Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
— Ну что, сынок, перакусім? Пасядзім?
— А чаму б і не, тата?
— Тады спыняемся.
Надвор’е стаяла цудоўнае, навокал так хораша і звонка спявалі птушкі, што здавалася, яны стараліся спецыяльна для нечаканых гасцей.
56
Слугі разаслалі посцілку, паклалі на яе ўсялякія прысмакі і віны. Бацька з сынам выпілі, закусілі і ляглі на траве. Бацька, нечакана спахмурнеўшы, звярнуўся да Сцяпана:
— Давай, можа, паплаваем? Памятаеш, як у дзяцінстве ты любіў са мной навыперадкі?
— Памятаю.
— Дык давай?
— Часу ж многа забавім.
— Мы ж не на базар гандляваць едзем, калі заедзем — тады і добра.
— Тады можна крыху і паплаваць.
Кінуліся яны ў ваду і паплылі крыху ўбок ад тае мясціны, дзе звычайна коні рэчку перабродзілі. Плывуць, размаўляюць, жартуюць, адзін аднаго здаганяючы. I тут бацька прамовіў:
— Здаецца, і спакойная рачулка, а бачыш, як вада круціць... Адчуваеш?..
— Ажно ногі нечага зводзіць, — адказаў Сцяпан.
— To плыві да берага, а я яшчэ крыху пабоўтаюся.
Сцяпан вылез на траву і прылёг, каб аддыхацца ды выкруціць бялізну. Нечакана ззаду пачулася адчайнае:
— Сынок! Сынок! Ратуй!..
Акінуўся Сцяпан — а бацька ваду ўжо глытае і рукамі махае, нібы плаваць не ўмее. Да яго ўсяго нейкія трычатыры дзесяткі крокаў было. Нягледзячы на тое, што ў яго ногі скурчвала і яму нельга было лезці ў ваду, сын ірвануўся, але адразу ж упаў ля самага берага. Тады загарлаў:
— Слугі! Слугі! Ратуйце бацьку!
Тых не трэба было клікаць — яны ўжо ляцелі да месца здарэння хто з вяроўкай, хто распранаўся. Праз імгненне слугі ўжо бохаліся ў вадзе, але... вада круціла старым панам, як хацела. Ён то паказваўся на паверхні, то, глытаючы ваду, спрабаваў нешта крычаць. Апошняе, што пачуў Сцяпан, які нібы акамянеў ля берага, было:
— Бра... слаўл...
Так крыкнуў апошні раз і пайшоў каменем на дно, болей на паверхні не паказваўся. Слугі ныралі, чэрпалі рукамі дно, але пана не знайшлі. Стары лёкай, стоячы на беразе, размазваючы слёзы, ціха сказаў:
— Вада знесла... Умомант знесла... Тут жа цячэнне шалёнае, віры па ўсёй рацэ круцяць ды крыніцы б’юць... Яго ўжо, можа, на паўвярсты аднесла... Дарма ўсё...
57
Сцяпан, гледзячы на змораных людзей, якія ўжо самі чапляліся рукамі за лазовыя галінкі, каб не пайсці на дно, прамовіў:
— Вылазьце, адпачніце, і будзем шукаць цела бацькі. He пакіну яго рацэ. Хопіць ёй таго, што некалі матулю забрала. Ці мала ёй такой ахвяры?..
Адпачылі людзі і ўжо разам са Сцяпанам палезлі ў ваду. За гэты час нават паспелі з’ездзіць да бліжэйшай вёсачкі і ўзялі там вялікі невад. Раскінулі яго на ўсю шырыню і пацягнулі. 3 надзеяй глядзеў паніч, як, напружваючы рукі, цягнулі слугі тоўстыя вяроўкі, спадзяваўся, што хоць бацьку аддасць рэчка. Толькі не спраўдзіліся ягоныя спадзяванні. Цэлы тыдзень каламуцілі ваду, а старога пана так і не знайшлі...
Маркотным вяртаўся Сцяпан да маёнтка. He ведаў, як скажа брату, што не ўпільнаваў бацьку, як гляне яму ў вочы. Слугі адчувалі настрой гаспадара, таму нават не пазіралі на яго, каб не вярэдзіць лішні раз хлапчыне душу.
Калі да маёнтка заставалася ўсяго нейкая пара вёрстаў, то на дарогу, прама перад коньмі, выскачыў скрываўлены чалавек:
— Пане, пане, бяда!..
Невядома было, да каго ён звяртаўся, але, мабыць, да старога пана, бо думаў, што менавіта ён сядзіць у экіпажы, не ведаў, што адбылося на рэчцы.
Сцяпан уздрыгануўся:
— Што за бяда яшчэ?
Спыніліся і ўсе кінуліся да чалавека, які ўжо бездапаможна ляжаў у дарожным пыле.
— Вады, дайце яму вады, — першым апамятаўся паніч.
Халодная вада дапамагла, і паранены адплюшчыў вочы, але позірк быў замутнёны.
— Што здарылася? Гавары.
— Бяда, пане... Як толькі вы паехалі ў горад са старым панам, той жа ноччу на маёнтак напалі разбойнікі. 3 тае самае банды, што вось ужо колькі гадоў гаспадарыць у мясцовых лясах. Нікому не давалі літасці...
— 3 братам што? 3 Іванам?
— Пане...
— Што? He цягні...
— Калі яны наскочылі, то, відаць, не чакалі, што нехта будзе ім супраціўляцца. А тут усе слугі ды паніч біліся. He аднаго разбойніка ўхайдокалі, але і нашых пад корань усіх пусцілі...
58
— A...
— Яго таксама не пашкадавалі. Паніч літасці і не прасіў, толькі ўсё імкнуўся твар выцерці, бо ў бойцы яму галаву прабілі.
— Божачка, — застагнаў Сцяпан, — за што ж гэта ўсё адразу на мяне навалілася?..
— Яны паніча на тым дубку павесілі, што ваш бацька некалі сам пасадзіў.
У адчаі Сцяпан толькі заскрыпеў зубамі ды глуха застагнаў. Зразумеў хлапчына, што застаўся на белым свеце зусім адзін.
Доўга так стаялі прама пасярод дарогі, пакуль стары лёкай не адважыўся дакрануцца да Сцяпанавага плечука:
— Паніч, можа, далей паедзем? Трэба ж усё роўна дамоў дабрацца. Як бы там горка ні было, але ж нічога не пераменіш...
Ад ласкавага, спакойнага голасу слугі Сцяпану стала крыху лягчэй, і ён прашаптаў:
— Ведама ж, паехалі да палаца. Там усё трэба зараз да ладу давесці... Там жа... зноў гора. Чаму на мяне аднаго гэтулькі бяды абрынулася?..
Коней ужо не гналі. Ледзьве круціліся колы ў экіпажы, ледзьве перастаўлялі ногі жывёліны. Чаго было да бяды спяшацца? Загінуўшым не дапаможаш, а малады паніч і так ледзьве дыхаў. Ці вытрымае ён такі ўдар?
Неўзабаве да вушэй слуг і Сцяпана данеслася шматлікае галашэнне. Паранены растлумачыў:
— Гэта жонкі ды родныя загінуўшых галосяць. Можа, загадаць, каб цішэй вылі?
— А яны што, чалавеча, не людзі? Як служыць ды паміраць — то нароўні з усімі, а як у магілу праваджаць — дык і слёз ліць не трэба?
— Я ж хацеў як лепей...
— Лепей ужо тое, што над імі хоць паплачуць, а над маім братам ніхто не зойдзецца ў адчайным крыку, ніхто не стане рваць валасы на галаве ды прасіць, каб і яго ўкінулі разам з загінуўшым у магілу. Hi жонкі, ні дзяцей не паспеў завесці. Гэткі малады — і ў магілу...
— За што той вылюдак загадаў усіх перабіць?.. — нібы ў самога сябе запытаўся здаравенны слуга.
— Крыві яму мала было... Мала папіў, мала сірот па белым свеце пусціў, вось і святкаваў, як той крумкач, што да мерцвячыны дарываецца, — адказаў Сцяпан. — Але
59
гэта, хлопцы, апошні ягоны баль. 3пад зямлі яго дастану, а за Івана адпомшчу...
— Разам помсціць будзем. Ён вунь колькі нашых паклаў, а там жа то брат, то бацька, то дзядзька кагосьці з жывых...
— Дзякуй вам, хлопцы, дзякуй, — гэтыя словы Сцяпан вымавіў, ужо вылазячы з экіпажа і кіруючы туды, дзе галасілі жанчыны і дзеці.
Нібы скамянеў тварам паніч, ніводны мускул не таргануўся, ніводная слязінка не скацілася па шчацэ, толькі кулакі, збялелыя, моцна сціснутыя кулакі выдавалі, як яму цяжка, як яму баліць.
Яшчэ адна падзея адбылася ў той вечар. Да палаца дабраўся той самы стары падарожны, які некалі тлумачыў, чаму гэтак дрэнна стала іхняму бацьку. Як даведаўся, што тут адбылося, то папрасіў слуг падвесці яго да гаспадара.
— А чаго сам не падыдзеш? Вунь ён сядзіць, толькі ўлічы, што чалавеку...
— Сам ведаю... Ведаю...
Стары кашлянуў, каб звярнуць на сябе ўвагу. Паніч, здавалася, і не глянуў на яго, але прамовіў:
— А, гэта ты, старэча... Бачыш, што ў нас робіцца?..
Той змоўчаў, а паніч працягваў:
— Ты, відаць, не ведаеш пра бацьку.
— Ведаю ўсё, пане. Мне што людзі сказалі, а пра што сам даўмеўся...
— Такое страшнае пакаранне на наш дом абрынулася, такое гора...
— На ўсё воля Божая, пане.
— Як жа мне цяпер быць, дзядуля?
— Найперш трэба вашага брата пахаваць.
— Так, я ўжо загадаў падрыхтаваць усё належным чынам...
— Толькі вы яго не тут хавайце, пане.
— Чаму?
— Яго трэба пахаваць там, на узгорачку, ля самай рэчкі, дзе некалі ваша матуля, а цяпер во і бацька ўтапіліся. Іхнія душы сустрэнуцца і будуць разам жыць...
— Душы? Жыць? А што далей?
— Далей, пане, вы ж пакляліся адпомсціць разбойнікам.
— Я ад сваіх слоў не адмаўляюся.
60
— I не трэба. Я вам дапамагу, падкажу, дзе іх прасцей знайсці.
Добра. Толькі папрашу цябе болей не ісці нікуды... 3 табой мне лягчэй на душы...
• Воля ваша, пане, магу і тут свой век дажыць, не так ужо і многа мне засталося...
— Ведаеш, як бацька тапіўся, то нейкія словы незразумелыя крычаў...
— Якія?
— Нешта падобнае на браслау...
Відаць, пане, ваш бацька адчуваў, што дома не ўсё добра адбываецца, а можа, заклікаў вас сачыць за малодшым братам. Хацеў нагадаць у свой апошні момант, што ваш брат слаўны... Добры чалавек, адным словам.
— У апошні момант і то не пра сябе думаў, — мармытнуў Сцяпан і надоўга задумаўся.
Як раіў стары падарожны, так усё і зрабілі. Пахавалі Івана на высокім грудку ля ракі, а над магілай каплічку невысокую пабудавалі.
Пасля пахавання сабраў Сцяпан сваіх верных людзей і сказаў:
— Ну што, сябры. Хто баіцца за сваё жыццё — адразу гаварыце, бо пачнём паляваць на тых злыдняў — бойка на смерць пойдзе. Глядзіце, адразу папярэджваю.
Але ніхто не захацеў пакінуць свайго гаспадара, усе дружна стаялі, плячо да пляча.,
Праўду казаў стары падарожны. Ён і сапраўды ведаў, дзе збіраюцца, дзе на ноч застаюцца ліхія людзі. Некалькі разоў ён удала наводзіў Сцяпана з дружынай на разбойнікаў, але тыя, пакідаючы забітых і параненых, уцякалі. Карысталіся то цемрай, то лепшым веданнем патаемных сцяжынак.
I ўсё ж аднаго разу іх заспелі. Ужо і бітва была! Многія галовы свае паклалі, але завадатара бандытаў схапілі жывым. Загадаў Сцяпан везці яго да магілы брата, і там павесілі на крывой бярэзіне.
Тое месца, дзе пахавалі разбойніка, стала ажно чорным. Людзі казалі — што ад крыві нявіннай, і пачала расці на ім «воўчая ягада». Тое, дзе Іван вечным сном спаў, наадварот, зелянела буйна. Мясцовыя жыхары пазней яго празвалі Братслаў, ад слоў «брату слаў». Значыцца, Сцяпан Іванаву магілку высцілаў, вось таму лёгка і ляжалася. Пазней засталося Браслаў.
61
ВІДЗЫ
У невялічкім мястэчку, якое даўней стаяла якраз на гэтым месцы, дзе і сённяшні гарадскі пасёлак, пасялілася маладая сям’я. А раней жа як было? Жыць пачыналі звычайна на той зямлі, якую давалі на пасаг маладой, ці якую бацькі жаніха ад сваёй адразалі, або калі ўся гэтая зямля злучалася недзе ў адзін ладны кавалак. На ім ставілі хатку, гаспадарчыя будынкі, і новая сям я пускала свае карані. Так цягнулася са стагоддзя ў стагоддзе. He быў выключэннем і гэты выпадак.
Маладыя, Ева і Змітрок, сталі жыць побач з ягонымі бацькамі, амаль што падворак у падворак. Маладыя са старымі, асабліва нявестка са свякроўкай ці зяць з цешчай, заўсёды не ўжываліся — таму шмат доказаў і зараз.