• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    — Ты што ж гэта, гад?.. — запытаўся ашаломлены пан.
    — А чаму цёмна? — прагарлаў Грышка і наддаў яшчэ.
    Ён задаваў самыя недарэчныя пытанні і суправаджаў іх магутнымі ўдарамі. Рэнцэль зразумеў, што фурман папросту можа пазбавіць яго жыцця, і ўзмаліўся:
    — Перастань...
    — Што? — пачулася ў адказ.
    Тут ужо памешчыку стала не да просьбаў. Ён вырашыў уцякаць. Але на ногі ўстаць было не так проста, бо кожны ўдар яшчэ болей прыбіваў яго да зямлі. Неяк усё ж усхапіўся, крутнуўся і пабег. Але ззаду дыхаўтупаў Грышка. Памешчык, сабраўшы апошнія сілы, адарваўся ад фурмана, але затое ўлез ў такую балаціну, што куды ні паварочваўся — усюды па пояс увальваўся ў твань. Акрамя таго, камары ды іншы гнюс спакою ні хвіліны не давалі.
    Грышка пастаяў крыху і паехаў да маёнтка. Па даро
    371
    зе завярнуў да начлежнікаў, якія цесным колам ляжалі вакол вогнішча.
    — Слухай, Грышка, хто гэта сёння ў нашым балоце галосіць і ўвесь час нібы ходзіць?
    — А гэта, людцы добрыя, ходцы такія лазяць.
    — Чэрці ці што? — не зразумелі сяляне.
    — Ага, — рагатнуў фурман і паехаў сабе далей.
    Толькі раніцай вылез з балаціны Рэнцэль на гладкую дарогу. I хоць ён стараўся зрабіць гэта незаўважна, хоць быў пакусаны і мурзаты да непазнавальнасці, сяляне здагадаліся, хто гэта такі. Тады і пачалі гаварыць, як толькі пачуюць ноччу шум у балоце:
    — Рэнцэль ходцы робіць...
    Дзеці не маглі зразумець і таму дапытваліся ў старэйшых:
    — А што гэта такое?
    1 атрымлівалі філасофскі адказ:
    — Падрасцяце — самі даведаецеся.
    Пасля таго выпадку Рэнцэль нікога з людзей і пальцам не крануў, так яго Грышка адвучыў. I фурмана з працы не выгнаў. Але затое ягоны маёнтак стаў Ходцамі называцца. Пачуўшы такую назву, гаспадар адно толькі ўздрыгваў.
    ШАМЯТОЎКА
    У нас тут жыў памешчык Шэмет. He надта багаты і крыху дурнаваты быў. Дзе б гэта вы яшчэ знайшлі пана, які ўсю працу сам браўся рабіць? Ведама, ён і работнікаў наймаў, і парабкаў трымаў, але штодня і сам прысутнічаў на палетках ці на нівах. Здзіўляліся працуючыя:
    — Паспаў бы, паночку, мы тут і самі ўправімся.
    — Э, не, — адказваў Шэмет, — вам толькі павер. Вы мне тут такога панарабляеце, што потым я рады за тыдзень не дам.
    — Але ж аканом ля нас гнецца.
    — А што аканом? Ён глядзіць, каб сабе што сперці, a не каб панскае захаваць.
    Сапраўды, аканом быў зладзеяваты, але ж і Шэмет быў скупы да дзіўнага. Памешчык, а хадзіў у нейкіх лахманах. Да яго зза гэтага багатыя суседзі не наведваліся.
    — Заедзь да гэтага мужыка, а ён смярдзіць, нібы жабрак, які два гады не мыўся.
    372
    Пра Шэмета нават распавядалі такі выпадак.
    Аднаго разу наняў ён маладога хлопца касіць. Ведаў пан, што так, як гэты чалавек, ва ўсёй ваколіцы ніхто не касіў — адзін мог з трыма справіцца. Пад’ехаў памешчык перад змярканнем да хаціны касца і гаворыць:
    — Ці не пакосіш ты, хлопча, у мяне?
    — Пакашу, чаму ж не.
    — To заўтра, з самае раніцы, і прыходзь.
    — Пачакай, пане, а сколькі заплаціш?
    — А сколькі ты хочаш?
    — Пан жа ведае, як я кашу?..
    — Ой, можна падумаць, што ты лепей за мяне касою водзіш, — спецыяльна, каб збіць цану, сказаў Шэмет.
    — Я, пане, не першы раз да людзей іду касіць, і мне звычайна плацяць за двух касцоў.
    — Бог з табой, чалавеча, што ты такое гаворыш?
    — Тое, што патрабую ад кожнага гаспадара... Лішняга мне не трэба, але ж і задарма касіць не збіраюся.
    — Мнагавата ты просіш.
    — He многа. Плату бяру за двух касцоў.
    Спрачаліся яны доўга, але нарэшце пагадзіліся на тым, што касец атрымае за дзень па чатыры залатоўкі. Гэта было крыху меней, чым давалі дваім касцам за дзень, але ненамнога. Вытаргаваў сваё хлопец. Праўда, памешчык паставіў умову:
    — Калі ты за тыдзень працы хоць раз прыстанеш і не ўправішся са мной, то заплачу табе, як звычайнаму касцу
    — Добра, але ў мяне таксама ёсць умова. Калі пан прыстане, то ўжо не чатыры залатоўкі мне ў дзень дасць, а шэсць.
    — Ах ты, гіцаль! — узарваўся памешчык.
    — He падабаецца — шукай сабе другога, — не вытрымаў і касец.
    Давялося Шэмету пагадзіцца. Дамовіліся, што з раніцы хлопец прыйдзе да яго, а потым увесь тыдзень будзе начаваць у пана на падворку.
    На досвітку касец прыйшоў да памешчыка. Той яшчэ соладка спаў, хоць усім сцвярджаў, што доўга ніколі не спіць. Хлопец загрукаў у аканіцу:
    — Пане! Уставай, a то і дзень праспіш!
    Усхапіўся Шэмет, раскатурхаў гаспадыню, каб есці ў торбу паклала, і пакіравалі на луг.
    373
    Спыніліся ля кустоўя, паскідалі торбы. Касец сваю пад куст кінуў, а што там — кавалак хлеба, ніхто на яго не паквапіцца, Шэмет жа павесіў на рабіну — баяўся, каб мышы не прагрызлі дзірку ды не выелі ягоныя прысмакі. Перажагналіся.і памешчык запытаўся:
    — Першым пойдзеш?..
    — Так, не люблю за кімсьці плясціся.
    — Глядзі, каб я табе пяты не паабразаў.
    — Паглядзім, чаго там...
    Папляваў хлапчына на рукі, глянуў на сваю коску, апусціў яе ў траву і ўзяўся шчыраваць. 3 боку гледзячы, здавалася, што ён не косіць, а плыве па траве — гэтак лёгка касіў. Шэмет ажно рот ад здзіўлення разявіў, але ж адставаць нельга было, тым болей што пахваляўся не адставаць.
    Касец спакойна памахваў касой, нібы ветрык на грудзі голькай наганяў, а пан расчырванеўся, расчмыхаўся, але трымаўся за пару крокаў.
    Прайшлі яны пакосаў колькі. Адчуў памешчык, што рукі пруцянеюць і цяжка яму будзе вытрымаць гэткі рытм, але нічога не гаварыў, каб не даць зачэпкі хлапчыне пасмяяцца.
    Вывалілі яны многа травы,і Шэмет ціха прамовіў:
    — Папрацавалі, а цяпер можна і перакусіць...
    Касец нічога не адказаў, зразумеў, што пан удосыць стаміўся, і пайшоў за ім да кустоўя. Селі есці. Хлопец хлеба палавіну з’еў, вадою запіў і лёг спаць. Памешчык жа шчыраваў каля торбы, спадзеючыся, што калі пад’есць, то прыбавіцца сілы. Паеў добра, дык і самога сон размарыў, не стамляўся так ніколі. Лёг пад куст і захроп.
    Касец даўно выспаўся, але не ўставаў, чакаў, калі гаспадар прачнецца. Нарэшце Шэмет устаў і здзівіўся:
    — Мнагавата праспалі. Нядвячорак ужо хутка.
    — Затое адпачылі.
    — Яното так... Але косіш ты хвацка.
    — Я не хваліўся, калі цану вызначаў.
    — Угнацца за табою... — разгаманіўся памешчык.
    — А давай мы наадварот зробім. Няхай пан першы цісне, а я за ім... Тут ужо я буду глядзець, як пярэдні косіць, і не буду вельмі націскаць.
    — Давай, — пагадзіўся Шэмет, спадзеючыся, што яму намнога лягчэй будзе. He падумаў, што і тут хлапчына не саступіць.
    374
    Стаў Шэмет першым, і пайшлі касіць. Хлопец лянотна памахваў касою і пасміхваўся, а Шэмет узмакрэў і ўвесь час азіраўся.
    — Чаго круцішся, пане?
    Той прамаўчаў.
    — Давай хутчэй, a то пяткі паабразаю!
    Памешчык пнуўся, пнуўся і нарэшце закрычаў:
    — Згары ты, чорт рыжы! Здаюся!
    — Во гэта іншая справа. Значыцца, шэсць залатовак за дзень?
    — Што ўжо з табой зробіш. Атрымаеш свае шэсць залатовак.
    Вось такі быў памешчык Шэмет. Смяяліся з яго, кпілі да самай смерці, а калі памёр, то вёсачку, якая неяк непрыкметна прытулілася да маёнтка, назвалі Шамятоўка.
    ТАЛАЧЫН
    Раней парадкі на зямлі зусім не такія вяліся, як сёння. Калі паслухаеш гамонку старых людзей, то дзіву даешся, як такое магло быць. Нараджаліся дз.еці, віталі іх родныя і блізкія, жылі побач усё жыццё, працавалі разам, бараніліся ад усялякіх ворагаў, а вось калі чалавек да старасці дажываў, то тут зусім іншае прыключалася. Быў заведзены такі парадак: дасягаў стары селянін ці сялянка васьмідзесяці гадоў(а тады людзі намнога болей жылі), то іх прылічвалі да старых. А калі так, то ў тэрміновым парадку іхнім дзецям трэба было весці сваіх бацькоў ці, можа, ужо і дзядоў, у густыгусты лес і там пакінуць. Вялі ў такую гушчэчу, у такую глухамань, што і здаровы, магутны чалавек назад не прабіўся б, не тое што старыя ды знямоглыя. Усё рабілася ноччу, відаць, усё ж саромеліся вяскоўцы суседзяў. Хоць усе так рабілі, але сумленне грызла, што гэткім чынам пазбаўляюцца ад бацькоў. Чуваць было часам начамі, як крычацьгарлаюць людзі, просяць дапамагчы, але ніхто да іх не кідаўся на выручку, рабілі выгляд, што не чуюць.
    Але аднаго разу здарыўся выпадак, які перавярнуў усю гэтую традыцыю.
    Былі ў аднаго бацькі два сыны — Сцяпан ды Іван. Дружныя хлопцы, працавітыя. На свайго старога і па
    376
    добныя былі: гэткія ж здаравенныя, гэткія ж шчырыя, ніколі нікога не пакрыўдзілі, нікому кавалка хлеба не пашкадавалі, на дапамогу па першаму голасу прыходзілі. Радавалася матуля з бацькам, што ў іх такія сыны растуць. Часам сядалі побач і гаманілі:
    — Цяпер і да лесу кіраваць не страшна.
    — А чаго страшыцца? Такіх хлопцаў на ногі паставілі...
    — Што мядзведзі.
    — Асабліва Сцяпан.
    — He, Іван не слабейшы.
    — А працуюць...
    — Ага, што спяваюць.
    — Люблю глядзець на іх, як разам ідуць.
    — Калі плячо ў плячо.
    — А якія ж яны маленькія былі, памятаеш?
    — Ды хто лепей за мяне гэта і памятаць павінен...
    — Шкада, што хутка пойдзем ад іх...
    — Што зробіш, калі жыццё так складзена. Нічога і не перайначыш. He намі заведзена, не нам і адмяняць.
    — Але хацелася б яшчэ сярод дзяцей пажыць, унукаў паняньчыць...
    — Мала да гэтага няньчыла?
    — Многа, але ўсё роўна цягне. Малыя ж ні крыўды, ні шкоды не робяць. Каб так і сталыя людзі...
    — Што зробіш... — глуха азваўся стары і задумаўся.
    Маўчала і гаспадыня.
    Неўзабаве надышоў той час, калі бацька паклікаў сыноў, а сам з жонкай, апрануўшыся, нібы на свята, селі ў куце. Сцяпан з Іванам ужо адчувалі, што да чаго, і як толькі зайшлі, дык адразу ў іх вочы слязьмі заліліся.
    — Што гэта вы, хлопчыкі? — не вытрымала матуля.
    — Ай, нешта прымроілася, — азваліся сыны, не жадаючы гаварыць праўду.
    — Усё добра, кіньце дурное, — паспрабаваў храбрыцца бацька. Праўда, голас быў нейкі глухі, тужлівы.
    — Сядайце, сыночкі, — запрасіла маці.
    Сыны селі і апусцілі галовы.
    У хаце запанавала цішыня. Напружаная, нейкая нават жудасная. Потым яе парушыў бацька.
    — Вось што, хлопцы. He ведаю, як і пачаць, з чаго вязаць гэтыя словы...
    — Ды ўжо... — паспрабавала было і маці, але адразу ж папярхнулася.
    377
    — Адным словам, год за годам... Неяк непрыкметна ўсё і праляцела... Трэба вам...
    Гаспадар разгублена пазіраў на гаспадыню, але тая таксама апусціла галаву і маўчала, толькі плечы яе калаціліся ад бязгучнага плачу.
    — Трэба вам, сыночкі, нас...