Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
паданнях
^=^i MOM РОДНЫ кут
ВІЦЕБШЧЫНА
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 2000
УД К 882.63+398.22(=826)
ББК 84(4Бем)+82.3(4Бем)
В 54
Серыя заснавана ў 1995 годзе
Складанне, запіс і апрацоўка доктара філалагічных навук
A. М. Ненадауца
ISBN 9850101075
© Ненадавец A. М., складанне, запіс, апрацоўка, 2000
© Анемпадыстаў М. У., афармленне, 2000
© Аніськова В. П., ілюстрацыі, 2000
© Выдавецтва «Беларусь», 2000
ВІЦЕБСК
Калі ўсё гэта здарылася, дык людзей тут зусім яшчэ мала жыло, паселішчы далекавата адно ад другога знаходзіліся. Але не падумайце, што зямлю не апрацоўвалі ці якой іншай справай не займаліся. Зусім не. Усё было ў парадку, бо тыя людзі намнога здаравейшыя былі. Калі сёння адзін чалавек можа плугам узараць якую вузенькую палоску, то ў тыя часы адзін вясковец спраўляўся з агромністым полем. Ды не плугам жа аралі, а драўлянай сахой, што намнога цяжэй. Запрагуць валоў і паганяюць паціху. А тыя валы — што горы. Нездарма па нашым краі і ў гэтыя дні можна пачуць, што не камяні вялізныя ляжаць на палях, а валы здаравенныя, багамі за нейкую правіннасць пераўвасобленыя ў маўклівыя валуны. Вось і тут так здарылася — з заклёну. Сапраўдная гісторыя пачалася не з першабытнага паселішча, а яшчэ раней — ад назвы невялічкай рачулкі, на якой сталі сяліцца ды размнажацца людзі.
Некалі тут рэчкі не было, а была чысцюткая і звонкая крынічка. Прыляталі сюды птушачкі напіцца вадзіцы, ці звер які падыходзіў ды з капытца піў. 3 самой крыніцы піць баяліся. Можа, нешта адчувалі, а можа, не хацелі муціць ваду. Вы не думайце нічога дурнога, бо жывёлы ў тыя часы разумелі гаворку людзей, былі даверлівыя, як і самі жыхары.
3
Колькі часу так доўжылася — толькі сама крынічка і ведала. Зімою яна спакойненька гурчэла пад лёдам, пакінуўшы невялічкую адтуліну для таго, хто захоча напіцца, а вясною, калі ажывала ўся прырода, то і крынічка станавілася весялейшай.
Аднае такое вясны ішоў аднекуль падарожны. He адзін крочыў, а з хлопчыкампавадыром. Спяшацца ім не было куды. Хаціны не мелі. Дзе пусцяць людзі добрыя пераначаваць — там і прыткнуцца, а найболей, у цёплую часіну, так і спалі — то пад кустом, то пад стогам. Навошта прасіцца, калі і так можна папанску адпачыць. Іншая справа ў восеньскія залевы ці маразы траскучыя. Тады любы жабрак стараўся кудынебудзь схавацца да вясны. Бывала, збіраліся ў якую будыніну агулам і байкі ўсялякія баялі, а хто — да якой добрай душы прыбіваўся. Тады нельга было адмовіць у кавалку хлеба ці начлезе жабраку або падарожнаму. Кожны чалавек лічыў такую адмову вялікім грэхам. Лепей чалавека знясіленага прыгрэцьнакарміць, бо сёння ён жабрак, а ты гаспадар, і дзе гарантыя, што заўтра наадварот не адбудзецца?
Дык вось ішлі гэтыя падарожныя вельмі павольна. I не толькі таму, што, як мы ўжо адзначалі, спяшацца ім не было куды, а і таму яшчэ, што бяда ў іх здарылася, і вось якая. Мінулай ноччу, калі яны падыходзілі да адной вёскі, стары жабрак і кажа свайму павадыру:
— Дзіўная нейкая вёска, Мікітка. Дзіўная...
— Чаму, дзедку?
— А хіба ты нічога не заўважаеш? Прыслухайся.
Пару хвілін хлапчынка ўважліва слухаў, а жабрак гэтак жа ўважліва пазіраў на яго. Потым погляды іхнія сустрэліся.
— Ну што?
— Нічога я не разумею. Вёска як вёска, не болей...
— Эх, унучак, колькі часу я цябе вучу прыкмячаць усё, а ты...
— Я ж уважліва глядзеў і слухаў...
— I глядзеў, і слухаў, а чым гэтая вёска ад іншых адрозніваецца, так і не заўважыў.
— Невялічкая... У лесе стаіць...
— Невялічкая. У лесе стаіць, — перадражніў стары малога. — А ці за дрэвамі можна ўбачыць, колькі тут хат?
— I то праўда, — не пакрыўдзіўся Мікітка. — Але што ж тады?
— Баюся я, унучак, што тут нас блага людзі сустрэнуць...
4
— Колькі мы з табою, дзедка, ходзім, а такое ўсяго адзін раз здарылася, і то вельмі даўно.
— А тут у мяне адчуванне такое..
— 3 чым яно звязана, дзядулька?
— Эх, Мікітка, няўжо ты не памятаеш, як мы да іншых паселішчаў падыходзілі?
— Памятаю, чаму ж не.
— Ну дык там жа заўсёды птушкі спявалі, песні гаспадары выводзілі. Так?
— Так.
— А тут?
Павадырхлапчынка ашаломлена круціў галавою. Толькі цяпер да яго дайшло, чаго дабіваўся ад яго стары.
— Дзядулька, дык тут жа не тое што гаспадары ды гаспадыні не спяваюць, тут нават птушак не чуваць. Адно, што выразна даносіцца, — гэта сабачы брэх.
— Гэта мяне, Мікітка, і насцярожвае. Каб чаго не здарылася...
— Няўжо нехта пачне на нас сваю злыбеду вымяшчаць? Няўжо мы некаму гора прынеслі ці пошасць якую?
— Нічога ты не разумееш, родненькі. Калі чалавек злы, то ён зачэпку, каб табе нашкодзіць, абавязкова знойдзе і пры любым выпадку скарыстае. Гэта таксама навука, якая з пройдзенымі дарогамі прыходзіць.
— Я ад цябе, дзядулька, такога ніколі не чуў.
— Проста не хацеў казаць, бо ў пераважнай большасці вакол нас спагадлівыя, чуллівыя людзі знаходзяцца. Праўда, здараецца і адваротнае... Ды што гэта я пра такое гаманю з табою?
— Нічога, я ўсё разумею, — зусім падаросламу запярэчыў Мікітка.
— Калі так, то пайшлі, не будзем болей варажыць, што нас чакае наперадзе. А раптам тут людзі лепшыя, чым дзе, а мы на іх усялякае кажам...
Увайшлі, па баках азіраючыся, на вясковую вуліцу, a там нікога з жыхароў не відаць, нібы вымерлі ўсе. Падышлі да адной хаціны, пачалі сваю жаласлівую песню спяваць, каб гаспадароў расчуліць і потым пераначаваць да іх папрасіцца, але ніхто да іх не выйшаў, нават голасу не падаў. Тады дзед з Мікіткам да другой хаціны падышлі, але і там іх гэткі ж прыём чакаў. Пастаялі і пайшлі да трэцяй. Толькі зацягнулі сваю адвечную жабрацкую песню, як зза высокага плоту пачулася:
— Чаго гэта вы тут, бадзягі, раты паразяўлялі?! Толькі
5
і шукаеце, кабукрасці штонебудзь ды пажывіццаза кошт сумленных людзей! Прэч адсюль, зладзеі!
Стары жабрак абурыўся:
— He трэба так, пане гаспадару, не трэба... Мы і сапраўды бедныя. Мы і сапраўды жабракі. Але мы ніколі чужога без дазволу нават не краналі, не тое каб кралі. Так што не трэба на нас абышто плявузгаць.
— Што?! Я плявузгаю?! — узвіўся голас за плотам. — Ды за такія словы я зараз на вас сабак спушчу!
Падарожныя падумалі, што гаспадар проста так пагражае, таму стары сказаў:
— Пайшлі адсюль, бо яшчэ чаго добрага...
Яны прыспешылі крок, але прайшлі ўсяго дзесятак крокаў, і раптам Мікітка што было сілы загарлаў:
— Дзедку, сабакі!
Стары акінуўся, а яны ўжо побач. I не адзін, а штук пяць, ды ўсе здаравенныя, ашчэраныя, як лютыя ваўкі.
— Да плоту, унучак! Да плоту прыціскайся ды кіем адмахвайся! — закрычаў дзедка і да Мікіткавага плечука прыхіліўся.
Але што яны маглі ўдваіх, стары ды малы, зрабіць супраць зграі сабак? Пакусалі іх моцна. Каб не зжаліўся гаспадар, ля плота якога яны стаялі, ды не выскачыў са здаравенным цурбалкам ім на дапамогу, то разарвалі б на часткі і ніхто не пашкадаваў бы.
Мікітка плакаў ад болю і крыўды і ўсё прыціскаўся да старога:
— Дзядулька, міленькі, пайшлі прэч адсюль. Пайшлі ў чыстае поле, пад любы кусцік, каб толькі тут ні хвіліны не заставацца...
Стары плакаў таксама. Буйныя слёзы каціліся па ягоным твары.
— Няхай бы мяне сабакамі травілі, а за што ж Мікітку, майго павадыра?.. Ён жа зусім дзіцятка горкае... Як жа можна такое?.. Нідзе на нас такога гора не абрыналася, толькі ў вас...
Гаспадар, які іх выратаваў, панура стаяў побач і Maynay. Было відаць, што і яму баліць за тое, што здарылася. Ён усё азіраўся навокал, а потым, калі пераканаўся, што паблізу нікога няма, звярнуўся да старога:
— Ідзі, Божы чалавек, далей ад нашай вёскі. У нас ніколі і нікому не спачувалі, нікому нават кавалка хлеба не падалі. Злыя тут усе ў нас, злыя...
— Неба ўсё бачыць. Запамятай гэта, чалавеча, — ціха прамовіў жабрак. — I тое, што вы сёння зрабілі, вам за грэх непапраўны палічыцца. Так і ведай.
6
Потым павярнуўся да Мікіткі, узяў яго за плячук:
— Пайшлі, родненькі, кінь плакаць. Я табе ад перапуду замову прашапчу, і ўсё пройдзе. На лес, на балота ярасць іхніх сабак перакінецца, ды няхай яны іхніх жа дзяцей грызуцькусаюць...
— Ды я не вельмі спалохаўся, вось толькі пакусанае смыліць, — ледзьве чутна азваўся Мікітка.
— Я тут, унучак, недалёка ад гэтай чортавай вёскі, ведаю адну крынічку... Пойдзем да яе. Я вадой з тае крынічкі табе раны прамыю — яны адразу пазацягваюцца.
— Праўда?
— Праўда, хлапчынка, праўда.
Селянін стаяў маўкліва і, толькі калі яны зрушыліся з месца, прашаптаў: «Чакайце» — і кінуўся ў хату. Неўзабаве ён выйшаў са здаравенным кусам сала і вялізным боханам хлеба.
— Вось... Вазьміце...
— He трэба нам нічога, — грэбліва прамовіў стары.
— Вазьміце, вельмі прашу вас. Я ведаю, што мой сусед учыніў непапраўнае зло, але...
— Вазьмі, дзядулька, можа, гэты чалавек нам зла і не жадае, — падказаў Мікітка, які ўжо перастаў плакаць і толькі крывіўся ад болю.
Стары жабрак узяў, паклаў сала і хлеб у сваю бяздонную торбу, і яны моўчкі пайшлі далей ад гэтага страшнага месца. Але толькі параўняліся з апошняй хацінай, як зноў загыркалі сабакі і да іх вылецела з добры дзесятак вялізных ваўкарэзаў.
— Уцякаем, дзядулька...
— Адыходзім паціху. Калі мінём іхнюю сядзібу, пачнуць адставаць...
Так яны і ціснуліся памалу, адмахваючыся кіямі. Потым, калі ўжо добра адышліся, пабеглі. Вось тут самае страшнае і здарылася. Каб жа беглі ды не азіраліся, то ўсё добра было б. А тут жа баяліся, што сабакі дагоняць, і... натыркнуўся Мікітка вокам на сук. Закрычаў страшным голасам:
— Дзядулька, вока!
— Што?.. Што?..
— Вока выбіў...
Глянуў дзедка — і сапраўды: суком Мікітка выпараў вока, і зараз яно выцякала.
Так вось, выючы, адзін ад болю, а другі ад ўсяго, што здарылася, і крочылі паціху наперад. Толькі ў прыцем
7
ках дабраліся да крыніцы. Стары жабрак кінуўся да яе і праціаптаў:
— Гудзе... Значыцца, усё добра, унучак, усё добра. Зараз табе лягчэй стане. Патрывай яшчэ крыху.
Хуценька распаліў вогнішча на высокім грудочку, пад алешынамі, і паджгаў да крынічкі. Намачыў у вадзіцы анучку — і назад. Пачаў прыкладваць да ран, якіх было некалькі на хлапчуковым целе, і той неўзабаве зашаптаў:
— Дзядулька, а сапраўды дапамагае...
Праз нейкі час Мікітка спаў глыбокім сном, толькі разпораз уздрыгваў, мабыць, ад перапуду. А стары доўга яшчэ выціраў ягонае цела, а потым — свае раны і толькі пасля гэтага стаў шаптаць над хлопчыкам замову. Заснуў і сам, а калі прахапіўся, то навокал весела шчабяталі птушкі, а Мікітка ўжо не спаў і пахмура глядзеў на старога.