Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Даў памешчык Пётру зямлі, і той пабудаваў там свой падворак, а хутар назваў Росна, бо вельмі яму запалі ў душу словы пра няшчасную кветку. Людзі ўжо значна пазней назву тую перайначылі і сталі называць паселішча — Расна.
365
САВІНІЧЫ
Некалі, у даўнія стагоддзі, у птушак, як і ў людзей, усё было агульнае: і жыллё, і корм, і іншыя якія справы ды прычындалы. Цара выбіралі на некалькі гадоў, а калі ён у нечым правінавачваўся ці не адпавядаў займаемай пасадзе, то перавыбіралі і замянялі іншым. Так і жылі. Усё пасправядліваму атрымлівалася. Якая крыўда ці злыбеда ўзнікала, адразу пішчалісвісталі:
— На суд! На суд збіраемся!
3 усіх канцоў пушчы, з усіх канцоў палеткаў ды ніў, лугоў ды балот прылятала птаства.
Сам Бог зайздросціў, што птушкі да такога дадумаліся і няма ў іх зза гэтага ні войнаў, ні боек. Правучаць злодзея ці нядобразычліўца і зноў мірна і спакойна сабе жывуць. Во добра было б, каб і сярод людзей так атрымлівалася. Аднаго разу нават вырашыў падслухаць ды падгледзець, як той суд адбываецца. Стаіўся ў кустоўі, непадалёку ад палянкі, на якую зляталіся птушкі, і стаў чакаць. Нарэшце ўсе зляцеліся, і велічны арол — ён жа птушыны цар — прамовіў:
— Усе тут?
— Усе.
— Тады можна пачынаць? Давайце цішэй...
Птаства паціху ўгаманілася і прыціхла.
— Хто на каго скардзіцца?
— Хто там скардзіцца? Хто там скардзіцца? — загаманілі, звяртаючыся адна да адной, птушкі.
Усявышні напрог слых.
— Верабей вінаваты... Верабей, — заціўкалі з аднаго боку птушкі.
— He, не ён, не ён, — запярэчылі з другога.
Арол разгублена пазіраў па баках і ніяк не мог дацяміць, што адбываецца на гэты раз. Раней выказваліся пакрыўджаныя і ўсё, а тут...
— Дык хто вінаваты, я ў вас пытаюся?
— Верабей, — панеслася з аднаго боку.
— He, не ён, — пачулася з другога.
— А хто ж тады? — раззлаваўся птушыны цар і тупнуў лапаю. — Гаварыце, пакуль не загадаў слугам даць вам добра ў спіны.
— Ён пачаў зерне красці ў гаспадароў.
366
— Яму ж таксама карміцца трэба, — пачаў было арол.
— Але хіба яму ўсялякіх лічынак мала?
— Слушна кажаце, — пагадзіўся арол.
— Ён крадзе, а на ўсіх птушак гамоняць, што мы зладзействам займаемся. Як нам такое трываць?
— I гэта праўда.
— Вядома, што праўда. Людзі птушак адганяць ад сваіх дамоў пачалі, біцьвынішчаць. Усё зза аднаго... Трэба нешта неадкладна рабіць, іначай многія зза вераб’язлодзея загінуць.
— Чакайце, чакайце. He надта спяшайцеся і не вельмі крычыце. Крыкам нічога не выправіце. Трэба судом справядлівым усё разабраць і тады толькі судзіць.
— А мы для гэтага і суд сабралі і цябе, наш цар, на яго запрасілі, каб ты разабраўся і прысудзіў вераб’я да якога прысуду.
— Зараз, зараз усё вырашым. Толькі не крычыце, супакойцеся.
Усявышні ў карчах ажно перасмыкнуўся і прамямліў: «Амаль як у мяне, калі мае святыя ды апосталы ўсходзяцца. He пазайздросціш зараз арлу...»
Але арол надзіва лёгка знайшоў выйсце. Пакрычаў, пакрычаў крыху, патупаў нагамі і, пабачыўшы, што гэта ніякага выніку не дае, загадаў змрочным крумкачам, якія непарушна сядзелі ў яго за спінаю:
— Слугі мае верныя, навядзіце парадак, бо мы і да ночы тут справу не вырашым.
Грувасткія крумкачы ўзняліся ў паветра і праз колькі імгненняў пачалі лупцаваць самых крыклівых птушак. Тыя не ўцякалі, адразу замаўкалі, бо ведалі, што іх чакае ў выніку непадпарадкавання.
«Бачыш ты... — здзіўлена працягнуў у кустоўі Усявышні. — Усё ў парадак за пару хвілін прывядуць...»
Сапраўды, недзе хвілін праз дзесяць на паляне ўсталявалася напружаная цішыня і было чуваць толькі, як махалі крыламі, разлятаючыся, слугі арла — крумкачы. Яны болей не селі за спінаю ў свайго валадара, а стаіліся па баках, гатовыя ў любую хвіліну накінуцца на таго, хто паспрабуе парушыць парадак.
— Давайце сюды вераб’я, — пачуўся голас арла.
Вераб’я выпхнулі на сярэдзіну.
— Зерне краў?
367
— He.
— Як жа не, калі на цябе ўсе паказваюць?
— He, не краў.
Арол ажно заціх на хвіліну, так нязвыкла было яму чуць такую самаўпэўненую хлусню.
— Але ж сведкі...
Верабей набраўся столькі пыхі, што перабіў свайго валадара:
— Яны спецыяльна сведчаць супраць мяне, бо зайздросцяць.
— Чаму зайздросцяць?
— Што ў мяне ўсё атрымліваецца.
— I што ўжо ў цябе так добра атрымліваецца?
— Усё.
— Дарма ты так пахваляешся.
— Іх падкупілі.
Як толькі верабей вымавіў гэтыя словы, то аслупянелыя ад хлусні птушкі паўскоквалі з месцаў і запатрабавалі:
— Пакараць! Пакараць яго! Ён жа хлусіць! Ён не прызнае нашых законаў!
Пакуль арол разважаў, слугі ягоныя не ўпільнавалі, як самыя бойкія птушкі кінуліся на вераб’я. Што тут пачалося! Усявышні горка ўсміхнуўся і падаўся далей ад тае злашчаснае паляны: «Верабей, калі выжыве, то запамятае гэты дзень надоўга...»
Але верабей быў не такі ўжо і дурны. Справа ў тым, што яшчэ зараней ён падрыхтаваў сабе дзірку ў дупле. Зрабіў такую, каб самому толькі пралезці. Туды ён і шмыгнуў, адчуўшы небяспеку. Птушкі паразважалі і вырашылі, што самае лепшае ў дадзеным выпадку — браць дупло ў аблогу і дачакацца таго моманту, калі змораны голадам верабей сам вылезе да астатніхды папросіцьлітасці. Так і зрабілі. Арол, праўда, пасвойму крыху перайначыў:
— А чаго мы ўсе тут чакаць будзем? Пакінем кагонебудзь аднаго, большага і мацнейшага за вераб’я, а потым птушкі мяняцца будуць.
— Правільна, — загаманілі астатнія. Кінулі жэрабя, і па ім выпала першай сцерагчы саве. А сава тады была ўвогуле голая, без аніякага пер’я. Яна адразу загаварыла:
— А як жа я на ноч застануся? Холад мяне тут прабярэ да самых касцей.
368
Тады арол загадаў:
— Давайце скінемся ёй па пёрку. Нам — нічога, а яна ўся ў пер’і будзе.
Скінуліся птушкі, і сава задаволена ажно вочы скасавурыла на сябе самую, гэтак ёй новае ўбранне спадабалася. Як бы там ні было, але хітры верабей таго моманту дачакаўся, калі світанне настала і вартаўніца зяхаць пачала, і ўцёк. Як даведаліся пра гэта птушкі, давай біць саву. Лупяць і прымаўляюць:
— Навошта мы табе свае пёркі давалі?! Як жа ты глядзела сваімі лупатымі вачыма?! Каб жа ты цяпер да скону свайго начамі не спала, а лётала, а днём, калі мы лётаем, ты хавалася...
Так яно і сталася з таго моманту. I доўга яшчэ стары дуб паказвалі, у якім дупло было і дзе той хітры верабей хаваўся. Звалі той дуб Савінічам, а вёску, якая пад ім узнікла, назвалі Савінічамі.
ходцы
Раней на месцы нашай вёскі быў маёнтак пана Рэнцэля. Сярдзіты быў памешчык, надта не любіў, калі нехта супраць яго слова казаў. Гаварылі, што ён і са сваімі сябрукамі гэтаксама сябе паводзіў. Як раззлуецца, то толькі і крычаў:
— На двубой! На двубой!
Адкуль ён такое старадаўняе слова пераняў, ніхто не ведаў, але ведалі затое, што Рэнцэль у двубоі заўсёды браў верх. Налупасіць саперніка, а потым і смяецца:
— Табе, галубочак, са старой бабцяй на кіях біцца, a не са мной. Вось табе яшчэ на добры ўспамін, і каціся, ды глядзі, болей не заводзься з мацнейшым! — і лупяне ці кулаком, ці бізуном.
За гадоў пяць мясцовы пан усіх суседзяў ад сябе адвадзіў, баяліся да яго і былыя сябры наведвацца. Ніхто ж сказаць не мог, што ліхому гаспадару ў галаву ўваб’ецца і чым гэта наведванне для госця скончыцца. Лічылі за лепшае бокам абысці маёнтак ці пасядзець у якой іншай кампаніі, толькі не з тым ліхім чалавекам.
Рэнцель тады пачаў сам зачэпку шукаць, каб толькі з кім завесціся ды пабіцца. Выходзіў ці выязджаў на даро
369
гу і чакаў, пакуль які багаты экіпаж пакажацца, каб спачатку паспрачацца, а потым ужо і да абразы ці да бойкі перайсці.
Аднаго разу, казалі, высуцуўся ён і надзвычай доўга чакаў. Ад таго і раз’юшыўся і пачаў да свайго фурмана, Грышкі, чапляцца. Той маўклівы чалавек быў, дабрадушны, нікога ў жыцці не пакрыўдзіў, а вось сам зносіў шматлікія абразы ад пана, а калі — і пабоі. I гэта нягледзячы на магутны целасклад і фізічную моц. На гэты раз Грышка не маўчаў, адказваў на ўсе зачэпістыя пытанні пана, і гэтая незалежнасць фурмана выбіла Рэнцэля з раўнавагі. Болей ён пытанняў не задаваў, а лупянуў кулакомгрушаю прама ў лоб беднаму фурману. Які іншы чалавек ад такога ўдару зваліўся б з ног, а Грышка толькі хіснуўся ды набычыўся. Памешчык заўважыў гэта і не стаў болей выпрабоўваць лёс — адчапіўся. I тут яму пашанцавала. На дарозе нарэшце паказаўся нейкі экіпаж.
— Вязучы ты, Грышка...
Але Грышка нічога не адказаў, нехацеў падтрымліваць гаворку дурнаватага гаспадара.
На гэты раз памешчык запыніў нейкага ці то немца, ці то француза і пачаў брыдка таго лаяць. Бедны падарожнік нічога не мог зразумець, лыпаў вачыма. Але і гэтага хапіла Рэнцэлю, каб прычапіцца і добра намяць бакі небараку.
Калі вярталіся дахаты, то задаволены Рэнцэль на ўсё горла спяваў песні, што вельмі нагадвала лютаўскае спяванне ваўкоўдрапежнікаў. Ажно Грышка не стрымаўся і даволі гучна прамовіў:
— Чакай, яшчэ і твая чарга прыйдзе...’Даспяваешся...
Ды толькі пан не вельмі прыслухоўваўся да таго, што гаварыў ягоны фурман. У яго быў добры настрой.
Выязджалі яны на тую дарогу не раз і не два. Здаралася, што і зімою, у самыя завірухі, у самыя маразы не сядзелася ліхому памешчыку дома, свярбелі ў яго кулакі, прагнуў ён паздзекавацца з людзей. Вядома, што перападала і Грышку, але ён усё трываў. Трываў да аднаго выпадку. А здарылася тады вось што.
Вырашыў пан Рэнцэль ехаць на дарогу не днём, а надвячоркам, бо ад некага прачуў, што суседзі папярэджваюць падарожных абмінаць гэтыя мясціны днём. Настрой у пана быў неблагі ў прадчуванні, што некага ўвечары
370
добра адлупасіць, таму з дваровымі ды з фурманам не заводзіўся, толькі і загадаў:
— Грышка, запрагай! Хутка выязджаем!
Неўзабаве колы таратайкі мякка затухкалі па вільготнай, бо нядаўна прайшоў дождж, зямлі.
На дарозе нікога не было. Чакалі гадзіну, трывалі другую — нават зайца не ўбачылі, не тое што чалавека. Рэнцэль пакуль што не чапаў Грышку, але той ведаў, што хутка пачнецца.
Так і здарылася. Памешчык зусім спахмурнеў. Відаць, шукаў зачэпку, і нарэшце знайшоў:
— Грышка, чым ты гэта смярдзіш?
— Нічым.
— He, смярдзіш.
— Можа таму, што цыбулі наеўся?
— А мне да гэтага справы няма! Мяне абурае іншае — чаго ты спрачаешся! — вымавіў Рэнцэль і замахнуўся. Але адбылося нечаканае: ягоны кулак рассек цемру, а ў панскіх вачах успыхнула цэлае суквецце рознакаляровых агеньчыкаў. Ён спачатку і не здагадаўся, што гэта Грышка пачаставаў яго сваім кулакомгарбузом. За першым пайшоў і другі ўдар. Памешчыка нібы пад пахі падхапіла нейкая невядомая сіла, выкінула з таратайкі, і ён гопнуўся на зямлю.