• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Аднаго разу ішлі два жабракі і хлопчыкпавадыр з імі. Ад вёскі да вёскі, ад мястэчка да мястэчка, дзе пераначуюць, дзе адпачнуць. He прывыкаць ім было да бясконцых дарог, не было куды і спяшацца. Вось і прыйшлі яны ў вёску, дзе той сквапны non жыў, і гэта ж трэба такому здарыцца — выйшлі да папоўскага падворка. Заўважылі чалавека і кажуць:
    — Падары, чалавечку, нам паесці...
    — He чалавек я вам! — пачулася грознае ў адказ.
    — А хто ж?
    — Бацюшка я мясцовы!
    Тыя падумалі, што калі бацюшка, то абавязкова падасць перакусіць, і зноў пачалі прасіць:
    — Бацюшка, божы чалавек, падай нам скарынку хлеба, Хрыста радзі... Падай...
    Поп ажно пачарнеў са злосці, а жабракі ж гэтага не заўважалі і паранейшаму цягнулі:
    — Падай скарыначку, бацюшка...
    Поп узарваўся:
    — Прэч адсюль! Хіба не бачыце, што я на абедню сабраўся?!
    — Якая абедня? Ужо ж надвячорак...
    — Яшчэ і перабрэхвацца са мной надумалі?!
    Зразумелі жабракі, што нічога ім тут не свеціць, і павярнуліся было ісці, але было ўжо позна: non спусціў на іх, небарак, сваіх злых сабак. Добра, што пачулі людзі крыкі падарожных і выратавалі іх, a то да смерці пагрызлі б сабакі... Адзін са старых толькі і прамовіў са слязьмі на вачах:
    — Каб жа ты, злыдзень, са сваімі сабакамі перабрэхваўся... Каб яны цябе гэтак грызлі, як нас ды нашага хлапчука...
    Павялі людзі гаротных далей ад гэтага страшнага месца, усе узрушаныя, раззлаваныя.
    — Гэта ж трэба так з людзьмі абыходзіцца. Ну, пашкадаваў ты даць паесці, але навошта сабакамі натравіў?!
    — Нам не прызвычайвацца, але хлопчыка нашага шкада... Сірацінку падабралі, прыгрэлі, сканаць не далі, a тут вось што вырабляецца... Ды каб хто іншы гэта рабіў, a то сам бацюшка, які людзей дабро рабіць заклікае...
    384
    Другі жабрак увесь час маўчаў, адно толькі перабіраў збялелымі вуснамі і пра нешта думаў. Потым і ён азваўся:
    — Нічога, той, што на небе, усё бачыць. He толькі нас лёс не шкадуе, але і папа гэтага таксама пашчыпле добра...
    — Што ты гаворыш, дзедку? — пачалі дапытвацца вяскоўцы.
    — Тое, людцы, што добра ведаю. Пакарае яго Бог, такое зло нікому не даруецца. Нікому, і яму таксама. Пабачыце.
    Накармілі людзі жабракоў, супакоілі іх і спаць паклалі. Паснулі і самі, а ноччу занялося такое полымя, што на пару вёрст відаць было. Пакуль расчомаліся вяскоўцы, пакуль павыскаквалі з хацін ды здагадаліся, што гарыць папоўскі дом, то і пажар тушыць было позна, усё там пагарэла. Ледзьве бацюшка з жонкай ды з дочкамі паспеў праз акно выскачыць.
    Пачаў ён галасіць, але ніхто яму не спачуваў:
    — Вось і ты спазнаў, як добра на душы, калі такое гора здараецца. A то самы разумны быў, усіх павучаў, патрабаваў, каб табе падпарадкоўваліся... I цябе Бог пакараў. He ўсё ж чужую кроў піць.
    Бегаў, круціўся non, але да каго ні падскокваў — усе адварочваліся. Хоць здаўна разумелі ў народзе, што чалавеку ў горы трэба дапамагаць, ды не такому ліхому, якім быў іхні бацюшка.
    — Што рабіць мне цяпер? Што рабіць?
    Маўчалі вяскоўцы, a non, нібы заведзены, дапытваўся:
    — Што рабіць? Парайце, дапамажыце...
    Чыйсці голас бухнуў:
    — А ты людзям дапамагаў? Ты каму кавалак хлеба даў ці, можа, нешта пазычыў?
    — Дурны быў...
    — А цяпер, значыцца, паразумнеў?
    — Ага... Дапамажыце, людзі добрыя. Дапамажыце...
    — Мы табе дапаможам, а ты потым за ранейшае возьмешся?
    — He, такім ніколі болей не буду.
    Стаялі сяляне, пераміналіся нерашуча, не ведалі, што рабіць. Сітуацыю разрадзіў адзін стары дзядулькавясковец:
    — Даганяй тых жабракоў. Калі яны табе даруюць,
    13 Віцебшчына
    385
    тады ўсё і наладзіцца. Іначай нічым не выправіш свайго становішча.
    Паджгаў non па дарозе, толькі пыл ззаду слупамі ўзняўся. Доўга ён бег, ажно ўзмакрэў увесь, але нарэшце дагнаў тых старых з павадыром. Упаў перад імі на калені і давай прасіцца:
    — Даруйце мне, людзі добрыя. Нейкая сіла чорная ў той момант на мяне напала, не памятаю, што і рабіў. Даруйце...
    Старцы спыніліся і пераглянуліся. Потым адзін з іх ціха сказаў:
    — Добра, мы паспрабуем табе дараваць, але пры адной умове: ты пойдзеш з намі і мы цябе выпрабуем. Калі вытрымаеш, то даруем, а не — дык не.
    — Згодны, згодны я, — затараторыў бацюшка, — як хочаце мяне выпрабоўвайце, толькі зрабіце так, каб зноў да мяне мой нажытак вярнуўся.
    — Вярнуцца ён не вернецца, будзеш нажываць яго пановаму. I яшчэ адно: каб людзей болей не крыўдзіў, бо наша слова і тады цябе дастане.
    3 таго дня стаў бацюшка з жабракамі па белым свеце хадзіць. Старыя прывучвалі свайго спадарожніка людзям дабро ды шчасце прыносіць, а не крыўду і зло. Самі пасядуць адпачываць, хлапчука свайго прылашчаць, а бацюшку загадваюць:
    — Назбірай ламачча, запалі вогнішча і пастаў вадзіцу грэцца ў гаршчэчку...
    У другім выпадку non за такія загады ды за словы ім такога нагаварыў бы, што яны і з месца не зрушыліся б, a тут адразу кідаўся выконваць. Стараўся выслужыцца, бо баяўся, што падмануць яго старыя, адпомсцяць яшчэ болей за тое, што ён ім зрабіў. Так месяцы тры бацюшка з імі хадзіў, а аднаго надвячорка адзін з жабракоў прамовіў:
    — Тут мы цябе і пакінем. Тут жыць застанешся. Забярэш родных, і, каб ніхто пра тваё мінулае не здагадаўся, — тут заставайся.
    Жабракі далей пайшлі, а бацюшка застаўся. Пабудаваў сабе хаціну, перавёз сям’ю і зажыў. Тую горку, дзе папоўская сядзіба стаяла, людзі Папоўкай празвалі, a пазней і вёска назву ад яе атрымала. У Ельнікі перайменавалі яе значна пазней.
    386
    КОЛАСАВА (Халопкавічы)
    Некалі, яшчэ за прыгонам, усіх сялян прымушалі на памешчыкаў працаваць, спуску людзям не давалі. Мала таго, што памешчык здзекаваўся, то яшчэ аканом ці войт біў дзе папала і чым папала.
    Тут, дзе зараз наша вёска стаіць, некалі было панскае поле. Прозвішча таго памешчыка, а можа, гэта і мянушка, было Хлапкоўскі. Казалі, што яно да яго таму прыляпілася, што ён за кожным словам імкнуўся падкрэсліць, што сяляне не людзі, а ягоныя халопы:
    — Што вы, хлопы, парадку не ведаеце? Мала бізуноў у вашы худыя спіны ўпівалася?
    Хто не спраўляўся адпрацаваць ці нечым крыху правінавачваўся, таго сярдзіты Хлапкоўскі загадваў забіраць да сябе ў маёнтак. Адтуль людзей дамоў назад ужо не выпускалі, там яны і гнуліся да скону жыцця.
    Аднойчы войт накіраваў двух такіх бедалаг — старога і маладога — араць панскую ніву.
    — На дваіх вам дзённая норма — палова гэтага поля.
    Стары араты змоўчаў, а малады паспрабаваў было аспрэчваць:
    — Ці адолеем мы за дзень?
    — А мяне гэта не хвалюе.
    Тады на дапамогу паспяшаўся стары:
    — Дык валы ж не выцягнуць...
    — А вы адзін аднаго прыпрагайце, тады справа весялей пойдзе.
    — Пану жарты, а нам...
    — А што вам? Хадзіце за плугам, дый годзе. Толькі тае працы. Няхай валы плугі цягаюць. Давайце за справу. Пад вечар праверу.
    Неўзабаве па ніве пацягнуліся першыя баразёнкі.
    Доўга аралі вяскоўцы. Ужо ледзьве ногі перастаўлялі, але хацелі да полудня палову зрабіць, а пасля, калі валы крыху паскубуць травы, дабіць другую. Стары так і сказаў:
    — Пасля полудня, хлопча, працаваць няма калі. He паспееш азірнуцца, як ужо вечар над галінамі павісне.
    — Але я ўжо не магу...
    — Думаеш, мне лёгка? Доля наша, чалавеча, такая.
    — Згары яна, такая доля.
    — He згарыць, а разам з намі скончыцца.
    387
    Узаралі яшчэ крыху і пайшлі да куста, ля якога пакінулі сваю торбачку з кавалачкам праснака ды бутэлькай малака на дваіх. Што ік там той яды на дваіх: праглынулі — і не заўважылі. Стары нават пасмяяўся:
    — Нам бы зараз малочную крыніцу...
    А малодшы дадаў:
    — I сцірту пірагоў. Тады б і аралася. I яшчэ... паспаць бы якую гадзінку.
    — 3 гадзінку можна і падрамаць, — пагадзіўся стары. — Войта зараз не павінна прынесці, а болей тут нікога няма. Ты лягай, а я табе гісторыю адну распавяду, як дзед са смерцю пасябраваў і дзякуючы гэтаму стаў багатым гаспадаром.
    Час ляцеў незаўважна. He паспеў стары араты дагаварыць сваю показку, як раздаўся крык. Крычаў стары пан:
    — Што?! Хто дазволіў?! Спаць?! He працуеце, а толькі дарма хлеб пераводзіце! Войт! Пакараць!
    Ухапіў войт са слугамі бедалагаратых, прывязалі іх да дрэваў і закатавалі да смерці. Так тое месца, а пазней і вёску, сталі ў народзе называць — Халопкавічы, бо там жыцця халопаў, ці хлопаў, як сам памешчык гаварыў, пазбавілі. Потым назву змянілі, і стала вёска Коласава.
    ЛЕСІНА (Кулакі)
    Было ў бацькі пяцёра сыноў і тры дачкі. Гаспадара звалі Нічыпарам, і займаў ён пасаду княжацкага палясоўшчыка. Была тады такая. У ягоныя абавязкі ўваходзіла сачыць за парадкам у бліжэйшых лясах ды, заўважыўшы якое парушэнне, паведамляць ляснічаму, а той ужо даводзіў гаспадару. Нічыпар быў спраўным служакам, ніводнага разу яго не лаяў пан ляснічы, толькі ў прыклад іншым ставіў. А тыя слухалі і разважалі, у чым жа справа, чаму ў Нічыпара ўсё нармальна, а ў іх не атрымліваецца? Таксама ж стараюцца, недаядаюць і недасыпаюць...
    — Можа, ён нешта нячыста робіць?
    — Хто ж яго там ведае...
    — А можа, браткі, ён з лесавіком якую сувязь мае?
    Тут усе прыціхлі.
    — А што ж вы думаеце? — не вытрымаў нехта. — Такое не выключана...
    388
    — Можа, якія адносы робіць свайму лесавіку, дык той яго і падтрымлівае.
    — Цікава было б даведацца...
    — Яно, канечне, няблага б. Але як?
    — Вось у гэтым і ўся справа. Трэба меркаваць.
    — Давайце, браткі, вось што зробім. He спяшаймася зараз па хатах, а прысядзем восЬ тут, на палянцы, і абмяркуем, як ды што. Можа, неяк і дадумаемся, як пра Нічыпараву таямніцу даведацца.
    Паселі палясоўшчыкі ў цеснае кола пасярод чыстай палянкі і загаманілі. Спакойна гэтак, памяркоўна, нікога не палохаючыся, бо ведалі, што ляснічы ніколі па лесе сам не ездзіць, а Нічыпар да ўласнай леснічоўкі іншым шляхам вяртаецца. Каб жа яны ведалі, што той проста дзеля цікаўнасці на гэты раз за імі вырашыў прасачыць, дык не сядзелі б гэтак спакойна, a то...
    Гамоняць палясоўшчыкі, нікога не баяцца, а ў якім дзесятку крокаў, у густым кустоўі, стаіўся Нічыпар і ўважліва ловіць кожнае слова.
    — Давайце прасцей зробім, — запрапанаваў раптам хтосьці са змоўшчыкаў.
    — Як прасцей?
    — He будзем тут галовы свае тлуміць ды нейкія грандыёзныя планы будаваць.
    — He пабудуеш, дык да чорта нашыя намаганні паляцяць, — незадаволена буркнуў ці не самы старэйшы з палясоўшчыкаў.
    — Я не супраць плана. Я супраць усяго вельмі складанага.