• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    — Эх, браточкі, не пойдзе мне гэтакі адклад на лад. Час страчу, а карцець жа паранейшаму будзе...
    Зразумелі ўсе, што дарма адмаўляць Васіля. Тады бацька гукнуў:
    — To пайшлі ўсе за стол, там пагаворым ды і развітаемся пачалавечы...
    Якая там ужо ежа, якое пітво, калі ва ўсіх настрой сапсаваны? Але паселі, нечага перакусілі, гаспадар наліў віна і мовіць:
    — Каб мы, дзеткі, праз год гэтак жа дружна сядзелі і мірна гаманілі... Каб усё ў нас добра было.
    Блаславілі бацькі Васільку, браты з ім развіталіся і адзінае, да чаго ўгаварылі, — гэта ўзяць з дому коніка, каб не мераць пешшу тыя незлічоныя вёрсты. Выбраў Васіль самага старога коніка, ад якога ў гаспадарцы амаль ніякай карысці не было, адно толькі век свой дажываў, і паехаў.
    He адзін дзень ужо доўжылася ягоная дарога. Усяго паспеў наглядзецца, але нечага цікавага, непаўторнага, чаго ў іхніх мясцінах не сустракалася б, пакуль што не заўважыў. Вось неяк сядзіць ён на возе, ногі спусціўшы, a конік паціху трухае. Хлапчына нават песню зацягнуў:
    Ой, косю, мой косю, Чаго ж ты нявесел?
    Чаго ж ты, мой косю, Галоўку павесіў?..
    I тут падалося яму, што наперадзе таксама весела спяваюць. Прыслухаўся — і сапраўды. Ды не проста спяваюць, а такімі ўжо радаснымі галасамі выводзяць, што пазайздросціць можна. Пачаў Васіль коніка падганяць, каб глянуць хутчэй, што ж там такое адбьіваецца. Сам мяркуе, але здагадацца не можа. Вяселле? He. Якое летам вяселле? А што ж яшчэ можна ў такі час святкаваць?
    Выехаў з кустоўя і спыніўся адразу, бо тое, што ўбачыў, цяжка было асэнсаваць: вяскоўцы на плячах неслі дамавіну з нябожчыкам і... весела спявалі, а жанчыны, маладзіцы і дзяўчаты танцавалі. Васіль па старой звычцы зняў шапку і злез з воза. Калі пахавальная працэсія параўнялася з ім, то прыгожанькая дзяўчына хіхікнула і спыталася:
    — Чаго, чалавеча, сумуеш? Давай да нас, разам паскачам, песні паспяваем, а далей, можа, што і большае атрымаецца!
    35
    Астатнія зарагаталі, а Васіль густа пачырванеў і нібыта аслупянеў, не ведаў, як сябе паводзіць. Так і стаяў, разважаў, чаму тут такім манерам нябожчыкаў хаваюць, a распытаць не было ў каго. Звернешся з запытаннем да такой вось вострай на язык маладзіцы ці дзяўчыны — потым сораму не абярэшся.
    Раптам бачыць — старэнькая бабулька прама на яго клыпае. Падыдзе з дзесятак крокаў, на кіёчак абапіраючыся, адпачне крыху і далей рушыць. Вырашыў Васіль у яе пра ўсё і распытацца, гэтая смяяццажартаваць над ім не будзе. Дачакаўся, пакуль старая да яго падышла, павітаўся і запытаўся:
    — Што гэта ў вас, бабулька, робіцца?
    — Дзе?
    — Ды толькі што нябожчыка пранеслі...
    — Так, пранеслі, і я за ім іду... Але не здужаю хутка, дык паціху дабіраюся.
    — He, я не пра гэта.
    — А пра што?
    — Мяне цікавіць, чаму гэта яны нясуць нябожчыка, a радуюцца і весяляцца, нібы не ў зямлю яго хутка закапаюць, а ажэняць ці на царства якое ўзвядуць?
    — Вось што цябе непакоіць... Па праўдзе кажучы, калі я тут стала жыць, то мне таксама было нязвычна за гэтым назіраць. Мяне муж некалі прывёз сюды здалёк. Даўно тое было, ужо і мужа сярод жывых няма... Дык паверыш ці не, голубе, што і дасюль да такога звычаю не прызвычаілася. Вось яны павесяляцца, паскачуць, закапаюць нябожчыка на могілках, а я ўжо пасля зайду на магілку і там пасвойму паплачупагалашу, каб душу адвесці...
    — А чаму яны так робяць?
    — Мясцовыя жыхары тлумачаць, што пры жыцці чалавек пакутуе, працуе, змагаецца, ні дня, ні ночы спакойна правесці не можа, а як памрэ — усе праблемы самі па сабе вырашаюцца. He трэба яму болей бегаць, не трэба нечага непакоіцца ці хвалявацца, усяго ў яго будзе ставаць, усё ў час будзе рабіцца... Вось з гэтага і скачуць, вось з гэтага і песні спяваюць.
    — Дзіўны звычай, — толькі і выдыхнуў Васіль.
    — А што ж ты, мой галубок, думаў? Колькі людзей — столькі і дзівацтваў...
    Развітаўся хлапчына з бабулькай і далей паехаў. Едзе, коніка паганяе, а супакоіцца ніяк не можа. Разважае,
    36
    што ў Тым звычаі благога, а што добрага. Падумаўпадумаў і прыйшоў да высновы, што, можа, яны ў нечым і мелі рацыю, гэтыя дзіўныя местачкоўцы.
    Ужо добры месяц прайшоў, як ён з роднымі развітаўся. Засумаваў па бацьку, па маці, па братах, пацягнула дахаты. Толькі што ж ён такога пабачыў? Хацеў свет спазнаць, людзей, а тут толькі і ўбачыў цікавага — як спяваюць і танцуюць, нябожчыка на могілкі выправаджаючы. Вырашыў далей ехаць, яшчэ паблукаць па іншых мясцінах.
    Добра, што Васіль нарадзіўся і вырас стрыманым ды паважаючым старасць і сталасць, любога мог разгаварыць. Чалавеку што? Чалавеку акажы ўвагу — ён з табой як з роўным трымацца будзе.
    Начаваў ён у незнаёмых людзей, гутарыў з імі пра ўсялякія падзеінавіны і стараўся незаўважна выпытаць усё самае адметнае, своеасаблівае. Яму многа ўсялякіх казак ды паданняў распавялі, але такога і бацька дома цэлы кош за адзін вечар наказаў бы.
    Так і ездзіў. I аднаго разу яму зноў пашэнціла дзіўнае напаткаць. А здарылася ўсё вось як.
    Васіль выехаў з хутара, дзе начаваў у гасціннага гаспадара. Шлях трымаў на вялікую вёску, якую параіў наведаць хутаранец. Дарога блізкая была — усяго пару вёрстаў, надвор’е стаяла добрае, сухое, але не гарачае, таму конік з ахвотай перабіраў нагамі і даволі хутка сунуўся наперад.
    Неўзабаве і вёска паказалася. Пад’ехаў хлопец бліжэй і пачуў гучны плаченк. Спыніў коніка, услухаўся — не, не падалося, галасілізаходзіліся жанчыны. Праз расчыненыя вокны неслася:
    — А мой жа ты саколічак...
    — А наш жа ты галубочак...
    — Ды што ж з табою далей будзе?..
    — I чаго табе лёс такі выпаў?..
    Васіль хацеў было зазірнуць у акно, але, на яго шчасце, з хаціны выйшла маладзіца.
    — Што ў вас тут за гора вялікае здарылася, што ўсе жанчыны гэтак галосяць? — пытаецца.
    — А хіба ты не ведаеш?
    — He...
    — Гэта ж у маёй сяброўкі сыночак нарадзіўся.
    — Сыночак нарадзіўся? Дык чаго ж вы галосіце? У такім выпадку радавацца трэба.
    37
    — Памыляешся, чалавеча. Ты, мабыць, не з нашага краю?
    — Так...
    — Вось бачыш... Дзіця нарадзілася. А што наперадзе яго чакае? Мы, дарослыя, дакладна ведаем, што і гора яму не абмінуць, і бядоты ўсялякай, і няшчасце не раз у хаціну пастукаецца... Вось зза гэтага і галосім.
    Сказала так і пайшла сваёй дарогай, а Васіль пастаяў яшчэ крыху і пакіраваў коніка ў другі канец вёскі. Незаўважна выбіўся да прыгожай рачулкі і вырашыў, што сёння на начлег ні да каго прасіцца не будзе, пераспіць тут, пад гоман рачных хваляў.
    Сабраў суччаламачча, запаліў вогнішча. Добра стала навокал, цішыня незвычайная, толькі хвалі пляскочуць ды ветрык злёгку падыхае. I тут раптоўна да вогнішча нехта ступіў. Васіль ажно ўздрыгнуў:
    — Хто гэта?
    Але, ўбачыўшы перад сабою дзяўчыну, супакоіўся.
    — Чаго ты тут ходзіш, дахаты спаць не ідзеш?
    — Я здалёк прыйшла. Тут некалі мой татка ўтапіўся, дык я штогод прыходжу да гэтага месца. Раней з матуляй хадзілі, а цяпер сама, бо і яна, гаротніца, памерла...
    Дзяўчына прыціхла. Васіль таксама маўчаў. Праз некаторы час, слова за слова, разгаварыліся.
    — Цябе як завуць? — запыталася незнаёмка.
    — Васіль. А цябе?
    — А мяне — Ула.
    — Ула? Дзіўнае нейкае імя.
    — Мой татка быў з далёкага краю, а ў іх такія імёны былі звыклымі.
    Пра што яны далей гаманілі — ніхто не ведае, але дамоў Васіль вярнуўся з дзяўчынай, дакладней, з жонкай, і стаў жыць з бацькамі. Месца, дзе новую хаціну ды іншыя гаспадарчыя будыніны паставіў, назваў Улою, у гонар жонкі. Так з таго часу наша паселішча і завецца.
    БУДЗІЛАВА
    Жыў адзін дзед. Так здарылася, што ці то ён ад самага нараджэння нешчаслівы лёс меў, ці то з цягам часу ў яго ўсё перамянілася, але пастаянна ледзьве канцы з канцамі зводзіў, дня не было, каб у яго нешта благое не здарылася. Мала таго — і дзяцей не было, а ўжо жон
    38
    ка — то такая крыклівая ды сварлівая была, што пра яе аднавяскоўцы казалі:
    — Гэтая, відаць, ніколі не маўчыць, яна, мабыць, і ў сне сварыцца. Схуднела, што той шкілет, а злосці — то на паўсвета хопіць. Ніколі рот не закрываецца, да таго дайшло, што і ля царквы крычыць...
    — Што «крычыць», — перапынялі другія, — у мінулую нядзелю ёй бацюшка заўвагу зрабіў, то яна яму такое паказала, такое паказала, што бацюшка гатовы быў усіх жанчын праклёнам дзікім праклясці. I гэта нягледзячы на тое, што сам Богу служыць...
    Дзед, а звалі яго Мікола, яшчэ толькі вочы пратрэ і пачне на вуліцу збірацца, каб па гаспадарцы нешта дагледзець, а жонка ўжо гырчыць на яго:
    — Дурань стары! Лайдак смярдзючы! Нічога не робіш, толькі і ведаеш, што спіш ды ясі! У іншых двары ад багацця ломяцца, а ў цябе і палена дроў няма! Пакуль не падкажаш, пакуль не палаешся, то і не паедзеш! Толькі і глядзіш, каб я ўсё рабіла!
    Стары за доўгае сваё гаротнае жыццё прызвычаіўся да такіх спраў, таму спакойна пасёрбаў нішчымнай капусты, увапхнуў праснак у кішэню і толькі тады азваўся:
    — I адкуль гэта ты, старая, ведаеш, што я сёння ў лес збіраўся? — і хутка шуснуў за дзверы, бо ззаду такое пачалося, што і да вечара цішыня не настала б.
    Вывеў коніка, якому, мабыць, не на многа меней гадоў было, чым яму самому, і пачаў вупраж надзяваць. Ды якая там вупраж — вяроўка гнілая, вузельчык на вузельчыку. Неяк усё ж прыладзіў, паклаў самае неабходнае і паціху паехаў. Едзе і разважае:
    — На спраўным коніку я разы два тудысюды паспеў бы абярнуцца, а на такім і раз з натугаю выйдзе. Зноў вечарам будзе мне столькі слоў, столькі слоў... Вось ужо сапраўдны будзіслоў, — у рыфму закончыў стары.
    У лесе ветру не было. Надвор’е стаяла такое, як звычайна ў сакавіку. Дзед давай сякерай махаць. Горача стала — скінуў світку, кінуў на пень і пайшоў далей працаваць. Нарэшце змарыўся і вырашыў адпачыць ды і праснак той самы з’есці, каб сілы крыху аднавіць. Толькі ён так падумаў, глядзіць, ажно нячысцік — морда такая брудная, смешная — хоп за той праснак з кішэні і ўцякаць. Стары таксама не дурань — за ім.
    Ведама ж, нялёгка ўгнацца за чортам, бо ён можа і бегчы надзвычай хутка, і скакаць высока, і, болей таго,
    39
    ляцець. Тым не меней дзед амаль не адстаў. Нячысцік да балота — і ён туды ж. А там пашанцавала старому. Самы галоўны чорт нечага сваіх падначаленых сабраў. Пастроіў іх, як салдатаў, і нешта гамоніць. Дзед да яго. Так, маўляў, і так — непарадак гэта. Праснак у мяне апошні быў, і, акрамя таго, я вас ніколі не чапаў, не крыўдзіў, нават словам благім не згадаў. За што ён мяне так абразіў? Я ж галодны і стомлены, ды не ў маіх гадах па лесе за чарцямі ганяцца.