Віцебшчына
Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў
Аляксей Ненадавец
Выдавец: Беларусь
Памер: 478с.
Мінск 2000
ГАРАДОК
Было ў аднаго бацькі трое дзяцей, і так атрымалася — усе дочкі. Гаспадар у адчаі плюнуў і сказаў адно:
— Давядзецца нам, жонка, цяпер да зяцёў туліцца, раз сваіх хлапцоў не маем.
— Так, — пагадзілася тая.
— Каб жа хоць людзі добрыя трапіліся, a то састарэем, знясілеем, тады як хочаш, так і жыві. Во ўжо будзе радасць на апошнія гады...
— Хто яго, чалавеча, ведае, як усё атрымаецца. Што Бог дасць, тое і будзе, супраць яго ўсе мы нішто.
Пагаманілі так і разышліся кожны па сваіх справах.
Час непрыкметна ляцеў. Дочкі ў дзяўчат выцягнуліся, старэйшыя ўжо і на хлапцоў галовамі круцілі.
Звалі іх Яся, Кася і Ануся. Першыя дзве занадта бойкія былі, а малодшая сціплая, нясмелая. Адзінае, што лепш за сясцёр рабіла, — гэта працавала. Усё ў яе руках гарэла. А вось на вячоркі сёстры яе не бралі, як тая ні прасілася.
Так і прывучылі Анусю: як гуляць, то толькі яны. Раніцай іх было не дабудзіцца. Бацька пачынаў злавацца, хапаў штонебудзь, каб правучыць паганак, але матуля адразу кідалася заступацца:
101
— Ці не здурнеў ты, чалавеча? Ці ж так можна?
— А колькі спаць можна? Людзі ўжо даўнымдаўно працуюць, а мае ляжаць упокат. Адна Ануся працуе, не глядзіць на іх.
— To і вазьмі з сабой у поле Анусю. He трэба хвалявацца. Спакойна перакусі, ды і едзьце. А я з гэтымі зласліўкамі сама разбяруся. Я ім тут такога дыхту задам, што месца не знойдуць...
— Так і зраблю, — пагаджаўся гаспадар, бо не мог болей трываць, сам ён быў чалавек гарачы да працы, — але ж глядзі, правучы як мае быць.
Пасля снедання гаспадар клікаў:
— Анусечка, дачушка, паехалі са мной!
Тая ад радасці не ведала, як дзякаваць тату, быццам бы той браў яе не на цяжкую працу, а на вячоркі ці на які кірмаш.
Увечары, вяртаючыся дамоў пасля, здавалася б, непасільнай працы, зацягвалі ў два галасы песню. I так хораша ў іх атрымлівалася, штолюдзі паміж сабой перамаўляліся:
— Во ўжо выцягваюць... А галасы, галасы якія звонкія...
— А што ўжо Ануся... Сарамлівая, прыгожая, добрая. Во некаму пашанцуе з жонкай...
Між тым гаспадар з дачкой ступаў на парог і гукаў:
— Маці, стаў на стол есці, мы ледзьве жывыя...
— Ага, ледзьве жывыя, — уступалі старэйшыя дочкі, — а песню гарлалі — здалёк чуваць было.
— Вы яшчэ вучыць мяне будзеце? — ажно падскокваў са злосці селянін.
— Ой, татачка, нас сёння ўжо матуля біла, гэтак вучыла, што нават сесці не можам.
— Мала дала! Каб яшчэ і легчы не маглі, тады, можа, і перайначыліся б! — заключаў гаспадар і садзіўся есці з Анусяй.
Любіў той чалавек, асабліва калі ехаў на кірмаш, дапытвацца:
— Што вам сёння прывезці, мае шчабятушкі?
Наперад адразу кідаліся старэйшыя сёстры і крычалі:
— Тата, мне трэба хусцінку прыгожую!
— Татачка, а мне каралі!
— А што ж ты, Анусечка, маўчыш? — звяртаўся гаспадар да малодшай. Што табе прывезці? Табе я прывязу абавязкова, боты мне ва ўсім дапамагаеш, ніколі ад мяне не ўцякаеш, не хаваешся.
102
— Ды мне, татулечка... — пачынала тая і сарамліва апускала вочы долу.
— Што? Што? Гавары, не палохайся, — падбадзёрваў бацька.
— Мне, татулечка, прывязі маленькага котку з кірмашу...
— Навошта табе котка? Прасі што лепшае, — умешвалася маці, — катоў у нас і сваіх хопіць.
— He, я хачу толькі котку... Каб мне яго тата прывёз з кірмашу...
— Добра, дачушка. Каб што даражэйшае прасіла, і тое выканаў бы.
Вечарам, вярнуўшыся з кірмашу, бацька раздаваў падарункі жонцы і дочкам і заўсёды штонебудзь Анусі, што яна і не прасіла. Малодшая нарадавацца не магла на котку: цалавала яго, падкідвала. I што ж вы думаеце? Так да сябе таго коціка прывучыла, што ён за дзяўчынай усюды хадзіў: яна на працу — і яе Мурык бяжыць, яна сядзіць — і ён ля яе ўмываецца, яна спіць — дзесьці побач і кот мурлыча. Дзівіўся на такую справу гаспадар і ніяк зразумець не мог:
— Кот, здавалася б, але ты паглядзі, як ён дабро ды ласку адчувае. Да другіх жа і блізка не падыходзіць...
Прайшоў яшчэ год. Зноў бацька збіраецца на кірмаш, зноў дапытваецца:
— Ну, дачушкі, гаварыце, каму што сёння прывезці.
Старэйшыя адразу да яго і ў адзін голас:
— Татка, нам падарункі. Чакаем падарункаў.
— Якіх?
— Мне сукенку прыгожую, — закамандавала адна.
— А я хачу капялюшык. Такі, як пані носяць, — азвалася другая.
— А табе, Ануська?
— Мне, татка, прывязі пару курачак і пеўня.
— I ўсё?
— Усё.
Увечары гаспадар зноў раздаваў падарункі. Старэйшыя дочкі ад радасці не ведалі, што рабіць, а гаспадыня сярдзіта бурчэла на Анусю:
— Трэба было яшчэ перці гэтых курэй і пеўня з кірмашу... Ці ў нас іх дома не хапае?
Малодшая маўчала, нізка апусціўшы галаву, але за яе ўступіўся гаспадар:
103
— Чым ты, жонка, не задаволена? Ці нешта я не так зрабіў? Ці табе падарункаў не прывёз?
— Усё так. I падарункі прывёз. Толькі навошта курэй і пеўня з кірмашу перці, калі іх вунь колькі па падворку бегае...
— А табе што, месца шкада? Ці можа Ануся ў мяне падарунка не заслужыла? Што папрасіла — тое я і прывёз, і давай пра гэта болей не згадваць.
Так і заціхала нечаканая спрэчка, бо гаспадыня пабойвалася мужа. Толькі пастаянна папінала:
— Пачакай, пачакай. Віешся ўсё вакол сваёй малодшанькай, а ці нажывешся ля яе...
— А ты за старэйшых увесь час заступаешся, пакрываеш іхняе лайдацтва. Думаеш, я не бачу? Чаму ў іх можа быць радасць, а у Анусі — не?
He было чаго гаспадыні адказаць, і яна рабіла выгляд, што займаецца нейкай неадкладнай справай.
Так яшчэ крыху часу прайшло. I вось неяк старэйшыя — Яся ды Кася — заявілі:
— Тата, чакай сватоў. Павінны быць на гэтым тыдні.
— Што ж, сватоў дык сватоў.
— А ты пра пасаг не забыўся?
— He забыўся.
— Глядзі, каб перад чужымі людзьмі нас галадранкамі не выставіў...
— He выстаўлю.
Хто ж падумаў бы, што родныя дочкі з бацькам такое зробяць? 3 бацькам дык з бацькам, але з матуляй? Яна ж за іх заўсёды заступалася, усё рабіла так, каб працавала Ануся, а не яе старэйшыя сёстры.
Першымі прыйшлі сваты да Ясі. Яна на бацькоў як зыркнула, як глянула і прамовіла скрозь зубы:
— Давайце мне палавіну.
— He, дачушка, — ласкава пачаў было бацька, — не палавіну, а траціну, бо вас жа ў мяне трое...
Маці нібыта пра нешта здагадалася і голас падала ў падтрымку мужа:
— I не траціну, а чацвярціну. Дзе ж гэта мы, чалавеча, з табой старасць дажываць будзем?
А дачка нічога, што маладая, але ж і хітрая на сваю карысць, кажа:
— Аддасце мне палавіну — ля мяне і прытуліцеся. He бойцеся. Усё ў парадку, усё ладам пойдзе.
104
Бацька з матуляй, не спяшаючыся даваць адказ, пераглянуліся і змоўчалі. Потым жанчына выдыхнула:
— А можа, і праўда так зрабіць? Можа, яна і дагледзіць нас?..
— Каб жа потым даверлівасць нам бокам не вылезла, — са скрухай у голасе прамовіў селянін?— He вельмі мне гэта падабаецца. He, не аддадзім ёй палавіну, толькі чацвярціну.
Вой, што тут пачалося! Як загарлала Яся, як стала тупаць нагамі, а кулакамі трушчыць усё на сваім шляху. Мала гэтага, яшчэ і верашчала:
— Ой, людцы! Падманулі! Падманулі! Ад мяне пазбавіцца хочуць! Пасагу ніякага не даюць! Як жа мне сваю сям’ю ствараць?!
Пакуль у хаце галасіла, гаспадары трывалі, а потым, здагадалася, на вуліцу выскачыла. Там ужо іншая спра ва, там жа суседзі. Людзі прыслухоўваліся, зразумець, што да чаго, не маглі. Тады жонка і кажа мужу:
— Давай ёй аддамо тое, чаго яна дабіваецца, бо перад усёй вёскай такога накрычыць, што потым суседзям у вочы сорамна глядзець будзе.
Гаспадар пачухаў патыліцу і адказаў запытаннем:
— А ці не гэтага яна сваім крыкам і дабіваецца? Аддацьто лёгка, але дзе ж мы потым возьмем? Яшчэ ж дзве дачкі на руках...
— Дык гэтая ж абяцала забраць да сябе жыць, то ёй давай палову і аддамо, а другую палову паміж Касяй і Анусяй перадзелім...
Селянін задумаўся. Здавалася, нешта слушнае раіла гаспадыня.
— Няхай так і будзе. Заві тую крыкліўку.
Маці радасная выскачыла на падворак, а празхвіліну, гэткая ж радасная і ўзбуджаная, за сталом сядзела Яся.
Адскакалі адно вяселле, а тут і Кася падыходзіць да бацькоў.
— Чакайце ў гэтую нядзельку сватоў да мяне.
— Добра, дачушка.
— Толькі ж вы мяне беспасажніцай не выпхніце ў людзі.
— He хвалюйся, усё будзе добра.
— Каб і мне гэтулькі ж далі, як і Ясі.
— А то як жа. Меней не атрымаеш.
Гамоняць бацькі з дачкою, а не, каб удумацца ў тое, што яна просіць і што яны ёй абяцаюць.
105
Толькі вяселле прызначылі, Кася і запатрабавала:
— Давайце тое, што абяцалі.
— Што? — здзівіўся гаспадар.
— Маю палавіну.
— Э не, дачушка, не палавіну, а ад палавіны палавіну.
— Як гэта?
— А вось так. У мяне ж яшчэ Ануся ёсць. Ей таксама нешта трэба даць, калі стане на ручнік з кавалерам. I сабе трэба нешта на старасць пакінуць...
— А вам навошта? У нас жыць будзеце. He бойцеся, гора не зведаеце.
— А не падманеш? — дапытваўся бацька.
— На чым хочаце прысягну, — адразу забожкала тая.
Параіліся бацька з матуляй і вырашылі аддаць ёй амаль столькі, колькі аддалі Ясі, а жыць па чарзе ў кожнай са старэйшых дачок, самай малодшай пакінуўшы хатку і лапінку зямлі.
Зажылі старэйшыя дочкі сваімі сем’ямі. Hi адна з іх пасля таго, як адышлі, ні разу ў родную хаціну так і не зазірнула. Болей таго, людзі распавядалі, як яны скардзяцца, што бацькі ім нічога не далі, а гэтулькі ж жывёлы ды птушак маюць. Каму такое прыемна слухаць? Аддалі і коней, і валоў, і авечак, і свіней, сабе, можа, пару чаго пакінулі.
У іншай сям’і малодшая хутка голас падала б і запатрабавала сваё. Але Ануся была не з такіх. Яна маўчала. Ужо суседзі сталі селяніну гаварыць:
— А як жа твая малодшая замуж пойдзе, ты ж ёй нічога не пакінуў? Ці правільна ты зрабіў, што тым усё, a гэтай толькі нейкую лапінку?
Гаспадары ўжо і самі зразумелі, што схібілі, але ўсё спадзяваліся, што неяк абыдзецца, неяк выкруцяцца, калі сваты ў хаце з’явяцца.
I з’явіліся, толькі не сваты, а абедзве старэйшыя дочкі. Прыйшлі і запатрабавалі, каб выбіраліся родныя з хаціны. Як пачуў такое бацька, дык ухапіў пас — і да іх. Але яны былі хітрыя: самі ў хату завіталі, а мужоў ды іх сваякоў за парогам пакінулі. Пачулі тыя крыкі аб дапамозе, уляцелі ў будыніну і выкінулі адтуль гаспадароў з Ануськай. Толькі і паспелі яны забраць пару падушак ды яшчэ нейкую драбязу. Затое за дзяўчынай бег котка і ішлі куры з пеўнікам.