Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Што гэта ў вас робіцца? — пытаюцца.
— Ды буяны паміж сабою разбіраюцца, — адказваюць мясцовыя жыхары.
Так і павялося. Як збіраліся людзі ехаць міма нашай вёскі, дык казалі:
— Глядзі там, каб не нарвацца на буяноў...
Так і стала наша вёска Буянамі.
КАЗАКІ
Назва нашай вёскі пайшла не ад тых казакоў, да якіх мы сёння з вамі прызвычаіліся, хоць нельга адмаўляць і іх удзелу ў падзеях.
Некалі, калі сюдою войскі напалеонаўцаў з Расіі ўцякалі, у тутэйшых лясах жыло даволі многа беглых сялян ды салдат — беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў. Жылі мірна, бо яднала іх адно — барацьба супраць... багатых.
18
He вельмі глядзелі, чыя там карэта стаяла ці ехала, галоўнае, каб скарб багаты быў. Хто не аказваў супраціўлення — адпускалі на ўсе чатыры бакі, калі адбіваліся, то вынішчалі. 3 жанчынамі і дзецьмі не ваявалі, лічылі, што гэта закранае мужчынскую годнасць і такі грэх не даруецца ніколі.
Жылі яны не на пустцы, не там, дзе сёння вёска стаіць, а ў лесе, які ў тыя далёкія часы валадарыў у гэтых мясцінах. Такая ўжо пушча стаяла — непралазная, першастваральная, што нават сярод мясцовых жыхароў мала хто ведаў у ёй дарогісцяжынкі на пару вёрстаў у глыбіню.
Вось тыя ліхія людзі знайшлі сабе прыдатны астравок і на ім усталявалі нешта падобнае на лагер. На першым часе жылі ціха, бо баяліся, каб іх, уцекачоў, не кінуліся шукаць. А калі да іх далучыўся мясцовы асілак Сымон, то асмялелі. Здавалася б, па натуры ён павінен быў быць маўклівым, а гэты, наадварот, сыпаў словамі, нібы гарохам, і вельмі добры быў, ні разу нікому нічога благога не зрабіў. Вось ён і стаў у лясных разбойнікаў за атамана. Праўда, разбойнікамі іх далёка не ўсе называлі, бо яны бедных ды жабракоў не чапалі, толькі за багатымі палявалі, якія, вядома, дабро ды багацце не ўласнымі рукамі прыдбалі, іншыя на іх гарбаціліся.
Дазоры ў Сымона былі ўсюды, яны і трымалі атамана ў курсе спраў. Толькі паказваўся які абоз ці карэта, a людзі ўжо ведалі. Многа дапамагала і тое, што Сымон быў з гэтых мясцін і выдатна ведаў, дзе зрабіць засаду, a кудою, калі прыціснуць, уцякаць, каб раней часу не трапіць пад кулю ці на пакуты да ворагаў. Удзень пільна сачылі за наваколлем лясныя жыхары, а ноччу ці куды да багатага пана ў «госці» падаваліся, ці адсыпаліся і сілы набіраліся, каб якую больш важную справу здзейсніць.
Мясцовыя жыхары калі прачулі, ujto ў іхніх лясах разбойнікі завяліся і багатым спакою не даюць, то пачалі і самі туды бегчы. 3 цягам часу Сымонаў атрад налічваў ужо болей за сотню чалавек. Ды якія тут людзі былі! I агонь прайшлі, і ваду сцюдзёную ды гарачую, і смерці не адзін раз у твар глядзелі. 3 такімі хлопцамі можна было кідацца на непрыяцеля, які колькасна ў некалькі разоў пераўзыходзіў.
Добра гулялі разбойнікі. Слава пра іх кацілася на сотні вёрстаў навокал. Нават французы, якія пастаянна тут ездзілі падчас акупацыі, баяліся свае абозы без моцнага прыкрыцця наперад высылаць. Але і гэта не заўсёды да
19
памагала, бо старанна задуманыя і спланаваныя напады заставалі чужынцаў знянацку, толькі і заставалася, што каму ўцякаць, а каму ўздымаць рукі і спадзявацца на літасць нападаючых.
Сымонавы хлопцы ўзбагаціліся. Грошай ды каштоўнасцей усялякіх мелі мноства. Сам атаман таксама не з бедных ужо быў, але тым не меней пастаянна прыструньваў хаўруснікаў:
— Памятайце, што не грошы самае галоўнае. Галоўнае, каб паны нас да смерці баяліся, каб унукам сваім заказалі бедных чапаць. Лішняй крыві не трэба ліць. Навошта яна нам? 3за пары залатовак чалавека жыцця пазбаўляць бесчалавечна. Каму такія парадкі не падабаюцца — я не трымаю і парушаць іх проста так не дазволю.
Ягоныя хлопцы нічога не мелі супраць, а таму і панавалі ў лагеры спакой ды весялосць. Чужынцаў не баяліся, бо тыя самі лічылі за лепшае гэтыя дарогі бокам аб’язджаць.
Аднаго разу прыляцеў у лагер вершнік, якраз у той час, калі казакі палуднаваць збіраліся, і, не сконьваючыся, закрычаў:
— Абоз! Абоз паказаўся! Сотні дзве, а можа, і тры фургонаў будзе! Многа багата ўпрыгожаных экіпажаў! Нашы там засталіся, а я да вас прыляцеў. Хутчэй, бо праедуць!
— He праедуць, — спакойна запэўніў Сымон, які пачуў голас і выйшаў. — А ты з каня злезь. Крычыш так, што ажно мяне напалохаў.
Навокал зарагаталі. Прызвычаіліся ўжо, што нават перад тварам смерні Сымон жартуе.
— Няхай едуць чужынцы, а разведчыкі нашы няхай сочаць. Мы іх ля ручая перастрэнем. Там і месца зручнае: вузкае, надта не разгонішся і не агледзешся, таму нам на руку. Збірайцеся, казакі, узбройвайцеся, відаць, гарачая справа будзе.
Праз некалькі хвілін лагер апусцеў. Ежа так і засталася некранутай, бо не да яе зараз было. Людзі спешна прабіраліся да месца засады. Казакі гэтыя не ваявалі на конях, а аддавалі перавагу пешаму бою. Спадзяваліся на свае сілы, верылі ў тое, што зямліцаматухна ніколі не адкажа ім у падтрымцы. Яны выраслі на зямлі і не жадалі ад яе адрывацца. А ў лесе ці зловіш ты чалавека, які зжыўся з ім?
20
Недзе гадзіну спяшаліся казакі да таго месца, якое прызначыў Сымон, і паспелі. Замаскіраваліся старанна і сталі чакаць. Некаторыя ўжо і сумнявацца пачалі, нехта нават прашаптаў:
— А можа, яны іншым шляхам паехалі?
— Ага, — з’едліва прашаптаў у адказ Сымон, — паехалі. У карэтах... Па вадзе...
Бліжэйшыя хіхікнулі і змоўклі — пачуўся скрып колаў.
— Ну вось, цяпер без маёй каманды не пачынайце, бо ўсё сапсуяце, — загадаў атаман.
Калі абоз нібы перапалавініўся — адна палавіна паўзла наверх ад ручая, а другая спускалася да яго, прагучаў голас:
— За справу, казакі!
Што тут за бойка ўсчалася! Стрэлы, стогны, крыкі, праклёны. Чужынцы, хоць і болей іх было, не марудзілі — кідалі ўсё і ўцякалі. За імі не гналіся, няхай сабе ўцякаюць, абы багацце пакінулі.
На гэты раз больш за дзесяць чалавек загінула і з боку нападаючых. Пахаваў іх Сымон з паплечнікамі на высокім узгорку, недалёка ад таго самага ручая, дзе была засада. Месца тое так і сталі зваць у народзе — Казакі.
КРЫНКІ
Што тычыцца назвы нашай вёскі, то тут надта даўняя гісторыя згадваецца. Яе некалі мой прадзед распавядаў.
На курганку, які зараз амаль пасярэдзіне вёскі знаходзіцца, некалі даўнымдаўно выбілася зпад зямлі крынічка. Спачатку яна маленькая была, ледзьве прыкметная, але потым на яе пастухі натрапілі. А тыя, калі знойдуць дзе крынічку, то абавязкова да ладу давядуць. I ў гэтым выпадку стары дзед, у якога амаль паўвёскі ў падпасках за ўвесь яго пастуховы век бегала, прамовіў, да малых звяртаючыся:
— Вось што, дзеткі. Трэба гэтую крынічку раскапаць і пашырыць ёй месца для вады. Асцярожненька толькі ўсё рабіце, каб нічога не пашкодзілі, каб ненарокам не туды кіем не паранулі, бо яна тады пакрыўдзіцца можа.
— Дзеду, а хіба яна жывая, што стане крыўдзіцца? — не зразумеў самы малы і дапытлівы.
— А як жа, унучак. Чуеш, яна паціху пра нешта гурко
21
ча? Гэта яна размаўляе. Бяда ў тым, што мы не ведаем той таямнічай гаворкі, а так пра ўсё адразу даведаліся б: і адкуль цячэ, і што там робіцца...
— Дзеду, а як ты думаеш, адкуль яна выцякае?
Стары і задумаўся.
Хлапчукі раскопвалі крынічку, малы падпасак цярпліва чакаў, калі дзед ачнецца ад думак і адкажа на пытанне. Пастух усё маўчаў. Потым ускінуў галаву і, задуменна гледзячы на малога, прамовіў:
— Мабыць, унучак, яна выцякае недзе прама з грудзей мацізямлі... Няйначай як адтуль, бо паглядзі сам, якая вада чысцюткая ды халодная. Толькі ў глыбокай нетры вада такой можа быць, бо калі б дзе з паверхні пачатак свой вяла, то брудам запаўзла б, замуцілася б, a так... Зразумеў?
— Зразумеў, — хіснуў галавою малы, але працягваў думаць пра нешта патаемна ці, можа, уяўляў, як гэта ўсё адбываецца з вадою і як яна выбіваецца зпад зямлі на паверхню.
Тым часам хлопцы закончылі працу і разагнуліся.
— Дзедка, зрабілі. Усё, як ты і вучыў.
— А вось зараз праверым.
Пастух схіліўся над вадою і пачаў углядацца.
— Тое, што яна зараз мутная, — нічога, гэта вы проста пяском вадзіцу прымуцілі. Праз паўгадзіны стане чысцюткай. Толькі каб нідзе яе выток не пашкодзілі...
Дзеці маўчалі, не перашкаджалі старому. Нарэшце той разагнуўся і выдыхнуў:
— Усё ў парадку, малайцы.
Малыя заскакалі, засмяяліся.
— Рана радавацца, родненькія. Мы ж яшчэ не ўсё зрабілі.
— А што яшчэ трэба?
— Заўтра возьмем з дому пілу, сякеру, іншае прычындалле і зруб над крынічкай зробім.
— Навошта? — зноў не вытрымаў самы меншы.
— Эйш, званочак, які дапытлівы...
Дзеці зарагаталі.
— Зробім зруб, я спляту з бяросты карэц, павесім яго вунь на гэтай гольцы, і любы чалавек пры выпадку зможа напіцца вады. Тая, што будзе праз край пералівацца, пацячэ ў адну мясціну, там мы пазней азярцо зробім, каб нашыя кароўкі ды авечкі таксама напіцца маглі. Як бачыце, многа яшчэ працы наперадзе.
22
Малых нельга было запалохаць працай, яны ўжо загарэліся жаданнем хутчэй глянуць, як каровы ды авечкі будуць піць з азярца, а людзі будуць дзякаваць тым, хто гэтак даўмеўся зрабіць.
Дні чатыры, a то і болей працавалі ў вольны час пастух з падпаскамі, але зрабілі так трывала і надзейна, што ніхто і не здагадаўся б, што тут у асноўным гаспадарыл; дзеці.
3 таго часу нямала гадоў мінула. Тыя дзеці ўжо дарослымі сталі, а што крынічка валодала цудадзейнымі магчымасцямі, так і не ведалі. Здарылася і адкрылася ўсё гэта зусім выпадкова.
У аднаго вяскоўца быў стары конь, ужо ледзьве ногі перастаўляў. Стаў ён думаць, што рабіць з жывёлінай. Такога каня ніхто не купіць, таму вырашыў прагнаць яго з двара. Ухапіў кол і перацягнуў каня па спіне — той з апошніх сіл пабег і... напароўся галавою на сук ды выбіў вока.
Пастушкі пачалі заўважаць ля сваіх чародак нейкага каня. He адганялі яго, а, наадварот, шкадавалі, што могуць ваўкі разарваць. Так конь побач з каровамі і хадзіў, пафыркваў. Аднаго разу ён захацеў вады напіцца і падаўся да азярца, а там паслізнуўся і ўпаў, ды так атрымалася, што галавою ў ваду трапіў. I што, вы думаеце, пасля гэтага здарылася? Правільна, ён стаў відушчым і, болей таго, займеў сілы і спрыту гэтулькі, што далёка не кожны конь у лепшых гадах меў.
Так той выпадак паказаў цудадзейную ўласцівасць мясцовай крынічкі, і пацягнуліся да вады людзі. Даволі часта крынічная вадзіца вылечвала ад усялякіх хвароб. Так і сталі яе Цудадзейнай зваць.