам жа бачыш, колькі ў мяне яшчэ працы. Трэба тэрмінова рабіць.
    — Божа, дазволь, я табе ў гэтай справе крыху дапамагу
    — У гэтай справе? А ці ўправішся?
    — Толькі таго клопату. Каб што цяжкае...
    325
    — Гэта толькі на першы погляд проста, а на самай справе...
    — Ухапіў птушачку ды падкінуў. Там ужо няхай яна сама мяркуе, як ёй быць...
    — Бачыш, ты і гэта ведаеш.
    — А я даўно назіраю.
    — За кім?
    — За табой, Божа.
    — Ну і як?
    — Таму і падышоў да цябе, бо падалося, што і я магу справіцца.
    — Удваіх, ведама, справа хутчэй пойдзе. Глядзі яшчэ раз, як усё трэба рабіць. Глядзі ўважліва, бо калі пераблытаеш што, у нас не будзе магчымасці перайначыць.
    Узяў Усявышні птушачку, кінуў угару і прамовіў: «Л яці высока і далёка, людзей радуй сваім спевам...»
    Птушачка адразу і азвалася недзе з паднябесся сваім звонкім галасочкам. Чорт ажно перакуліўся праз галаву ад нецярпення:
    — Давай і я.
    — Бяры.
    Ухапіў птушачку нячысцік і сціснуў яе так, што тая ажно колер свой перамяніла. Бачыў Усявышні, што яна на самым пачатку была рознакаляровая, а тут атрымалася нейкая шэрая. Закрычаў:
    — He цісні так, кідай!
    Нячысцік замахнуўся і шпурнуў птушачку не як жывую істоту, а як звычайна камень кідаюць. Паляцела тая не ўгару, а ўбок ды, крылцамі ніводнага разу ўзмахнуць не паспеўшы, гопнулася аб зямлю.
    — Што ж ты робіш? Ты ж казаў, што ўсё ўмееш, я ж табе яшчэ і паказваў!..
    — А хіба яна не ўзляціць?
    — Давай паспрабуем цябе гэтак лёпнуць аб глебу і пабачым, што будзе...
    Яны, відаць, доўга яшчэ спрачаліся б, але ў гэты момант пачуўся непрыемны голас:
    — Чаго ціснеш? Чаго кідаешся?
    Аслупянелыя нячысцік з Богам павялі галовамі, але нікога не ўбачылі. Тым не меней голас загучаў зноў:
    — Раскідаўся... Расціснуўся...
    — Дык гэта ж... — першым зразумеў чорт.
    — Што?
    326
    — Гэта ж тая птушка крычыць, што я кінуў...
    Падбеглі яны да тае мясціны, куды птушка ўпала, a адтуль пырхнула непрыгожае шэрае стварэнне. I зноў загарлала:
    — Раскідаўся!.. Каб табе...
    Тут нячысцік не ўтрываўся і пачаў чорным праклёнам праклінаць дзіўную птушку:
    — Каб ты начамі лётала! Каб ты спакою не ведала!
    Потым перадыхнуў і дадаў, як сам лічыў, найбольш важкі аргумент:
    — Каб ты сырога мяса не ела! Каб ты адной мярцвячынай ласавалася!
    Тая птушка як паляцела, так болей назад і не вярнулася. Але, як потым высветлілася, усё, што нячысцік праклёнам закляў, тое на самай справе і атрымалася.
    А нашу вёску так назвалі ад таго, што нібыта непадалёку ля той горачкі, што зараз лесам парасла, усё гэта ў старадаўнія часы і адбывалася. Ад таго, што першы каршун на зямлі менавіта тут з’явіўся. Нездарма ж у нас і сёння яшчэ гавораць, калі на чалавека раззлуюцца ці ўпікнуць яго ў сквапнасці хочуць:
    — Што ты на мяне глядзіш? Што каршуном уставіўся?
    Адтуль, ад таго далёкага часу,і пайшлі нашы Каршуны.
    СТАРАЯ ПАЛАТА
    Было ў аднаго бацькі, які некалі жыў тут, непадалёку, на хутары, два сыны. Усяго ў той сям’і хапала. Зямлі гаспадар багата меў. Калі маладзейшы быў, дык сам ва ўсім разбпрся і спраўляўся, а калі састарэў, то і парабкіраб< дкі не дапамагалі, якіх пастаянна з дзесятак наймаў.
    Сыны не ў яго ўдаліся. Сцяпан, старэйшы, любіў на рыбалку валэндацца. Вось толькі сонца занялося — ён з хаціны адразу ж знікае. Колькі ні крычаў гаспадар, колькі маці яго ні ўшчувала — нічога не дапамагала. Акінецца злым вокам на бацькоў ды прамовіць сярдзіта:
    — Як хачу, так і жыву!
    — Сыночак, дык зямля ж у нас недагледжаная.
    — Няхай яе парабкі даглядаюць!
    — Але ж гэта наша ўсё.
    — Я і не кажу, што чужое. Няхай бацька, заплаціўшы,
    327
    і дзярэ з іх тры шкуры. А мне што, я на рыбалцы пасяджу, на юшку налаўлю.
    — Калі тое было? — уступаў у спрэчку стары. — Калі ты больш за пару рыбін дамоў прыносіў?
    — А што, не было?
    — He было. Толькі прыляціш галодны, як воўк, ды ўсё са стала ды з печы пахапаеш, не думаючы надта, што астатнія галоднымі застануцца.
    — To ўжо мне бацька і кавалак хлеба не дасць?
    — I не дам!
    — Людцы, перастаньце сварыцца! Знайшлі зза чаго крычаць! — Гаспадыня кідалася да сына з мужам, а тыя, разгарачаныя, ужо былі гатовы за грудкі ўшчаперыцца.
    — Каб я цябе болей у гэтай хаціне не бачыў! — сурова прамаўляў гаспадар.
    Але ж і сын не саступаў:
    — А я болей і сам не пайду! Згарыць яна няхай, твая праца! He сядзіцца табе спакойна, дык дай мне вольна пажыць! He хачу я ў зямлі корпацца! Мне на рэчцы добра! Пайду на Палату, сяду на беразе і буду сачыць за паплаўком! Там спакойна і ціха, і ніхто не ўпікае, што корміць мяне! — і, ляпнуўшы дзвярыма, знікаў з хаты.
    Гаспадар доўга яшчэ не знаходзіў спакою:
    — На Палату яго цягне! Там яму намнога лепей, чым дома! Працаваць яму не хочацца! I не трэба, сам спраўлюся! Пакуль хаджу, да таго часу буду і гаспадарку весці! Ад цябе, смаркача, не залежу!
    Жонка спрабавала супакоіць мужа.
    — Чаго ўсхадзіўся, чалавеча? Сядзь, перадыхні, а то з самае раніцы сварыцца ўздумаў. He трэба так. Мы ж яшчэ не зломкі. Неяк і перацягнем лёс гэты. Ды ' малодшанькі наш, можа, па другім шляху пойдзе, не па ^ікім, як Сцяпан. Стане дапамагаць. А мы пабачым, што ўсё добра ў яго атрымліваецца, дык і адмовім яму ўсё з гаспадаркі ды з палеткаў. Няхай правіць, а рыбаку — ляжаць на баку...
    — Што Сцяпан, што Гаўрыла — аднаго поля ягады. Hi таго не прымусіш працаваць, ні таго. Толькі і глядзяць, каб дзе паспаць ці пралайдачыць цэлы дзень. Хутка за стол нават на руках насіць будзем. Старэйшы на рыбалцы цэлыя дні прападае, а малодшы з руляй па лесе бегае ды ўсё пераконвае, што хутка ўсіх звяроў перастраляе.
    328
    — Ага, мужу, i ў каго яны такія пайшлі? — задуменна прамаўляла жанчына.
    Пачуўшы такое пытанне, неяк раптоўна абмякаў і гаспадар:
    — I не кажы. Здаецца ж, мы ніколі і хвілінкі лішняй не пасядзелі, не адпачылі. А яны...
    — Маленькія былі такія ласкавыя, паслухмяныя.
    — ІДялятка ласкавае, пакуль матку ссе.
    — Вось каб усё можна было назад перамяніць...
    — I што б ты рабіў тады?
    — Паіншаму выхоўваў бы.
    — Як жа гэта?
    — А з самага маленства не шкадаваў бы іх, а прымушаў працаваць. Спачатку, калі дзецьмі былі, пакрысе, a потым і болей.
    — Усе мы ўчарашнім днём, стары, разумныя...
    Пагамоняць так, крыху супакояцца, а тым часам ужо і малодшы, Гаўрыла, вочы прадзірае. Першае, што ён заўсёды прасіў, было:
    — Есці там дайце штонебудзь.
    — А куды ты, сыночак, не паспеў? — ласкава пыталася маці, не даючы магчымасці гаспадару адразу ўсхапіцца лаяцца з Гаўрылам. Можа, устаў бы ды дапамог чым...
    — I так жа ўсё пароблена. А ўставаць мне зарана не выпадала сёння.
    — Чаму гэта?
    — Учора дзіка я ў лесе падняў. Ды такога здаравеннага... Зраніў яго моцна, некалькі разоў страляў, але не дабіў. Натаміўся, набегаўся, што ледзьве дамоў давалокся.
    — Мог бы дзе і ў балоце пераначаваць, не надта я цябе, лайдачыну, чакаў, — пачынаў злавацца гаспадар, пачуўшы хлусню малодшага.
    — Памаўчы, стары, памаўчы...
    — Я яшчэ нічога такога і не сказаў.
    — Але ж і не маўчыш.
    — I не збіраюся.
    — Я ж прашу.
    — Ты просіш, а яны карысталіся і карыстаюцца такімі момантамі вельмі зручна. 3 раніцы самае адзін перасварыўся і на Палату ўцёк, а зараз вось і другі дзёру задасць. Зноў будзем самі ўсё рабіць ды да ладу даводзіць. Гэты ляжыць колькі часу, хоць бы на падворак выйшаў ды карову напаіў ці на пашу выгнаў. A то ён мне хлусіць, як учора лынды цэлы дзень біў...
    329
    — He хлушу, праўду кажу.
    — Каб ты так хлеб еў, як ты мне калі праўду казаў! — узарваўся гаспадар. — Дзе ж гэта бачылі, каб родныя дзеці так ад працы ўцякалі?! Той за вуду — і заламаў на рэчку, а гэты зараз ламаку сваю на плячо павесіць — і зноў джгне ў другі бок! Каб ужо вы там, у той Палаце, ці патапіліся, ці ў якім гнілым балоце ногі сабе павыкручвалі, як мне ўсё гэта надакучыла! Даць бы якім кіем па спіне добра, то знаў бы, як ленавацца!
    Гаспадыня спяшалася на выручку малодшаму:
    — Ой, не чапай яго, чалавеча. Неяк жа і мы будзем. Жывуць жа людзі.
    — Людзі жывуць, а мы — пакутуем.
    — Чаму гэта?
    — Бо нас Бог пакрыўдзіў. Двух лайдакоў у адну сям’ю даў — рыбака ды паляўнічага. Ад такіх сыноў нічога добрага не чакай.
    — А можа...
    — Ды не перайначацца яны. Хоць бы па якой дзеўчыне ці ўдаве ім знайсці, і няхай бы прэч з майго падворка кіравалі, каб і не смярдзелі тут.
    — Дзеці ж родныя, стары...
    — А мне, думаеш, не баліць?
    Пакуль яны паміж сабою гэтак разбіраліся, Гаўрыла паспяваў сабрацца і плетануць з хаты.
    Колькі яшчэ часу так прайшло — ніхто добра і не памятае, але ж неяк пажаніліся Сцяпан з Гаўрылам, і жанок нішто сабе ўзялі. Ды бацька не мог ім дараваць таго лайдацтва, якім яны яму надакучылі. Калі сыны запыталіся, колькі зямлі дасць ім гаспадар, то той крыкнуў:
    — Ты будзеш, сынку, мець Новую Палату, а ты — Старую Палату!
    He мясцовы чалавек і не зразумее. Значыцца, бацька даў на пасаг аднаму — зямлю ля старога рэчышча рэчкі, а другому — ля новага.
    Вось адкуль з’явілася назва паселішча Старая Палата.
    ШПАКОЎШЧЫНА
    Даўно такое здарылася. Войска напалеонаўскае ў наш край заявілася. Хто ж яго ведае, як бы ўсё атрымалася, калі б захопнікі крыху паіншаму сябе паводзілі. A то ж, як прыйшлі, адразу пачалі забіваць ды рабаваць, паліць
    330
    ды вынішчаць усё навокал, каб нічога жывога не засталося. Людзі, можа, так і не імкнуліся б помсціць, каб такой крыўды не адчувалі, a то ж... Прачнуцца з самага світання, а паселішча чужынцамі шчыльна акружана. I пачынаеііца тут! Маладзіц ды дзяўчат гвалцяць. Мала таго, што з жанчын здзекуюцца, дык на вачах у іхніх жа мужоў усё гэта робяць ды яшчэ і рагочуць: