• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віцебшчына Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў  Аляксей Ненадавец

    Віцебшчына

    Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 478с.
    Мінск 2000
    81.22 МБ
    Маціпачула іхнюю гаворку і кажа:
    — He бойся, сынок, я табе зараз замову адну прашапчу, то ты, калі будзеш да падворка падыходзіць, прашапчы яе тры разы, тады ніякі сабака да цябе і блізка не падыдзе. Слухай уважліва: «Сабачка маленькі, нарадзіўся сляпенькі, век у лазні не быў, нават духу таго не чуў, каб ты гэтаксама ніколі не чуў і не бачыў мяне».
    Зараз Мікіта і шаптаў гэтую замову, спяшаючыся паўтарыць тры разы, бо бацюшкаў падворак быў ужо зусім блізка.
    Чорныя дні пачаліся для хлопца. Замест таго каб пазнаёміць, расказаць, што да чаго, накарміць, бацюшка адразу пагнаў яго працаваць.
    I пайшло. Цэлы дзень Мікіта шчыруе, напрыклад, на полі — арэ. Прыедзе, а гаспадар дасць яму хлеба з вадою і загадвае:
    — А зараз, чалавеча, трэба коней на начное гнаць. Збірайся, там і адпачнеш, дома няма чаго болей рабіць.
    3 начлега прыйдзе Мікіта, а бацюшка ўжо на нагах, бегае ды на іншых работнікаў пакрыквае, але і гэтага не забывае:
    — Пакуль сняданак, то бяры, чалавеча, жорны ды змялі вось гэты кораб...
    А ў тым корабе, можа, пуды тры. I пакуль справу не зробіш — не накорміць, будзе стаяць ззаду і ўсё гугнявіць, што дрэнна працуеш.
    Перакусіш, а пасядзець магчымасці не надарыцца, бо бацюшка ўжо да сябе кліча і кажа, куды на дзень падавацца і што да вечара зрабіць.
    Хоць і быў Мікіта здаровы ды працавіты, але адчуў, што болей не вытрымае. Спаць жа — не спіць, есці — не есць, адпачываць — не адпачывае. Адкуль тая сіла возьмецца, каб усю бацюшкаву працу парабіць?
    Неяк прамучыўся тры месяцы. Схуднеў хлапчына, што і не пазнаць. Падышоў неяк да бацюшкі і папрасіўся, каб дамоў адпусціў, з роднымі пабачыцца закарцела. Але той і чуць не пажадаў:
    — Чаго хадзіць, калі працы гэтулькі? Адпачні пару хвілін ды ў лес кіруй.
    79
    Тады вырашыў Мікіта ўцякаць. А бацюшка ж таксама не дурань быў, прадбачыў такі паварот справы і напярэдадні з работнікам адносна гэтага гамонку вёў.
    — Хто ад мяне ўцякае, таго я ўсё роўна даганяю і бязлітасна караю. Хай ведаюць, што дамова ёсць дамова.
    Але Мікіта не мог болей трываць, падабраў цямнейшую ноч і пабег. Ды трэба ж было такому здарыцца — забыўся прашаптаць матуліну замову. Каб не гэта, то можа, усё ў парадку было б, а так... Толькі ён да лесу дабег, толькі сабраўся адпачыць, як накінуліся на яго сабакі. Што яны з чалавекам зрабілі! Парвалі не толькі вопратку, але і цела так, што на ім жывога месца не засталося. На тым грудочку і пакінуў бацюшка ўцекача, a сам дамоў вярнуўся. Згінуў бы, відаць, Мікіта, каб не пашанцавала: якраз сяляне на вазах ехалі і бачылі ўсю справу, дык не пакінулі хлапчыну, прывезлі да бацькоў.
    Як убачыла матуля, што з яе старэйшым сынам стала, то ўголас загаласіла, застагнала, стала бацюшку праклёнам праклінаць. Антось жа тплькі спахмурнеў і ўсё нешта сам сабе бубнеў пад нос.
    На другі дзень, з самае раніцы, той бацюшка ўжо ў іхняй хаціне сядзеў і як ні ў чым не бывала гаманіў:
    — Што ж гэта, Антоська? Мы дамовіліся, па руках ударылі, а ён збег. Толькі тры месяцы адпрацаваў, а яшчэ дзевяць засталося. Давай мне другога сына на ягонае месца.
    Пачула гэтыя словы гаспадыня і схапіла бацюшку за грудкі:
    — Зараз я табе пакажу другога сына. Зараз ты ў мяне зведаеш, чорт даўгагрывы!
    Ледзьве выпіхнуў яе Антось за дзверы, а сам пагадзіўся Алеся да бацюшкі на тыя няшчасныя дзевяць месяцаў адправіць. Мікіта на лаве стогне, а бацька так усё павярнуў, хацеў паказаць, што менавіта ён усяму галава.
    Алесь супакоіў матулю і Якава:
    — Нічога, усё добра будзе, не хвалюйцеся. Ці ж мне да працы прызвычайвацца. Дый усяго дзевяць месяцаў.
    — Глядзі, сыночак, — плакала матуля, — глядзі, каб і з табой ліха не здарылася. He забывайся пра тое, чаму я вас вучыла...
    Якаў таксама падвучваў брата:
    — Ты не спяшайся, трывай да апошняга. А ведаеш што, давай лепей я за цябе туды пайду. Я ж намнога здаравейшы, ды і плакаць па мне так не будуць.
    80
    — Што ты, братка, кінь дурное. Ты тут за матуляй ды за Мікітам прыглядвай. А на бацьку не сярдуй...
    Так пагаманілі перад дарогай, і Алесь пакіраваў да бацюшкі. Сустрэлі яго гэтак жа, як і старэйшага брата. Бедны хлопец думаў, што патрапіў некуды ў іншы свет, — так яго прыціскалі ды патрабавалі выконваць самыя розныя загады. Толькі і хлапчына трапіўся не слабы. Бацюшка і той пачаў надзею страчваць, што давядзе парабка да такога стану, калі той не ўтрымаецца і кінецца бегчы. Hi спаць, ні есці лішняга не даваў жа, а той усё ходзіць і ходзіць, нібы заведзены, і на ўсё толькі адказвае:
    — Ага, зараз зраблю, зараз. Няма чаго хвалявацца, гаспадар, праца гэтая не застанецца.
    I сапраўды, не заставалася. Бацюшка на сваю жонку ўжо пачаў пакрыкваць:
    — Можа, ты што прыдумаеш такое, ад чаго ў яго сіла хутка спадзе?
    А той жонцы Алесь з першага погляду спадабаўся. Ды і сама яна была жанчына ў самым саку. Таму ў адказ на прапанову мужа ажно затрымцела:
    — Ужо я яго, галубочка, давяду да такога стану, што ён ні рук ні ног не здолее пасунуць, не хвалюйся. Толькі аб адным прашу — не перашкаджай.
    — Добра, — пагадзіўся гаспадар, — рабі ўсё, як сама ведаеш...
    I гаспадыня пачала ўсюды суправаджаць Алеся. Куды ён ні ідзе, то і яна побач, куды ён ні едзе, то і ёй, аказваецца, якраз туды трэба. Дзён праз колькі дасягнула свайго, але пакуль што не таго, чаго хацеў яе муж. Цяпер яны ўжо заязджалі не на поле, а ў якінебудзь лясок і там мілаваліся. Натомяцца, дык жанчына і мовіць:
    — Я тут, на возе, адпачну, пасплю крыху, а ты, Алеська, папрацуй, каб бацюшка не здагадаўся.
    Той надта не задумваўся і ляцеў на працу. Там як находзіцца, натоміцца, то ледзьве назад да возу цягнецца, а гаспадыня ўжо адпачыла, і ёй зноў хочацца любошчамі займацца. Спачатку хлопец радаваўся, а потым узмаліўся, каб гаспадыня пакінула яго ў спакоі ці дала перадыхнуць. Але тая адразу закрычала:
    — Яшчэ раз такое пачую, дык пайду і мужу скажу, што ты мяне згвалціў...
    Куды тут дзецца пасля такой пагрозы? Нікуды. Трэба рабіць так, каб бацюшка не даведаўся і з працы не праг
    81
    наў, бо амаль паўгода црацаваў жа. Шкада ўсяго: і anaBar перанесеных; і сілы патрачанай. Таму маўчаў Алесь, а гаспадыня пасвойму рэй вяла.
    Недзе праз тыдзень зразумеў парабак, што ўсё роўна нічога не атрымаецца, нестае ўжо сілы. Паехаў ён у поле араць, і гаспадыня, як звычайна, з ім. Сядзіць сабе на возе, раскірэчыўшыся, ды гулліва прапаноўвае:
    — He едзь на поле, давай спачатку ў кустоўе звернем...
    He ўтрываўся парабак, ухапіў пугу і давай яе палыскаць. Як завішчэла жанчына, як закрычала, але ўцякаць не здагадалася, толькі на возе пакручвалася. Алесь раз’юшыўся і не ўбачыў, адкуль бацюшка з’явіўся, ды не адзін, а з сабакамі. Як загарлае ён:
    — Вазьміце яго! Кусі!
    Але і хлопец не дурань. Ухапіў ладны цурбалак, які на ўсялякі выпадак заўсёды ў возе ляжаў, і давай адбівацца. Палову тых сабак на смерць пабіў, але і яму дасталася: пакусалі сабакі моцна. На развітанне Алесь лупянуў тым цурбалкам гаспадыню па азадку і пайшоў дамоў. Ледзьве дацягнуўся. Убачылі яго матуля з Якавам, кінуліся абмываць ды перавязваць, а самі распытваюць:
    — Што здарылася?
    Хлапчына расказаў усё падрабязна, а калі матуля пабегла ў хаціну за чыстымі анучамі, каб цела перавязаць, то шапнуў брату:
    — Ён заўтра па тваю душу прыйдзе. Запамятай адно — бойся ягонай жонкі. Страшная жанчына. Сваё сіло як расставіць, то потым з яго,бачыш, якое выйсце...
    Раніцай бацюшка ўжо гаманіў у Антосевай хаце:
    — Што гэта ў цябе, чалавеча, такія хлопцы нявытрыманыя? Усяго тры месяцы засталося, а ён узяў ды во што нарабіў... Сабак палову перабіў, жонку скалечыў...
    — Каб не бацька, дык я зараз і цябе скалечыў бы, — данеслася з кута.
    Гаспадару з бацюшкам давялося на ўсялякі выпадак падацца за дзверы.
    — Калі ўжо такое здарылася, то аддавай мне на тры месяцы свайго малодшага, Якава, — запрапанаваў госць.
    Самае дзіўнае, што гаспадар з радасцю пагадзіўся:
    — Гэтага забірай. Можаш і на паўгода.
    — Хопіць яму і трох месяцаў.
    Заплакала матуля, засумавалі браты, бо ведалі, куды малодшы накіроўваецца, і кожны пасвойму прасіў яго,
    82
    каб асцерагаўся. А бацька... Бацька нават і блізка не падыходзіў, быццам бы яму і справы не было да гэтага сына.
    Развітаўся Якаў і пайшоў. Бацюшка як убачыў яго, дык ажно прысвіснуў: перад ім стаяў сапраўдны волат. Гаспадыня хоць і войкала, але таксама паглядала ззамілаваннем. Вырашылі яны і гэтага работніка загнаць. Калі Якаў выйшаў у двор, жанчына і кажа:
    — Давай з самага пачатку ўдваіх яго абходжваць, ён тады доўга не вытрымае...
    3 раніцы гаспадар загадаў парабку ехаць у поле. Гаспадыня шусь у воз і сядзіць у задку, быццам бы так і трэба. Ад’ехаліся за вёску, яна і гамоніць:
    — Ты не едзь адразу ў поле, а давай коніка ў кустоўі прыпынім ды лепей пазабаўляемся...
    Хлапчына паслухаўся, звярнуў з дарогі, з’ехаў у кустоўе, а там выразаў ладную папліску і давай лупцаваць гаспадыню:
    — Дык гэта я з табою павінен забаўляцца, карыта ты разлезлае?!
    Лупцаваў, пакуль не стаміўся, потым сеў побач з ёю і кажа:
    — Я паеду араць, а ты цягніся дамоў. I запомні — гэта табе адплата за Алеську, а будзеш лезці, яшчэ і за сябе дам.
    Сабраўся і паехаў. Жанчына ледзьве дамоў дабралася і расказала бацюшку пра ўсё. Той ажно войкнуў. Але да чаго тут прыдрацца? Парабак спраўна працуе.
    Аднаго разу загадаў ён ехаць у лес і насекчы дроў.
    — А дзе ваш лес, бацюшка? — пытаецца Якаў.
    — Ды дзе вокам ні кінеш, там мой і стаіць.
    Паехаў Якаў. Пад вечар гаспадар выйшаўз хаты і закрычаў з адчаю:
    — Хто гэтулькі хмызняку навазіў ды двор з усіх бакоў абклаў?
    — Вы ж самі сказалі, дзе вокам ні кінеш, там ваш лес і ляжыць. Дык я, каб болей навазіць, з бліжэйшага сек...
    Што было казаць злыдню? Толькі і крыкнуў:
    — Бяры каня і вазі салому, каб было чым насцілаць!
    Якаў паехаў. Да ночы ўвесь двор саломай заваліў. Бацюшка нечага хацеў было вылезці, дык крычаць давялося, каб з хаціны выпусцілі.
    Раззлаваны гаспадар узяўся на ноч печ паліць, ды забыўся, што ў двары поўна саломы. Вытапіў, а галавешкі
    83
    засталіся. Палеглі спаць спакойна, а пад раніцу пачулі крыкі:
    — Пажар! Пажар!
    Усхапіліся ўсе, глядзяць, ажно і праўда — палаюць іхнія будыніны. Схапіў гаспадар грошы, якія ў чыгунку хаваў, а гаспадыкя — пару падушак, запрог пару коней і крыкнуў: