• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Чаму ж не, памятаю. Некалі ў дзяцінстве з нябожчыкамбацькам там быў. Даўнавата, праўда, у памяці ўсё сцерлася. Але адзін раз быў дакладна, бо назва дужа знаёмая.
    — Давялося, значыцца, і вам падарожнічаць многа? А я таму і стаміўся сёння, што хацеў як мага болей прайсці. Заўтра ад самае раніцы зноў у дарогу. Толькі пераначаваць бы дзе — і далей...
    — А чаго ўжо так спяшацца?
    — Ды справа прыспешвае.
    Памаўчалі крыху, потым Міцька пачаў дапытвацца:
    347
    — Як жа вас завуць? Апрануты вы, як заможны пан, a пехам ідзяце.
    — Так ужо атрымалася.
    — Гаварыць не хочаце? Ваша справа, калі так.
    Той паніч круціўся, круціўся пад бокам і не вытрымаў:
    — Скажу я табе, чалавеча. Толькі ты нікому гэтага не гавары. Згода?
    — Згода. На мяне ў гэтым плане можаце смела разлічваць.
    Незнаёмец азірнуўся, хоць навокал было зусім цёмна, потым нахіліўся да селяніна і выразна прашаптаў:
    — Я пошасць.
    — Ды ну? He, не веру.
    — Чаму гэта?
    — Бо ўсялякая пошасць ці паморак жаночы выгляд мае. А перада мною паніч. У нас адна старая бабулька на ўласныя вочы бачыла, як паморак людзей касіў. Дык вось яна казала, што гэта была непрыгожая, жудасная на выгляд жанчына. А тут...
    — Як сабе хочаш, гаспадар, але я чыстую праўду гавару.
    — Жартуеш ты, паніч, за дурня мяне лічыш, ды дарма.
    — Ну то і не будзем болей пра гэта. Слухай, а ты не падкажаш, у каго ў вас пераначаваць можна?
    — Гэта справа простая. Можаш і ў мяне, месца ўсім хапае.
    — Вось дзякуй табе, чалавеча. А табе пару залатовак за гэта дам.
    — Ды што ўжо там...
    Міцька сказаць сказаў, але калі пра залатоўкі пачуў, дык адразу скеміў, што не абыкаго вязе, а багатага чалавека.
    Прыехаў Міцька дамоў з нечаканым госцем, перакусілі, і адвёў гаспадар паніча спаць у хлеў, на свежае, духмянае сена. Даў чым накрыцца і сказаў, каб той з раніцы адыходзіць не спяшаўся, а завітаў у хату і паснедаў з гаспадарамі.
    Сам вярнуўся ў хату і распавёў жонцы пра ўсё. Тая адразу пачала жагнацца:
    — Вечна ты кагонебудзь на нашу галаву прысунеш. Трэба была табе зараз гэтая пошасць. Навошта ты яе прывалок?
    348
    — Ды я... To што ж рабіць?
    — He ведаю.
    — Але ж гэтая пошасць багатая.
    — На самай справе? Тады... Вазьмі сякеру і...
    — А потым?
    — Потым табе за тое, што ты пошасць са свету белага звёў, людзі будуць кланяцца ды дзякуй казаць. Грошы, каштоўнасці забяры сабе, а труп на месцы пакінь. Потым я сама ўсё зраблю, калі ты баішся.
    Узяў Міцька сякеру і, забраўшыся ціхенька ў хлеў, забіў там таго паніча, які сябе выдаваў за пошасць. Грошы ўсе павыбіраў у шапку, а калі тая напоўнілася, то за пазуху і ў кішэні. Прынёс у хаціну, і жонка ўсё забрала і захавала. Як толькі развіднела, гаспадыня паджгала па вёсцы і давай усім гаварыць:
    — Мой Міцька сёння ноччу пошасць засек.
    — Праўда?
    — Ідзіце да нас у хлеў ды паглядзіце.
    Пайшлі людзі глядзець, а там не пошасць, а паніч багаты ляжыць. Нехта здагадаўся і пазваў стражнікаў.
    Прыехалі тыя, паглядзелі на забітага і кажуць:
    — Ды гэта не пошасць, гэта — вядомы злодзей, якога мы даўно шукалі. Дзякуй табе, чалавеча, што ты яго пакараў.
    Так і стаў Міцька багатым селянінам. Зямлі прыкупіў, на хутар перабраўся. Потым там паселішча ўтварылася, і назвалі яго Міцькава, але, пасмейваючыся, суседзі пастаянна павучалі:
    — He Міцькава, а Мыцькава.
    Так і павялося з таго даўняга часу. Пазней перайменавалі, і стала Перамога.
    ЧЫРВОНАЕ ЗНАМЯ (Куляшова)
    Жыў некалі ў нас вельмі хітры селянін. Такі ўжо кемлівы быў, што збярыце вы ўсю вёску разам, а ён усіх абдурыць ды яшчэ потым і пасмейвацца будзе:
    — Ну што, злавілі ката за хваста, а коніка за рогі?
    — Якія ж у каня рогі?
    — А якія вы мне сапернікі?
    Маўчалі сяляне, не адказвалі на такі здзек, бо што ж ты зробіш, калі не дадумаліся, як Куляша (так звалі таго хітруна) перамагчы.
    349
    Праўда, трэба адзначыць, што вясковец не надта да простых людзей вязаўся. Пасмяецца крыху і тут жа робіць выгляд, быццам бы нічога на самай справе і не здарылася, быццам бы ён такога і не памятае, а калі нехта напомніць, то Кулеш зморшчыць нос і прагугнявіць:
    — Каб жа я ўсё памятаў... He, такога не было...
    Потым нечага перастаў быў вясковец жартаваць, усё хадзіў хмурны, не адказваў на кепікі. Занепакоіліся сяляне:
    — Што гэта з ім? Ці не захварэў незнарок чалавек?
    — Каб даведаліся, дык, можа, чым і дапамаглі б...
    — Але ж ці падыдзеш да яго...
    — А чаму і не. Давайце ўсе і паспрабуем.
    Зайшлі на падворак да Куляша і пачалі распытваць у гаспадара, што здарылася, што ён гэтакі невясёлы пастаянна ходзіць? Можа. чым дапамагчы трэба?
    Селянін ажно праслязіўся:
    — Людцы мае добрыя, даруйце мне, што неюалі з вас жартаваў. Колькі жыць буду, больш так не зраблю. Я з вас смяяўся, а вы да мяне з дапамогай прыйшлі...
    — Чаго ты, чалавеча? Хіба мы не разумелі, што ты гэта робіш без злосці, проста каб пасмяяцца ды каб нас павесяліць. Што рабіць, калі і на самай справе так было? А раз высмееш, другі, дык і за галаву некаторыя пачалі брацца, думацьразважаць. Многае і нам гэта дало. Таму ніякай крыўды за тое на цябе не трымаем, не турбуйся. A дапамагаць табе бяромся ад шчырага сэрца. Раскажы толькі, што ў цябе здарылася?
    — Што здарылася? Пан з зямлі зганяе.
    — Вось табе і маеш... He надта вясёлыя справы. Паспрабуй тут выкруціцца.
    — Але ж выкруціцца трэба, — рашуча адрэзаў стары дзед, які таксама прывалокся з маладзейшымі, — бо калі нічога не прыдумаем, то памешчык наздзекуецца з чалавека. Тут ужо не да жартаў будзе.
    — А зза чаго ён да цябе чапляецца?
    — Ды нехта данёс пану, што я з ягонай сям’і жартаваў. Вось і атрымалася, што даскакаўся я зза свайго языка.
    — Нехта і цябе, выходзіць, добра падкусіў.
    — Ды яшчэ як.
    Доўга сядзелі і думалі вяскоўцы. I так прыкідвалі, і так бралі — нічога прыдумаць не маглі. Ажно і тут той самы стары дзед ляпнуў свой саламяны капялюш аб зям
    350
    лю і, тупнуўшы нагою, сказаў:
    — Ты, Кулеш, пастаянна з нас жартаваў, а на гэты раз ты над панам пацешышся, — і распавёў, што ён прыдумаў.
    Доўга рагаталі вяскоўцы, але нічога не гаварылі, баяліся, каб зноў хто не падслухаў ды памешчыку іхнюю таямніцу не раскрыў.
    3 самае раніцы паджгаў Кулеш у двор да пана. Яшчэ сонца толькі абудзілася і лянотна выпаўзала зза старога, густога лесу. Пастаяў чалавек, пакруціўся — пан яшчэ спаў. He станеш жа проста так турбаваць гаспадара. Крыху адышоўся, прысеў на камень, закурыў сваю люлечку і стаў чакаць, калі нехта з панскай сям’і на падворак выгляне. Вяскоўцу пашанцавала. Недзе, можа, праз гадзіну сам гаспадар, выставіўшы вялізнае чэрава, выпаўз на ганак і стаў, соладка прыжмурваючы свае свіныя вочкі.
    Убачыў памешчыка Кулеш і што было сілы засучыў прама да падворка. Потым перапыніўся і пайшоў ужо спакойненька. Заўважыў вялізную пярэстую свінню, якая з дзесяткам парасят рохкала ў вялікай, смярдзючай лужыне, і... зняў шапку ды давай ёй нізканізка кланяцца. Жывёліна, ведама, не звяртала ўвагі на тое, што ёй аказвалі гэткі вялікі гонар, паранейшаму нешта шукала ў чорнай, густой твані і, знайшоўшы, узвышала голас, відаць, клікала парасят.
    — Што гэта ты, дурань, робіш? — данеслася здзіўленае з ганка.
    — Як што, паночку?
    — Я ў цябе запытаўся, і адказвай.
    — I адкажу, бо тут нічога мудрага няма. Гэта ж ваша свіння даводзіцца роднай цёткай маёй свінні.
    — Ну і...
    — Усіх родных трэба паважаць.
    — I свінню?
    — I свінню.
    — Дык ты прыйшоў на падворак, каб маёй свінні пакланіцца?
    — He толькі для гэтага, яшчэ прычына ёсць...
    — Можа, мне грошы за зямлю прынёс?
    — Пакуль што не, але мяркую праз пару дзён прынесці.
    — Дык чаго ж ты прыпёрся?
    — Мая свіння сваю дачку замуж аддае, дык я прыйшоў яе цётку на вяселле паклікаць.
    351
    — [ як жа гэта свінню да цябе загнаць на тое вяселле?
    — Вельмі проста — звязаць ды ўкінуць на воз. Але ж я хачу яшчэ папрасіць... каб і дзетак яе прывезлі, няхай і яны там паласуюцца...
    — А іх як?
    — Яшчэ прасцей — у мяшок, і ўся справа.
    — Але хто ж павязе?
    — Я і сам магу. Толькі загадайце, каб пагрузілі свінню з парасятамі на воз.
    Усё так зрабілі, як Кулеш прасіў, і паехаў ён дамоў. Едзе і па дарозе спяваекрычыць:
    — Усё Куляшова! Усё Куляшова!
    Людзі да яго, а ён:
    — Прадаю парасятак! Прадаю парасятак!
    Паглядзелі сяляне, што парасяты спраўныя, і за пару гадзін раскупілі, а свінню гаспадар дамоў завёз. Памешчык не вытрымаў да вечара, пасядзеў на двары ў сябе, a потым загадаў фурману везці да Куляша. Прыехалі, a той сядзіць сабе спакойненька і люльку пакурвае.
    — Дзе мая свіння?
    — Якая?
    — Ты што, дурны?
    — Ага.
    — Дзе свіння?
    — У мяне толькі свая. Тут усё Куляшова.
    Убачыў пан, што нічога не атрымаецца, і паехаў назад. А хітры мужык прыкупіў зямлі і яшчэ грошай суседзям пазычыў. Вёску назвалі Куляшова, у гонар таго хітрага чалавека, які гэтак добра выкруціўся з цяжкага становішча. Пазней перайменавалі ў Чырвонае Знамя.
    сянно
    Гэта было ў тыя часы, калі татары крымскія напалі на нашу зямлю.
    У аднаго беларускага князя, землі якога ляжалі якраз на месцы сучаснай Сенненшчыны, была прыгажуня жонка, і звалі яе Мар’я. Такая ўжо прыгожая нарадзілася, што і да гэтых дзён народ пра яе песні спявае. Вернай заставалася свайму князю Івану да апошняй хвіліны, нават перад смерцю не пабаялася адказаць татарскаму хану і сцвердзіць, што ва ўсім белым свеце кахае аднаго мужа. Але паслухайце пра ўсё па парадку.
    Напалі татары на наш край, а бараніць яго не было каму ў той момант, бо мясцовага валадара не было ў замку. Дзе ён быў са сваёй дружынай, пра гэта народныя дарадцы нічога не даносяць. Вядома дакладна толькі адно: у замку заставалася толькі Мар’я з маленькай дачушкай і крыху большым сынком.
    Калі разведчыкі паведамілі хану, што князя Івана няма дома, ён ажно языком зацмокаў ад задавальнення, але загадаў свайму мурзе яшчэ раз праверыць:
    — Сам павядзеш невялікі атрад вояў. Праверыш на месцы, ці няма засады. Калі што, адразу ж вяртайся, a калі ніякіх ваякаў там не будзе, то заставайся, а да мяне прышлі толькі пару вершнікаў, каб паведамілі, што шлях вольны.
    12 Віцебшчына
    353
    — Зараз адпраўляцца?
    — He спяшайся. Я хачу яшчэ нешта табе сказаць, але каб астатнія не чулі. — I ўжо цішэй дадаў: — Галоўнае — даведайся, ці ў замку князёўна Мар’я. Кажу толькі табе, бо давяраю.