• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Тыя, што засталіся ў хаціне, супакоіліся, запалілі агеньчык, і тут толькі Змітрык запытаўся:
    — Дзядулька, а што ў цябе там такое страшнае на зэдліку было, што мае родныя гэтак крычалі?
    29
    — Так, цікава ж даведацца, — настойвалі і астатнія.
    — Ай, хлопцы, вам скажы, дык вы да раніцы рагатаць будзеце...
    — Скажы, дзеду.
    — Ды вожык, каханенькія вы мае...
    Стары хацеў яшчэ нешта дадаць, але выбухнуў такі рогат, што раскаты грому ў параўнанні з ім падаліся лёгенькімі пошчакамі. Мужчыны хапаліся за жываты, валіліся на падлогу і паўтаралі:
    — Дык там быў, аказваецца, вожык... Просты вожык...
    — Так, просты вожык. Я яго яшчэ завідна злавіў, хацеў таму злодзею ў штаны ўкінуць, каб і дзесятаму замовіў... Потым ужо пра зэдлік прыдумаў...
    Вяскоўцы ніяк не маглі разысціся. Усё гаманілі, смяяліся, а калі дождж сціх і ўсе пачалі збірацца дамоў, то нехта прамовіў:
    — Пайшлі, Змітрык, з намі. За хату не хвалюйся, болей сюды ніхто не прыйдзе.
    — Ага, твае родныя ад вожыка лечацца... Іголкі вымаюць...
    Толькі гаспадар, шчыра падзякаваўшы сялянам за ўсё, сказаў:
    — У мяне, сябры, цяпер свая хата ёсць, пад адкрытым небам спаць не буду.
    Так стаў малодшы Бешанковіч жыць у сваёй хаціне. За годдругі такі падворак адляскаў, гэтулькі жывёлы развёў, што ўсё наваколле зайздросціла, а бацька з братамі — сама болей. Яны ажно счарнелі са злосці, а потым, каб усяго гэтага не бачыць, сабраліся і пераехалі жыць у іншае месца. Але Змітрык на гэта асаблівай увагі не звяртаў. Хлапчына спраўна вёў сваю гаспадарку і пры першай жа патрэбе дапамагаў тым, хто гэтак выручыў яго.
    Аднаго разу да Змітрыка пастукаўся падарожны і папрасіўся пераначаваць.
    — Вядома ж, чалавеча, заставайся. Месца ў мяне вунь колькі, есці таксама знойдзецца.
    Селі есці, і тут толькі гаспадар убачыў, што ягоны госць ледзьве сядзіць.
    — Што з табой, дзедка?
    — Ды хвароба мяне скруціла і ўжо, можа, з месяц не адпускае. А сёння зусім дрэнна стала, толькі я пабаяўся сказаць табе пра гэта, каб не прагнаў.
    30
    — Чаго ж праганяць? — здзівіўся Бешанковіч. — 3 кожным такая злыбеда можа прыключыцца. Дапамагаць трэба адзін аднаму, а не злога жадаць...
    Доўга старэча хварэў, не мог ніяк перабораць хваробу. Хлопец не адыходзіў ад падарожнага. Калі той устаў на ногі, то, збіраючыся ў дарогу, запытаўся:
    — Чым жа, чалавеча, я цябе аддзячу? Няма ў мяне ні хаты, ні падворка, ні кавалка хлеба...
    — Ды мне, дзедку, нічога і не трэба.
    — Усё роўна добра чалавеку нечым адплаціць.
    — Яното так, але надта не ўбівайцеся. Каб толькі здароўе болей не падводзіла ды ногі паранейшаму па зямлі насілі.
    — I ўсё ж я маю чым табе аддзячыць, Змітрык...
    Той здзіўлена паглядзеў на падарожнага.
    — Я табе не прызнаваўся, што ведаю мноства замоўшэптаў і магу самага знясіленага чалавека ці жывёліну параненую на ногі паставіць. Вось толькі на самога сябе яны не дзейнічаюць, а так бы і цябе не турбаваў.
    — Вось яно што...
    — Так, чалавеча. I перадаецца гэтая спадчына не абыкаму, а толькі тым людзям, якія яе не будуць выкарыстоўваць супраць іншых людзей. Цяпер слухай уважліва і запамінай: нельга перастаўляць словы замоў, бо яны тады трацяць сілу, і казаць іх трэба, даўшы папіць хвораму сцюдзёнай вадзіцы. He забудзь — усё паўтараецца тры разы. Я скажу табе замову ад залатніка, а потым яшчэ мноства прымушу завучыць на памяць. Глядзі, каб запамятаў!
    «Памяні, Госпадзі, цара Давыда і ўсю кротасць яго і вялікую памяць яго. Судзяржаў цар Давыд ваду і зямлю і нашы грэшныя душы, судзяржаў раба Божага залатнік.
    Здраствуй, вадзіцацарыца, красная дзявіца, рака (такаято). Кацілася вадзіца па дням, па начам і па вячэрнім зарам, змывала вадзіца белае каменне, серае карэнне, змый жа, вадзіца, залатнік рабу Івану з жыл, з пажылак, з касцей, з мазжэй, з буйнае галавы, з ясных воч.
    На сінім моры, на лукамор’і, на востраві стаіць дуб без сучкоў, без ражкоў, без вярхушкі, без макушкі. На том дубу сядзіць ястраб без кагцей і вострага носа і быстрага крылля. 1 як у гэтага ястраба няма ні кагцей, ні вострага носа, ні крылля, каб у таго раба Божага Івана залатніка не было. А няхай усе залатнікі хаваюцца на мхі, на балота, на гнілыя калоды. Там толькі ім гуляннебуянне, а раба Божага Івана ніколі не чапаць».
    Сказаў падарожны замову і пытаецца ў Змітрыка:
    — Запомніў?
    31
    — Так, запомніў.
    — А цяпер распавяду ад хвароб на жывёлу — самую магутную, яна ад усіх хвароб дапамагае:
    «На моры, на лукамор'і стаіць дуб без караня, і без каката, і без галавы; на тым дубе сядзіць сокал без крыла, без носа і спяваець, на ўвесь белы свет зычны голас пускаець, усялякія хваробы выймаець. Ух, лёгкі дух!»
    3 такімі замовамі ты станеш першым памочнікам людзям у наваколлі, а я, сынку, дзякуй табе, пайду далей, бо не магу доўга на адным месцы затрымлівацца, цягне мяне дарога.
    Развіталіся яны, нібыта самыя блізкія, самыя родныя, і падарожны пакіраваў далей, а Змітрык застаўся на сваім падворку.
    І сапраўды, з таго самага дня Бешанковіч адчуў, што ягоныя шэпты і замовы вельмі дапамагаюць хворым. Прычым аднолькава — што сялянам, што жывёле. Толькі прыйдзе чалавек і скажа, што ў яго нехта ляжыць ці з каровай або з канём няшчасце здарылася, Змітрык усё кідае і адразу прастуе туды, дзе патрэбна дапамога, бо ні на хвіліну не забываўся пра тое, як яму ўсім агулам дапамагалі.
    Аднае начы ў акно пастукалі. Аказалася, што ў селяніна моцна захварэла старэйшая дачка. Пайшоў з ім хлапчына і як глянуў на хворую, то адразу ж і прамовіў, да яе бацькі звяртаючыся:
    — Дзядзька, дайце слова, што калі я вашу дачку на ногі пастаўлю, то вы яе за мяне замуж аддасце. Сам сябе сватаю, сам за сябе і прашу.
    — Добра, толькі выратуй яе, бо баімся — да раніцы не дажыве...
    Усё сваё ўменне прыклаў Змітрык, мноства замоў перашаптаў, але дзяўчыну адабраў у вернай смерці. Бацькі яе стрымалі слова, і зажылі маладыя добра ды шчасліва. Дзеці ў іх сталі нараджацца, і звалі іх суседзі паміж сабою проста — Бешанковічамі. Адтуль і назва да паселішча назаўсёды прымацавалася.
    УЛА
    Жыўбыў адзін вельмі багаты селянін. Было ў яго трынаццаць дзесяцін зямлі, лес ды яшчэ луг. Адным словам, чалавек заможны. Сям’я ў яго была не надта вялікая —
    32
    сам з жонкай і трое сыноў. Гады хутка міналіляцелі, дзеці незаўважна раслі, і аднаго вечара стары кажа жонцы:
    — Слухай, маці. Трэба нам пра далейшае жыццё меркаваць. Хлопцы нашыя павырасталі, жаніць іх ужо трэба. А калі ажаніць хлапчыну, то і зямлі трэба даць кавалак, каб не з пустой кішэняй яго з хаты выпіхнуць. Маем жа нешта мы з табой і на чорны дзень...
    — Твая праўда, — пагадзілася тая, — няхай паціху жэняцца, пакуль мы жывыя. Хочацца ўнукаў палашчыць, пагушкаць...
    — Я тут трохі падумаў і вось да чаго прыйшоў. Лесу ў нас даволі многа, таму трэба кавалак яго прадаць. Грошай прыдбаем, у крайнім выпадку нехта з сыноў, калі палічыць за патрэбнае, сам сабе зямлі прыкупіць. 3 той часткі, якая ў нас застанецца, будзем выбіраць бёрны на новыя будынкі. Думаю, што хопіць і яшчэ даволі застанецца. Нам жа давядзецца майстроўцесляў склікаць ды два новыя дамы пабудаваць. У адным аднаго сына паселім, у другім — другога, а адзін з намі застанецца.
    — Добра ты, бацька, задумаў, давай так і зробім.
    — Тады пайду дзяцей паклічу.
    Сыны зайшлі і моўчкі селі за стол побач з бацькам. Акінуў ён іх поглядам і пачаў расказваць пра яго і маці рашэнне. Сыны слухалі моўчкі, толькі пот пакрыў іхнія твары. Скончыў гаспадар гаварыць і пытаецца ў старэйшага:
    — Што ты, Сцяпанка, наконт гэтага думаеш?
    — Я, тата, зраблю так, як вы размеркавалі. Вам добра — і мне таксама. Супраць вас я ніколі не ішоў і надалей не пайду.
    — 3 табой зразумела. А ты, Кірылка, што паведаміш?
    — Я што?.. Я нічога... Як вы хочаце, так і зраблю. Мне абы ціха было, нічога больш мне не трэба, — неяк палахліва і занадта спяшаючыся адказаў той.
    Бацька ўважліва паглядзеў на яго, памаўчаў, але болей не сказаў нічога, звярнуўся да малодшага:
    — А ты, Васілька, што адкажаш?
    — Ды мне, тата, пакуль што жаніцца не карціць.
    — Што ж ты хочаш рабіць?
    — Хачу я, тата, па белым свеце пахадзіць, паглядзець, як людзі ў розных мясцінах жывуць, бо далей жа за роднае паселішча ніколі не выязджаў. Пазней, калі сям’я з’явіцца, дзеці пойдуць, не да таго будзе. А тут такая магчымасць па свеце паблукаць, пакуль нішто не трымае, пакуль сам малады...
    2 Віцебшчына
    33
    Усхапілася матуля:
    — Што гэта ты, Васілька, удумаў? Хіба не ведаеш, што можна і заблукаць, і на ліхіх людзей нарвацца, і назад не вярнуцца?
    — Такі, значыцца, лёс у мяне, — спакойна адказаў малодшы.
    — Няўжо, сыночак, у нас нечага не хапае? Ці, можа, мы нечага табе шкадавалі? — пакрыўджаным голасам пачаў дапытвацца і бацька.
    — Ды ўсё добра, тата. Усяго хапала, і адносіліся вы да мяне гэтаксама, як і да братоў. Але хочацца пахадзіць па свеце...
    У хаце запанавала прыгнечаная цішыня, якую перарвала гаспадыня.
    — Хадземце спаць, раніцай будзем разбірацца далей, a то на ноч такога наслухаемся, што спаць дрэнна будзем, — паспрабавала перавесці ўсё на жарты жанчына.
    Браты паджгалі задаволеныя, а Васіль, сумны, пакіраваў за імі. Гаспадары толькі зірнулі яму ў спіну, і бацька прашаптаў:
    — Нічога, за ноч многае пераменіцца. Раніцай і не прыгадае пра сваю задуму — забудзецца.
    Старая пагадзілася. Але, як аказалася, паспяшаліся яны супакойвацца, бо толькі сонца зайграла і ўсе пачалі завіхацца па гаспадарцы, з хаты выйшаў Васіль, падышоў да астатніх і спакойна прамовіў:
    — Ну вось я і сабраўся. Блаславіце мяне на далёкую дарогу...
    Горка заплакала матуля.
    — Сыночак, можа, перадумаеш, застанешся з намі? Што ты там, у далёкім краі, пакінуў? Чаго цябе туды гэтак цягне?
    — He, мама, не магу.
    — Прасі яго, стары, — звярнулася жанчына да мужа.
    — He трэба, жонка. Калі чалавек захацеў, то няхай ідзе да сваёй мэты. Вернецца — з намі жыць будзе. Правільна, сынок?..
    — Правільна, тата. Калі намерыўся, то няма чаго на паўдарозе супыняцца.
    Але маці не здавалася і звярнулася да старэйшых дзяцей:
    — Сыночкі, пагаманіце вы з ім, можа, ён вас паслухаецца і нікуды з дому не пойдзе...
    Тыя да брата падышлі:
    34
    — Можа б, ты, Васілька, перачакаў пакуль што дома, а на другую вясну ў дарогу пусціўся б?