Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Нарэшце прыспеў час жніва. Памешчыца сама кінулася зажынаць. Але толькі ўхапіла каласы ў руку, як тут жа і ўпала. Сэрца яе не вытрымала — захлынулася ад злосці.
Некалькі дзён запар дзьмула віхура, стагнала зямля. Сяляне баяліся вылазіць з хацін, бо думалі, што і іх неба пакарае. Ды абышлося.
Тое поле вяскоўцы празвалі красным, бо яно было ўзарана на крыві і касцях продкаў. 3 цягам часу людзі, якія ўжо не ведалі, што там даўней было, сталі на ім будаваць хаціны, але назва засталася і да нашых дзён — Краснаполле.
МУРАГІ
Жыўбыў гаспадар, і было ў яго трое сыноў: Сцяпан, Іван ды Пятро. Здаровыя хлопцы, працавітыя, а бацьку свайго шанавалі, то нібы нейкае дзіця малое. He давалі яму ўжо нічога рабіць, самі ўсё перахоплівалі. Гаспадар злаваўся часам:
— Што ж гэта вы, хлопчыкі, на мяне так глядзіце, нібыта я ўжо глыбокі стары?
— Ды не, тата, мы так нават і не думаем, але ты столькі сілы ды здароўя патраціў, каб нас выхадзіць, што зараз адпачывай.
Задумаецца бацька пасля такіх слоў і ледзьве не заплача, бо прыгадае сваё жыццё. Ажаніўся з жонкай. Харошая яна была, ласкавая, добрая, спагадлівая, ніколі голасу не ўзвысіла, ніколі не паскардзілася, што стамілася. Траіх сыноў, аднаго за другім, нарадзіла. Ды трэба ж было, відаць, такому здарыцца.
Пайшла яна жыта жаць, а муж нешта на падворку неадкладнае рабіў. Дзеці ля яго корпаліся. Гаспадар яшчэ і наказаў жанчыне:
342
— Ты ж, родненькая, там доўга не затрымлівайся. Заўтра ўсе разам паедзем, ты не рвіся. Адна ўсё роўна так многа не зробіш, як удваіх.
Каб жа ведаў, што благое здарыцца, дык абавязкова пабег бы следам, a то ж...
Жанчына зайшла на сваю ніўку і ўзялася шчыраваць. Хацелася ж болей зрабіць, каб заўтра муж здзівіўся, колькі многа яна адна зрабіла. Нават не адпачывала да самага полудня, спынілася на пару хвілін, каб вадзіцы папіць. Затое калі прысела перакусіць, то здалося ёй, што ўпадзе ад стомы. Такое і раней не раз здаралася, але пасядзіш, перакусіш, а потым зноў працуеш. Так і тут яна зрабіла. Паела, але стома не пакідала, навалілася на галаву, устаць не дае, нібы прымушае паспаць прылегчы. I ўсё ж жнейка не паддалася, падхапілася, вырашыла пахадзіць тудысюды і так санлівасць развеяць.
Пайшла да кустоўя, вярнулася назад, пакіравала на другі бок ніўкі і толькі дайшла да канца жытнёвага поля, як прама на яе вылецела пара здаравенных ваўкоў. Такіх вялізных, ашчэраных, што ў беднай жнейкі ажно сэрца залякацела. Яна як стаяла, так і села на месцы. Звяры падляцелі да яе і... Жанчына заплюшчыла вочы і застыла, нават рукі не ўздымаліся бараніцца. Ваўкі прыпыніліся, пачмыхалі разгарачана і паджгалі далей.
Болей у той дзень яна не працавала. Нешта нібы абарвалася ў сярэдзіне, ледзьве дабралася да дамоўкі.
Муж як убачыў яе, дык адразу зразумеў, што нешта здарылася, і прымусіў жонку расказаць. Калі пачуў, то спалохаўся яшчэ болей:
— Каб хоць зляк чорны на цябе не напаў. Божачка, што ж мы тады рабіць будзем? Пабягу зараз якога чалавека знайду, каб замовы над табой пашаптаў.
— Але, здаецца, усё добра...
— Глядзі, a то збегаю...
— He трэба. Пасплю, да раніцы ўсё само і пройдзе.
— Каб жа так...
— Вячэраць не буду, не хочацца нешта, пайду лягу.
Зайшла жанчына ў хаціну і павалілася на палок. Дзеці прыціхлі адразу, бо ўбачылі, што матулі дрэнна.
Палеглі ўсе спаць, а раніцай прачнуўся гаспадар і да жонкі:
— Ну як?
А тая не адказвае. Ды і не магла адказаць, бо трызніла. Пабег тады чалавек да старых людзей, каб замовы па
343
шапталі. Прыйшлі яны, паселі і сталі глядзець на хворую. Маўчалі, пакутліва цягнуўся час, а яны ўсё не пачыналі шаптаць. Гаспадар ужо месца сабе не знаходзіў. Нарэшце самы стары, можа стогадовы, дзядулька прамовіў:
— He дапаможам мы тут, чалавеча.
— Чаму?
— Яна моцна напалохалася.
— Але ж вы пашапчыце.
— Шэпты нашыя не возьмуць таго чорнага спалоху. Зразумей нас правільна, гаспадар, мы не адмаўляемся, мы адразу цябе папярэджваем, што калі і станем шаптаць, то нічога не пераменіцца.
— А можа?..
— He, родненькі, яна доўга не працягне. Стане сохнуць, як тое дрэва, што карані пабітыя ды паабсяканыя. Здаецца, і зелянее, а яно ўжо і не жыве. Трывай, чалавеча.
— Ято не сагнуся, але ж трое дзяцей застаецца... Трое сыночкаў...
— Вось і будзеш ім і за бацьку, і за маці. Цяжка, ведама ж, але мацуйся. Нічым мы табе не дапаможам, таму лепей пойдзем. Прабач, што так атрымалася.
I сапраўды, жанчына пражыла ўсяго недзе каля месяца і памерла. Пахавалі яе, і застаўся гаспадар адзін з трыма малымі дзецьмі. Ён іх узняў, выгадаваў, паставіў на ногі. Сам, адзін, бо другі раз так і не ажаніўся.
А сыны выраслі на зайздрасць.
— Вось гаспадары, дык гаспадары, — гаманілі вяскоўцы. — Пашанцуе некаму з зяцямі...
Ішлі гады, гаспадар старэў, а сыны сталелі. Сабраў ён іх неяк надвячоркам дый распачаў размову:
— Што ж, хлопчыкі, давайце ўсё паладкуем...
— А хіба ж у нас, тата, непарадак недзе?
— He, усё добра.
— To чаго ж...
— У іншым парадак трэба навесці. Зямлю паміж вамі хачу падзяліць, лес, сенакос, каб потым не спрачаліся. Табе, Сцяпан, як самаму старэйшаму, ніву вышэйшую аддаю. Табе, Іван, як серадольшаму, — каля лесу. А табе, Пятро, як самаму малодшаму, — мурагі, тыя, што ля ніжэйшай нівы.
Пакланіліся сыны, шчыра падзякавалі бацьку, на тым гаворка і скончылася.
Калі бацька памёр, то яны сталі асобнымі сем’ямі жыць, і там, дзе Пятро асеў, пазней паселішча ўзнікла, а назвалі яго тым прыгожым словам — Мурагі.
344
НОВАЯ (Папова Лука)
Некалі тут у нас царква была. Вялікая, прыгожая, да яе мноства народу збіралася, а як якое свята — то і не прайсці і не праехаць, гэтулькі ўжо набівалася. Бацюшка быў нейкі недалужны: то нешта згубіць, то забудзе замкнуць, і зладзеі пакрадуць, a то штонебудзь сцягнуць, a на яго выдумаюць. Людзі не асмельваліся дапытвацца, ды ці можна ў боскага служкі ўсялякія падрабязнасці выпытваць? Усім пападдзя запраўляла. Яна не саромелася, магла пры людзях бацюшку адчытаць, а то і за доўгія валасы пацягаць, калі што не па яе атрымлівалася. I не звяртала ўвагі — святочны быў дзень ці будзённы. Неяк нават на ўсяночнай перад Вялікаднем счапіліся. Народ рагатаў, канешне. Ды і што ён мог зрабіць?
I ўсё ж паплаціўся бацюшка за сваю неахайнасць. Здарылася ўсё наступным чынам.
Аднаго разу бацюшка нечага запозніўся ля царквы, усё тупаў ды тупаў. Можа, баяўся ісці зараней дамоў, каб лішні раз не трапляцца на вочы жонцы, а можа, яшчэ па нейкай нагодзе. I тут падляцела прыгожая карэта, запрэжаная чацверыком, і з яе выскачылі хлопцы.
— Хто вы такія? — запытаўся бацюшка.
— He бойся, не госці, — са смехам адказалі тыя і павалаклі папа ў карэту.
Потым двое выскачылі зноў, пабралі з царквы ўсё самае каштоўнае, паселі і паехалі. Поп спачатку сядзеў ціха, а потым пачаў патрабаваць, каб яго выпусцілі. У адказ адзін з хлопцаў так рэзнуў яму кулаком у лоб, што ў бацюшкі ажно знічкі ў вачах засвяціліся, і ўсю дарогу потым ён з усім згаджаўся і паўтараў адно толькі слова: «Добра».
Вось едуць яны, і рабаўнікі пачалі бацюшку падвучаць:
— Значыцца, так. Заедзем у краму і возьмем там усе тавары, а ты паводзь сябе добра, не ўздумай крычаць ці на дапамогу каго клікаць, іначай...
— Добра.
— Вось і малайчына. Будзеш ва ўсім слухацца, дык дамоў цэлага і здаровага адпусцім.
— Добра.
Прыехалі яны да крамы і сталі самыя дарагія тавары браць. Гаспадар глядзеў, глядзеў, а потым і запытаўся:
345
— Хлопцы, браць бераце, а хто плаціць будзе?
— Ды вунь ён і заплаціць, — і паказваюць на бацюшКУ
Тады гаспадар кінуўся да папа:
— Гэта праўда?
— Добра.
— Але ж яны на многа грошай тавараў набіраюць.
— Добра.
— I за ўсё чыста заплацяць?
— Добра.
— Тады няхай усё да драбніцы забіраюць.
Тыя хлопцы ўсё выбралі, сабраліся, паселі сабе спакойненька і паехалі, а бацюшка застаўся з гаспадаром.
Сядзяць на парозе. Гандляр не ўтрымаўся і зноў пытаецца:
— Дык вы будзеце плаціць?
— Добра.
Чакаў, чакаў гандляр, калі ж бацюшка заплаціць, a тым часам і сонца пачало садзіцца. Трэба было дамоў збірацца, зачыняць усё на ноч, хоць у краме амаль нічога і не засталося. He вытрымаў гаспадар, ухапіў бацюшку за грудкі:
— Грошы аддавай!
А той у адказ:
— А дзе я табе іх вазьму?!
Як вызверыўся тут гандляр, як урэзаў папу між вачэй ды як напусціў на яго сабак, то той, небарака, ледзьве адбіўся. Уцякаў куды вочы глядзелі. Убіўся ў глухую мясціну і там, пабудаваўшы сабе нейкую зямлянку, стаў жыць. Людзі тое месца назвалі пазней Паповай Лукой, ды так і замацавалася назва. Потым, у 1938 годзе, перайначылі ў Новую.
ПЕРАМОГА (Мыцькава)
Ехаў адзін чалавек густым лесам дамоў. Справа ўжо пад вечар позні рухалася, таму яму было крыху страшнавата. Каб смялей і весялей было, вырашыў песні пець. Разы са тры ікнуў са страху, а потым і завыў:
Едзь, едзь, Ванечка,
Бо ў цябе конік чужы, не свой, Начавацьмеш гэтую ночку ў дарозе, Прывязаўшы коніка к бярозе...
346
Перапыніўся, прыслухаўся, ці не тупае хто паблізу, і далей заспяваў:
Бяроза ж ты мая белая, Галоўка ж ты мая бедная, Хто ж майго коніка напасе, Да новай стаенькі завядзе...
Вечаровае рэха патройвала сілу голасу, і песня неслася да самых аблокаў, якія ўсё ніжэй апускаліся да зямлі.
Звалі таго чалавека Міцька, але дражнілі крыху іначай — Мыцька, ад таго, што сам селянін няправільна вымаўляў сваё імя.
Так бавіў дарогу селянін, і тут заўважыў нейкага чалавека, які таропка даганяў ягоны воз.
— Трр, ваўкарэзіна! Стой, воўчае мяса! Ляціш, нібы за табой сотня ваўкоў гоніцца!
Міцька стараўся крычаць у поўны голас, каб той чалавек зразумеў, што ён нічога не баіцца. Незнаёмец падбег і запрасіўся:
— Гаспадар, ці не возьмеш да сябе на воз? Стаміўся я сёння, гэтыя вёрсты мераючы. Столькі ад самае раніцы прайшоў, сілы ў нагах не засталося, падкошваюцца.
— Ведама што, чалавеча, сядай. Месца хопіць, і конік мой ад гэтага выжыльвацца не будзе.
— Вось дзякуй, — прамовіў незнаёмец і ўваліўся ў воз.
— Адкуль жа ты, чалавеча, дарогу топчаш?
— Сёння, можа, вёрст з трыццаць адмераў. Адкуль? Калі скажу, то вы не паверыце, што я ад тае вёскі свой шлях пачынаў.
— I ўсё ж скажыце.
— Незнаёмец назваў вёску. Міцька і сапраўды пра такую вёску не чуў, але вырашыў не паказваць гэтага: