• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Хто яго ведае, як бы далей ішло, але даведаўся вясковы бацюшка, што крыніца карыстаецца вялікай папулярнасцю, і захацеў на гэтым барыш мець.
    Паклікаў ён неяк сялян, якія да царквы хадзілі, і загадаў:
    — Зараз разыдзіцеся па хатах, вазьміце сякеры, пілы ды зноў сюды збірайцеся. Пойдзем адну справу рабіць, каб да вечара скончыць.
    Людзі хуценька пабеглі па хатах і гэтак жа хутка вярнуліся. Акрамя загаду бацюшкі ім і самім карцела даведацца, куды гэта ён іх павядзе.
    23
    А ён прывёў іх да крыніцы і загадаў будаваць над ёю капліцу. Стараліся вяскоўцы, не адпачывалі, не разгіналіся, а працу зрабілі. Прыгожая такая, беленькая каплічка атрымалася, нібы яе хто фарбамі намаляваў. Бацюшка ім падзякаваў і па хатах адпусціў, паабяцаўшы ўсе наступныя малебны толькі тут служыць.
    Сабраліся людзі ў нядзелю да капліцы, а яна на вялікі замок зачынена — да вады не дабрацца, хворым і тым падаць яе нельга.
    — Як жа так, бацюшка? — пытаюцца.
    А той, не доўга думаючы, адказвае:
    — Цяпер за ваду мне плаціць будзеце.
    Застагналі людзі ад абурэння. Гэта ж трэба такое выдумаць! Пастаялі і падаліся дамоў. А раніцай наваколле маланкай абегла навіна — крыніца перастала біць з зямлі. Праз пару дзён яшчэ адна навіна — у многіх іншых месцах сталі біць крыніцы, крынкі панашаму. Таму і вёску, якая пазней на тым пагорку з крынічкамі ўзнікла, назвалі таксама Крынкі.
    БЕШАНКОВІЧЫ
    Жыў тут у даўнія часы адзін дзед па прозвішчы Бешанковіч. Казалі, што атрымаў ён яго за тое, што ў маладосці такія штучкі вытвараў, такое вырабляў, што нікому ад яго спакою не было. Адным словам, любіў пагарэзнічаць. Характар у яго быў няшкодны. Hi з каго не здзекаваўся, а вось пасмяяцца — іншая справа, але пасмяяцца так, каб потым нехта слязьмі ды крывёй не адплачваў. Звалі яго Змітрыкам. Бацька ж і дзед ягоныя, наадварот, былі злымі людзьмі. Пра іх нават казалі, што яны чараўнікамі чорнымі перакідваліся, толькі пра сябе дбалі.
    Так і рос Змітрык Бешанковіч — гарэзлівы, прыгожы, дужы. Да бацькоўскіх парад адносна пераймання злых чараў ці шэптаў і чуць не жадаў:
    — Мне людзі дабро робяць, чаму я павінен ім злом адплачваць? Няўжо так карціць пабачыць ды пачуць, як бедныя ў плачы заходзяцца?
    Старэйшыя злаваліся:
    — Вось вырасце даўбешка! Усё наша багацце, потам ды крывёю нажытае, умомант з рук спусціць! Толькі, мабыць, і чакае, каб да яго ўсё перайшло!
    У адказ Змітрык весела смяяўся, чым выклікаў яшчэ большае абурэнне з боку родзічаў:
    25
    — He трэба мне ні вашага багацця, ні вашых грошай! Дайце які кавалачак зямлі, а хаціну я сам пабудую, да вас за дапамогай не звярнуся. Мне чужыя дапамогуць, бо я ім нічога благога не рабіў. А слухаць вас, як людзям зло рабіць, я не буду. Што іншае — калі ласка, толькі не гэта.
    Так у іх цягнулася не дзень, не месяц. Нарэшце старэйшыя браты вырашылі:
    — Калі ты ў нас такі сумленны ды чысты, то выбірайся! Дай 'яму, тата, зямлі, хай жыве, як хоча. Але ведай, што мы табе не дапаможам, як бы цяжка ні даводзілася, хто б цябе ні крыўдзіў. Гэта наша апошняе слова.
    — Я і так ведаў, маглі б і не гаварыць, — ціха прамовіў Змітрык. — А за кавалак зямлі дзякуй, там і жыць буду.
    Сказаў і адразу пайшоў прэч з хаціны ў тую мясціну, якую бацька аддаў. Там і пераначаваў пад чыстым небам першую ночку. 3 раніцы пачаў меркаваць, як будавацца, бо нават звычайнай сякеры пад рукой няма, нічога ж родныя не далі. Засумаваў хлопец. А бацька з сынамі старэйшымі быццам бы выпадкова ўвесь час побач круцяцца, пасміхваюцца, гледзячы на тое, як Змітрык перажывае, ды ўголас усялякія жартачкі адпускаюць.
    Сядзеў, сядзеў хлапчына, а потым устаў і пакіраваў да бліжэйшай вёскі. Родныя недаўменна пераглянуліся, бацька ўсміхнуўся і сказаў:
    — Пайшоў да некага ў парабкі наймацца...
    Астатнія падтрымалі гэты жартдружным смехам.
    Але на самай справе аказалася, што зусім не для таго пайшоў Змітрык у вёску.
    Зайшоў ён у паселішча, падышоў да мужчын і хлапцоў, сваіх добрых знаёмых, якія сядзелі на вуліцы і абмяркоўвалі нейкія навіны, і папрасіўся:
    — Браточкі, родненькія, не пакіньце ў бядзе, дапамажыце...
    — Што, Змітрык, здарылася?
    Расказаў Бешанковіч пра свае справы, зза чаго ён з роднымі пасварыўся. Сяляне толькі галовамі пакруцілі:
    — Ну і справы! Гэта ж трэба са сваім сынам ды братам гэтак абысціся! Няўжо ім багацця мала?
    А старэйшыя тут жа і запэўнілі:
    — He перажывай, чалавеча. Зараз сабяром усё, што трэба, для будоўлі і пойдзем з табой. He табе першаму дапамагаем.
    — Я ўсё жыццё вам, людцы, дзякаваць буду і дапамагаць, толькі выручыце мяне ў гэты цяжкі момант...
    26
    — Мы, хлопча, добра памятаем, як ты нам дапамагаў, хоць родныя і глядзелі на цябе скрыва за гэта. Таму і ідзём, як адзін, бо паважаем цябе.
    Неўзабаве вялікі гурт людзей рушыў да той мясціны, дзе Змітрык збіраўся будавацца. Бацька з сынамі, як заўважылі — ажно раты паразяўлялі. Нарэшце нехта з іх выдыхнуў:
    — Ты пабач, яшчэ і дня не прайшло, а ён ужо цэлы гурт вядзе купляць бацькоўскую зямлю. Вось табе і маеш...
    — А я вам што, сыночкі, гаварыў? Хіба ж я хлусіў, калі сцвярджаў; што толькі і чакае зручнага выпадку, каб усё да ўласных рук прыбраць. Цяпер глядзіце, як спадчыннае ў чужыя рукі ўцячэ...
    Толькі дарма яны так хваляваліся і лілі бруд на Змітрыка. Прыйшлі людзі, размералі, пахадзілі тудысюды, пра нешта паспрачаліся, а потым паехалі фурманкі да лесу, астатнія ж пачалі капаць яміны. Бацька з сынамі ніяк не маглі дацяміць, для чаго. Але недзе пасля паўдня, калі вярнуліся падводы, да іх дайшло.
    — Бач ты, усіх нас перахітрыў. Будавацца ўздумаў... Дзе ж ён гэтулькі грошай набярэцца, каб усяму гурту заплаціць? Тут жа дзесяткі два людзей.
    — Бацька, а можа, ён краў дзе паціху, а мы і не заўважалі?
    — Хто яго ведае... — злосна буркнуў той, не зводзячы вачэй з сялян, якія ўжо весела цюкалі сякерамі, завіхаліся вакол здаравенных бёрнаў.
    — Так і пабудуецца нам назло.
    — Спалім, каб надта не радаваўся.
    — А калі зловіць? 3 ягонай сілай — на тры часткі пераломіць. Гэта ж не жартачкі...
    — Няма чаго языкамі мянташыць! Пайшлі дамоў, a то наша справа стаіць, а вы тут вочы павылуплівалі! — нечакана ўзвыў бацька. Відаць, заела яго, што Змітрык, насуперак ягоным прадказанням, знайшоў зусім іншае выйсце.
    А самы малады з Бешанковічаў не сумаваў. Цяпер яму было чым заняцца, было дзе прыкласці рукі. Натаміўшыся за дзень, вечарам валіўся нібы сноп.
    Між тым справа рухалася. Вяскоўцы добра ведалі нораў старэйшых Бешанковічаў, разумелі, што тыя проста так не супакояцца, абавязкова будуць малодшаму пом
    27
    сціць. Таму вырашылі пільнаваць будыніну, каб нечакана чырвонага пеўня не падкінулі. Бывала, Змітрык спіць соладка, а чалавек колькі сядзяць па кутках будынка і пільна сочаць за наваколлем. 1 што ж вы думаеце? Як толькі хату амаль скончылі, ужо і страхў зрабілі, то і госці непажаданыя з’явіліся.
    Вечар быў цёмны, хоць вока выкалі. Вецер такі ўсхадзіўся, што дрэвы здаравенныя да самае зямлі гнуў, нібы тонкія чароціны. Потым і хмары чорныя, грувасткія паказаліся, маланкі пачалі неба палавініць. Тут старэйшы і больш вопытны з добраахвотцых вартаўнікоў, звяртаючыся да сябрукоў, прамовіў:
    — Ну, хлопцы, сёння мы іх дачакаемся.
    — Чаму ты так думаеш? — не паверыў нехта.
    — У такое надвор’е толькі чорныя душы і ходзяць, іншым крыўду носяць.
    — Ага, пусцяць з полымем гэтулькі працы, а потым, маўляў, са слязьмі на вачах будуць даводзіць, што маланка вінавата...
    — Цішэй, хлопцы, слухайце лепей ды ўглядайцеся... Я цвёрда перакананы, што зараз з’явяцца.
    Прыціхлі вартаўнікі, а гром страляе, маланкі бліскочуць — ажно жудасна робіцца. I раптам адзін з сялян зашаптаў:
    — Чаўкае...
    — Што чаўкае? — не зразумелі астатнія.
    — Нехта ідзе...
    — Мо падалося?
    — Ды не, хіба не чуеце?
    Цяпер і астатнія выразна пачулі зусім блізка крокі. Праз пару імгненняў выразна вырысаваліся і тры цені, якраз насупраць вокнаў.
    — Бацька і два мае браты, — шапнуў Змітрык. — Прыйшлі павіншаваць з заканчэннем будаўніцтва.
    — Пасля іхняга віншавання адны галавешкі засталіся б. — Нічога, пасля нашага ім таксама соладка не падасца. — Цішэй, хлопцы, і не спяшайцеся. Трэба ў такі момант выскачыць, каб яны ўжо ні ўцякаць, ні супраціўляцца не ўздумалі.
    А тыя да сухой сцяны прыціснуліся і, не баючыся, бо не здагадваліся, што будыніну вартуюць, загаманілі:
    — Зараз мы братку свайго крыху падсушым...
    — Ага, каб не надта ганарыўся ды нос перад намі не задзіраў...
    28
    — Каб не лічыў, што мы дурнейшыя...
    Схіліліся ўсе і давай вогнівам агеньчык здабываць. У гэты момант з дзвярэй ды праз вокны выскачылі сяляне. Нядобразычліўцы і піскнуць не паспелі, як іх у адзін момант скруцілі і пачалі лупіць у плечы ды ў жываты, асабліва не разбіраючы і не шкадуючы. Лупяць і прымаўляюць:
    — Як жа вы гэта, гадаўё чорнае, роднага чалавека гэтак пакрыўдзіць задумалі?! Вы яму ў сваёй сям’і жыць не давалі і тут не адступаецеся?! To мы вам дарогу замовім! He толькі да яго, але ўвогуле ні да каго з вяскоўцаў прыставаць у далейшым не будзеце!
    Зладзюгі адчулі, што для іх справа можа зусім блага скончыцца, і пачалі прасіцца:
    — Родненькія, міленькія, адпусціце...
    — Братачка, родненькі, заступіся, гэта ж нячысцік паблытаў думкі...
    — Сыночак, пабойся Бога, адпусці жывымі. Я ж табе жыццё даваў...
    — Жыццё даваў? А колькі вы з мяне здзекаваліся і кпіны ладзілі? Каб вас не злавілі, вы зараз скакалі б ад радасці, што працу нашу дымам пусцілі. He, атрымлівайце роўна столькі, колькі трэба. Каб на будучае добры знак застаўся.
    Самы старэйшы і мудрэйшы з сялян не лез у размову. Калі астатнія скончылі гаманіць, то і ён слова ўставіў:
    — Хлопчыкі, давайце да мяне іх, па адным, Я іх на мой зэдлік пасаджу, няхай адпачнуць — вунь як узапрэлі...
    — А што, хлопцы, давайце па адным да дзеда, — узрадаваўся нехта слушнай прапанове.
    Першым з усяго маху гопнулі на зэдлік бацьку. Раздаўся такі магутны крык, быццам бы адразу шасцярых здаравенных жарабцоў лягчалі.
    — Давайце другога, — закамандаваў дзед.
    Другі намнога перакрычаў бацьку, а калі адпусцілі, то ён так прыпусціў, так папёр, што ледзьве не прабіў з адчаю і болю галавою сцяну.
    — Цяпер апошняга. Дзе ён там?..
    Доўга ў цемры было чуваць, як трашчыць кустоўе ды хлюпоча пад нагамі гразь — гэта бацька з сынамі, не выбіраючы дарогі, уцякалі ад гэтага страшнага месца.