Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Гавораць яшчэ, што такая назва з’явілася ад таго, што ў гэтых мясцінах заўсёды гандлявалі сенам. Хто ж яго ведае, ці так яно...
359
МАШКАНЫ
Даўней людзі па хутарах жылі. He так, як зараз, што ўсе ў адной вёсцы, а параскіданы гаспадаркі былі па ўсім наваколлі, і толькі час ад часу збіраліся суседзі, каб пагаманіць, распавесці пра тое, што чулі, ці запрасіць да сябе ў госці або на якую неадкладную працу, абяцаючы ці шчыра заплаціць, ці адрабіць потым, калі з’явіцца неабходнасць.
Розныя людзі жылі, але найболей сумленныя, працавітыя. I вось аднаго разу прыбіўся на хутар адстаўны салдат. Ведама ж, што ён мог выслужыць за сваю царскую службу — якіх пару рублёў ды яшчэ колькі бліскучых медалёў. А хоць пара рублёў была на тыя часы і значнай сумай, толькі пабудавацца на яе самому было немагчыма. Вось і хадзіў былы салдат па хутарах і прасіў, каб выручылі людзі, падсабілі. Звалі яго Машкан. Чалавек ён быў неблагі, ветлівы, таму і не адмаўлялі людзі, абяцалі дапамагчы.
Але запрасіцьто запрасіў, а трэба ж нечым мужчын і частаваць, бо яны ж не проста так пазбіраюцца, а будуць цэлымі днямі, з ранку да вечара, фізічна намагацца. Тоесёе прыкупіў салдат, нешта спагадлівыя суседзі далі, але ўсё роўна было малавата, ён і сам гэта адчуваў. А пад бокам у яго жыў стары дзед. Сахвей ягонае імя было. I такі ўжо той стары сквапны быў, такі злыдзень, што ва ўсім наваколлі пашукаць — не знойдзеш. Вось да яго і звярнуўся Машкан, каб той пазычыў тоесёе з прысмакаў.
— Няма ў мяне нічога, Машкан, няма, — адказаў стары, нібы баючыся, што зараз да яго кінецца салдат і ўсё паадбірае. Потым адразу ўстаў і яшчэ раз прамовіў:
— Але ж галодныя людзі — не працаўнікі.
— Я і сам ведаю.
— Дык шукай якіх прысмакаў.
— А дзе ж я іх знайду?
— Шукай... А ў мяне няма, нічога ў мяне няма, чалавеча, — прамовіў дзед і паджгаў, нібы малады, да сваёй хаціны.
Машкан глядзеў задуменна яму ўслед і пра нешта flyMay.
«Хутка і сапраўды талака збярэцца, а ў мяне і скрыліка сала ці якога мяса няма. Трэба неяк круціцца, толькі як?..»
360
Прамовіў гэта Машкан сам сабе і прылёг на духмяную траву. Але які там сон, які адпачынак, калі зусім іншым галава забіта? Круціўся, з боку на бок паварочваўся, а потым раптоўна ўскочыў на ногі.
«А што, чаму б і не выйсце? Чаму не? Цяпер ты ў мяне паскачаш, стары злыдзень, цяпер будзеш ведаць, як з мяне здзекавацца...»
Стары дзед соладка пазяхаў на печы. На двары ўжо сцямнела. Баба ягоная храпла так, што, здавалася, зараз захлынецца ад уласнага храпу. Што рабіць чалавеку на старасці гадоў, калі ён мае моцную гаспадарку, калі ў яго ўсё ёсць, калі на яго пастаянна працуе пара парабкаў? Толькі і палежваць ды з іншых, няўдалых ды гаротных, пасміхвацца. Пры такой думцы стары ажно нагамі ад радасці задрыгаў.
А на вуліцы тым часам не ўсе спалі. Машкан, стаіўшыся, чакаў сваёй часіны дзейнічаць. Праспявалі другія пеўні, і ён амаль нячутна праслізнуў да кладоўкі, дзе ў старога гаспадара ляжала ўсё сала ды мяса, а таксама іншыя прадукты. Сабакі не брахалі, бо кемлівы салдат кінуў ім па кавалку зайца, перад гэтым старанна перавязаўшы яго ўсялякімі ніткамі. Сабакі рвалі і не маглі парваць кінуты ім ласунак, а Машкан дзейнічаў. Наклаў вялізны мех сала з мясам, набраў сыру ды іншых прыпасаў і падаўся назад. Аднёс далекавата, а потым усміхнуўся сам сабе: «Што ж гэта я ў чалавека нават дазволу не запытаўся? Трэба вярнуцца ды ўсё палюдску зрабіць, каб пасля не крыўдзіўся, не гаварыў іншым, што яго не папярэджвалі. Трэба вярнуцца...»
Захаваў той мех і пакрочыў паспешліва назад. Пастаяў каля плоту, потым падышоў да акна. Засмяяўся ледзьве чутна і загрукаў кулаком у аканіцу:
— Дзед Сахвей!
Неўзабаве з хаты жаночы голас запытаўся:
— Хто там?
Але Машкан не адказваў, чакаў, калі азавецца Сахвей. Той прагарлаў:
— Хто там? Што трэба?
Тады салдат, давячыся са смеху, прамовіў:
— Вам чорт сала нарэзаў і прыслаў!
Гаспадар ажно захлынуўся ад злосці:
361
— Уцякай, пакуль я на цябе сваіх парабкаў з сабакамі не спусціў!
— Але ж загадана вам перадаць! Нікому болей!
— Уцякай, каб позна потым не было!
— Як сабе хочаш...
— Я не жартую! — катэгарычна адрэзаў стары, а сам узіраўся ў цемру, спрабуючы ўбачыць таго, хто завітаў да яго ў такі час.
Толькі і салдат не дурань быў, каб выстаўляцца.
— Адмаўляешся ад сала, вяртаеш яго назад чорту, то я так і перадам...
— Так і перадай, што не трэба мне чортава сала!
— Добра...
Пагаманіў Машкан і пакіраваў назад, спяшаючыся, каб да світання занесці цяжкі мех сабе да будана і старанна яго прыхаваць. Настрой у салдата быў ужо зусім іншы. Пераходзячы невялічкую канавурачулку праз масток, нават заспяваў:
Ішоў салдат па кладачцы,
Знайшоў сала па нязгадачцы, He браў і не ўкраў, Сам Сахвей падараваў!
Сабраліся людзі на талаку да Машкана. Працавалі шчыра і елі смачна, ды яшчэ гаспадара хвалілі, што частуе іх не шкадуючы.
А стары Сахвей знайшоў прапажу і прыбег на будоўлю. Схаваўся ў кустоўі і загарлаў:
— Машкан — злодзей! I ўсе вы тут Машканы!
Калі хату паставілі ды іншыя будыніны ўзвялі, то і хутар той Машканамі празвалі, а потым і вёска ад яго пачалася.
PACHA
Быў у аднаго пана, які некалі валодаў тутэйшай зямлёй, верны аканом. Звалі яго Пётра. Ніхто не крыўдзіўся на гэтага чалавека, бо ён дужа спагадлівы быў. Заплача ўдава, запросіцца:
— He гані сёння мяне, пане аканом, далёка ад хаціны на працу, бо нешта мае дзеткі замаркоціліся. Дык я да іх падчас полудня збегаю, праведаю, каб чаго благога не здарылася.
362
— Добра, — толькі і адкажа той, а потым яшчэ і дадасць: — і дамоў на пару гадзін раней за астатніх падавайся. Я табе дазваляю, а калінебудзь, як ўсе жывыяздаровыя будуць, адпрацуеш.
Так і жыў аканом з людзьмі. Зайздросцілі сяляне з іншых вёсак:
— Што вам на лёс плакацца? Да вас пан рук не працягвае, увогуле вамі не займаецца. Аканом адно глядзіць, ды і той чалавек, якіх пашукаць трэба.
Памешчык таксама быў задаволены аканомам, сваім сябрукамхаўруснікам так прама і гаварыў:
— Я ніколі за парадкам у маёнтку ды на палетках не сачу. Там у мяне і так парадак.
— Але ж нехта назірае?
— Аканом.
— Усяго адзін? I няўжо не крадзе?
— Уявіце сабе, што не.
— He можа такога быць, каб аканом і не краў. He верыцца нешта.
— Вам не верыцца, а я такога чалавека маю.
— Пашанцавала тады пану. Можа прадасце?
— He, каго іншага — калі ласка, а гэтага не. Hi за якія грошы не прадам.
— Шанцуе ж людзям, — уздыхалі расчараваныя госці. — У нас і адвярнуцца нельга, а тут...
Ніколі памешчык не лаяўся на Пётру, не абзываў яго ды не кідаўся ўсялякімі словамі, а калі што трэба было, то звычайна клікаў:
— Аканом, хадзітка пасядзім крыху ды пагамонім.
Сядуць і, нібы роўныя, гавораць. Потым разыходзяцца.
А аднаго разу пан ужо да таго расчуліўся, што прамовіў:
— Я цябе, Пётра, ніколі са службы не праганю. Нават калі ты ўжо не здужаеш запраўляць маімі справамі, то ўсё роўна застанешся ў мяне. Стану тваім дзецям ды ўнукам плаціць за шчырую службу.
— Дзякуй, пане, — пакланіўся нізка аканом, але сам падумаў зусім пра іншае.
— Што ты, яшчэ нешта хацеў сказаць?
— Ёсць такая прымаўка ў народзе: «Панская ласка, жончына праўда, сынава жальба — усё толькі да парога».
363
— Дык ты мне не верыш?
— Прабачце за шчырасць, пане, але дзе вы бачылі, каб памешчык ды пра мужыка клапаціўся?
— Ну, а я буду.
— Дзякуй на добрым слове, але мне ўсё роўна не верыцца. I я вам дакажу, што маю рацыю.
— Паспрабуй.
Гаспадар хутка забыўся на тую гаворку, але Пётра не. Украў ён аднаго разу ў памешчыка гусака і прынёс дамоў. За ўсю сваю працяглую службу ўсяго раз такое і зрабіў. Вось і кажа ён жонцы:
— Звары гусака, толькі нікому нічога не распавядай.
— А дзе ты яго ўзяў? — спыталася тая.
— У пана ўкраў. Толькі ж глядзі, нікому не скажы.
Зварыла жонка гусака, з’елі яны яго, і, здаецца, усё ціха атрымалася. Але ж так толькі падалося. Выйшла жонка на вуліцу, а там кума ваду бярэ з калодзежа. Яна і давай прасіцца:
— Дай, кумка, вады напіцца.
— Ці ў цябе дома вады няма?
— Ёсць.
— А што ўжо ты такое смачнае з раніцы ела, што піць гэтак захацела?
Дурная жанчына пра ўсё чыста і распавяла, ды яшчэ і дадала:
— Ты ж толькі нікому пра гэта не распавядай, бо нас тады пан пакарае.
Але тая кума ўсяго праз нейкую гадзіну расказала другой куме. А тая кума надта злавала на аканома, што прымушае яе працаваць. Бачыце, яна была лянотная жанчына і лепей бы паляжала ці паспала, чым гнуцца на памешчыцкім палетку. Таму янадоўга не цягнула, а пабегла адразу ж да пана і пра ўсё чыста паведаміла. Гаспадар не паверыў ёй, загадаў слугам, каб адлічылі нядобразычлівай жанчыне лозаў на стайні. Адлупцавалі языкатую і яна, лямантуючы, паджгала дамоў. А памешчык вырашыў усё ж пералічыць сваіх гусей — і аднаго гусака не хапала. Выклікаў ён аканома і закрычаў:
— Дзе гусак?!
А той не прызнаецца. Тады гаспадар зароў:
— Павешу цябе за гэта!
Вось, пане, і праўда ваша. Вы ж абяналі, што ніколі
364
голас на мяне не ўзвысіце, да глыбокай старасці карміць мяне будзеце, а зараз пагражаеце павесіць.
— 1 павешу, як ты ні выкручвайся.
— А я і не выкручваюся. Толькі перш дазвольце схадзіць дамоў, бо там у мяне ёсць грошы і іх жа трэба падзяліць паміж жонкай і сынам.
— He абдурыш. Я цябе адпушчу, а ты ўцячэш...
— He ўцяку, пайшлі тады разам.
Заходзяць яны ў хаціну да аканома, а там жонка сядзіць за сталом.
— Заві сына ў хату.
— Чаго гэта?
— Грошы дзяліць паміж вамі буду.
Паклікала жанчына сына, аканом дастаў грошы і давай іх дзяліць. Але, што самае дзіўнае, раскладваў не на дзве, а на тры часткі.
— Чаго гэта ты так робіш? — не вытрымаў пан.
— Адна кучка таму, хто з жонкай жыць потым стане, другая — сыну, на гаспадарку, а трэцяя...
— А трэцяя?
— Таму, хто мяне павесіць.
Тут сын ускочыў:
— Давай я цябе павешу!
He вытрымаў Пётра:
— Бачыш, пане, а мы яшчэ спрачаліся. Ці ж не праўда, што панская ласка, жончына праўда ды сынава жальба толькі да парога? За гуску мяне вешаць сабраліся, a сын за грошы нават згодны прысуд над родным бацькам выканаць...
— Твая праўда, аканом, ты выйграў. Што тая кветка роснаяросна, якая на сонца трапляе, няшчасная, так і чалавек ад сваіх родных залежыць. Крыўдна даведвацца, што вось так яны да яго адносяцца. Але я сваё слова ўсё ж стрымаю: дам табе зямлі добрай надзел,і там будуйся. Хто яго ведае, як яно потым станецца...