• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    208.15 МБ
    Сыны не глядзелі на бацьку.
    — Ды што ўжо тут цягнуць... Завядзіце нас заўтра ноччу ў лес... Надышла наша часіна...
    — Тата, а можа, яшчэ рана? — адгукнуўся Іван.
    — Так, можа, гэта памылка? — падтрымаў брата Сцяпан.
    — He, дзеткі. Нам ужо многа гадоў з матуляй стукнула. Разам мы некалі нарадзіліся, разам вось і паміраць даводзіцца.
    Пры словах пра смерць сыны ажно ўздрыгнулі, але бацька працягваў:
    — Пражылі мы сваё жыццё добра. He сварыліся, не смяяліся з нас людзі, што мы гультаі ці абібокі якія. Працавалі. Гаспадарку вунь якую трымалі. Спачатку ўсё на нас адных вісела, а потым вы, нашы дубочкі, падняліся, тады ўжо іншая справа пайшла. Пасля таго як нас адведзяце ў лес, не спрачайцеся, не лайцеся, усё паміж сабою пароўну падзяліце. Хаціны далёка адна ад другой не стаўляйце. Так лягчэй і руку пры небяспецы падаць будзе, і калі якое іншае ліха надарыцца, то таксама лягчэй выправіць.
    Маці ўсміхнулася:
    — Давайце, дзеткі, болей не будзем пра смерць гаварыць. Давайце лепей прыгадаем, што каму найболей запомнілася, каб ведалі, з чым мы ідзем ў глухі лес. Каб унукам нашым расказвалі, якія мы былі, каб не палохалі іх намі...
    — Намаркоціцца паспееце, сыночкі, — падаў голас і гаспадар, — а нам хочацца адысці туды вясёлымі, каб ніякія клопаты на нас не віселі. Гэта наша апошняя ноч. Наступная будзе ўжо не тут, а ў глухім лесе...
    Пачалі яны згадваць вясёлыя выпадкі і ў нейкай ступені і сапраўды забыліся пра смутак. Потым гаспадар устаў:
    — Ідзіце, сыночкі, адпачывайце, a то вам жа заўтра яшчэ трэба цэлы дзень працаваць, а потым яшчэ і ноччу не спаць... Мы тут удваіх пасядзім, яшчэ штонебудзь прыгадаем. Заўтра мы вам ужо не памочнікі, застанемся дома...
    378
    Пажадалі сыны бацькам спакойнай ночы і выйшлі. Зайшлі ў сваю палавіну, але спаць не клаліся, сядзелі на палку ды пра нешта думалі.
    Сцяпан прамовіў:
    — Эх, каб можна было пакінуць іх...
    Іван спачатку маўчаў, здавалася, што і не чуў братавых слоў, але потым страсянуўся:
    — Як ты сказаў? Пакінуць?
    — Ага... Хіба ты не жадаеш гэтага?
    — Яшчэ як хачу, братка, таму і перапытваю. А ведаеш што? Давай іх пакінем.
    — Як гэта?
    — Проста.
    — Проста? Але ж іх заўважаць...
    — He заўважаць, калі ў нас галовы на плячах, а не гарбузы з вушамі.
    — Дык гавары тады, не цягні. Толькі цішэй, каб дзеці ды жонкі нашы не пачулі, a то яшчэ незнарок дзе прагаворацца, тады ўсе нашыя памкненні бокам пойдуць.
    Браты сцішыліся, і Іван зашаптаў:
    — А не павядзём іх да лесу.
    — Але ж...
    — Мы павядзём, як і трэба, з вечара... А потым вернемся назад.
    — He...
    — He спяшайся. He адны вернемся, а з бацькамі.
    У Сцяпана адвісла ніжняя губа. Нават у цемры гэта было добра відаць, таму малодшы брат не вытрымаў і грамчэй прамовіў:
    — Губу прыбяры, a то лапцем наступлю.
    Другі раз Сцяпан не дараваў бы такой абразы, а тут і кулаком не варухнуў.
    — Куды ж мы іх тут схаваем?
    — He тут, бо ў хаце і дзеці, і гаспадыні, і суседзі нечакана зайсці могуць, ды ці мала можа здарыцца...
    — А дзе ж тады?
    — Трэба месца вернае выбраць. Каб і навідавоку было, і каб ніхто не здагадаўся, што там нехта ёсць.
    — Трэба думаць...
    Зноў прыціхлі браты. Але на гэгы раз цішыню перабіў ужо шэпт Сцяпана:
    — Ведаю... Ведаю, дзе можна схаваць...
    — Дзе?
    379
    — У старой варыўні... У той, што ў канцы агародаў стаіць, ля самага лесу... Тут жа мы пастаянна корпаемся, людзі і не дадумаюцца ў варыўню зазірнуць. А бацькі нас бачыць будуць, дзяцей нашых...
    — Вось малайчына, братка, што да гэтага дадумаўся,— пахваліў Іван Сцяпана.
    — Чакай радавацца, тут мяне яшчэ адна думка даймае...
    — Якая?
    — Ці пагодзяцца яны з нашымі дзеяннямі?
    — А мы,ведаеш, што скажам? Скажам праўду: што не можам без іх і не хочам весці людзей, самых блізкіх, самых родных нам, у лес на з’ядзенне ненажэрным звярам. Што мы ад сваіх бацькоў адмаўляцца не збіраемся...
    Дачакаліся браты раніцы і, як ні ў чым не бывала, пайшлі на працу. Адшчыравалі на ніве і вярталіся дамоў. А бацькі стаялі і пазіралі на дарогу. Канечне, і ім не хацелася ў той глухі лес, ды не паказвалі выгляду, стаялі і перамаўляліся:
    — Глядзі ты, як бойка крочаць, нібы нічога і не здарылася, — не ўтрываў стары.
    — А што такога здарылася? — уступілася за дзяцей жонка.
    — Ды падумалася...
    — Табе падумалася, і адразу ляпаеш абышто. А ім, думаеш, лёгка ўсё гэта рабіць?
    Сыны не надта спяшаліся да бацькоў. Павячэралі, пераапрануліся і тады толькі падаліся ў другую палову хаты.
    Бацькі ўжо сядзелі таксама апранутыя і нейкія сцішаныя.
    — Ну што, пайшлі? — звярнуўся Сцяпан да старых.
    Тыя моўчкі ўсталі, паглядзелі па кутах, гаспадыня для нечага падгрэбла вугольчыкі на прыпечку, і пераступілі парог.
    — У апошні раз, — падаў голас стары.
    Яго, праўда, ніхто не падтрымаў. Гаспадыня плакала, а сыны, здавалася, не звярталі на гэта ўвагі. Далей крочылі моўчкі. Стары ўсё парываўся нешта сказаць, але баяўся, што астатнія здагадаюцца, як яму зараз цяжка і як не хочацца пакідаць родны падворак. Калі падышлі да старой варыўні, якая самотна віднелася ў змроку, то гаспадар не вытрымаў і заплакаў:
    380
    — Чаго ты, мужу? — падала голас гаспадыня.
    — Ды ўсё ж сваімі рукамі стаўляў і болей ніколі не ўбачу... Назаўсёды развітваемся...
    — Што зробіш, не адным нам такі лёс выпаў...
    — Такто яно так, але гэта не суцяшэнне.
    Увайшлі ў лес. Сцяпан, які ішоў першым, перасцярог:
    — Асцярожна, каб вочы не павыбіваць.
    — А навошта яны нам, вочы? — здзівіўся бацька. — На пару гадзін, а там...
    — Гэта яшчэ як сказаць, — азваўся Іван. — Вочы губляць не спяшайцеся, яны заўсёды спатрэбяцца. Так, братка?
    Колькі часу ішлі моўчкі, а потым Сцяпан перабіў цішыню:
    — Што, можа, адпачнём?
    — Які адпачынак? Ты што, здурнеў? — накінуўся на яго бацька. — Калі так сунуцца будзем, то вы нас і за двое сутак ў глухі бор не заведзяце...
    — Туды паспеем, — заключыў Іван. — Сядайце ды адпачніце.
    Старыя моўчкі селі, але па ўсім было відаць, што іх гэтая прапанова насцярожыла.
    — I доўга мы тут валэндацца будзем? — загаманіў стары.
    — Пасядзім з гадзінку, а потым і далей пойдзем.
    — Гадзінку?!
    — А што, мала?
    — He смейцеся!
    — Мы і не смяёмся.
    — Збірайцеся ды пакіруем далей.
    — He спяшайся, бацька...
    — Растлумачце, што задумалі.
    — Ды ўжо ж давядзецца... Мы не пойдзем у той глухі куток, куды раней бацькоў вадзілі...
    — А куды?
    — Мы ўсе назад вернемся.
    — Ой, дзеткі мае, а чаму ж гэта? — ускінула рукі матуля.
    — Вельмі проста — мы не хочам вас губляць. Пракарміць вас пракормім у любым выпадку, а на з’ядзенне дзікім звярам не аддадзім.
    — А што людзі скажуць?
    — Раней жа нічога не казалі, калі безабаронных ста
    381
    рых пасярод пушчы кідалі. Нікому і ў галаву не прыходзіла апраўдвацца.
    Старыя змоўклі. Сыны, заўважыўшы іхнія ваганні, пачалі пераконваць далей:
    — Мы ўсё прадумалі. Будзеце жыць у старой варыўні, што ў канцы агарода, а мы вам будзем есці па чарзе насіць.
    — Але ж калі нехта заўважыць? — нерашуча запытаўся бацька.
    — А мы, папершае, нікога не баімся. Мы — вашыя дзеці, і гэтым усё сказана. Мы так вырашылі, — катэгарычна адрэзаў Іван.
    Вярнуліся яны дамоў. Жонкі сыноў, можа, пра нешта і здагадваліся, але выгляду не падавалі. А сынам радасна было, што сваіх старых уратавалі ад вернай смерці. Вечарам каторы заходзіў у варыўню пагаманіць з бацькамі, ды яшчэ спецыяльна прасіў:
    — Мы заўтра далекавата ад хаты будзем. Вы сачыце за малымі. He вылазьце, але калі што якое, то голас падайце, а мы іх папярэдзім, скажам, што за імі будзе лесавік наглядаць і, калі што якое, пакрыкваць.
    — Добра, сынку, — радаваліся дзед з бабай. — Нам бы толькі працу якую, a то сумна, маркотна без яе сядзець.
    — Будзе яшчэ і праца, не спяшайцеся. Усё будзе.
    Так і мінаў час. Усё ішло спакойна да тае пары, пакуль ліха не здарылася: загаманілі людзі, што паморак пачаў лютаваць у гэтым краі, а як ад яго ратавацца, ніхто і не ведаў. Адзін тое раіў, другі — другое казаў, ды не атрымлівалася нічога. А ўжо з суседніх паселішчаў прыбягалі:
    — Паморак... Паморак набліжаецца... Ратуйцеся...
    Тады браты вырашылі запытацца ў бацькі. Ён жа намнога за іх старэйшы і павінен ведаць, як людзей уратаваць ды іхнюю жывёлу.
    Вечарам пайшлі абодва ў варыўню і распавялі бацьку пра паморак. Той уважліва выслухаў, памаўчаў і прамовіў:
    — Быў некалі, у маёй маладосці, такі выпадак. Ратаваліся мы тады ад пошасці, але гэта амаль тое самае. I нам удалося вырвацца з зубоў смерці...
    — А як?
    — Мы лес валілі і на свежае месца хаціны пераносілі.
    382
    Да сябе ніякіх людзей не дапускалі, жывёлу трымалі ў хлявах, дымам абкурвалі ўсё навокал. Калі дрэвы валілі, то дроў жа хапала.
    Сцяпан падаў голас:
    — Ці многа, бацька, мы з Іванам навалім? Тут трэба ўсё хутка зрабіць.
    — А вы не самі. Вы талакою.
    — А гэта яшчэ што такое?
    — Гэта калі ўсе людзі разам збяруцца і адну працу робяць, у дадзеным выпадку — дрэвы валяць.
    Радасныя сыны з самае раніцы паджгалі да вяскоўцаў. Растлумачылі, што да чаго, і давай рабіць так, як бацька навучыў. I што ж вы думаеце? Уратаваліся. Усе выжылі, ніхто не памёр. Тады кінуліся аднавяскоўцы да братоў:
    — Хто ж вас навучыў?
    — Ды бацька падказаў.
    — Чый?
    — Наш.
    Перасталі тады людзі старых людзей у глухі лес паміраць вадзіць, а наладзілі вялікае гулянне. Ехаў адзін падарожны тым краем і запытаўся:
    — Чаго гэта ў вас такая калатнеча?
    — Ад талакі калатнеча, — адказвалі яму радасныя людзі.
    Нічога той не зразумеў добра, а паехаў хутчэй далей, часта пра сябе паўтараючы: «Ад талакі калатнеча... Ад талакі калатнеча...»
    Паўтараў, пакуль не пераблытаў і не атрымалася: «У талачы калатнеча...»
    Таму людзі і назвалі тое вясёлае паселішча Талачын, такую далі назву, якая вяла свой пачатак ад талакі.
    ЕЛЬНІКІ (Папоўка)
    Жыў у нас некалі non. Хто яго ведае, як звалі таго бацюшку, не захавалася ягонае імя ў памяці людзей, a можа, і спецыяльна не захавалі, бо быў ён надзвычай сквапны. Жонку сваю са свету белага гатовы быў звесці за тое, што тая падавала жабракам.
    — Чаго гэта ты раскідаешся маім дабром?!
    — Дык сорамна ж. Усе людзі як людзі: і пакормяць
    383
    жабракоў, і пераначаваць пусцяць, і з сабой есці дадуць, а мы...
    — Няма чаго. Будзеш кожнаму жабраку хлеб даваць, то ў хуткім часе і сама па белым свеце пойдзеш.