Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
Павячэралі, пагаманілі (падарожны з гаспадыняй, бо Мікіта маўкліва слухаў іхнюю размову) і спаць паклаліся.
Раніцай, падарожны яшчэ спаў, гаспадыня ўсхапілася і пайшла да хлява. Падкінула бычку травы, глянула на яго і падумала, што надта ж на іхняга падобны. Калі зайшла ў хату, то так мужу і сказала:
— А бычок у гэтага чалавека гэткі ж самы, як і наш... Здараецца ж такое, як і сярод людзей...
Падарожны ўсё чуў, але выгляду не паказаў і быццам бы проста так уступіў у размову:
— Дык гэта ж я вяду яго прадаваць. Да мястэчка далекавата, вось і давялося пераначаваць у дарозе. Дзякуй вам вялікае за ўсё. Заставайцеся здаровы.
— Ідзіце з Богам, — чулліва адказала яму гаспадыня, а на свайго прыкрыкнула:
— Бачыш, які чалавек. I пагамоніць, і раскажа, не тое, што...
У адказ пачулася ўжо звыклае «Ммм».
— Давай, можа, і мы на базар з’ездзім? У нас жа кажух новы ёсць. Ён нам не надта патрэбны, а вось калі яго прадаць, то грошай колькі з’явіцца...
Сабраліся, узялі з сабой старэйшага сына і, пасеўшы на воз, пакіравалі ў мястэчка. Недзе вярсты праз дзве
45
напаткалі таго самага чалавека, які ў іх начаваў. Ён весела тэпаў наперад, а за ім борздзенька ішоў бычок.
— Мама, — закатурхаў гаспадыню за рукаў сын, — дык гэта ж наш бычок... Гэта ж наш Ласун...
— Цішэй ты, дурань, — адмахнулася тая, — многа ты разумееш... Маўчы лепей ды не смяшы людзей. Ты яшчэ нешта разумееш...
— Ласун г?та, — мармытнуў зноў хлапчынка і адразу ж атрымаў гучнага плескача.
— Маўчы, a то горай будзе.
Так яны і мінулі таго падарожнага з бычком. Заехалі на базар і сталі з возам з краю — кажух прадаваць. Стаяць сабе, глядзяць, што навокал робіцца, як народ віруе.
Тым часам і падарожны прыспеў на базар. Ен за цаною не стаяў, ведама ж, не сваё — дармавое, таму першаму з сялян і прадаў. Грошы ўзяў і задаволены падышоў да Мікіты з жонкай.
— Што прадаяце?
— Кажух, чалавеча, — гукнула гаспадыня. — А ты ўжо прадаў бычка?
— Прадаў.
— Можа, наш кажух купіш?
— Чаму б і не. Кажух жа новы, прыгожы, — і накінуў яго на плечы, быццам бы мерае.
Крутнуўся так, гэтак:
— І'лядзі, як добра мне падходзіць. Пайшлі ў карчомку, абмыем справу.
Мікітава жонка ўсхапілася:
— Трэба, трэба. Пайшлі.
У карчомцы падарожны адразу ўзяў кварту гарэлкі і смажанага гуся, каб закусіць. Селі яны, выпіваюць, a Мікіта ўсё думае: «Вось зараз вып’ю і ўсё скажу... He адзін ты такі хітры, я таксама ведаю, чыйго бычка ты прадаў...»
Тут госць нечакана ўскокнуў і кажа:
— Вунь мой кум ідзе. Пайду і яго паклічу, няхай з намі пасядзіць ды вып’е якую кроплю...
— Ведама ж, заві, — падтрымала гаспадыня. — Няхай і ён з намі пасядзіць.
Той падарожны як быў у кажуху, накінутым на плечы, так і выбег за дзверы і закрычаў, каб яго ўсе ў карчме чулі:
— Кум, кум, хадзі вып’ем! Чаго ты ўцякаеш?! Вось жа я цябе даганю!
46
Мікіта з жонкай сядзелі і чакалі. Ужо і крыкаў тых не стала чуваць, а нікога не было. Пераглянуліся яны паміж сабою, гаспадыня і кажа:
— Давай вып’ем самі, бо пакуль яны дабяруцца...
Піць, ведама ж, не працаваць. Лыкнулі па адной, па другой, а падарожнага ўсё няма. Тут Мікіту нешта цюкнула ў галаву, ён паспрабаваў было падняцца, але жонка апярэдзіла:
— Куды гэта ты сабраўся? Давай лепей я збегаю, бо ад цябе дачакаешся... Я мігам тудысюды абярнуся...
Выскачыла яна з карчомкі, падбегла да сына, які сядзеў паранейшаму на возе, і пытаецца:
— Ці не бачыў ты таго дзядзьку?
— Якога? Што нашага бычка прадаў?
— Ат, няхай будзе патвойму. Ён жа ў нас кажух купіў...
— Што, і кажух? А хоць грошы аддаў?
— He, сказаў, што пойдзе кума пакліча...
— Ага, а кум ягоны жыве вёрстаў за сорак адсюль... Ен, той гіцаль, ужо даўно уцёк, а вы, дурныя, чакаеце...
Паджгала гаспадыня назад у карчомку і крычыць на Мікіту:
— Чаго ты тут рассеўся?! Пайшлі!
А карчмар выйшаў наперад і кажа:
— Пойдзеце, толькі спачатку за гарэлку ды за гуся заплаціце...
Давялося і тут заплаціць. Мікіта парываўся сказаць, што яны ежу і гарэлку не бралі, што гэта зусім другі чалавек купляў, ды нічога ў яго не атрымалася. Болей таго, жонка на яго пачала гарлаць, даказваць, што менавіта гаспадар ва ўсім вінаваты. У адказ пачулася звычайнае «Ммм»...
Гэта ўзарвала жанчыну:
— Мамейка ты няшчасны! Маўчун пракляты! За што мне пакаранне такое?!
Ды на гэты раз здарыўся цуд. Мікіта даволі жвава пачаў адбрэхвацца:
— А ты сама... Мамейчыха. Усё лезла, лезла, во і даскакалася...
Яны лаюцца, а людзі пазбіраліся і слухаюць. Хто новы падыходзіць, дык пытаецца:
— Што тут здарылася?
— Ды Мамейка з Мамейчыхай сварацца.
Так яны і прывезлі з таго базару назву нашай вёсцы.
47
холм
Вёска наша з’явілася шмат гадоў таму назад, яшчэ пры прыгоне. Багатыя прыгняталі бедных, і самае галоўнае, што за здзекі нікога не каралі, лічылі гэта будзённымі справамі. Куды ты скардзіцца пойдзеш, калі табе з усіх бакоў даводзяць, што паны на зямлі ад самога Бога з’явіліся, што менавіта ён іх на свет пусціў.
Сама па сабе мясціна гэтая заўсёды вылучалася непаўторнасцю і прыгажосцю: з двух бакоў нібы абвіта двума азёрамі — Белым і Capo. Такі своеасаблівы кубачак атрымліваўся, толькі агромністых памераў.
Дык вось у гэтым месцы некалі пасяліліся два паны — Асінскі і Лазінскі. Пабудавалі прыгожыя палацы, загадалі пасадзіць дзівосныя, на манер замежных, паркі, і тады давай ужо гасцей кожны да сябе клікаць:
— Прыязджайце, госцейкі, паглядзіце, як мы тут жывём, ды разам з намі парадуйцеся, павесяліцеся. Колькі таго жыцця — прамільгне бліскавіцай і заўважыць не паспееце, таму трэба гуляць, калі магчымасць надараецца...
А ў паноў якая работа? Толькі піць ды гуляць. Вось і ехалі.з усіх бакоў. Збіраліся, напрыклад, у панядзелак, то да наступнага панядзелка раз’ехацца не маглі. He паспявалі адаспацца, а тут ужо іншы гаспадар да іх сваіх слуг дасылаў, каб да яго збіраліся. Так і цягнулася іхняе жыццё.
Асінскі з Лазінскім на першым часе таксама дружна жылі. Але аднаго разу па п’янай справе пасварыліся моцна, нават за валасы адзін аднаго хапалі, бо шаблі з похваў дастаць ужо сілы неставала. Здарылася ўсё наступным чынам.
Сабраліся яны пасяброўску, удваіх, у пана Лазінскага, у летняй альтанцы, якая стаяла прама ў Белым возеры. Сядзяць, гарэлку п’юць, на слуг паўсялякаму лаюцца. Тут пан Асінскі і кажа:
— Браце, глядзі, які шыпун прама на нас плыве.
— Дзе?
— Ды вунь жа.
Лазінскі вытрашчыў п’яныя вочы і доўга, не міргаючы, узіраўся. Потым адкінуў пядзяй валасы і прагугнявіў:
— Ніякі гэта не лебедзь.
— А хто ж тады?
— Звычайны гусак, прашу пана прабачыць.
48
— Быць такога не можа — гэта лебедзьшыпун.
— А я кажу — гусак!
— Дык гусак жа меншы.
— А я кажу — гусак!
— Пан Лазінскі, нельга ж так... Вы спецыяльна так жартуеце?
— He жартую я, шаноўны пан, а сцвярджаю, што гэта гусак!
— Я не дазволю так над сабой здзекавацца! — узвысіў голас госць.
— I я такіх здзекаў не дарую, — грозна мовіў гаспадар. — Гэта ж трэба, звычайнага гусака выдаваць за лебедзя ды яшчэ цэлую гадзіну ў гэтым мяне пераконваць! А можа, пан розніцы паміж імі не ведае? To тады я, прашу мяне прабачыць, растлумачыць магу!
— Растлумачце лепей уласнай пакаёўцы! А мне няма чаго зубы загаворваць!
— Ах так?!
— Так!
— To атрымайце, пане, першы доказ! — I Лазінскі адпусціў сябруку такога звонкага «ляшча», што ажно жабы спалохана квокнулі і скокнулі куды глыбей і далей ад месца спрэчкі, нібы адчувалі, што гэтым справа не скончыцца.
— А я без здачы не бяру! — гукнуў Асінскі, і ягоны кулак упіўся прама ў вялізны гаспадароў нос. Нешта чмякнула, хліпнула, і Лазінскі зароў не сваім голасам:
— To так?!
— He іначай!
— Трымайся, пане!
— Трымаюся!
Пачалі яны адзін аднаго лупцаваць. Каб цверазейшыя былі, то шаблямі рэзалісякалоліся б. А так — толькі кулакамі.
Паны б’юцца, а іхнія лёкаі сядзяць у карчах і спрачаюцца. Адзін кажа:
— Сёння мой твайго намне!
Другі не пагаджаецца:
— He, бо твой п’янейшы!
— Зараз пабачым!
— Ды ўжо ж, пачакаем!
— Вось толькі, браце, каб потым гэта ўсё на нас не перакінулася. Яны паміж сабою паб’юцца, а потым давай нам у каршэнь сыпаць. Заўсёды ж так здаралася.
49
— Трэба хітрэйшым быць!
— А як гэта?
— Як? Табе скажы...
— Ды не цягні, бо зараз заверашчаць — нас пачнуць клікаць.
— Я заўсёды свайму пану кажу: «Вы, пане, сёння перамаглі. Так ужо таму Лазінскаму надавалі, што ён ледзьве жывы ляжыць. Вы так памайстэрску яго лупцавалі, што ён вам, можа, ні разу добра і не трапіў». Пачуўшы такое, мой гаспадар не тое што не біў мяне ніколі, але нават залатоўкай трактаваў.
— Дзякуй табе, братка, за навуку.
— Ды якая там навука. Сваім розумам дапёр, бо даводзілася ж раней трываць... А так і ім добра, і нам няблага.
Сядзяць лёкаі, не вылазяць, а з той альтанкі ўжо не крыкі, а стогны нясуцца, але паны ўсё роўна не супакойваюцца.
— Бачыш ты, гонар не дазваляе каму першаму з бойкі выйсці. Цяпер яны не хутка разыдуцца.
— Распаўзуцца...
Калі зусім сціхлі крыкі і енкі, то лёкаі паціху падаліся да альтанкі. Тое, што яны ўбачылі, было для іх звычайным відовішчам: паны, моцна абняўшыся, ляжалі на падлозе і храплі так, што здавалася, з невялічкай будыніны сарвецца дах. Слугі расцягнулі сваіх гаспадароў, пераміргнуліся і сказалі:
— Ты ж глядзі, як дамаўляліся...
На наступны дзень яны нараспавядалі сваім панам такога, што тыя, кожны пасвойму, узвыў і запэўніў:
— Ды пасля такога я чуць пра яго не хачу! А яшчэ ў сябрах хадзіў! Як жа мне з суседам не пашанцавала!..
Прыкладна тое ж самае гаманіў і другі.
Так паны пачалі варагаваць. Потым, калі яны пастарэлі і перасталі гэтак біцца, то побач з іхнімі палацамі сталі сяліцца людзі. Спачатку жылі на хутарах, а на пачатку дваццатых гадоў ужо нашага стагоддзя хутаранцаў сталі зганяць у калгас. Так і ўзнікла вёска Холм. Сваю назву яна атрымала ад той мясцовасці, дзе знаходзілася, — навокал адны ўзгоркі, а лесу і не відаць. Так і засталося — Холм.
50
ЦЯЛЕПЫ
Такім словам у нас завуць непрыстасаванага да жыцця чалавека, з якім увесь час штонебудзь здараецца. Старыя людзі, дый маладзейшыя таксама, звычайна кажуць:
— Ну і цялепа. Такі ўжо цяльпук, што трэба добра пашукаць, па свеце пахадзіўшы, каб другога такога ж знайсці. Такім ён і да смерці застанецца.